Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
ЛУНІНЁЦКІ РАЁННЫ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1978 у г. Лунінец, адкрыты для наведвальнікаў у 1986. Пл. экспазіцыі — 170 м2. Асн. фонд — 10 488 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 2900 адзінак (2013). У музеі маюцца ка
лекцыі: археал., нумізматычная, баністыкі, сфрагістыкі, фалерыстыкі і інш. Найб. цікавыя экспанаты: сякеры каменнага веку, зуб маманта, 2 грамафоны 19 ст. Экспазіцыя музея размешчана ў 5 залах. У 1й прадстаўлены дакум. матэрыялы, у якіх згадваецца г. Лунінец і распавядаюцца rap. легенды. Экспанаты 2й залы сведчаць аб развіцці Лунінца ў 19 ст., адкрыцці тут чыг. і пабудове чыг. станцыі. У 3й зале прадстаўлены матэрыялы перыяду ўваходжання тэр. раёна ў склад Польшчы ў 1921 — 39. Чацвёртая зала прысвечана Вял. Айч. вайне. У апошняй зале зберагаюцца прадметы побыту лунінчан у пасляваен. і сучасны перыяды. На будынку музея мемар. дошкі ў гонар знаходжання ў Лунінцы класіка бел. лры Я.Коласа (1911 — 12) і рус. паэта А.Блока (1916—17).
ЛУНІНЁЦКІ ЎЗОРНЫ АРКЁСТР НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ.
Створаны ў 1976 у г. Лунінец пры дзіцячай школе мастацтваў. У 1996 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: М.І.Манцэвіч (з 1976), М.М.Корчык (з 1991). У складзе аркестра 38 чал. ва ўзросце ад 12 да 17 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда нар. інструм. музыкі, папулярызацыя айчыннага і замежнага песеннага мастацтва. У рэпертуары творы кампазітараў бел. («Лунінецкі вальс» Я.Куфайкіна, «Жураўлі на Палессе ляцяць» І.Лучанка, «Явар
157
ЛУНІНЕЦКІ
Лунінецкі ўзорны аркестр народных інструментаў.
і Каліна» Ю.Семянякі і інш.), сав. («Чарнавокая казачка» М.Блантэра, «Балада аб маці» Я.Мартынава), замежных («Серэнада» Г.Мілера, «Карцінкі Кубы» І.Векслера і інш.), апрацоўкі нар. песень і танцаў («Карабейнікі» В.Віктарава, «Беларуская полька» В.Смялкоўскага і інш.). Калектыў — дыпламант абл. тура рэсп. аглядуконкурсу метадычнай і творчай работы выкладчыкаў (г. Брэст, 2004). Т.І.Лівінец.
ЛУНІНЁЦКІ ЎЗОРНЫ ІНСТРУМЕНТАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «МЕНЕСТРЭЛЬ». Створаны ў 1993 у
Лунінецкі ўзорны інструментальны ансамбм «Менестрэль».
г. Лунінец пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2004 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: І.І.Караваева (з 1993), І.І.Рамановіч (з 2009), С.С.Цяльпук (з 2013). У складзе ансамбля 13 чал. ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда лепшых узораў замежнага і айчыннага вак. і інструм. муз. мастацтва. У рэпертуары творы кампазітараў бел. («Барысаўская полька» І.Жыновіча, «Тэма ў англійскім стылі» С.Колгана, «Полькажарт» М.Чуркіна і інш.), замежных («Чэшскі паланэз» Г.Бальзера,
«Марш мандаліністаў», «Тарантэла» А.Мецакапа, Сюіта рэ мінор 1,4, 5я ч. В.А.Моцарта і інш.). Калектыў — дыпламант міжнар. фестывалюконкурсу юных выканаўцаў «Пралескі» (2005), абл. тура рэсп. аглядуконкурсу метадычнай і творчай работы выкладчыкаў (2004, абодва г. Брэст).
ТЛ.Лівінец.
ЛУНІНЁЦКІ ЎЗОРНЫ КАМЕРНЫ АНСАМБЛЬ «КАНЦЭРЦІНА». Створаны ў 1994 у г. Лунінец пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2004 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік Э.У.Белавус. У складзе ансамбля 14 чал. ва ўзросце ад 12 да 17 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне духоўнай спадчыны, прапаганда вак.песеннай творчасці. У рэпертуары творы кампазітараў замежных (варыяцыі «Выкладчык і вучні» на тэму В.А.Моцарта, «Алеманда» і «Жарт» І.Гайдна, і інш.), сав. (п’есы «Маленькі марш», «Мазурка» Н.Бакланавай, «Вясёлае шэсце», «Вясковыя музыкі» Ж.Металідзі, «Здравіца» Н.Сушавай і інш.), апрацоўкі бел. нар. песень «Як крыніца цячэ», «Бурая» Т.Захар’інай і інш. Калектыў — дыпламант абл. тураў між
158
ЛУННЕНСКАЯ
нар. конкурсу камерных ансамбляў імя М.К.Агінскага (1997), рэсп. аглядуконкурсу метадычнай і творчай работы выкладчыкаў (2004, абодва г. Брэст), абл. фестывалю юных музыкантаў «Сымонмузыка» (г. Стоўбцы, 2005). Т.І.Лівінец.
ЛЎНІНСКАЯ БАРЫСАГЛЁБСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства з рысамі класіцызму ў в. Лунін Лунінецкага рна. Пабудавана ў 1824. Складаецца з 8граннага цэнтр. зруба пад высокім гранёным шатром 1 прамавугольнага бабінца, над якім узвышаецца 2ярусная чацверыковая званіца (узведзена ў пач. 20 ст.). Уваход вырашаны ганкам з лучковай навіссю на слупах. Фасады расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі ў ліштвах. Асн. аб’ём перакрыты плоскай столлю. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
ЛЎННА, вёска ў Мастоўскім рне, каля р. Нёман. За 26 км на ПнЗ ад г. Масты, 8 км ад чыг. ст. Чарлёна на лініі Гродна—Масты, 34 км ад Гродна, на аўтадарозе Гродна—Ружаны— Івацэвічы. Цэнтр Лунненскага с/с. 458 гаспадарак, 947 ж. (2013).
Вядома з 1503 пад назвай Луннае, калі ўваходзіла ў склад аднайм. маёнтка. У 1567 ва ўладанні кн. Сапегі, у Гродзенскім павеце Троцкага ваяв. ВКЛ. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Гродзенскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У 1897 мястэчка, цэнтр воласці, 206 двароў, 1658 ж., царква, касцёл, 3 малітоўныя яўр. школы, нар. вучылішча, паштовая і параходная станцыі, хлебанарыхтоўчы магазін, гарбарны завод, 6 кузняў, 26 крам, 9 піцейных дамоў. Праводзілася 9 кірмашоў у год, базары — штотыдзень. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, мястэчка, цэнтр гміны Гродзенскага павета Беластоцкага ваяв. Зліст. 1939 зноўу БССР. 3 12.10.1940 рабочы пасёлак, цэнтр сельсавета ў Скідзельскім рне Беластоц
Лунінецкі ўзорны камерны ансамбль «Канцэрціна».
кай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да 14.7.1944 Л. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія стварылі тут канцлагер і знішчылі ў ім 1549 чал. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. 3 25.12.1962 вёска ў Гродзенскім, з 6.1.1965 у Мастоўскім рнах. У 1972 — 473 гаспадаркі, 1475 ж., у 1999 — 562 гаспадаркі, 1137 ж.
У 2013 дзіцячы сад, сярэдняя і філіял муз. школы, Дом культуры, бка, комплексны прыёмны пункт, амбулаторыя, аптэка, аддз. ААТ «ААБ Беларусбанк», 6 магазінаў. Помнікі сав. воінам 64й страл
Лунінская Барысаглебская царква.
ковай дывізіі, землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, мясц. яўрэям — ахвярам фашызму, бюст Героя Сав. Саюза І.Р.Шарамета, магіла невядомага салдата. Помнікі архітэктуры — касцёл Св. Ганны (1782), царква Раства Іаана Хрысціцеля (1889), сядзіба (1832). У.В.Мальцаў, Г.М.Новікава.
ЛЎННЕНСКАЯ СЯДЗІ'БА, Воля, помнік архітэктуры класіцызму каля в. Лунна Мастоўскага рна. Закладзена ў 1832 Крывіцкімі. Пашкоджана падчас 1й сусв. вайны, адноўлена ў 1928. Сядзібны дом — мураваны
159
ЛУННЕНСКАЯ
Лунненская царква Раства Іаана Хрысціцеля.
аднапавярховы будынак, складаецца з 2 аб’ёмаў: асн. прамавугольнага і бакавога. Накрыты гонтавым дахам. Цэнтр. ўваход быў вылучаны 4калонным порцікам (не захаваўся), які вянчаў другі паверх гал. фасада. Сцены атынкаваныя з прамавугольнымі вокнамі. Уздоўж бакавога аб’ёму праходзіла каланада. Перад домам быў разбіты газон, вакол якога раслі елкі, ліпы, таполі, бярозы. Парк займаў пл. 3 га. Сядзібны дом у паўзруйнаваным стане, захаваліся рэшткі брамы.
ЛЎННЕНСКАЯ ЦАРКВА РАСТВА ІААНА ХРЫСЦІ'ЦЕЛЯ, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Лунна Мастоўскага рна. Пабудавана ў 1889 з цэглы. Крыжовакупальны храм фарміруюць квадратны ў плане асн. аб’ём з 8гран
ным светлавым барабанам, бабінец з 4граннай шатровай званіцай, бакавыя прыдзелы, паўкруглая апсіда з бакавымі рызніцай і ахвярнікам. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах, дэкарыраваны фрызамі. У інтэр’еры абраз 18 ст. «Укрыжаванне». Царква дзейнічае.
ЛЎННЕНСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОЙ ГАННЫ, помнік архітэктуры неакласіцызму ў в. Лунна Мастоўскага рна. Пабудаваны ў 1782 з цэглы, у 1895 перабудаваны з выкарыстаннем бутавага каменю (акрамя апсіды). Прамавугольны ў плане асн. аб’ём пад 2схільным дахам з 5граннай апсідай. Архіт. дэталі (ліштвы, карнізы, акантоўка лапатак) пабелены і графічна вылучаны на паліхромным
фоне бутавай муроўкі. Трохвугольны франтон гал. фасада ўкампанаваны плоскім пілястравым порцікам з самаст. франтонам. Уваход вылучаны лучковым парталам і арачным аконным праёмам хораў над ім. Унутры асн. аб’ём падзелены драўлянымі слупамі на 3 нефы. Цэнтр. неф перакрыты драўляным цыліндрычным скляпеннем і аб’яднаны ім з конхавай апсідай. Ва ўсх. частках бакавых нефаў размешчаны 2 сакрысціі з галерэямі. Уздоўж зах. сцяны — хоры. Інтэр’ер упрыгожваюць 7 драўляных неагатычных разных алтароў разеткі і арнаментальнагеральдычны жывапіс. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
ЛЎННІЦА, металічнае ўпрыгажэнне ў выглядзе паўмесяца (завушніцы, нагрудныя падвескі, дэталі галаўнога ўбору). Лічылася абярэгам,
Лунніца з пацеркамі (фрагмент). Бронза, шкло. 11 cm. Курганны могільнік Юдзічы Рагачоўскага раёна.
Лунненскікасцёл Святой Ганны.
адлюстроўвала шанаванне Месяца, звязанае з культам урадлівасці. Вядома многім народам Еўропы і Азіі з канца бронзавага веку. На тэр. Беларусі з’явіліся ў жалезным веку (зарубінецкая і кіеўская культуры), былі шырока распаўсюджаны ў эпоху Кіеўскай Русі. Адлівалі Л. з бронзы ці свінцоваалавяністых сплаваў у каменных ліцейных формах. Паверхню вырабаў аздаблялі насечкамі ў выглядзе трохвугольнікаў ці палоскамі несапраўднай зерні. Даследчыкі падзяляюць Л. па памерах — на малыя (да 2 см), сярэднія (2—4 см), вял. (больш
160
ЛУЦКАЯ
за 4 см); па суадносінах паміж сярэдняй лініяй і «рожкамі» — на шыракарогія (канец 10 — пач. 11 ст.), крутарогія (11 — 12 ст.), замкнёныя (12—13 ст.) і крыжападобныя. Знойдзены пры раскопках у Гродне, Віцебску, Брэсце, Гомелі, Ваўкавыску, Друцку (Талачынскі рн), Заслаўі (Мінскі рн), Копысі (Аршанскі рн), Мінску і інш. Ліцейныя формы выяўлены ў Віцебску (8 ст.) і Гродне.
Т.С.Бубенька.
ЛУПСЯКбЎ Мікола (Мікалай Радзівонавіч; 4.3.1919, Масква — 12.2. 1972), беларускі пісьменнік. Скончыў Мінскі пед. інт (1941). У 1944— 49 працаваў у час. «Беларусь», «Бярозка». Аўтар збкаў «Першая атака» (1946), «Мост» (1947), «Дружба» (1952), «Чырвоны бераг» (1954), «Паядынак» (1957), «У вераб’іную ноч» (1958), «На берагах Дняпра» (1966), «Міхалаў дуб» (1974). Пісаў для дзяцей (зб. «Разведчыкі», 1949; аповесць «Я помню», 1964, і інш.). У творах Л. гучаць тэмы грамадскай актыўнасці чалавека, любові да працы, Радзімы, прыроды.