• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Стаянка3 каменнага і бронзавага вякоў за 0,3 км на ПнЗ ад дарогі на в. Купіск, на паўразвеянай дзюне пл. 50 х 100 м. Знойдзеныя матэрыялы аналагічныя выяўленым на стаянцы2.
    Стаянка4 фінальнага палеаліту і мезаліту на паўн.зах. ускраіне rap. пасёлка на краі высокай левабярэжнай тэрасы р. Нёман. Сярод крамянёвых артэфактаў фрагмент пласціны, адбітай з 2пляцовачнага нуклеуса з сустрэчным сколваннем нарыхтовак (фінальны палеаліт), і цясла (мезаліт).
    Літ.: Абухоўскі В.С.,Лакіза В.Л. Археалагічныя даследаванні на тэрыторыі Беларускага Панямоння ў 2002 г. // Гістарычнаархеалагічны зборнік. Мінск, 2003. № 18; Л а к і з а В.Л. Старажытнасці позняга неаліту, ранняга і сярэдняга перыядаў бронзавага веку Беларускага Панямоння. Мінск, 2008.
    В.Л.Лакіза, М.М.Чарняўскі.
    ЛЮБЧА, гарадскі пасёлак у Навагрудскім рне, на левым беразе р. Нёман. За 26 км на ПнУ ад г. Навагрудак, 49 км ад чыг. ст. Наваельня налініі Баранавічы—Ліда, 188 км ад Гродна, на аўтадарозе Любча—Навагрудак—Дзятлава. Цэнтр Любчанскага пасялковага Савета. 1,2 тыс. ж. (2013).
    Вядома з сярэдзіны 13 ст. ў складзе Навагрудскага княства, калі Л. была аддадзена навагрудскім кн. Міндоўгам кіеўскаму баярыну А.В.Кіяну. У 1428 (першае дакладнае ўпамінанне) вял. кн. літоўскі Вітаўт перадаў Л. сваёй жонцы Ульяне. У далейшым прыватае ўладанне. 3 15 ст. ў Навагрудскім павеце (з 1507 Навагрудскага ваяв. ВКЛ). У 1590 кароль польск. і вял. кн. літоўскі Жыгімонт III на
    даў мястэчку магдэбургскае права і герб (у 1644 атрыманы новы герб). У 17 ст. дзейнічала друкарня. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, мястэчка Навагрудскага павета Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай, з 1842 Мінскай губерняў. 3 1861 цэнтр воласці. У 1897 — 444 двары, 3239 ж., царква, сінагога, 2 яўр. малітоўныя дамы, жаночая царк.прыходская школа, аптэка, 70 крам, 2 карчмы, штогод праводзіўся кірмаш, штотыдзень — базары. У лют. 1906 у Любчы адбылося ўзброенае сялянскае выступленне. У 1919—66 дзейнічала вузкакалейная чыг. Наваельня—Л. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, мястэчка, цэнтр гміны Навагрудскага павета і ваяв. 3 ліст. 1939 у БССР. 3 15.1.1940 вёска, цэнтр Любчанскага рна і Любчанскага с/с Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 гар. пасёлак. У Вял. Айч. вайну 26.6.1941 Л. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі ў пасёлку і раёне 1825 ж. У жн. 1941 было створана reTa, дзе вясною 1942 было расстраляна 375 вязняў. На тэр. Любчанскага рна дзейнічалі падп. райкамы КП(б)Б (чэрв. 1943  11.7.1944) і ЛКСМБ (студз. 1943 — 11.7.1944), выдавалася падп. газ. «Смерть фашнзму». 3 лют. 1942дзейнічалападп. група М.Астапкевіча. 2.7.1944 партызаны брыгады імя Ф.Э.Дзяржынскага з боем авалодалі пасёлкам, нанеслі праціўніку значныя страты і ўтрымлівалі пасёлак да 6.7.1944. Вызвалена 8.7.1944 воінамі 69га стралковага корпуса 49й арміі 2га Бел. фронту ва ўзаемадзеянні з партызанамі брыгады імя Ф.Э.Дзяржынскага. 3 8.1.1954 у Гродзенскай вобл., з 17.12.1956 у Навагрудскім рне. У 1959 — 4301 ж., у 19991498 ж.
    У 2013 дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці, сярэдняя школа, дзіцячая школа мастацтваў, Дом культуры, бка, бальніца, паліклініка, аптэка, ветучастак, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», комплексны прыёмны пункт, 2 цырульні, 7 магазінаў і інш.; малітоўны дом хрысціян веры
    186
    ЛЮБЧАНСКІ
    евангельскай (пач. 21 ст.). Брацкія магілы сав. воінаў і партызан, магілы ахвяр фашызму. Помнік партызанцы атрада імя Катоўскага Л.П.Сечка, якая загінула 22.3.1944 каля в. Лугамавічы Іўеўскага рна. Мемар. дошка воінамвызваліцелям, стэла ў гонар Любчанскага падп. райкама КП(б)Б і партыз. брыгады імя Ф.Э.Дзяржынскага. Помнікі архітэктуры: палацавазамкавы комплекс (канец 16 — 19 ст.), Ільінская царква (1914). Помнікі археалогіі — стаянкі эпохі мезаліту і больш позняга часу.
    У.У.Бянько.
    ЛЮБЧАНСКАЯ ДРУКАРНЯ. Існавала ў 17 ст. ў г.п. Любча Навагрудскага рна ў маёнтку кн. Радзівілаў. Засн. П.Б.Кмітам, які ў 1612 перавёз сюды друкарскае абсталяванне з Вільні. 3 пач. 1632 друкарню ўзначальваў яго сын Ян Даніэль, з 1646 да 1655—56 — Я.Ланге. Л.д. выпусціла больш за 80 выданняў на польск. і лац. мовах па гісторыі, медыцыне, філасофіі і інш., сярод якіх «Гісторыя іўдзейскай вайны» І.Флавія (1612), «Апафегматы» Б.Буднага (1614), «Навагрудскі дыспут» Я.Зыгроўскага (1616), «Эпітоме» (1614) і зб. прыказак (1618) С.Рысінскага, «Статут Слуцкай школы» (1618), «Генеалогія, або Кароткае апісанне вялікіх літоўскіх князёў» М.Стрыйкоўскага ў перапрацоўцы С.Доўгірда (1626) і інш. У 1640—50я гг. друкаваліся ў асноўным панегірыкі, літургічныя творы для пратэстанцкіх абшчын, перыядычны «Каляндар штогодніх свят і рухаў нябесных цел» С.Фурмана і інш. 3 Л.д. супрацоўнічаў гравёр Г.Гётке, які ўпершыню ў бел. кнігадрукаванні для ілюстравання выданняў выкарыстаў гравюру на медзі.
    Літ.: Нікалаеў М.В. Гісторыя беларускай кнігі. У 2 т. Мінск, 2009, 2011; Мотульскнй Р.С. йз прошлого в будутее: бнблнотекн Беларусн. Мннск, 2011.
    ЛЮБЧАНСКАЯ ІЛЫНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў г.п. Любча Навагрудскага рна. Пабудавана ў
    1914 на месцы драўлянага храма. Да квадратнага ў плане асн. аб’ёму прымыкае бабінец з 2яруснай шатровай вежайзваніцай у завяршэнні і паўкруглая апсіда. Асн. аб’ём накрыты 4схільным дахам з цыбулепадобнай галоўкай. Фасады расчлянёны вузкімі арачнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах у форме какошнікаў. Гал. ўваход аформлены арачным парталам пад 2схільным пакрыццём. Царква дзейнічае.
    ЛЮБЧАНСКІ ГАРАДСКІ' ДОМ КУЛЬТЎРЫ. Засн. ў 1952 у г.п. Любча Навагрудскага рна. Агульная пл. памяшканняў 370 м2. Mae глядзельную залу на 246 месцаў, сцэну (51,5 м2), танц. залу (86,2 м2). Дзейнічаюць 10 калектываў аматарскай творчасці,
    Да арт.
    Любчанскі народны драматычны калектыў «Тэатрал». Спектакль «Ужо замуж карціць» Н. Марчук.
    Любчанская Ільінская царква.
    з іх 6 дзіцячых. Драм. калектыў «Тэатрал» мае званне «народны». Маст. калектывы Дома культуры штогод прымаюць удзел у абл. фестывалі «народных» і «ўзорных» тэатр. калектываў, раённых конкурсах дзіцячай эстр. творчасці «Навагрудскія зорачкі», раённай выстаўцы дэкар.прыкладнога мастацтва сярод клубных устаноў, праводзяць у Любчы і наваколлі святы — Масленіца, Сёмуха, Купалле, восеньскі кірмаш і інш. На базе ўстановы ў Любчанскім замку праходзіць Міжнар. фестываль памяці кампазітара, ураджэнца Любчы М.Набокава.
    ЛЮБЧАНСКІ НАРОДНЫ ДРАМАТЬІЧНЫ КАЛЕКТЬІЎ «ТЭАТРАЛ». Створаны ў 1997 у г.п. Любча
    187
    ЛЮБЧАНСКІ
    Навагрудскага рна пры гар. Доме культуры. У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Т.А.Борыс (з 1997), І.В.Валенцюкевіч (з 2013). У складзе калектыву 10 чал. ва ўзросце ад 30 да 50 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — далучэнне да тэатр. мастацтва людзей розных прафесій і ўзростаў. У рэпертуары спектаклі «Калі певень заспявае» Г.Марчука, «Кот Шараф і кошка Капошка» С.Бялова, «Казка пра хітрага гнома і чароўны трон» Н.Місько, «На паляванні» В.Міхно, «Ужо замуж карціць» Н.Марчук, «Жаніх зза бугра» А.Аляксандрына, гумарыст. замалёўкі, эцюды, інсцэніроўкі да свят і інш. Калектыў — дыпламант абл. фестывалю нар. і ўзорных тэатраў «Лідскія тэатральныя сустрэчы» (г. Ліда, 2009) і інш. Т.М.Жук.
    ЛЮБЧАНСКІ ГІАЛАЦАВАЗАМКАВЫ КОМПЛЕКС, помнік абарончай архітэктуры канца 16 — 19 ст. Пабудаваны ў г.п. Любча Навагрудскага рна на ўмацаваным валунамі беразе р. Нёман. Замак з трох бакоў быў абнесены ровам (з 3 і Пд — шыр. 30 м, глыб. 7—8 м і з У — глыб. 10 м), з чацвёртага прыкрываўся Нёманам. Першапачаткова ўсе пабудовы, акрамя мураванай вежы на ўездзе, былі драўляныя. У канцы 16 ст. М.Радзівіл перабудаваў замак, узвёў 3 мураваныя вежы і мураваныя ўнутраныя пабудовы. Паводле дакументаў 17 ст. замак меў 4 вежы (захаваліся 2), упрыгожаныя флюгерамі з гербамі. Першая з іх (варотная) уяўляла квадратны (9,8 *
    Любчанскі палацавазамкавы комплекс.
    9,8 м) у плане асн. аб’ём, які на выш. 8 м пераходзіў у 8гранную прызму і меў 4 ярусы бою. Другая вежа — 3яруснае, квадратнае ў плане (8,9 х 8,9 м) збудаванне, накрытае шатровым дахам. Першы ярус меў скляпеністае, 2і і 31 — бэлечнае перакрыцце. Вокны вежаў былі ўмацаваны жалезнымі кратамі і прыстасаваны для гарматнага і ружэйнага бою. Па перыметры замкавага дзяцінца размяшчаліся гасп. пабудовы. Замак злучаўся 2 мастамі з мястэчкам і замкавым фальваркам. У 1864—70 на яго тэр. ўзведзены п а л а ц. Мураваны з рысамі неаготыкі будынак меў сіметрычную 3часткавую кампазіцыю, якую стваралі прамавугольныя ў плане бакавыя аднапавярховыя, накрытыя 2схільнымі дахамі крылы (гал. 2павярховы аб’ём пад вальмавым дахам). Фасады гал. аб’ёму былі вылучаны рызалітамі: паўн.ўсх. завяршаўся трохвугольным франтонам, паўд.зах. і цэнтр. — парапетам. У месцах раскрапоўкі і на вуглах размяшчаліся вежы, аформленыя зубцамі. Сцены тарцоў бакавых крылаў вянчалі ступеньчатыя франтоны з прамавугольнымі праёмамі. Прамавугольныя вокны палаца былі ўпрыгожаны сандрыкамі. У гал. аб’ёме (калідорная планіроўка) размяшчаліся залы і жылыя пакоі, у бакавых крылах — гасп. памяшканні. Інтэр’еры залаў і пакояў мелі багатую лепку, кафляныя печы. Тры лесвіцы на 2і паверх былі ўпрыгожаны балясамі. Комплекс часткова разбураны ў
    гады Першай сусв. вайны. Захаваліся 2 вежы, земляныя ўмацаванні з рэшткамі абарончых збудаванняў, б. палац, флігель, рэшткі ўязной брамы. У 1й пал. 18 ст. на левым беразе р. Нёман створаны п а р к рэгулярнага тыпу. Пл. без уліку пладовага саду каля 4 га. На квадратным унутраным двары замка знаходзіўся круглы партэр з кальцавымі пасадкамі дэкар. кустоў. У канцы 18 ст., калі паміж замкавымі вежамі ўзведзены абарончы вал, за ровам былі разбіты партэр з кветнікамі і баскеты. Замак з трох бакоў абкружаў пладовы сад, падзелены рэгулярнай сістэмай алей. У канцы 19 — пач. 20 ст. ў парку групамі і асобна пасаджаны экзоты. Растуць арэх шэры, хвоя веймутава, лістоўніцы еўрап. і сібірская. Вядзецца рэканструкцыя Л.п.з.к. (2014). Комплекс унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    ЛЮБЧЎК Сяргей Феадосавіч (н. 2.5.1940, в. Дзівін Кобрынскага рна),
    С. Ф.Любчук.
    беларускі дзеяч аматарскага мастацтва, кампазітар, педагог. Засл. работнік культуры Беларусі (1978). Скончыў Бел. кансерваторыю (1965). 3 1965 працаваў у Брэсцкім муз. вучылішчы. У 1971—80 кіраўнік нар. ансамбля песні і танца «Брастчанка» Брэсцкага электрамеханічнага завода. 3 1981 арганізатар і маст. кіраўнік нар. харавой вак. студыі «Бярэсце» Палаца культуры аблсаўпрафа, адначасова з 1995 маст. кіраўнік нар. харавой групы «Красуні» ААТ «Прадтавары» ў г. Брэст. Аўтар фантазій на