Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
Літ.: Казл оўс к і М.М. Да кніжных скарбаў дакрануся...: нататкі бібліяфіла. Мінск, 2011.
ЛЯЗІВА, лазва, ліна, жэнь, п л е ц ь, прыстасаванне, з дапамогай якога ўзбіраліся на бортныя дрэвы. Уяўляла сабой плеценую з 5 сырамятных палосак скуры ці канапляных вітых шнуркоў вяроўку даўж. 20—30 см з сядзёлкай (крэслам, лазьвенем) на адным канцы, дзвюма петлямі ці драўляным круком на другім і перасоўным казлом (хобатам) паміж імі. У 16 ст. Л. часта рабілі з AbiKa, якое трываласцю мала саступала канаплянаму і было лягчэйшым. Мела рэгіянальныя асаблівасці, што абумоўлівала розную тэхніку пад’ёму на бортныя дрэвы. На Століншчы
Лязіва: I — фрагмент лязіва з казлом, сядзёлкай; 2 — лежая; 3 — канструкцыя казла.
196
ЛЯЛЬКА
не, напрыклад, пры пад’ёме пацягам бортнік перакідаў Л. цераз тоўсты сук, садзіўся на сядзёлку і, адпіхваючыся нагамі ад ствала дрэва, сам сябе падцягваў угору. Падняўшыся на патрэбную вышыню, ён мацаваў на галіне крук і спускаўся да адтуліны борці. На Гродзеншчыне існаваўспосаб пад’ёму чашкай: бортнік ахопліваў двайной пятлёй сябе і дрэва так, каб паміж ім і ствалом заставалася адлегласць 70—80 см, затым паднімаўся ўгору па неглыбокіх зарубках на ствале (чашках). Пры пад’ёме перакідам замест чашак выкарыстоўвалі падобныя на стрэмя петлі, якія пчаляр рабіў папераменна для кожнай нагі, абвіваючы Л. ствол дрэва некалькі разоў. На невысокія дрэвы з подкурам узбіраліся па астровах.
«ЛЯЗІНКА», «Лязгінка», беларускі народны танец. Муз. памер 2/4, тэмп умераны. Вядомы з канца 19 — пач. 20 ст. (зафіксаваны ў 1970я гг. ў вёсках Глінка і Гарадзец Столінскага рна). Выконваейца парамі: юнак стаіць злева ад дзяўчыны, трымаючы правай рукой (ззаду над правым плячом) яе правую руку, левыя рукі партнёраў, сагнутыя ў локцях, злучаны. Пары злёгку паварочваюцца то ў левы, то ў правы бок, выносячы на абцас адпаведна левую і правую нагу і прытупваючы на месцы, потым робяць поўны абарот у левы бок, прытупваюць, адбіваючы рытм. Асобныя танцоры ўключаюць элементы імправізаванага танца, выконваючы адзін перад адным дробныя выстукванні, пры гэтым правую руку, сагнутую ў локці, трымаюць на ўзроўні грудзей, а левую адводзяць убок, што нагадвае «Лезгінку» (адсюль, відаць, і назва «Л.»).
ЛЯЙБОВІЧ Гірш (Гершка, Гершак, Гіршак; ? — пасля 1786), беларускі гравёр і ювелір. Быў на службе князёў Радзівілаў. Жыў, відаць, у Міры. Паводле кантракта 1747, падпісанага ў Мірскім замку, Л. з бацькам Лейбам Жыскялёвічам пачалі працу над 90 партрэтамі для альбома князёў Радзівілаў, якую скончылі ў 1756. Па
Г.Ляйбовіч. Партрэт Вайшунда (Войсцундуса) I Хрысціяна. 1750ягг.
за кантрактам у 1754—56 выканалі яшчэ 15 партрэтаў. Альбом «Выявы роду князёў Радзівілаў» — выдатны помнікбел. графікі. Уключае 165 партрэтаў. Першы партрэт (Вайшунда) і апошні (К.С.Радзівіла Пане Каханку) маюць подпісы Л. Альбом ствараўся ў 3 этапы рознымі майстрамі на працягу 1745—68. У 1758 альбом выйшаў накладам 50 экз. у Нясвіжскай друкарні. Паўторна выдадзены ў Пецярбургу з арыгінальных дошак у 19 ст. Сярод інш. графічных твораў Л.: гравюра «Катафалк Ганны з Сангушкаў Радзівіл» (знаходзіцца ў езуіцкім касцёле ў Нясвіжы паводле праекта М.Ледэцы, 1747—50); іл. да кн. «Казанні і прамовы на пахаванні Ганны з Сангушкаў Радзівіл» (Вільня, 1750); 3 варыянты экслібрыса Радзівілаў для нясвіжскай бкі; герб Радзівілаў у кн. «Артыкулы ваенныя» (Нясвіж, 1754); карта Літоўскай правінцыі бернардзінцаў з выявамі кляштараў і постацямі святых Бярнарда і Казіміра. Апошні задакументаваны твор Л. — дэкарыраванне саркафагаў Радзівілаў у крыпце езуіцкага касцёла ў Нясвіжы. Драў
ляныя труны былі абабіты меднымі гравіраванымі дошкамі з надпісамі і арнаментам.
Літ.: Радзівілы. Альбом партрэтаў XVIII—XIX стагоддзяў. Мінск, 2010.
В.Д.Бажэнава.
ЛЯЛЬКА, дзіцячая цацка ў выглядзе фігуры чалавека, жывёліны і інш.; фігура (або прадмет), створаная з неарганічнага матэрыялу, якая выконвае функцыі суб’екта ці сцэнічнага персанажа. Паводле характару і прызначэння бывае абрадавая, абярэгавая, гульнявая, тэатр., сувенірная, этнаграф., гіст., аўтарская і інш. Першыя чалавекападобныя фігуркі з дрэва, косці, гліны з’явіліся ў першабытным грамадстве як увасабленне божастваў; трапляючы ў дзіцячыя рукі, ператваралісяўЛ. Натэр. Беларусі Л. абрадавасімвалічнага прызначэння вядомы з дахрысціянскіх часоў. Вырабленыя з падручных ці прыродных матэрыялаў (дрэва, салома, абрэзкі тканін, скуры, футра), яны ўвасаблялі ў нар. рытуалах, абрадах і святах персанажаў бел. нар. міфалогіі: Зюзю, Лялю, Мару, Масленку, Купалку і інш. Некаторыя Л. выконвалі таксама функцыю абярэгаў (такія Л. не мелі твару, каб не быць падобнай на чалавека і не паўплываць
В.Лугоўская. Этнаграфічныялялькі. 2010.
197
ЛЯЛЬНІК
на яго). Праз Л. дзеці знаёміліся з ладам жыцця, набывалі касмаганічныя, маральныя, сімвалічныя, міфал. веды. Абрадавыя і абярэгавыя Л. адносяцца да жаночай прадуцыруючай, ачышчальнай і ахоўнай быт. магіі. 3 16 ст. вядомы нар. лялечны тэатр батлейка, у якім выкарыстоўваліся расфарбаваныя драўляныя ці ў адзенні з абрэзкаў тканін Л., умацаваныя на драўляным ці металічным шпяні. У ценевым тэатры (жлоб) выкарыстоўваліся выразаныя з бляхі ці кардону Л., сілуэты якіх праецыравалі на спец. экран. У 18 ст. бел. шляхта (Агінскія ў Слоніме, Радзівілы ў Нясвіжы) наладжвалі лялечныя прадстаўленні з выкарыстаннем Л.марыянетак, якія кіраваліся зверху металічным штыром, умацаваным у драўлянай галаве Л. Больш шырокі дыяпазон рухаў ствараюць трысцінавыя Л., кіруемыя трысцінамі (звычайна з дроту), прымацаванымі да кісцяў рук. Сучасны тэатр лялек выкарыстоўвае марыянеткі, кіруемыя зверху з дапамогаю нітак. Нярэдка акцёры працуюць перад гледачом з буйнапамернымі, т.зв. планшэтнымі, Л. («Балада пра вішню» С.Клімковіча ў Гродзенскім абл. тэатры лялек, 1984, «Цар Ірад» Г.Барышава ў Бел. дзярж. тэатры лялек, 1993). Рэалістычна трактаваныя дзіцячыя гульнявыя Л. з пластыку і тканін, часта з імітацыяй голасу і прасцейшых рухаў, масава выпускаюцца прам. прад
Да арт. Ляльнік. М.Ф і л і п о в і ч. Карагод (Ляльнік). 192122.
прыемствамі. Сувенірныя Л. з саломы, льновалакна, тканін, тасьмы з прымяненнем вышыўкі, роспісу, аплікацыі, што звычайна імітуюць людзей у традыц. адзенні, вырабляюць на прадпрыемствах канцэрна «Белмастацпромыслы». Папулярнасць набываюць этнаграф. і гіст. Л. з рэалістычна мадэляванымі керамічнымі або пластыкавымі галовамі і рукамі, у адзенні, малюнак, крой і дэкор якога максімальна дакладна перадаюць асаблівасці нар. строяў, касцюма гараджан, шляхты і інш. Пашырылася мастацтва стварэння ўнікальных аўтарскіх Л., нярэдка спалучаных у розныя шматфігурныя кампазіцыі, з перадачай характару, асаблівасцей вобразаў, дакладнай імітацыяй адзення, абутку, аксесуараў і інш. Праводзяцца конкурсы і выстаўкі аўтарскай Л., у т.л. абл. святаконкурс «Беларуская лялька» (Слуцк, 2007, 2013). Я.М.Сахута.
ЛЯЛЬНІК, язычніцкае свята ў гонар багіні Лёлі (Лялі), дачкі Лады. У Беларусі праводзіўся 5 мая. Паводле традыцыі, жаночае і дзявоцкае свята, на якім мужчыны не прысутнічаюць. Упершыню апісаны П.Шпілеўскім у 1846. Напачатку Л. выбіралі самую прыгожую дзяўчыну — Лялю, якую апраналі ў белую кашулю, упрыгожвалі зялёнымі галінкамі, вянком з кветак і саджалі сярод малочных пачастункаў. Удзельніцы свята
вадзілі вакол яе карагод, праслаўлялі як карміцельку, што спрыяла добраму ўраджаю. Ляля частавала дзяўчат малочнымі стравамі і кідала кожнай вянкі, якія захоўваліся да наступнай вясны ці вяселля. Л. быў таксама вядомы ў Расіі і Украіне.
Літ.: Беларускі народны каляндар. 2е выд. Мінск, 2002. А.Ю.Лозка.
ЛЯЛЯЎСКІ Аляксей Анатолевіч (н. 2.2.1957, Мінск), беларускі рэжысёр тэатра лялек. Сын ХА.Ляляўскага. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1980). 3 1979 у Бел. дзярж. тры лялек (з 1986 гал. рэжысёр). У 1982—86 гал. рэжысёр Магілёўскага абл. тра лялек. Адначасова ў 1989—2006 выкладаў у Бел. акадэміі мастацтваў. Для спектакляў Л. характэрны наяўнасць новых сродкаў выразнасці, выкарыстанне ўсіх відаў тэатр. майстэрства, перапляценне драм., лялечнага, муз. тэатра і пантамімы. Сярод паст.: «ВініПух і ўсе, усе, усе...» паводле А.Мілна (1982), «Майстар і Маргарыта» паводле М.Булгакава (1987), «Гісторыя Снежнай каралевы, якую яна расказала сама» паводле Х.К.Андэрсена (1996), «Адвечная песня» Я.Купалы (2004), «Гісторыя аднаго горада» М.СалтыковаШчадрына (2006), «Вішнёвы сад» (2008), «Драй Швэстэрн» (2010, абедзве паводле А.Чэхава), «Шоўк» паводле А.Барыка (2012), «Ладдзя роспачы» паводле У.Караткевіча (2013) і інш.
Літ.: Грамыка Л. Аляксей Ляляўскі. На ўласнай тэрыторыі // Мастацтва. 2007. №3.
ЛЯЛЯЎСКІ Анатоль Аляксандравіч (6.3.1923, Масква — 7.1.1995), беларускі рэжысёр тэатра лялек. Нар. артыст Беларусі (1979). Скончыў Ташкенцкі тэатр.маст. інт (1952). У 1956—86 гал. рэж. Дзярж. тэатра лялек Беларусі, адначасова з 1975 выкладаў у Бел. тэатр.маст. інце. Паст. уласцівы жанравая разнастайнасць, беражлівыя адносіны да аўтарскай канцэпцыі і маст. своеасаблівасці твора, дэталёвая распрацоўка ўнутраных ліній персанажа ў спалучэнні з дакладнасцю і выразнасцю вонкава
198
ЛЯМАНТ
га малюнка ролі. Сярод паст.: паводле твораў бел. аўтараў «Дзед і Жораў» В.Вольскага (1957), «Сярэбраная табакерка» паводле З.Бядулі (1961), «Марынкакрапіўніца» А.Вольскага і П.Макаля (1962), «Ліпавічкі» паводле У.Галубка (1969), «Скажы сваё імя, салдат» А.Вярцінскага (1975), «Сымонмузыка» паводле Я.Коласа (1982), «Балада пра белую вішню» С.Клімковіч (1984), а таксама «Кот у ботах» Г.Уладычынай (1959), «Боская камедыя» І.Штока (1971), «Зорны хлопчык» паводле О.Уайльда (1978), «Жаваранак» Ж.Ануя (1984) і інш. Аўтар кн. «Лялечны тэатр у школе» (1967), «Тэатр лялек» (1974).
ЛЯМАНТ (ад лац. lamenta плач), празаічны або вершаваны твор элегічнага, панегірычнадыдактычнага характару, напісаны з выпадку смерці якойнебудзь значнай асобы, а таксама вял. асабістага ці грамадскага няшчасця; жанр даўняй бел. лры. У Л. нярэдка закраналіся важныя сац,паліт. і нац. праблемы часу, выказваліся надзённыя думкі і імкненні, яны мелі выразную выхаваўчаасветніцкую накіраванасць і выконвалі значную ідэйнапубліцыст. ролю ў жыцці бел. грамадства эпохі феадалізму. Вытокі жанру — у нар. галашэнняхплачах, антычных жалобных песняхтрэнасах, пахавальных прамовах. 3 імі генетычна звязаны і блізкія паводле агульнага настрою, накіраванасці і прызначэння эпітафіі і некралогі. Як маст. прыём і літ. жанр Л. вядомы з часоў Кіеўскай Русі. Сустракаеццаўлетапісах (апавяданне пра смерць кн. Уладзіміра Васількавіча ў ГаліцкаВалынскім летапісе), жыціях («Сказанне аб Барысе і Глебе»), асобных аповесцях, прысвечаных трагічным перыядам стараж.рус. гісторыі («Аповесць пра разбурэнне Батыем Разані») і інш. Своеасаблівы сінтэз жанру плачу і пахвалы — паэма «Слова аб палку Ігаравым». У апошнім патрыятычнае ўслаўленне Русі, яе гераічнай гісторыі спалучана з агульным жалобным тонам апавядання, з Л. герояў і аўтара, які