Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
Функцыі Л.м. знаходзяцца ў цеснай сувязі з узроўнем развіцця грамадства. Яна выконвае кагнітыўную (служыць сродкам мыслення і пазнання навакольнай рэчаіснасці), акумуляцыйную (забяспечвае захаванне ведаў, культ. традыцый), рэферэнтную (садзйнічае перадачы інфармацыі), эстэтычную, апелятыўную, намінацыйную і шэраг інш. функцый. Ж.С.Сіплівеня. «ЛІТАРАТЎРНАЯ СТАРОНКА», літаратурнамастацкі часопіс; орган Літаратурнага фронту сялянскарабочых пісьменнікаў Беларусі, дадатак да «Беларускай газеты». Выйшаў 1 нумар у студз. 1934 на бел. мове ў Вільні. Часопіс падрыхтавалі В.Таўлай і Я.Патаповіч (Я.Чабор). Змясціў дэкларацыю групы паэтаў да ўсіх пісьменнікаў Зах. Беларусі. Надрукаваў вершы, урыўкі з раманаў, артыкулы, рэцэнзіі зах.бел. паэтаў, пісьменнікаў і грамадскіх дзеячаў. Забаронены ўладамі Польшчы, тыраж канфіскаваны, найб. актыўныя супрацоўнікі арыштаваны. Адзіны экзэмпляр «Л.с.» зберагаецца ў Цэнтр. бцы АН Літвы.
ЛІТАРАТЎРНЫ ГЕРОЙ, дзейная асоба ў літаратурным творы, праз якую пісьменнік выяўляе сваё разуменне чалавека, суадносячы яго асобу з гісторыяй і сац. практыкай грамадства; сродак пазнання жыцця, яго абагульнення ў маст. вобразе. У Л.г. адлюстроўваюцца ўяўленні аб чалавечай асобе, вядучых грамад
скіх тэндэнцыях і імкненнях, характэрных для той эпохі, да якой адносіцца твор. Замест тэрміна «Л.г.» часам ужываюць паняцці характар, тып, вобраз, дзейная асоба. Паводле эстэтычнага зместу паняцце Л.г. ў сучасным яго разуменні бліжэй усяго да тэрміна персанаж, які найб. дакладна перадае яго сац. ролю ў маст. творы. Маст. твор — гэта разгалінаваная сістэма персанажаў, якія знаходзяцца паміж сабой у пэўным адзінстве, выконваюць важную ідэйную функцыю. Л.г. звычайна мае свой прататып, якім можа выступаць рэальны чалавек ці абагульнены з вопыту жыцця, на падставе якога ўзнікае твор і вызначаецца аўтарская пазіцыя. Калі разглядаць Л.г. ў руху часу, адбіраючы ў якасці прыкладаў найб. характэрныя яго ўвасабленні, можна вызначыць кірунак гіст. эвалюцыі Л.г.: ідэальны герой эпасу; устойлівая маска з аднамернымі адзнакамі ў класіцызме; раздзіраемы метафізічна зразумелымі супярэчнасцямі персанаж рамант. лры; сац.гіст. і псіхал. абумоўлены герой рэалістычнага рамана 19—20 ст.; антыгерой лры канца 20 — пач. 21 ст.; сучасны супергерой, своеасаблівы ў розных жанрах, здольны процістаяць бясконцым сілам зла, з мінімальнымі для сябе стратамі перамагчы іх і ўратаваць свет. Літ. крытыка аперыруе такімі паняццямі, як «станоўчы герой» і «адмоўны герой», што дапамагае пісьменніку дэталізаваць яго сац. і маральныя ідэалы. Чутка адгукнуўшыся запатрабаванням свайго часу, вобраз героя вызначае грамадскае ўздзеянне твора і працягласць яго жыцця ў чытацкім асяроддзі.
У бел. лры ў якасці Л.г. часцей выступае рэальны чалавек, т.зв. дэмакр. «персанаж» жыцця. У паэме «Тарас на Парнасе» (сярэдзіна 19 ст.) антычныя багі і палясоўшчык Тарас суседнічаюць як раўнапраўныя героі. У цэнтры ўвагі пісьменнікаўтаго часу — чалавек у яго грамадскасац. аспекце. Герой бел. паэзіі 19 ст. часцей за ўсё з’яўляўся як «калектыў
най адзінкай», хоць у многіх выпадках меў імя ці мянушку (Кручкоў, Пісулькін у п’есе «Пінская шляхта» В.ДунінаМарцінкевіча). Рэалізм узмацніў сувязь мастацтва з рэчаіснасцю, скіраваў яго на даследаванне сферы чалавечых пачуццяў, складанасці псіхал. перажыванняў асобы з уласцівымі для яе грамадскімі паводзінамі, светаўспрыманнем, складам мыслення, вонкавым выглядам, гаворкай. Л.ра крытычнага рэалізму з яе ўмовамі, ідэямі, светапоглядам, што перашкаджалі паўнакроўнаму, свабоднаму жыццю чалавека, у рэшце рэшт спрыяла больш поўнаму выяўленню чалавечай сутнасці. Рэаліст. лра пач. 21 ст. прадоўжыла лепшыя традыцыі мінулага ў аднаўленні сучаснага літаратурнага героя.
«ЛІТАРАТЎРНЫ ДАДАТАК ДА ГАЗЁТЫ «САВЁЦКАЯ БЕЛАРЎСЬ». Выдаваўся ў Мінску са студз. да снеж. 1928 на бел. мове рэдакцыяй газ. «Савецкая Беларусь». Далучаўся да ідэйнаэстэтычнага кірунку літ. аб’яднання «Лолымя». Друкаваў пераважна творы яго заснавальнікаў Ц.Гартнага (праграмны арт. «Цвёрдым крокам»), А.Дудара, М.Чарота, М.Зарэцкага, А.Александровіча, вершы і апавяданні А.Вольнага, М.Грамыкі, А.Гурло, ЮЛявоннага, Я.Нёманскага, В.Сташэўскага, творы маладнякоўцаў М Лынькова (апавяданні «У вагоне», «Маньчжур», «Кларнет», «Бенябалагол»), З.Астапенкі, Я.Бобрыка, Н.Вішнеўскай, К.Губарэвіча, А.Звонака, Б.Мікуліча, Л.Радзевіча, М.Хведаровіча, С.Хурсіка, С.Шушкевіча, узвышаўцаў П.Глебкі, МЛужаніна і інш. Апублікаваў літ. партрэты Ц.Гартнага, М.Зарэцкага, А.Дудара, А.Александровіча, напісаныя Алёшам (А.Вольным), крыт. артыкулы А.Вазнясенскага, М.Гарэцкага, М.Каспяровіча, ПЛюбецкага (Каравайчыка), М.Піятуховіча, Б.Мікуліча. Станоўча ацаніў творчасць Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, М.Чарота, выступаў за развіццё нац. школы, тэатр. і муз. мастацтва (арт. Ц.Гартнага «На
119
ЛІТАРАТУРНЫ
фронце, што мае прарывы»), Інфармаваў пра асобныя падзеі ў рус., укр. і замежным літ. руху. У перакладзе на бел. мову надрукаваў вершы ўкр. паэтаў П.Панча, С.Піліпенкі, У.Сасюры, П.Тычыны, П.Усенкі і інш. Знаёміў чытачоў з творамі чэшскіх (Я.Гашак), франц. (А.Барбюс) і ням. (Ф.Вайскопф) пісьменнікаў. Апошні, 20ы нумар прысвечаны 20годдзю літ. і грамадскай дзейнасці Ц.Гартнага (артыкулы і ўспаміны М.Грамыкі, А.Гурло, М.Піятуховіча, вершы Я.Купалы «Ці хто думаў...», Я.Коласа «Цішку Гартнаму», вершывітанні Т.Кляшторнага, ЮЛявоннага, А.Моркаўкі, П.Труса, лісты чытачоў).
ЛІТАРАТЎРНЫ ПРАЦЭС, сукупнасць літаратурных з’яў і фактаў у іх гіст. развіцці, асн. тэндэнцыі і заканамернасці гэтага развіцця на розных гіст. этапах у пэўных краіне, рэгіёне або наогул у свеце. Змены, што адбываюцца ў лры, шматгранныя і разнастайныя. Выяўляюцца яны перш за ўсё ў разуменні прызначэння лры, літ.маст. узнаўленнях і пазнанні жыцця, яе ідэйнатэматычнай накіраванасці, канцэпцыі героя, саміх літ. кірунках, творчых метадах, жанравастылявых асаблівасцях, развіцці таго ці інш. яе роду, віду, жанру. Л.п. — гэта адначасова і гісторыя набыцця лрай эстэтычных, духоўнамаральных каштоўнасцей, непрамалінейнага, аднак няўхільнага пашырэння сваіх гуманістычных канцэпцый. Паняцце Л.п. фарміравалася на працягу 19—20 ст. у ходзе асэнсавання лры як гістарычна пераменлівай цэласнасці (у 19 ст. выкарыстоўваліся тэрміналагічныя выразы «літаратурная эвалюцыя», «літаратурнае жыццё эпохі»). Тэрмін «Л.п.» узнік на рубяжы 1920—30х гг. 20 ст., шырока ўжываўся ў 1960я гг.
Фундаментам Л.п. сусветнай лры стала антычная лра, якая перажыла свой росквіт і перапыніла развіццё. Сярэдневяковыя лры ўзніклі і развіваліся на аснове фальклору і канкрэтнагіст. рэчаіснасці.
Л.п. эпохі Адраджэння характарызавалі напружанасць, інтэнсіўнасць, дынамізм і цесная сувязь з рэчаіснасцю, новы ўзровень гуманізму, стварэнне пэўнага адзінства ў творчасці, зараджэнне творчых кірункаў і метадаў. На працягу 16—20 ст. лра стваралася на аснове метадаў eapoKa, класіцызму, сентыменталізму, рамантызму, рэалізму, натуралізму, сімвалізму, мадэрнізму, сюррэалізму і інш. Класіцызм прыўнёс у Л.п. залішнюю нарматыўнасць у маст. творчасці, кананізацыю жанраў, наследаванне антычным узорам, узнаўленне вял. агульнадзярж. падзей, паказ у просталінейнай схематычнай форме жыцця каралёў, цароў, палкаводцаў. У 18—19 ст. Л.п. развіваўся ў рэчышчы сентыменталізму і рамантызму. Лра гэтых кірункаў складвалася ў барацьбе супраць канонаў класіцызму, выяўляла незадаволенасць існуючым светам, мару пра лепшае, больш чалавечнае, шчаслівае і справядлівае жыццё. Вышэйшым дасягненнем у літ. развіцці стаў рэаліст. метад, калі адбыўся рашучы паварот лры да паказу штодзённага жыцця, канкрэтнай чалавечай індывідуальнасці, да шматграннага і ўсебаковага ўзнаўлення істотных тэндэнцый і заканамернасцей грамадскага развіцця, сувязей асобы з грамадствам і сваім часам.
Л.п. у Беларусі бярэ пачатак у 11 — 12 ст. (летапісы Полацкай зямлі, жыціі і апокрыфы, словы Кірылы Тураўскага і Клімента Смаляціча, пераклады евангелляў). У эпоху Адраджэння ўзніклі кніжная паэзія, рэфармацыйная публіцыстыка, гіст.мемуарная проза, драматургія (Ф.Скарына, Мікола Гусоўскі, С.Будны, В.Цяпінскі, С. і Л. Зізаніі, Л.Сапега, А.Рымша і інш.). У 16— 17 ст. бел. лра дасягнула значнага ўзроўню, паступова адбыўся пераход ад рэліг. зместу да свецкага. Другая пал. 19 ст. — гэта час, калі Л.п. набыў выразныя абрысы (творчасць Я.Багушэвіча, Я.Лучыны, А.Гурыновіча, В.ДунінаМарцінкевіча і інш.),
а пач. 20 ст. характаразаваўся паскораным яго развіццём. У гэты перыяд адбываліся сцяжэнне, накладванне з’яў аднаго літ. плана, аднаго метада на інш., змяшэнне розных літ. тэндэнцый. Своеасабліва спалучаліся адметнасці рэалізму, рамантызму, сімвалізму ў творчасці Я.Купалы, Цёткі, М.Багдановіча, З.Бядулі. Значны ўклад у Л.п. унесла творчасць неарамантыкаў М.Чарота, У.Дубоўкі, У.Хадыкі, П.Труса, Я.Пушчы, М.Васілька, В.Таўлая, П.Пестрака, А.Салагуба і інш. Мінулыя поспехі і актыўнае развіццё бел. лры ў 20 ст. дазваляюць разглядаць Л.п. у Беларусі ў кантэксце сусв. лры. Гэта стала магчымым, дзякуючы творчасціЯ.Купалы, Я.Коласа, П.Броўкі, Я.Брыля, В.Быкава, З.Бядулі, У.Караткевіча, К.Крапівы, А.Куляшова, М.Лынькова, А.Макаёнка, І.Мележа, П.Панчанкі, М.Танка, І.Шамякіна, К.Чорнага і шэрагу інш. пісьменнікаў. Асобае значэнне набылі аповесць, раман, паэма, а Л.п. стаў больш шматгранным, глыбокім і ўсеахопным, жанравастылістычна багатым і разнастайным. На сучасным этапе дынамічны характар яму надаюць узаемадзеянне з сусв., агульнакульт., грамадскімі, моўнымі, навук. з’явамі і рознымі відамі мастацтваў.
Літ.. К а в а л е н ка В.А. Вытокі. Уплывы. Паскоранасць. Мінск, 1975; Гл. таксама да арт. Літаратура, Літаратуразнаўства.
ЛІТАРАТЎРНЫ ТЭАТР, від тэлевізійнага тэатра, гл. Мастацкае чытанне.
ЛІТАРАТЎРНЫЯ АРГАНІЗАЦЫІ. Дзейнічалі ў 1920я — пач. 1930х гг. У Беларусі існавалі добраахвотныя літ.маст. арганізацыі (некаторыя былі ў складзе адпаведных усесаюзных): «Маладняк», «Полымя», «Узвышша», Бел. літ. аб’яднанне Чырвонай Арміі і Флоту, Беларускае аб’яднанне пралетарскакалгасных пісьменнікаў, Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаў, «Беларуская літаратурнамастацкая камуна», «Звенні», «Мінскі перавал», «Пробліск», а такса