Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
ЛУШЧЫЦКІ Іван Мікалаевіч (20.1.1907, в. Агароднікі Капыльскага рна — 9.9.1973), беларускі філосаф. Чл.кар. НАН Беларусі (1969). Др філас. навук (1952), праф. (1953). Засл. дзеяч навукі Беларусі (1971). Скончыў БДУ (1930). У 193440 у Інце філасофіі і права АН Беларусі. 3 1946 вучоны сакратар Прэзідыума АН Беларусі, з 1947 намеснікдырэктара, дырэктар, з 1951 заг. сектара Інта філасофіі і права АН Беларусі. 3 1953 заг. кафедры БДУ. Даследаваў гісторыю філас. і сацыялагічнай думкі Беларусі, грамадскія ідэі ў вуснай нар. творчасці. Аўтар працы «Нарысы па гісторыі грамадскапалітычнай і філасофскай думкі ў Беларусі ў другой палавіне XIX веку» (1958).
Тв.: Обшественная мысль в пернод восстання 1863 г. Кастусь Калнновскнй // Очеркн нсторнн фнлософской н соцнологнческой мыслн Белорусснн (до 1917 г.). Мннск, 1973.
ЛЬІЖВА, хадавое кругладоннае вастраносае судна з дахам, тупой кармой і разгорнутымі бартамі. Даўж. Л. 21—60 м, шыр. — 4—8 м. Будавалі Л. ў басейнах Дняпра і Прыпяці.
ЛЫЖКА, прадмет сталовага прыбора. Вырабляюць з дрэва, металу, косці; маюць акруглы ці авальны чарпачок і ручкудзяржанне. У Беларусі вядомы з ранняга Сярэдневякоўя. Касцяныя Л., аздобленыя гравіраваным арнаментам у выглядзе пляцёнкі, сеткі, крыжыкаў, знойдзены пры раскопках Пінска, ДавыдГарадка, Турава, Полацка і інш. У дамах заможных гаспадароў карысталіся Л. з каляровых і каштоўных металаў, багата аздобленымі на дзяржаннях гравіраваннем, чарненнем, эмалямі і інш. У нар. асяроддзі бытавалі драўляныя Л. (з асіны, бярозы, грушы)
простых форм, зрэдку аздобленыя на дзяржаннях трохграннымі выемкамі, косымі рыскамі, аб’ёмнымі выявамі рыбіных галовак і інш. Вял. Л. называлі апамнікамі. Выраб Л. нярэдка меў характар промыслу майстроўлыжачнікаў. У наш час у паўсядзённым побыце карыстаюцца металічнымі Л. прам. вытворчасці. Вырабам драўляных Л. сувенірнага і ўтылітарнамаст. прызначэння з разьбой, размалёўкай, выпальваннем займаюцца нар. майстры і прадпрыемствы маст. прамысловасці.
У 1920я гг. Л. ўвайшлі ў муз. практыку беларусаў. Драўляныя (кляновыя) і металічныя (алюмініевыя) Л. выкарыстоўваюцца ў нар. муз. мастацтве Віцебшчыны і некаторых раёнаў Міншчыны. Падчас ігры музыканты бяруць дзве Л. і паварочваюць іх адна да адной выпуклым бокам. У інструм. ансамблях яны выконваюць ударнарытмічную функцыю, дапаўняючы часам бубен.
Я.М.Сахуіпа, І.Д.Назіна.
Драўляныя сувенірныя лыжкі.
ЛБІК.А, ліпавая або лазовая кара, з якой плялі лапці, вярэнькі, кошыкі, вілі вяроўкі — лычакі. У Беларусі Л. нарыхтоўвалі з мая па чэрв. Скруткі Л. (матушкі) вешалі ў клеці ці на гарышчы хаты. Назапашвалі таксама луццё — тонкія жэрдкі з карой. Зімой
169
ЛЫЛОЙЦІ
Л. размочвалі ў цёплай вадзе, каб яно стала эластычным, а луццё, перад тым як зняць Л., распарвалі ў печы.
ЛЫЛОЙЦІ, вёска ў Смаргонскім рне. За 43 км на Пн ад г. Смаргонь, 45 км ад чыг. ст. Смаргонь на лініі Мінск—Вільнюс (Літва), 264 км ад Гродна. Цэнтр Лылойцінскага с/с. 154 гаспадаркі, 337 ж. (2013).
У 1866 вёска Вішнеўскай воласці Свянцянскага павета Віленскай губ., 42 двары, 316 ж. ( з іх 313 каталіцкага, 3 іўдзейскага веравызнання). У 1905 — 403 ж. 3 1.1.1919 у БССР. У 1920—22 у складзе Сярэдняй Літвы. 3 1922 у складзе Польшчы, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяв. 3 ліст. 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 у Свірскім рне Вілейскай вобл. 3 12.10.1940 у Нестанішкаўскім с/с. У Вял. Айч. вайну з 25.6.1941 да 6.7.1944 Л. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Маладзечанскай вобл. 3 16.7.1954 цэнтр сельсавета. 3 31.8.1959 у Смаргонскім рне. 3 20.1.1960 у Гродзенскай вобл. 3 16.7.1960 у Сыраваткінскім с/с. 3 лют. 1987 цэнтр сельсавета. У 1999 — 157 гаспадарак, 380 ж., у 2004 — 148 гаспадарак,353 ж.
У 2013 вучэбнапед. комплекс яслісад—пачатковая школа, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, 2 магазіны. Два помнікі землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Л.У.Калядзінскі.
ЛЬІНТУПСКІ АНДРЭЕЎСКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры неабарока ў г.п. Лынтупы Пастаўскага рна. Пабудаваны ў 1908—14 з каменю. Трохнефавая 2вежавая базіліка з паўкруглай апсідай і трансептам. Цэнтр. фасад вылучаны 2ярусным рызалітам пад трохвугольным франтонам. Верхнія ярусы вежаў завершаны гранёнымі ліхтарамі. Бакавыя фасады прарэзаны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі з архівольтамі. У дэкоры выкарыстаны пілястры, прафіляваныя карнізы і інш. У інтэр’еры нефы размежаваны аркадамі на 4гранных пілонах, перакры
Лынтупскі Андрэеўскі касцёл.
ты цыліндрычнымі зводамі, апсіда — конхай з круглымі люкарнамі па перыметры. Захаваўся абраз «Святая Ганна» (канец 18 — пач. 19 ст.). Касцёл дзейнічае.
ЛЬІНТУПСКІ СЯДЗІБНАПАРКАВЫ КОМПЛЕКС, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры эклектыкі ў г.п. Лынтупы Пастаўскага рна. Належаў Гільзенам. Закладзены ў 1й пал. 19 ст. Уключае сядзібны дом, гасп. пабудовы, парк, бутавы мост, капліцу, 3 сажалкі. Мураваны (першапачаткова драўляны) с я д з і б н ы д о м, пабудаваны Ю.Бішэўскім, мае складаную асіметрычную аб’ёмнапрасторавую кампазіцыю. Да яго асн. 2павярховага аб’ёму з паўн,ўсх. боку прымыкае 3ярусная чацверыковая вежа. Гал. ўваход вылучаны тэрасай на канеліраваных калонах і антах. У дэкоры выкарыстаны пілястры, рустоўка, атык з балюстрадай і
інш. Аконныя праёмы прамавугольныя і паўцыркульныя, дэкарыраваныя трохвугольнымі і лучковымі франтонамі, гірляндамі і інш. Унутраная планіроўка — калідорная. П а р к пейзажнарэгулярнага тыпу (пл. 6 га). У яго кампазіцыі складаная водная сістэма з 4 розных па велічыні і форме сажалак, якія злучаны паміж сабой каналамі. Уздоўж паўд. вадаёму праходзіла ўязная алея. У дрэвастоі парку клён серабрысты, піхта сібірская, лістоўніца еўрап., елка блакітная, арэх шэры і інш. Сярод гасп. пабудоў вылучаюцца вежавяндлярня ў стылі неаготыкі з вокнамібайніцамі і машыкулямі, а таксама рэшткі лядоўні. Сядзібнапаркавы комплекс унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
ЛЬІНТУПЫ, археалагічны помнік — курганны могільнік каля г.п. Лынтупы Пастаўскага рна. За 2,5 км на ПнЗ ад rap. пасёлка, злева ад дарогі ў г. Швенчоніс (Літва). Уключае 74 насыпы, якія паласой цягнуцца з ПнУ на ПдЗ. Дыям. 5—17 м (19), 8—12 м (55), выш. 0,4—1,7 м. Найб. знаходзяцца ў цэнтр. і паўн.зах. частках могільніка, найменшыя — у паўд.ўсх. частцы. Каля 65 насыпаў размешчаны ад 2 да 8 кругавых раўкоў з перамычкамі. У канцы 19 ст. некалькі курганоў раскапаў мясц. памешчык Даўгяла. Сярод знойдзеных рэчаў: шыйная грыўня
Сядзібны дом Лынтупскага сядзібнапаркавага комплексу.
170
ЛЫСЕНКА
з пашыранымі канцамі, 4 бранзалеты (3 плоскія, 1 жалабаваты), шырокасярэдзінны спіральны пярсцёнак, 2 утулкавыя наканечнікі коп’яў, 2 вузкалязовыя сякеры, 3 нажы, шыла, чатырохвугольная спражка, 2 гліняныя прасліцы, 2 ляпныя гаршкі. У 1894 Ф.В.Пакроўскі даследаваў 5 насыпаў, у 1977 Я.Г.Звяруга — 9. Пахавальны абрад — трупаспаленне паза межамі кургана з наступным змяшчэннем рэшткаў крэмацыі (ад 1 да 3 пахаванняў) на гарызонце, у насыпе ці непасрэдна пад дзірваном. Пахавальны інвентар: наканечнікі коп’яў вузкалязовыя сякеры, нажы, шылы, гліняныя прасліцы, цэлыя і разбітыя гліняныя пасудзіны. У адным кургане з 3 пахаваннямі выяўлена больш за 60 прадметаў, у т.л. 6 шыйных грыўняў, 16 бранзалетаў, 12 пярсцёнкаў, 5 падвесакракавін, 3 арнаментаваныя бляшкі, 4 гліняныя прасліцы. Курганы належалі балцкаму насельніцтву, адносяцца да ўсх.літоўскага тыпу, датуюцца 10—11 ст.
ЯГ.Звяруга.
ЛЬІНТУПЫ, гарадскі пасёлак у Пастаўскім рне, нар. Лынтупка. За42 км на Пд ад Паставаў, каля дзярж. граніцы з Літвой. Канцавая чыг. станцыя на лініі Круляўшчызна—Лынтупы. На шашы Лынтупы—Смаргонь— Гальшаны і Глыбокае—мяжа Літвы. Цэнтр Лынтупскага с/с. 1,5 тыс. ж. (2013).
Вядомы ў ВКЛ з 1459 у сувязі з пабудовай драўлянага касцёла, пры якім дзейнічаў шпіталь. Пасля 1566 мястэчка ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяв. ВКЛ. У 1591 — 28 дымоў, каля 150 ж. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі. 3 1801 у Завілейскім, з 1843 у Свянцянскім паветах Віленскай губ. У 1885 цэнтр воласці, меліся касцёл, малітоўны дом, школа, багадзельня, 3 крамы, карчма. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Свянцянскага павета Віленскага ваяв. 3 ліст. 1939 зноў у БССР. 3 12.10.1940 вёска, цэнтр сельсавета Свянцянскага, з 25.11.1940 Па
стаўскага рнаў Вілейскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да 9.7.1944 Л. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Маладзечанскай, з 20.1.1960 у Віцебскай абласцях. 3 22.8.1967 гар. пасёлак. У 1999 — 2,1 тыс. ж. 3 2004 цэнтр Лынтупскага с/с. У 1999 — 2,1 тыс. ж., у 2010 — 1,6 тыс. ж.
У 2013 вучэбнапед. комплекс яслісад—сярэдняя школа, філіял Пастаўскай школы мастацтваў, Дом культуры, бка, бальніца, цэнтр сац. абслугоўвання, аддз. ААТ «ААБ Беларусбанк», кафэ, 10 прадпрыемстваў гандлю, 2 — сувязі, комплексны прыёмны пункт, лясніцтва, метэастанцыя «Лынтупы» дзярж. установы «Віцебскаблгідрамет». Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, 4 магілы ахвяр фашызму. Помнікі архітэктуры — сядзібнапаркавы комплекс (1я пал. 19 ст.), Андрэеўскі касцёл (1908—14). Помнік археалогіі — курганны могільнік 10—11 ст. ЛЫНЬКОЎ Міхась (Міхаіл Ціханавіч; 30.11.1899, в. Зазыбы Віцебскага рна — 21.9.1975), беларускі пісьменнік, літаратуразнавец, грамадскі дзеяч. Нар. пісьменнік Беларусі (1962).
Акадэмік НАН Беларусі (1953, чл,кар. 1936). Скончыў Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю (1917). Настаўнічаў. Арганізатар і кіраўнік Бабруйскай філіі «Маладняка». 3 1930 у Бел. дзярж. выдве, адначасова быў адным з кіраўнікоў Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў. 3 1933 гал. рэдактар час. «Полымя рэвалюцыі». У 1941—42 рэдактар газ.
«За Савецкую Беларусь». У 1943—46 і 1949—52 дырэктар Інта лры, мовы і мастацтва АН Беларусі. Аўтар празаічных збкаў «Апавяданні» (1927), «Гой» (1929), «Андрэй Лятун» (1930), «На вялікай хвалі» (1934), «Сустрэчы» (1940), «Астап» (1944) і інш. Рэаліст. паказ старой бел. вёскі складае асн. змест няскончанага рамана «На чырвоных лядах» (1934). Гераізм і мужнасць бел. народа ў барацьбе з ням.фаш. акупантамі ў перыяд Вял. Айч. вайны раскрыў у раманеэпапеі «Векапомныя дні» (1951—58). На матэрыяле замежных паездак напісаў кн. замалёвак, нарысаў і апавяданняў «За акіянам» (1962). Прыгодніцкі характар маюць гумарыст. аповесці для дзяцей «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў» (1937) і «Міколкапаравоз» (1937, экранізаваны ў 1957). Аўтар літаратуразнаўчых прац, крыт. артыкулаў пра творчасць Я.Брыля, Я.Коласа, К.Крапівы, Я.Купалы, І.Мележа, К.Чорнага, І.Шамякіна і інш. У 1938—48 старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі. Дэп. Вярхоўнага Савета БССР у 1940—75. Імем Л. названы вуліцы ў Мінску, Бабруйску і Пінску, у Мінску на доме, дзе жыў пісьменнік, мемар. дошка. Дзярж. прэмія Беларусі 1968.