• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Я. М. Сахута.
    ЛОБАН Мікола (Мікалай Паўлавіч; 27.10.1911, в. Чаплічы Слуцкага рна — 28.12.1984), беларускі пісьменнік, мовазнавец. Засл. работнік
    культуры Беларусі (1974). Канд. філал. навук (1953). Скончыў БДУ (1945). 3 1944 і ў 1968—78 працаваў у Інце мовазнаўства АН Беларусі. 3 1967 у Гал. рэдакцыі Бел. Сав. энцыклапедыі. Аўтар трылогіі «На парозе будучыні» (1961—63), «Гарадок Устронь» (1967—68), «Шэметы» (1981), зб. апавяданняў «Пяць раніц тыдня» (1984) і інш. Адзін з укладальнікаў «Рускабеларускага слоўніка» (1953), «Беларускарускага слоўніка» (1962), «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (1959), «Арфаграфічнага слоўніка» (6е выд. 1990). На бел. мову пераклаў «У людзях» М.Горкага (1952, з Э.Агняцвет).
    Гв.: Выбр. творы. Т. 1—3. Мінск, 1986.
    Літ.. Бугаёў Д. Яшчэ раз пра Міколу Лобана // Роднае слова. 2001. № 12; Крыўко М. Слова пра Міколу Лобана //Там жа. 2011,№ 10.
    ЛОБЖА, вёска ў Клімавіцкім рне, на р. Калінка. За 10 км на 3 ад г. Клімавічы, 11 км ад чыг. ст. Клімавічы на лініі Орша—Унеча (Расія), 134 км ад Магілёва. Цэнтр Лабжанскага с/с. 127 гаспадарак, 345 ж. (2013).
    У 16— 18 ст. як сяло ў Крычаўскім старостве Мсціслаўскага ваяв. ВКЛ. У жн. 1708 у час Паўн. вайны тут з войскам знаходзіўся рус. цар Пётр I. У 1743—44 у Л. і наваколлі адбываліся падзеі Крычаўскага паўстання пад кіраўніцтвам мясц. ўраджэнца В.Вашчылы. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі, у Клімавіцкім павеце Магілёўскай (у 1796—1802 Бел.) губерняў. У 1897 вёска ў Ціманаўскай воласці, 80 двароў, 594 ж., школа граматы, піцейны дом. 3 26.4.1919 у Клімавіцкім павеце Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 20.8.1924 у Гразівецкім с/с Клімавіцкага рна Калінінскай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Магілёўскай акруг. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з пач. жн. 1941 да 30.9.1943 Л. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 11.4.1960 цэнтр сельсавета. У 1986 —
    131
    ЛОБІК
    Лобчанскі народны фалькмрны калектыў «Лабчанка».
    139 двароў, 326 ж., у 1999 — 137 гаспадарак,379 ж.
    У 2013 вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, клуб, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, 2 магазіны. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ЛбБІК Лявон Сцяпанавіч (1871, в. Кукавічы Капыльскага рна — сак. 1918), беларускі паэт, публіцыст. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Настаўнічаў. За ўдзел у рэвалюцыі 1905—07 сасланы на 3 гады ў Краснаярскі край. Пасля жыў у Пінску, потым на радзіме. Аўтар вер
    С.Логвін. Песня. 2008.
    шаваных апавяданняў «Залом у жыце» (1911), «Лекарвядзьмар», «Калядны вечар» (абодва 1912), якія вызначаюцца вострай сац. накіраванасцю, крытычным пафасам.
    ЛОБЧАНСКІ НАРОДНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ КАЛЕКТЬІЎ «ЛАБЧАНКА». Створаны ў 1984 у в. Лобча Лунінецкага рна пры сельскім Доме культуры. У 1991 атрымаў званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік Н.І.Якавец. У складзе калектыву 18 чал. ва ўзросце ад 12 да 80 гадоў. Гал. мэты дзейнасці — захаванне і прапаганда бел. фальклору, нар. мастацтва, абрадаў і традыцый. У рэпертуары: песні калядныя «Да добры Вам вечар», «Шчодры вечар, неба і зямля», «Раство Хрыстова», веснавыя «За гарою вол бушуе», «Жавараначкі прыляцелі», «Вяснакрасна», куставыя «Ой, хто майго міленькага судзіць», «На ціхім Дунае», «На другі дзеньТроіцы», купальскія «Ой, ранарана», «Рана на Йвана», «Ляцеў Чыжык», жніўныя і касярскія песні летняга і восеньскага цыклаў «Ой, пайду дарогаю», «На пакосе», «Ой, пайшла б я жыта жаць», вясельныя «Жарка каліне ў лузе», «Паглядзі, свату, на мяне», «Любі нашу дачку», рэкруцкія «Налей, маці, чаю», «Упаў сняжок», «Заплакаў рэкрут», лірычныя «Пры даліне куст каліны», «А ў нашым сяле», «Чарнаморац», жартоўныя «I шуміць, і гудзе», «На камені», «Пераборлівая цёшча» і інш. Калек
    тыў — удзельнік рэсп. фестывалю этнакульт. традыцый «Кліч Палесся» (в. Ляскавічы Петрыкаўскага рна, 2010), абл. «Калядны фэст» (в. Валішча Пінскага рна, 2009).
    Т.І.Лівінец.
    ЛОВЫ, лавітва, паляванне без кідальнай зброі. У сярэднявякоўі таксама агульная назва здабывання дзікіх звяроў і птушак. Са змяншэннем гасп. ролі паляванне паступова набыло характар забавы ў асяроддзі заможных слаёў грамадства. У бел. мове слова «Л.» стала абазначаць два паняцці: паляўніцтва (усё, што датычыцца арганізацыі, выканання і спосабаў лову) і паляванне (сам працэс здабывання дзікіх звяроў і птушак).
    ЛОГВІН Сяргей Анатолевіч (н. 28.5.1959, Мінск), беларускі скульптар. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1986). 3 1988 выкладаў у Бел. політэхн. інце, з 1989 у Бел. акадэміі мастацтваў. Працуе ў галіне манумент. і станковай скульптуры. У творчасці пераважаюць творы філас. і біблейскай тэматыкі. Сярод работ: помнікі на брацкіх магілах у г. Ганцавічы (1989), в. Аранчыцы Пружанскага рна (1990), манумент. комплексы «Ладдзя» (2000, г. Ленск, Расія, абодва з А.Кавальчуком), «Маманты» (2007, г. ХантыМансійск, Расія), кампазіцыі «Спадчына» , «Ева», «Адам і Ева» (усе 1990), «Вавілонская вежа» (2001), «Страшны суд» (2006), «Песня» (2008), трыпціх «Мір нашаму дому» (1986), рэльефы «Дзесьці ў старой Вільні (Ф.Скарына)» (1988), цэнтр. вароты Мінскага касцёла Сымона і Алены (1993), «Папараць — кветка» (2006) у Нац. бібліятэцы Беларусі. Г.А. Фатыхава.
    ЛОГІНАВА Таццяна Дзмітрыеўна (н. 5.4.1944, Масква), беларускі аператар. Скончыла Усесюзны інт кінематаграфіі ў Маскве (1971). 3 1971 на к/студыі «Беларусьфільм». У 1991—2003 арганізатар і дырэктар відэакінастудыі «Таццяна». Сярод работ фільмы: «Вянок санетаў» (1976), «Дзікае паляванне караля
    132
    ЛОЕЎ
    Стаха» (1979), «Знак бяды» (1986), «Анастасія Слуцкая» (2003), «Яшчэ пра вайну» (2004), «Глыбокое цячэнне» (2005) і інш.; дакум. «Геній месца» (2002), «Божа мой», «Завядзёнка»
    ТД.Логінава.
    (абодва 2004), тэлефільмы «Там удалечыні за ракой...» (1971), «Ясь і Яніна» (1974), «ЧорнызамакАльшанскі» (1983) і інш. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1978. Дзярж. прэмія СССР 1984.
    ЛОГІНАЎ Анатоль Канстанцінавіч (6.5.1920, г. Казань, Татарстан — 1.5.2007), беларускі акцёр. Засл. артыстЛітвы (1955). Нар. артыст Беларусі (1968). Скончыўтэатр. студыю
    А.К.Логінаў.
    пры Троіцкім драм. тэатры (1938, Чэлябінская вобл., Расія). Працаваў у тэатрах Расіі, Малдовы, Літвы. У 1959—89 у Брэсцкім абл. драм тэатры. Акцёр шырокага творчага дыяпазону, высокай тэхнікі, сцэн. культуры. Яго работы адметныя псіхал. глыбінёй і яркай характарнасцю: Ермашоў («Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча), Туляга («Хто смяецца апошнім» К.Крапівы), Тарасаў («Сэрца на далоні» І.Шамякіна), Каравай, Пракусаў («Таблетку пад язык», «Верач
    ка» А.Макаёнка), Бацька («Парог» А.Дударава), Круціцкі («На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага), Андрэй Марозаў («Вернасць» В.Бергольц), Навум Еўсцігнеевіч, Лысы («Характары», «Энергічныя людзі» В.Шукшына), Роберт («Вучань д’ябла» Б.Шоу), дон Джэром («Дзень цудоўных падманаў» Р.Шэрыдана) і інш. Р.М.Бакіевіч.
    ЛОГІНЫ, браты, беларускія збіральнікі фальклору. Нарадзіліся ў в. Моладава Навагрудскага рна. Язэп Кал істратаві ч (1895— 1930) скончыў Мінскую гімназію (1916), ПятроўскаРазумоўскую с.г. акадэмію (1918). 3 1913 займаўся збіраннем твораў нар. паэзіі, супрацоўнічаў з А.А.Шахматавым, высылаў яму фалькл. матэрыялы. Андрэй Калістратавіч (1898—1985), скончыў Навагрудскае нар. вучылішча (1912). 3 1915 працаваў на Мурманскай чыгунцы. 3 1913 разам са старэйшым братам пачаў запісваць песні роднай вёскі. У 1963 пераслаў у Інт мастацтва, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі асн. частку запісаў, якія вылучаюцца паўнатой тэкстаў, захаваннем рэгіянальных моўных асаблівасцей.
    Літ.: Ліс А. Песню — у спадчыну. Мінск, 1989. А.М.Ненадавец.
    ...ЛОГІЯ (ад грэч. logos слова, паняцце, вучэнне), частка складаных слоў, якая абазначае: вучэнне, веды, навука, напр., лексікалогія.
    ЛОДКА, назва рачных суднаў розных тыпаў, памераў і канструкцый. Упершыню ўзгадваюцца ў летапісах 13 ст. У Беларусі з 19 ст. Л. называлі невял. судна для рыбалоўства, плытагонства, палявання, мясц. перавозак людзей і грузаў. Бываюцьдвухтыпаў: выдзеўбаныя аднадрэўкі (човен, камяга, дубіца, дуб, шугалея) і дашчаныя (Л., дашчанік, чайка). Да пач. 20 ст. дашчаныя Л. дзякуючы сваёй зручнасці, лёгкасці, устойлівасці амаль поўнасцю выцеснілі традыц. чаўны. У наш час Л. розных канструкцый выкарыстоўваюцца ў ін
    А.Логінаў у ролі дона Джэрома.
    дывід. гаспадарках, спорце, турызме і інш. Н.І.Буракоўская. ЛбЕЎ, гарадскі пасёлак у Гомельскай вобл., цэнтр Лоеўскага рна, прыстань на правым беразе Дняпра, насупраць вусця р. Сож. За 92 км на ПдЗ ад Гомеля, 60 км. ад чыг. ст. Рэчыца на лініі Калінкавічы—Гомель, на аўтадарозе Рэчыца—Лоеў. 13 тыс. ж. (2013).
    3 14 ст. ў Кіеўскім княстве ВКЛ. У 14—18 ст. на правым беразе Дняпра, на месцы стараж. паселішча Лоева Гара, існаваў замак, які падвяргаўся разбурэнням ад набегаў крымскіх татар у 1505, 1535 і 1539. У 1580 мястэчка Лоева Гара ў Кіеўскім ваяв. 3 1646 у складзе Старадубскага павета Смаленскага ваяв. ВКЛ. У 1648 у антыфеадальную вайну 1648—51 казацкае войска захапіла і спустошыла мястэчка. 31.7.1649 і 6.7.1651 гетман польны ВКЛ Я.Радзівіл у двух буйных бітвах разбіў каля Л. шматтысячныя казацкія войскі М.Крычэўскага і М.Нябабы. У выніку вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 паводле Андрусаўскага перамір’я (1667) уключаны ў склад Рэчыцкага павета Мінскага ваяв. ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Рэчыцкім павеце Мін
    133
    ЛОЕЎСКАЯ
    скай губ. У 1795 — 90 двароў, 316 ж., у 1858 — 1906 ж. Праз мястэчка праходзіў паштовы тракт з Бабруйска ў Чарнігаў і Кіеў, дзейнічалі паромная пераправа і прыстань, будаваліся рачныя судны (баркі). У 1864 адкрыта нар. вучылішча. У 1897 — 508 двароў, 4171 ж.; 2 царквы, яўр. малітоўны дом, нар. вучылішча, 89 крам, 4 заезныя двары, карчма. Дзейнічалі паштоватэлеграфная кантора, аптэка, паштовая станцыя. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 8.12.1926у БССР, цэнтр Лоеўскага рна Рэчыцкай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Гомельскай акруг, з 20.2.1938 Гомельскай вобл. Адначасова з 8.12.1926 цэнтр Лоеўскага с/с. У 1929 — 4200 ж. Дзейнічалі прыстань, урачэбны і ветерынарны пункты, паштоватэлеграфная кантора, пачатковая і 7гадовая школы, 2 хатычытальні, бка, нар. дом. 3 1932 працавала друкарня. У Вял. Айч. вайну 26.8.1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія ў Л. і раёне знішчылі 1635 чал. У 1942 укр. партыз. злучэнні С.А.Каўпака і А.Н.Сабурава разам з бел. партызанамі раптоўным ударам разграмілі варожы гарнізон у Л. і некалькі дзён утрымлівалі гар. пасёлак. Вызвалены 16.10.1943 войскамі 65й арміі Цэнтр. фронту ў ходзе бітвы за Дняпро. 3 25.12.1962 да 30.7.1966 у Рэчыцкім рне. У 2004 — 7,4 тыс. ж.