Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
з глыбокім болем перажывае за лёс роднай зямлі. Найб. ранні твор гэтагажанру, напісаны ў Беларусі, — ананімная вершаваная паэма на польск. мове «Лямант на смерць Рыгора Осціка» (каля 1580), найб. выдатныя — «Трэнас» М.Сматрыцкага (1610), які пераклікаецца з біблейскім «Плачам Іераміі», ананімны «Лямант на смерць Лявонція Карповіча» (1620). Панегірычнадыдактычныя Л. нагадваюць пахавальныя прамовынекралогі «Казанне на пахаванне князя В.В.Галіцына» Л.Карповіча (1619) і «Казанне... на чэснае пахаванне... Лявонція Карповіча» М.Сматрыцкага (1620). Як маст. прыём Л. надзвычай удала і ярка выкарыстаны ў перакладной аповесці «Страсці Хрыстовы» (плач Багародзіцы). В.А.Чамярыцкі.
«ЛЯМАНТ НА СМЕРЦЬ ЛЯВОНЦІЯ КАРПОВІЧА», «Лямент у света убогнх на жалосное преставленне святоблнвого... отца Леонтня Карповнча», паэма, помнікбеларускай літаратуры 17 ст. Напісана невядомым аўтарам. Надрукавана ў канцы 1620 Віленскай брацкай друкарняй. Прысвечана памяці бел. царк.рэліг. дзеяча і пісьменнікапрапаведніка эпохі барока Л.Карповіча. Складаецца з «ляманту»плачу па нябожчыку і маналогасуцяшэння ад імя Карповіча праваслаўнаму насельніцтву Вільні.
Твор элегічнапанегірычны. Вобраз гал. героя пададзены ў духу жыційнай лры і ўзняты да ўзроўню хрысціянскага святога. Аплакванне перарастае ва ўслаўленне Карповіча як чалавека высокіх маральных якасцей, дзейнага, мужнага і самаахвярнага змагара за веру сваіх продкаў. Заключная частка «Ляманту...» мае выразны публіцыст.дыдактычны характар: ад імя нябожчыка паэт заклікае жыць сумленна і высакародна, свята берагчы нац.рэліг. традыцыі народа. Паводле накіраванасці паэма была надзённай, сугучнай часу — перыяду цяжкай барацьбы бел. народа з феадальнакаталіцкай рэакцыяй, што набліжае яе да твораў палемічнай лры. Твор вызначаецца глыбокай эмацыянальнасцю і пранікнёным лірызмам, яркай, паэт.вобразнай мовай. Яму ўласцівы некаторыя рысы барока: спалучэнне ўзнёслага і будзённага, кніжнага стылю з жывой бел. мовай, вобразаў антычнай і біблейскай міфалогіі, выкарыстанне тыпова барочных эпітэтаў, метафар і параўнанняў. Напісана 13складовым сілабічным вершам з выразнай тэндэнцыяй да танізацыі, якая выяўляецца ў прыкметна харэічнай яго аснове.
Літ.: Саверчанка І.В. Старажытная паэзія Беларусі. XVI — першая палова XVII ст. Мінск, 1992; Яго ж. Старажытная беларуская літаратура (XII— XV111 стст.). Мінск, 2010. В.А.Чамярыцкі.
Да арт. Лямец. Д.Кр аў ч а н к а. Батлеечныя лялькі Калядоўшчыкі». 2012.
199
ЛЯМЕЦ
ЛЯМЕЦ, тоўсты, шчыльны тэкстыльны матэрыял, які атрымліваюць валеннем шарсцяных валокнаў. Ствараецца ў выніку ўзаемадзеяння натуральнай воўны, мыла або сернай кіслаты, гарачай вады і фіз. ўздзеяння. Акрамя шарсцянога вырабляюць Л. з мінеральнай ваты на бітумным сувязным, а таксама з хімічных валокнаў. Існуюць 2 асн. тэхнікі стварэння Л.: сухога валення (пры дапамозе спец. іглы, якая зблытвае паміж сабою валокны воўны, ушчыльняе і ператварае іхулямцавую масу) і мокрага (пры дапамозе фіз. ўздзеяння на воўну, апрацаваную мыльным ці спец. растворам). Стварэнне Л. — самая стараж. тэхніка вырабу тэкстылю. Яна была вынайдзена качавымі плямёнамі еўразійскіх стэпаў, горнымі жывёлаводамі Тыбета, Паміра, Алтая, Каўказа, Карпат, Балкан і Азіі. У Беларусі Л. выкарыстоўваўся ў валюшным рамястве: для вырабу конскай збруі (хамутоў, падсядзёлкаў, потнікаў, запонаў), галаўных убораў (шапакмагерак, капелюшоў), абут
ку (валёнак). Традыцыйна стварэннем Л. займаліся выключна мужчыны (шапавалы), бо гэты працэс патрабаваў пэўных фіз. намаганняў. Для вырабу Л. замочаную ў гарачай вадзе воўну некалькі разоў камячылі рукамі або нагамі, раскочвалі драўлянымі і жалезнымі качалкамі, пасля сушкі расчэсвалі жалезнай шчоткай. У наш час вырабам Л. займаюцца прафес. мастакі, майстрыаматары. Яны выкарыстоўваюць розныя спосабы валення і новыя дызайнерскія падыходы, ствараюць адзенне, аксесуары, упрыгажэнні, цацкі, сувеніры, абутак, аб’екты інтэр’еру (В.Багачова, Н.Глушко, Н.Ігнацьева, І.Калеснікава, В.Конева, Д.Краўчанка, І.Лагуноўская, Г.Шапашнікава і інш.). Праводзяцца шматлікія выстаўкі Л. («Казюкі», «Аспекты жыцця: рэльеф і скульптура з воўны», «НаПраСвет», усе ў Музеі сучаснага выяўл. мастацтва). У прам. маштабах Л. вырабляюць на валюшналямцавай фабрыцы ў г.п. Смілавічы Чэрвеньскага рна. Д.А.Краўчанка.
ЛЯМЁШКА, радкаватая страва з мукі. Жытнюю муку (у Ельскім, Лельчыцкім, Мазырскім рнах — грэцкую) падпражвалі, потым засыпалі ў круты вар або залівалі ім, варылі ў печы пры агні. У наш час Л. часам называюць зацірку, рэдкі кулеш, мяшанку жывёле. Вядома на Брэстчыне, Гомельшчыне, Магілёўшчыне.
ЛЯМНІЦА. археалагічны помнік — гарадзішча каля в. Лямніца Бялыніцкага рна. На паўд.зах. ускраіне вёскі, на мысе левага берага р. Лімнічанка, за 2 км вышэй упадзення яе ў р. Вабіч (прыток Друці). Пляцоўка трапецападобнай формы памерамі 34 х 20 х 30 м, умацаваная валам выш. да 5 м, шыр. 10—13 м і ровам глыб. да 2 м, шыр. 13 м. Уваход на пляцоўку з паўн. боку. Абследавалі ў 1958 В.Ф.Капыцін, у 1975 Я.ВРыер. У 1993 А.М.Мядзведзеў даследаваў 120 м2 у паўд.зах. частцы пляцоўкі. Культ. пласт 0,6—1,5 м. Выяўлены рэшткі слупавых пабудоў з каменнымі агнішчамі, якія характэрны для
Да арт. Лямніца. План гарадзішча і знаходкі з культурнага пласта.
200
«ЛЯНЦЕЙ»
днепрадзвінскай культуры. Знойдзены 2 шкляныя пацеркі 2—3 ст., жалезныя Впадобная рыфленая спражка 1й пал. 5 ст., чаранковы наканечнік стралы з пяром у форме ліста вярбы 3—4 ст., чаранковы серп, 2 нажы з гарбатай спінкай, гліняная пацерка, 2 гліняныя біканічныя прасліцы, катушкападобны і авальны грузікі дзякава тыпу, кавалак тачыльнага каменю. Кераміка пераважна ляпная гладкасценная, сустракаецца штрыхаваная з тонкай невыразнай штрыхоўкай, нязначна прадстаўлена глянцаваная шурпатая кераміка добрай якасці. Па форме венцаў адносіцца да днепрадзвінскай культуры, адзначаецца нязначны ўплыў з боку кіеўскай культуры. Датуецца 1й пал. 1га тыс.
Літ.: Медведев А.М. Раскопкн городнша в Белыннчском районе // Гістарычныя лёсы Верхняга Падняпроўя. Магілёў, 1995. Ч. 1.
A. М. Мядзведзеў, З.А.Харытановіч.
ЛЯМУС (ад ням. Lehmhaus), старадаўні тып гаспадарчай пабудовы для захоўвання харчовых прадуктаў, збожжа, адзення, каштоўнай маёмасці, прылад працы, а таксама для пражывання ўлетку. У Беларусі вядомы ў 2й пал. 16 — 1й пал. 20 ст. Узводзіліся з дрэва, цэглы, каменю або ў тэхніцы «прускага муру». Прамавугольныя або квадратныя ў плане 1—3павярховыя будынкі (у ніжнім паверсе размяшчаліся гасп., у верхніх — жылыя памяшканні) завяршаліся 2схільнымі вальмавымі шатровымі або ламанымі стрэхамі. Сцены часам звонку атынкоўвалі. Пад Л. уладкоўвалі паграбы. Паводле кампазіцыі падзяляліся на цэнтрычныя і франтальныя. Л. цэнтрычнай кампазіцыі былі квадратныя або шматвугольныя (звычайна 8гранныя) у плане. Другі і 3і паверхі абсталёўвалі па перыметры балюстраднымі галерэямі (в. Вял. Мажэйкава Шчучынскага, в. Новыя Ясневічы Пастаўскага рнаў). Л. франтальнай кампазіцыі будавалі звычайна 2павярховымі, яны мелі ў плане форму выцягнутага прамавугольніка (радзей квадрата)
і галерэі на гал. фасадзе (в. Завоссе Баранавіцкага рна) або па перыметры. У некаторых замках 18 ст. (г. Камянец) Л. размяшчаліся над брамамі. У канцы 18 — 19 ст. пабудовы набылі манумент. выгляд: цэнтр гал. фасада вылучаўся прамавугольным парталам з калонамі, ашаляваныя звонку сцены ўпрыгожваліся фрызамі, над будынкам узвышаўся бельведэр (вёскі Дунілавічы і Крыкалы Пастаўскага рна).
«ЛЯНОК», «А мы сеялі лянок», «Л ё н л я н о ч а к», веснавы карагод працоўнай тэматыкі, ілюстрацыйнавыяўл. тыпу, муз. памер 2/4 ці 4/4. У некаторых мясцовасцях выконваўся ў Піліпаўскі і Вял. пасты (Барысаўшчына). «Л.» вадзілі жаночым, радзей мяшаным, складам рознымі ўзроставымі групамі. Удзельнікі звычайна рухаліся па коле, але сустракалася шарэнгавая будова (тыпу «Проса»). Падчас «Л.» карагодніцы рухамі ілюстравалі ўсё, пра што спявалі (як лён сеялі, палолі, рвалі, трапалі, ткалі і інш.). У Лельчыцкім рне, дзе распаўсюджаны варыянт колавай формы, дзяўчаты станавіліся на кола тварам супраць ходу сонца. Трымаючы левай рукой сабраныя вуглы фартушкоў, яны рухаліся насустрач сонцу і спявалі: «А мы сеялі, мы сеялі лянок, // Мы сеялі, прыгаварывалі, // Мы сеялі, прыгаварывалі, // Чабатамі прыкалачывалі...» Адначасова ўдзельніцы імітавалі сяўбу: правай рукой «зачэрпвалі» зерне з фартушка і рэзкім узмахам, свабодна выпростваючы пальцы, праводзілі ёй справаналева. Затым, прыбіваючы нагамі, прасоўваліся па невял. коле ўнутр карагода ўжо ў левы бок. Напрыканцы карагодніцы злучалі рукі і, рухаючыся па коле, спявалі: «Ох, удайся, лянок, беленькі, // Палюбі мяне, мой міленькі». Блізкі да гэтай версіі карагод быў пашыраны на Віцебшчыне, Рагачоўшчыне. На Магілёўшчыне ўдзельнікі «Л.» рухаліся па коле парамі, спяваючы: «Як пасею я лянку // Пры дарозе, пры лужку. // Ой лі, о хаха, // Пры дарозе, пры лужку...» (у кожнай страфе другі радок паўта
раўся). Падчас карагода адна з яго ўдзельніц у сярэдзіне кола імітавала рухамі змест паэтычнапесеннага тэксту. У в. Новае Янчына Барысаўскага рна «Л.» вадзілі па замкнёным коле, адвольна мяняючы напрамкі (па і супраць ходу сонца), і спявалі: «Лёнляночак сеяў Ваня, // А лянок палола Таня. //Лёнляночак мы пабралі // I ў снапочкі павязалі...» (кожны радок паўтараўся двойчы). У канцы гучала: «Палатно мы пакраілі // I сарочак шмат нашылі». У в. Куранец Вілейскага рна бытаваў «Л.» шарэнгавай формы, які выконваўся мяшаным складам. Першай пачынала рух шарэнга дзяўчат. Хлопцы, стоячы на месцы, падпявалі: «Урадзіўся на полі наш лянок, // Наш шаўковы кужалёк... ». На наступную страфу на дзяўчат наступалі хлопцы. Такім чынам, карагоднікі ўвесь час па чарзе танцавалі і апявалі ўсе прац. працэсы, звязаныя з лёнам, ад сяўбы да вырабу вопраткі. Напрыканцы гучала: «Сшыла Ганна сабе кашульку» (можа быцьлюбое імя). «Л.» шарэнгавай пабудовы бытаваў таксама на Пд Гомельшчыны (в. Данілевічы Лельчыцкага рна), але выконвалі яго толькі дзеці і незамужнія дзяўчаты.
Літ.: Беларускія народныя танцы, карагоды і гульні. Мінск, 1989; Козенка М.А. Танцавальны фальклор // Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. Т. 5. Кн. 2. Цэнтральная Беларусь. Мінск, 2011; Т. 6. Кн. 2. Гомельскае Палессе і Падняпроўе. Мінск, 2013. М.А.Козенка. «ЛЯНЦЁЙ», «Лянсей», «Ленц я й», «Л е н ц я я» «Л я н і в ы», «Л а н ц э», пазаабрадавы парнагуртавы танец тыпу кадрылі з рэгламентаванай кампазіцыяй. У пач. 19 ст. пашыраны ў краінах Зах. Еўропы пад назвай «Лансье». У Беларусі атрымаў распаўсюджанне ў пач. 20 ст. Mae шмат варыянтаў. Адрозніваецца ад кадрылі больш павольным характарам выканання (адсюль варыянты лакальных назваў). Як самаст. танец пашыраны ў Гарадоцкім (на 5 кален) і Сенненскім (на 12 кален) рнах. З’яўляўся адным з каленаў у кадрылях «Ходцаўская», «Чарэйка»,