• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ПЛюбамудраў.
    Лета. 1958.
    фантазіі і памылак, адмаўляў бессмяротнасць душы, Тройцу, замагільны свет, уваскрэсенне з мёртвых, крытыкаваў царк. мараль, лад жьшця духавенства, настойваў на замене царк. шлюбу грамадзянскім і інш. 20.4.1989 у в. Малыя Шчытнікі Брэсцкага рна быў усталяваны мемар. камень у памяць 300годдзя з дня смерці Л. з напісанай ім эпітафіяй у перакладзе на бел. мову. 4.3.2009 да 375годдзя Л. выдадзены маст. канверт з маркай.
    Літ.: Шалькевіч В. Касцёр бессмяротнасці // Полымя, 1977. № 3; Нз йсторйй свободомыслйя й атеязма в Белоруссйй. Мйнск, 1978; Прокошнна Е.С., Шалькевйч В.Ф. Казямйр Лышкнскйй. Мйнск, 1986; Памятннкй фялософской мыслй Белоруссйй XVII — первой половйны XVIII в. Мйнск, 1991.
    В. Ф. Шалькевіч.
    ЛЫШЧЫЦКАЯ СЯДЗІБА. Існавала ў 2й пал. 19 — 1й пал. 20 ст. каля в. Лышчыцы Брэсцкага рна. Размяшчалася за 1 км на ПнЗ ад чыг. ст. Лышчыцы. Належала Віслоцкім. Сядзібны дом — аднапавярховы драўляны з невял. ганкам на драўляных слупах. У час 2й сусв. вайны Л.с. знішчана. Захаваліся рэшткі парку з дрэвамі мясц. парод, сажалка.
    ЛЬВОЎ Мікалай Аляксандравіч (15.5.1753, с. Нікольскае Цвярской
    вобл., Расія — 3.1.1804), рускі архітэктар, тэарэтык архітэктуры. Прадстаўнік стылю класіцызму. Чл. Рас. акадэміі (з 1783) і ганаровы чл. Пецярбургскай акадэміі мастацтваў (з 1786). У Беларусі стварыў Магілёўскі Іосіфаўскі сабор, серыю акварэляў з відамі Магілёва (канец 18 ст.).
    ЛЮБАМЎДРАЎ Павел Канстанцінавіч (30.8.1916, г. СанктПецярбург — 27.2.1984), беларускі графік, педагог. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1970). Праф. (1972). Скончыў Маст. інт імя Сурыкава ў Маскве (1949). 3 1957 выкладаў у Бел. тэатр.маст. інце. Працаваў пераважна ў станковай графіцы ў тэхніках літаграфіі, шклаграфіі, акварэлі, лінагравюры. Работы Л. вылучаюцца высокім тэхн. майстэрствам і тонкім разуменнем спецыфікі выкарыстанай тэхнікі. Яснасць кампазіцыйнай будовы, выразнасць графічнай мовы, глыбіня вобразнай трактоўкі, лірычная танальнасць выявіліся ў творах серыі «Сталінград» (1949), лістах «Дні і ночы» (1957), «Лета» (1958, 1964), «Роздум», «Зноў у родных краях» (абодва 1967), «Цяжкая хвіліна» (1970), «У парку», «Чаканне», «Першы снег» (усе 1971), «Жаночы партрэт» (1973), серыі пейзажаў Мінска — «Сакавік» (1958), «Вецер» (1969), «Мінск. Зімовы дзень (эпізод Айчыннай вайны)» (1970), «Плошча Перамогі ў Мінску» (1971), «У 1941м» (1975), «Раніца», «Матыў старога Мінска» (абодва 1980) і інш.
    ЛЮБАН Ісак Ісакавіч (23.3.1906, г. Чэрыкаў — 7.11.1975), беларускі кампазітар. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1956). Скончыў Бел. муз. тэхнікум (1928). 3 1928 маст. кіраўнік муз. вяшчання Бел. радыё, з 1937 — Ансамбля песні і танца Бел. філармоніі. 3 1945 у Маскве. Найб. плённа працаваў у вак. жанрах: сюіты вак.сімф. «Граніца ў песнях» на словы П.Броўкі, П.Глебкі, І.Шапавалава (1935), «Калгасная вечарынка», «Беларускае вяселле» для салістаў, хору 1 аркестра нар. інструментаў, пес
    174
    ЛЮБАНСКАЯ
    ні «Бывайце здаровы», «Не глядзі на другіх», «Песня дукорскіх партызан», «Дарагая Беларусь», «Наш тост» і
    інш., музыка да драм. спектакляў і к/фільмаў. Складальнік зб. «Беларускія народныя і рэвалюцыйныя песні для харавога і сольнага выканання» (1938). Дзярж. прэмія СССР 1946.
    ЛЮБАНІЦКАЯ УСПЁНСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Любанічы Карэліцкага рна. Пабудаванаў 1840, перабудавана ў 1896. Прамавугольны ў плане асн. аб’ём накрыты пакатым 4схільным дахам з цыбулепадобным купалам на чацверыковым барабане ў завяршэнні. Нізкая 5гранная апсіда пад асобным вальмавым дахам. Уваход вырашаны 2слупавым ганкам з трохвугольным франтонам 2схільнага пакрыцця. Плоскасныя вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны арачнымі
    аконнымі праёмамі. Царква дзейнічае.
    ЛЮБАНСКАЕ ЎЗбРНАЕ ТЭАТРАЛЬНАЕ АБ’ЯДНАННЕ «СВАВОЛЬНІКІ». Створанаў 1999ув. Любань Акцябрскага рна пры сельскім Доме нар. творчасці. У 2007 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік Т.В.Кур’ян. У складзе аб’яднання 12 чал. ва ўзросце ад 7 да 16 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — далучэнне дзяцей да тэатр. творчасці, развіццё творчай асобы, выхаванне малодшага пакалення на ўзорах сучаснай айчыннай і сусв. лры. У рэпертуары тэатр. паст. «Незгасальная зорка яго таленту» паводле твораў Я.Коласа, «Ліхтар і кошка» Л.Ізмайлавай, «Жабкі і чарапашка» У.Караткевіча і інш. Калектыў — удзельнік абл. конкурсу чытальнікаў, прысвечанага 130годдзю з дня нараджэння Я.Коласа і Я.Купалы (г. Добруш, 2012), свята аматарскай творчасці «Захапленне на любы густ» (г. Гомель), аглядуконкурсу сямейнай творчасці «Жывіце ў радасці» (г. Ельск, абодва 2013). Т.В.Кур’ян.
    ЛЮБАНСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Любань Вілейскага рна. Належала Любанскім. Закладзена ў 2й пал.
    19 ст. Першапачатковы сядзібны дом (згарэў) быў пабудаваны на ўзвышанай частцы тэрасы і арыентаваны на вадаём і сад. Пасля пажару новым сядзібным домам стала стайня, пабудаваная з каменю ў тэхніцы разынкавай кладкі. Двухпавярховы будынак складаўся з 2 аб’ёмаў, накрытых 2схільным дахам. Вокны прамавугольныя. Знаходзіўся ў глыбіні парку перад пакатым спускам да вады. Праз усю тэр. сядзібы праходзілі сажалкі, якія вызначалі яе планіровачную структуру. Л.с. мела 2 паркавыя алеі, адна з іх (паўд.) злучала гасп. двор з часткай сядзібы за вадаёмам. Тут былі разбіты сад, агарод. Перад гал. уваходам знаходзіўся газон. Парк пейзажнага тыпу (захаваўся часткова). Растуць экзоты: лістоўніца еўрап., хвоя кедравая, клён вастралісты, ліпа Мольтке, туя. Сядзібны дом выкарыстоўваецца як гасп. пабудова.
    ЛЮБАНСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1921 у г. Любань. У 1979 у выніку цэнтралізацыі сеткі бк Любанскага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. Кніжны фонд (2013) каля 36 тыс. экз., больш за 2,2 тыс. чытачоў. Асн. кірункі дзейнасці: збор і распаўсюджванне краязнаўчых ведаў выхаванне ў чытачоў цікавасці да гісторыі Беларусі; задавальненне
    Удзельнікі Любанскага ўзорнага тэатра.іьнага аб’яднання «Свавольнікі».
    Любаніцкая Успенская царква.
    175
    ЛЮБАНСКІ
    і развіццё інфармацыйных, культ., адукац., запатрабаванняў і інтарэсаў чытачоў. Маланаселеныя пункты і аддаленыя вёскі абслугоўваюцца з дапамогай бібліобуса. Пры бцы арганізаваны клубы: краязнаўчы «Спадчына», літ.пазнавальны па рабоце з інвалідамі «Чытаем разам», літ.экалагічны «Лотаць», літ. «Жывіца».
    ЛЮБАНСКІ МУЗЁЙ НАРбДНАЙ СЛАВЫ. Засн. ў 1968 у г. Любань, адкрыты для наведвальнікаў у 1971.
    Удзельнікі Любанскага народнага ансамбля народнай песні «Ярыца».
    Размешчаны ў 2 будынках. Агульная пл. экспазіцыі 232,3 м2. Асн. фонд — 17 787 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 9368 адзінак (2013). У музеі зберагаюцца калекцыі: зброі, нумізматыкі, баністыкі, фалерыстыкі, мастацтва і інш. Экспанаты раз
    мяшчаюцца ў адной зале і размеркаваны па 5 раздзелах: «Маўклівыя сведкі мінуўшчыны» (археал. калекцыі); «Гісторыя краю ў 16 — пач. 20 ст.»; «Зашумела, загуло...» (матэрыялы аб Першай сусв. і Грамадз. войнах, калектывізацыі, пра асушэн
    Да арт. Любанскі музей народнай славы. Раздзелы экспазіцыі: I — «Гісторыя краюў 16— пач. 20cm.», 2 — «Зашумела, загуло...», 3 — «Маўклівыя сведкі гісторыі».
    не балот у рэгіёне); «Духоўнае жыццё краю» (аб культ. развіцці раёна ў сав. час); «Выпрабаванне вайной» (экспазіцыя, прысвечаная партыз. руху і землякам, якія ваявалі ці загінулі падчас Вял. Айч. вайны). Працуюць філіялымузеі: нар. промыслаў і рамёстваў у г. Любань і гісторыі меліярацыі ў в. Камуна. Н.М.Сіняк.
    ЛЮБАНСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНАЙ ПЁСНІ «ЯРЫЦА». Створаны ў 1995 у г. Любань пры раённым Цэнтры культуры і вольнага часу. У 1996 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік Т.А.Сцепановіч. У складзе ансамбля 10 чал. ва ўзросце ад 32 да 42 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя бел. песеннай фалькл. спадчыны. У рэпертуары бел. нар. песні «Аў лесе», «Маруся, бусі дай», «Кучароч
    176
    ЛЮБАНСКІ
    кі», «Каля млына», «Налужку» і інш. Калектыў — удзельнік міжнар. свята да Дня нар. адзінства (г. Курчатаў, Расія, 2010), рэсп. святакірмашу «Дажынкі» (гарады Слуцк, Маладзечна, 2005, 2011), рэгіянальнага фестывалю «Фальклор без межаў» (в. Тышкавічы Іванаўскага рна, 2010) і інш.
    Т.А. Сцепановіч.
    ЛЮБАНСКІ НАРОДНЫ ГУРТ НАРОДНАГА ГЎМАРУ I ЖАРТАЎ «СМЕХАЎЁ». Створаны ў 2008 у г. Любань пры раённым Цэнтры культуры і вольнага часу. У 2012 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік С.Г.Выскварка. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя нар. гумарыст. спадчыны в. Баянічы Любанскага рна. У складзе гурта 10 чал. ва ўзросце ад 40 да 58 гадоў. У рэпертуары эстр. мініяцюры, нар. жарты, анекдоты, прыпеўкі і інш. Створана 10 праграм: «У Баянічы на гулянічы», «Ой, спінжак, мой спінжак», «Баяніцкі карапет», «Балабонь, да пары балабонь», «Баяніцкія курыгулі» і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: усебел. нар. гумару «Аўцюкі» (вёскі Вял. і Малыя Аўцю
    Удзельнікі Любанскага народнага гурта народнага гумару і жартаў «Смехаўё».
    кі Калінкавіцкага рна, 2012), рэгіянальнага кулінарнага «Мотальскія прысмакі» (в. Моталь Іванаўскага рна), абл. гульні і гумару «Капыльскія пацехі» (г. Капыль, абодва 2011), свят гумару: рэсп. «Беларусы смяюцца» (Мінск, 2009), абл. «Спораўскія жарты» (в. Спорава Бярозаўскага рна, 2013) і інш. С.Г.Выскварка.
    ЛЮБАНСКІ НАРбДНЫ КЛУБ НАРОДНЫХ МАЙСТРбЎ. Створаны ў
    1999 у г. Любань пры раённым Цэнтры культуры і вольнага часу, з 2012 працуе пры дзіцячай школе нар. дэкар.прыкладнога мастацтва. У 2004 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік З.М.Дубік. У складзе клуба 10 чал. ва ўзросце ад 28 да 71 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне, захаванне і развіццё традыц. нар. рамёстваў і промыслаў Любаншчы
    Да арт. Любанскі народны клуб народных майстроў: 1 — вырабы з саломкі ўдзельніка клуба М. Сярчэні;
    2 — вырабы з лазы ўдзельніка клуба А.Гурбо.
    177
    ЛЮБАНСКІ
    Да арт. Любанскі народны кяуб народных майстроў. Ганчарныя вырабы ўдзельніка клуба М.Насовіча.
    ны (лоза і саломапляценне, ганчарства, бондарства, разьба па дрэве). Калектыў — лаўрэат святконкурсаў ганчарнага майстэрства: рэсп. «Ганчарны круг» (Мінск, 2004), абл. «Гліняны звон» (г. Лагойск, 2000), удзельнік рэсп. фестываляўкірмашоў: «Дажынкі» (гарады Маладзечна, Горкі, Жлобін, 2011, 2012, 2013), рамёстваў «Вясновы букет» (г. Мінск, 2013), абл. святаконкурсу «Саламяныя дзівосы» (г. Нясвіж, 2012), фестываляў: нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Мар’іна Горка, 2012), тэатр. творчасці «Чароўны куфэрак» (г. Любань, 2013) і інш. З.М.Дубік.