Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
201
ЛЯОНІНСКІ
«Обальская» (Сенненскі рн). У Талачынскім рне «Л.» выконваўся за «Лявоніхай» кадрыльнагатыпу. 3 назвай «Ляны» ў парнай форме быў пашыраны на Мазыршчыне. У в. Дуброва Гарадоцкага рна танцавалі шматкаленны «Л.» на 4 пары. Тэмп пераважна ўмераны, у апошнім калене — хуткі. Паміж каленамі — муз. паўзы замест аб’яўлення новых кален. У канцы кожнага калена хлопцы пляскалі ў далоні і адначасова прытупвалі, паўпрысядаючы. У в. Будкі Нараўлянскага рна выконваўся «Л.» на 6 пар (асн. рух — шоргаючы крок). Напачатку танцоры станавіліся мяшанымі (хлопец і дзяўчына) парамі ў 2 шарэнгі. Затым, узяўшыся пад сагнутыя ў локцях рукі, парамі перабягалі на бок супрацьлеглай шарэнгі, круціліся там на месцы і вярталіся ў свае шарэнгі. Пасля гэтага хлопцы перабягалі (чацвёра з іх па дыяганалі) да дзяўчат другой шарэнгі, круціліся з імі і вярталіся на зыходную пазіцыю. Тое ж паўтаралі іх дзяўчаты ў пары. У наступнай фігуры танцоры рухаліся па коле парамі, потым паасобку — у розныя бакі (дзяўчаты па вонкавым коле). Завяршаўся «Л.» фігурай «шэн», калі 2 колы ўдзельнікаў адначасова рухаліся ў розныя бакі, пры гэтым танцоры абміналі адзін аднаго то з правага, то з левага боку. У інш. варыянтах «Л.» сустракаліся фігуры «тройкамі» (дзяўчаты аббягалі хлопцаў пад узнятымі ўгору злучанымі рукамі), а таксама традыц. і асіміляваных танцаў.
Літ.: Козенка М.А. Танцавальны фальклор // Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. Т. 2. Віцебскае Падзвінне. Мінск, 2004; Т. 6. Кн. 2. Гомельскае Палессе і Падняпроўе. Мінск, 2013.
М.А.Козенка.
ЛЯОНІНСКІ ВЕРШ, верш, у якім асобныя паўрадкоўі рыфмуюцца паміж сабой (у адрозненне ад нерыфмаванага антычнага верша). Назва паходзіць ад імя лац. паэта Лео, які жыў у 12 ст. У бел. вершатворчасці сустракаецца з 17 ст. 3 пісьмовай лры перайшоў у фальклор. Л.в.
знайшоў адлюстраванне ў творчасці Я.Баршчэўскага, В.ДунінаМарцінкевіча, М.Багдановіча, Я.Купалы і інш. У бел. паэзіі Л.в. — гэта найчасцей верш з рэгулярнымі ўнутранымі рыфмамі:
К долі, к волі гэт на полі, Як леў пабягу;
Спаці, ждаці ў курнай хаце Ужо больш не магу.
(Я.Купала. «Думкі»)
ЛЯПЁШКІН Уладзімір Ігнатавіч (8.11.1928, в. Церабель Пухавіцкага рна — 1994), беларускі паэт. Засл. настаўнік Беларусі (1976). Скончыў Мінскі пед. інт (1951). Настаўнічаў. 3 1970 дырэктар выдва «Народная асвета», у 1979—87 — СШ №23 у Мінску. Аўтар збкаў вершаў пра выхаванне маладога пакалення, жыццё і працу, гіст. памяць народа «Ранішнія росы» (1961), «Рупнасць» (1966), «Роднае» (1970), «Вусце» (1973), «Перадлецце» (1978). Пісаў для дзяцей (зб. «Званкізваночкі», 1972).
ЛЯПНІНА, рэльефныя ўпрыгажэнні на фасадах і ў інтэр’ерах памяшканняў, адлітыя ў спец. формах з гіпсу, вапны або бетону. Вядома ўжо ў эгейскім мастацтве і антычнасці як упрыгажэнне калон, антаблементаў і сцен. Л. — выдатны інструмент для гарманізацыі і стварэння стыліст. адзінства прасторы; з’яўляецца неад’емным элементам стыляў ракако, класіцызму, ампіру і барока. У Беларусі Л. выкарыстоўвалася для ўпрыгожвання палацаў (палац Булгакаў у в. Жылічы Кіраўскага рна), сядзіб (в. Красны Бераг Жлобінскага рна, Жукоўскіху в. Дашкаўка Магілёўскага рна), касцёлаў (Троіцкі касцёл у в. Ішчална Шчучынскага рна, Міхайлаўскі касцёл ў г.п. Івянец Валожынскага рна) і цэркваў (Сафійскі сабор у г. Полацк, Троіцкая царква ў в. Вольна Баранавіцкага рна). На сучасным этапе пры дапамозе ляпных молдынгаў дызайнеры і архітэктары дэкарыруюць столі, сцены, падлогу, арачныя праёмы, нішы, камінныя парталы, коміны і інш.
Д.А.Краўчанка.
ЛЯСКАВІЧЫ, вёска ў Акцябрскім рне. За 35 км на 3 ад г.п. Акцябрскі, 26 км ад чыг. ст. Рабкор на ветцы Бабруйск—Рабкор на лініі Асіповічы—Жлобін, 238 км ад Гомеля. Цэнтр Ляскавіцкага с/с. 138гаспадарак, 315 ж. (2013).
Вядомы з 16 ст. як вёска ў Слуцкім павеце Навагрудскага ваяв. ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. У 1795 узведзены драўляны будынак Мікалаеўскай царквы. У 1848 — 60 двароў. У 1867 адкрыта нар. вучылішча. У 1908 у Мазырскім павеце Мінскай губ., 147 двароў, 1137 ж. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 у Глускім рне, з 20.8.1924 цэнтр Ляскавіцкага с/с, да 26.7.1930 у Бабруйскай акрузе. 3 20.2.1938 у Палескай вобл., з 28.6.1939 у Ляскавіцкім с/с Акцябрскага рна. У лют.—крас. 1942 і у студз.—чэрв. 1944 Л. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У Вял. Айч. вайну падчас правядзення карных аперацый былі загублены: 5.2.1942 — 112 ж., у крас. 1942 — 171 ж., 5.2.1944 — 60 ж. 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 у Гомельскай абласцях. У 1959 — 689 ж. 3 25.12.1962 у Светлагорскім, з 30.7.1966 у Акцябрскім рнах. 3 1978 цэнтр Ляскавіцкага с/с. У1983 да вёскі далучана в. Стары Двор. У 1999 — 198 гаспадарак, 553 ж., у 2004 — 207 гаспадарак,500 ж.
У 2013 вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, Дом нар. творчасці, бка, аддз. сувязі, 2 магазіны. Магілы ахвяр фашызму.
ЛЯСКАВІЧЫ, вёска ў Іванаўскім рне. За 3 км на Пн ад г. Іванава, 5 км ад чыг. ст. ЯнаўПалескі на лініі Брэст— Лунінец, 135 км ад Брэста. Аўтадарогай звязаны з г. Іванава. 505 гаспадарак, 1494 ж. (2013).
Вядомы з 1495 як сяло ў Пінскім павеце Брэсцкага ваяв. ВКЛ. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Слонімскай, з 1797 у Літоўскай, з 1801 у Гродзенскай губернях. У 1885 сяло ў Іванаўскай воласці, 70 двароў, 649 ж., царква, піцейны дом. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак.
202
ЛЯСНАЯ
1921 у складзе Польшчы, вёска ў Драгічынскім павеце Палескага ваяв. 3 ліст. 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 у Іванаўскім рне Пінскай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 Л. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. 3 25.12.1962 у Драгічынскім, з 6.1.1965 зноў у Іванаўскім рнах. У 1999 — 507 гаспадарак, 1368 ж. У 2009 — 522 гаспадаркі, 1382 ж.
У 2013 вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—пачатковая школа, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 3 магазіны. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — царква Раства Багародзіцы (1783). Пункт Л. помніка геадэзіі «Дуга Струве».
ЛЯСКАВІЧЫ, вёска ў Петрыкаўскім рне. За 24 км на 3 ад Петрыкава, 22 км ад чыг. ст. Капцэвічы на лініі Лунінец—Калінкавічы, 214 км ад Гомеля, на мясц. аўтадарозе Жыткавічы—Петрыкаў. Цэнтр Ляскавіцкага с/с. 272 гаспадаркі, 787 ж. (2013).
Вядомы з 16 ст. як сяло ў Мазырскім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. У 1626 збудавана царква. У 1700 — 27 двароў. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. У 1795 — 29 двароў, у 1811 — 34 двары, у 1850 — 54 двары, 287 ж. У 1861 адкрыта школа, у 1910 — яшчэ адна. У 1885 цэнтр Ляскавіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губ., 60 двароў, 361 ж. У 1897 — 112 двароў, 693 ж., меліся карчма і паштовае аддз. У 1908 — 147 двароў, 1137 ж. 3 1.1.1919 у БССР. 3 29.8.1919 да 10.8.1920 у Гомельскай губ. РСФСР, потым у БССР. 3 20.8.1924 вёска, цэнтр Ляскавіцкага с/с Петрыкаўскага рна. Да 26.7.1930 і з 21.6.1935 у Мазырскай акрузе. У 1925 — 175 двароў. 3 20.2.1938 у Палескай вобл. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 да канца чэрв. 1944 Л. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1944 акупанты часткова спалілі вёску. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. У 1959 — 1143 ж. 2.4.1975 Ляскавіцкі с/с перайменаваны ў Галубіцкі с/с, 24.5.1978 утво
раны зноў. У 1999 — 332 гаспадаркі, 754 ж., у 2004 — 301 гаспадарка, 684 ж.
У 2013 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Цэнтр культуры і вольнага часу, бка, філіял муз. школы, Музей прыроды, комплексны прыёмны пункт, бальніца, аптэка, аддз. сувязі і ААТ «Белаграпрамбанк», гасцініца, рэстаран, кафэ, 4 магазіны. Помнік ахвярам фашызму.
ЛЯСКОЎ Мікалай Сямёнавіч (16.2.1831, с. Гарохава Арлоўскай вобл., Расія — 5.3.1895), рускі пісьменнік. У ранніх творах звяртаўся да тэмы жыцця рус. народа, лёсу жанчыны («Жыціе адной бабы», прысвяціў В.Каратынскаму, 1863; «Лэдзі Макбет Мцэнскага павета», 1865; «Ваяўніца», 1866, і інш.). Стварыў галерэю тыпаў праведнікаў (раманхроніка «Сабаране», 1872, аповесць «Зачараваны вандроўнік», 1873, і інш.). Услаўленню талента і кемлівасці простага рус. чалавека прысвяціў «Сказ пра тульскага касога Ляўшу і стальную блыху» (1881). Л. шмат падарожнічаў, занатоўваў свае назіранні. У вер. 1862 прыязджаў у Вільню, зблізіўся з В.Каратынскім, падарожнічаў з ім па Беларусі, наведаў Гродна, Пінск, Пружаны, Белавежскую пушчу. Уражанні ад паездкі выкарыстаў у серыі карэспандэнцый «3 аднаго дарожнага дзённіка» (час. «Северная пчела», 1862). На працягу 1860х гг. вёў літ. барацьбу з т.зв. рэв. дэмакратыяй таго часу, што знайшло адлюстраванне ў антынігілістычных раманах, напісаных на бел. тэматыку, «Няма куды» (1864, апісваюцца эпізоды паўстання 1863—64 у Белавежы) і «На нажах» (1870—71). У Беларусі ў 1978 на сцэне Дзярж. тэатра лялек Беларусі адбылася прэм’ера спектакля «Ляўша» паводле «Сказа пра тульскага касога Ляўшу і стальную блыху». Паводле аповесці «Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» ў 1985 у Брэсцкім абл. драм. тэатры ажыццёўлена аднайм. паст., у 1994 на сцэне Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі паст. аднайм. опера (створана Д.Шастаковічам у 1934; адноўлена ў
1962 пад назвай «Кацярына Ізмайлава»). Асобныя творы Л. на бел. мову пераклалі І.Сакалоўскі, М.Сеўрук.
Тв.: Бел. пер. — Тупейны мастак. Мінск, 1937; Чалавек на варце. Мінск, 1947; Левша: повестн н рассказы. Мннск, 2007; Рассказы. Мннск, 2008.
Літ.: Букчнн С. «Странный маршрут» Ннколая Лескова //Асоба і час: беларускі біяграфічны альманах. 2011. Вып. 4.
ЛЯСКОЎСКІ Юльян (1826, в. Новая Жосна Мядзельскага рна — пасля 1888), беларускі пісьменнік. Вучыўся ў бернардзінскай школе (відаць, у Будславе). Быў членам «Брацкага саюзалітоўскай моладзі». Удзельнічаўу вызваленчым руху 1846—49 гг. 3 1849 у Лондане ў эміграцыі. 3 1860 жыў у Вільні пад наглядам паліцыі. Аўтар паэмы «У чужой старане» (1855), паэт. зб. «Беларускі бандурыст» (1861), аповесці «У Амерыку па золата» (1888). Друкаваў артыкулы на эканам., с.г., сац. тэмы. У арт. «Слова пра песню» (1882) выявіў добрае веданне бел. мовы і фальклору, прывёў тэксты бел. вершаў «Зямелька мая» і «Пад дуду» (як мяркуецца, аўтарскія).
Літ.: К і с я л ё ў Г. Радаводнае дрэва: Каліноўскі — эпоха — наступнікі. Мінск, 1994; Та р а с ю к Л. Апалогія красы: кніга пра беларускую паэзію. Мінск, 2003.