Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
122
ЛІТВІНАВА
«Крывіч» (Коўна), сатыр. «Авадзень», «Асва», «Маланка», газ. «Беларуская крыніца», «Беларускі звон», «Беларускія ведамасці» і інш. У 1940—50я гг. ў Мінску пачалі друкавацца час. сатыр.гумарыст. «Вожык», літ.маст. «Маладосць», «Нё'ман», дзіцячыя «Бярозка» (з 2012 як дадатак да час. «Маладосць»), «Вясёлка» (з 1957). У канцы 1980х — 2000я гг. выходзілі літ.маст. час. «Всемйрная лйтература», «Першацвет», «Крыніца. Славянскі свет» (1988—2003). У гэты перыяд з’явіліся недзярж. літ. перыяд. выданні: час. «ARCHE. Пачатак» (з 1998), «Паміж» (з 2001), «Дзеяслоў» (з 2002), «Новая Неммга лнтературная» (з 2007), «Верасень» (з 2010), альманахі «Калосьсе» (з 1993), «pARTisan» (з 2002), «Тэксты» (з 2004), газ. «Літаратурная Беларусь» (з 2007) і інш. Бел. літ. часопісы выдаюцца таксама за мяжой: «Тэрмапілы» (з 1998), «Правінцыя» (з 2001, абодва г. Беласток, Польшча). Гл. таксама арт. Альманах, Газета, Часопіс.
A. М. Кавалеўскі.
ЛІТАЎРА (ад грэч. роіў шмат + taurea барабан), ударны музычны інструмент, які мае металічны катлападобны корпус з рэзанатарнай адтулінай у днішчы, зацягнуты зверху адной мембранай, скураной або пластыкавай. Распаўсюджаны амаль ва ўсіх народаў свету. Найб. выкарыстоўваюць наборы з чатырох Л.: вял., дзвюх сярэдніх і малой. Кожная з Л. мае сваю вышыню гучання, якая рэгулюецца (наладжваецца) з дапамогай спец. вінтоў (вінтавыя Л.), рычага або педальнага механізма (механічныя Л.). Для ігры на Л. выкарыстоўваюць драўляныя, трысняговыя або металічныя палачкі з шарападобнымі фільцавымі (лямцавымі) булдавешкамі. Тэмбр Л. залежыць ад формы корпуса, якасці паверхні, матэрыялаў, з якіх зроблены палачкі. Асн. прыёмамі выканання з’яўляюцца адзінкавыя ўдары і трэмала (шматразовае паўтарэнне аднаго гуку). Апошняе можа выконвацца ў вял. дынамічнай шкале, ад ледзь чут
нага да аглушальнага. Сярод асаблівых эфектаў — прыглушанае гучанне Л., засланай мяккай суконнай тканінай, глісанда, характэрнае педальнай Л. У Еўропе Л. была распаўсюджана ў сярэдневякоўі. Выкарыстоўвалася ваеннымі для падачы сігналаў, кіравання строем. 3 17 ст. ўваходзіць у склад сімф. аркестра. У Беларусі Л. называлі катламі. Выкарыстоўвалі ў войску разам з трубамі, а таксама ў некаторых нар. абрадах (валачобным, купальскім).
В.Р.ГудзейКаштальян.
Літаўра.
ЛІТВА, вёска ў Стаўбцоўскім рне, за 40 км на ПнУ ад г. Стоўбцы, 27 км ад чыг. ст. Койданава на лініі Мінск— Баранавічы, 75 км ад Мінска. Цэнтр Літвенскага с/с. 81 гаспадарка, 178 ж. (2013).
Вядома з пач. 17 ст. ў складзе Мінскага павета Мінскага ваяв. ВКЛ. У 1616 вёска маёнтка Тонава, каля 60 двароў, 42 валокі зямлі. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губ. 3 1878 у Рубяжэвіцкай воласці. У 1897 вёска (36 двароў, 247 ж., нар. вучылішча, хлебазапасны магазін) і маёнтак (44 ж., вадзяны млын). 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, вёска і фальварак у Рубяжэвіцкай гміне Стаўбцоў
скага павета Навагрудскага ваяв. 3 ліст. 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 вёска ў Івянецкім рне Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 Л. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Маладзечанскай, з 20.1.1960 у Мінскай абласцях. 3 17.4.1962 у Стаўбцоўскім рне. У 1972 — 90 гаспадарак, 361 ж. У 1985 — 117 гаспадарак, 327 ж., у 1999 — 102 гаспадаркі, 268 ж.
У 2013 Дом культуры, бка, аддз. сувязі, магазін.
ЛІТВІН Мікалай Канстанцінавіч (н. 11.5.1951, в. Пятрэвічы Баранавіцкага рна), беларускі кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1977, клас А.Багатырова). 3 1979 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. Муз. творы Л. глыбока эмацыянальныя, яркія і выразныя, праслаўляюць духоўную прыгажосць бел. народа. У творчасці Л. абапіраецца на бел. нар.песенны і танц. фальклор, выкарыстоўвае каларыт нар. інструментаў. Нац. ідэя пануе ў творах аркестравай і камернаінструм. музыкі, харавых і вак. цыклах (кантата «Беларуская калыханка» на словы В.Віткі, 1977; харавы цыкл «Родныя вобразы» на словы Я.Купалы і Я.Коласа, 1983; музыка для аркестра нар. інструментаў «Вясенні карагод», 1990; сімф. эскіз «Горкі вырай» на словы М.Мятліцкага, 1993; паэмы «Легенда» для аркестра баянаў, 2000, і струннага аркестра «Жураўліны сум», 2011).
В.Р.ГудзейКаштальян.
ЛІТВІНАВА Зоя Васілеўна (н. 27.11.1938, в. Старое Сяло Веткаўскага рна), беларускі жывапісец. Засл. дзеяч. мастацтваў Беларусі (1991). Скончыла Бел. тэатр.маст. інт (1967). Працуе ў манум. і станковым жывапісе. Сярод твораў: роспісы «Стары і новы Вільнюс» у кінатэатры «Вільнюс» (1976), «Мая Радзіма» ў Палацы культуры чыгуначнікаў (1977, абедзве з З.Катковай) у Мінску, габелен «Квітней, Беларусь» у Палацы культуры УП «Хімвалакно» ў Магілёве (1981, з З.Сакаловым);
123
ЛІТВІНАЎ
станковыя творы «Мой Мінск», «Мая Беларусь» (абодва 1972), «Лета ў вёсцы» (1977), «Дзень Перамогі» (1984). Сучасныя работы адрозніваюцца ўмоўнасцю, дынамічным
колеравым рашэннем, яркім дэкар. каларытам: «Цырк» (1991), «Сустрэча» (1996), «Мадона» (1997), трыпціх «Непазбежнасць выбару» (2002), «У рытме кружэння» (2004), «Танец» (2005) і інш.
Літ.: Белявец А. Зоя Літвінава: «Колер — носьбіт энергіі» // Мастацтва. 2006. № 12; М іхай л аў В. Зоя Літвінава: «Я заўсёды спрабавала штосьці ў сабе адкрыць...» // Беларусь. 2008. № 5.
Г.А.Фатыхава.
З.Літвінава. Сустрэча. 1996.
ЛІТВІНАЎ (сапр. Гурэвіч) Леў Маркавіч (9.4.1899, Мінск — 21.3.1963), беларускі рэжысёр. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1946). Засл. дзеяч мастацтваў Татарстана (1953). Скончыў бел. драм. студыю ў Маскве (1926). У 192732 і 1942
43 рэж. Дзярж. яўр. тэатра БССР. У 1932—37 і 1943—48 маст. кіраўнік і гал. рэж., у 1948—50 рэж. Бел. тэатра імя Я.Купалы. Сярод паст.: «Бацькаўшчына» К.Чорнага (1932), «Недарос
так» Д.Фанвізіна (1933, з П.Данілавым), «Канец дружбы» К.Крапівы (1934), «Салавей» З.Бядулі (1937, абедзве з Л.Рахленкам), «Паўлінка» Я.Купалы (1944), «Позняе каханне» (1944), «Таленты і паклоннікі» (1950) А.Астроўскага, «Рамэа і Джульета» У.Шэкспіра (1946) і інш. 3 1950 гал. рэж. Казанскага тэатра, дзе ў 1961 паставіў «Лявоніху на арбіце» А.Макаёнка.
ЛІТВІНОЎСКІ Аляксандр Фёдаравіч (н. 1.5.1962, Мінск), беларускі кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1987). 3 1987 рэд. муз. вяшчання Белтэлерадыёкампаніі. Працуе ў жанрах камернай, харавой, сімф. і тэатр. музыкі, электраакустычнага мастацтва. Сяродтвораў: сімф. фрэска «Крэва» (1987), містэрыя для баса і сімф. аркестра «Францыск» (1991), сюіты для гітары «Intavolatura» (1991), для аркестраў: камернага «Consort lessons» (1999), духавога «Taurus» (2000), струннага «Казкі чароўнага дрэва» (2001), імша для мужчынскага хору «Gregorianica» (1995), кантаты «Вяселле» (1987), «Да Маці Божай» (1996), «Stabat Mater» (1998), «Песні на Божае нараджэнне» (1999), канцэрт для фп. і струннага аркестра «Каліпса» (2002), цыкл для квартэтаў нізкіх духавых інструментаў «Рухі на адкрытым сонцы» (2003), «Winterra» для сімф. аркестра (2007).
В.В.Давідовіч.
«ЛНТОВСКНЕ ЕПАРХНАЛЬНЫЕ ВЁДОМОСТН», часопіс, орган Літоўскай праваслаўнай духоўнай кансісторыі. Выдаваўся ў 1863—1917 у Вільні на рус. мове штотыднёва. У 1870—1902 рэд. протаіерэй І.Катовіч, да таго часу і пазней — рэктары або інспектары Літоўскай духоўнай семінарыі. Часопіс прызначаўся для Літоўскай праваслаўнай епархіі, меў афіц. і неафіц. аддзелы. У афіц. аддзеле друкаваліся пастановы і распараджэнні ўрада і мясц. улад па царк. справах, рашэнні і справаздачы Сінода, аб’явы і распараджэнні Літоўскай духоўнай кансісторыі; у неафіц. частцы — матэрыялы па гісторыі праваслаўнай царквы ў Беларусі, гісторыі асобных храмаў і манастыроў, біягр. нарысы пра царк. дзеячаў, у т.л. артыкулы аб Жыровіцкім манастыры і цудатворным абразе Маці Божай, аб удзеле праваслаўнага духавенства Літоўскай епархіі ў паўстанні 1863—64 і інш. Публікаваў рэцэнзіі на творы, што тычыліся канфесійнай гісторыі Беларусі. 3 1907 неафіц. частку замяніў «Вестннк Внленского православного СвятоДуховского братства».
ЛІТОТА (ад грэч. litotes прастата), рэзкае змяншэнне якіхнебудзь уласцівасцей ці прымет з’явы або прадмета; троп, процілеглы гіпербале. У такім змяншэнні выяўляюцца адносіны пісьменніка да аб’екта адлюстравання, на якім завастраецца асаблівая ўвага. Л. ўжываецца ў нар. творчасці, у т.л. ў нар. фразеалогіі («хлапчачок з кулачок», «розуму з макавае зерне», «хата на курыных ножках»). Часам Л. выкарыстоўваецца ў вершы адначасова з гіпербалай. Суладдзе гэтых кантрасных тропаў стварае асаблівы маст. эфект:
3 камаровы нос сякерку Сцісне, крэкне, замахае — Зробе пушчу, як талерку, Свет дрывамі закідае.
(Ф.Багушэвіч. «Дурны мужык, як варона»).
В.П.Рагойша.
«ЛІТОЎСКАЯ КАПЭЛА», аркестравы калектыў, адзін з найбольш ран
124
ЛІТОЎЦЫ
ніх на тэрыторыі Беларусі сярэдзіны 16 — пач. 17 ст. Засн. ў Гродне ў 1543. У 1601 у складзе капэлы 15 музыкантаў і вакалістаў; дакладныя звесткі пра склад інструментаў і характар рэпертуару не знойдзены.
ЛІТОЎСКАЯ МбВА, адна з балтыйскіх моў індаеўрап. моўнай сям’і. Генетычна блізкая да сучаснай латышскай мовы. Пашырана ў Літве, сустракаецца ў паўн.ўсх. рэгіёнах Польшчы, на ПнЗ Беларусі, ПдЛатвіі, у Калінінградскай вобл. Расіі, a таксама сярод літоўцаў ЗША, Расіі, Канады, Бразіліі, Аргенціны, Вялікабрытаніі, Германіі і інш. Агульная колькасць носьбітаў Л.м. — звыш 3 млн. чал. З’яўляецца дзярж. мовай Літвы, адной з афіц. моў Еўрасаюза.
Л.м. мае 2 дыялекты — верхнелітоўскі (аўкштайцкі) і ніжнелітоўскі (жэмайцкі). У аснове літ. Л.м. — заходнеаўкштайцкія гаворкі. Пачатак яе развіцця прыпадае на 16—17 ст., канчатковае станаўленне — на KaHeu 19 — пач. 20 ст. Кнігадрукаванне ўзнікла ў 1547, калі ў Кёнігсбергу быў апублікаваны катэхізіс М.Мажвідаса.
Л.м. захавала многія асаблівасці фанетыкі і марфалогіі індаеўрап. прамовы і таму ўяўляе значную цікавасць для лінгвістаў. Фанетычны лад утвараюць 12 галосных фанем (доўгія і кароткія), 43 зычныя фанемы (толькі кароткія). Адрозніваюць 6 дыфтонгаў і 2 трыфтонгі, а таксама змяшаныя дыфтонгі ітрыфтонгі. Націск — рухомы з танічным і дынамічным элементамі. Флексійная мова з праявамі аглютынацыі і аналітызму. Назоўнікі маюць 2 роды (мужчынскі і жаночы), прыметнікі, залежныя дзеепрыметнікі і субстантыўныя займеннікі маюць ніякі род. У Л.м. 5 тыпаў скланення, 7 склонаў (назоўны, родны, давальны, вінавальны, інструментальны, месны, клічны). Для прыметніка характэрны спецыфічныя катэгорыі — градуальнасці (уласцівыя таксама якасным прыслоўям) і дэтэрмінацыі. У займенніках захоўваюцца формы парнага ліку,