Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
188
ЛЮЛЬКА
тэмы бел. нар. песень, рамансаў, песень (у т.л. цыкла пра Брэст), апрацовак і пералажэнняў для аркестра нар. інструментаў і нар. хароў, музыкі да спектакляў Брэсцкага абл. тэатра лялек і інш.
«ЛЮД БЕЛАРЎСКІ», фундаментальны збор твораў беларускага фальклору. Выдадзены ў 1897—1981 у Кракаве ў 8 тамах. Змяшчае матэрыялы, сабраныя М.Федароўскім на тэр. зах. паветаў Беларусі (Сакольскага, Гродзенскага, Ваўкавыскага, Слонімскага, Лідскага, Навагрудскага, Слуцкага, Мінскага і інш.). У 1ы том («Вера, вераванні і забабоны з ваколіц Ваўкавыска, Слоніма, Ліды і Саколкі», 1897) увайшлі нар. павер’і пра Бога і святых, духаў і дэманаў, прымхі, легенды, замовы, казкі, звесткі пра рэліг., сямейныя, таварыскія звычаі, заняткі насельніцтва і інш. Аснову 2га тома (1902) склалі казкі пра жывёльны свет, міфічных істот і інш., названыя аўтарам фантастычнаміфічнымі, а таксама чарадзейныя пра асілкаў, паданні пра тыя ці інш. мясцовасці, апакрыфічныя легенды, былічкі. Трэці том (1903) змяшчае вераванні, забабоны, анекдоты, казкі, прыказкі і прымаўкі, а таксама спарадычныя спасылкі на варыянты твораў у інш. зборніках. У 4м томе (1935), апрача вял. колькасці прыказак і прымавак, сабраны загадкі, тосты, віншаванні, жарты, фразеалагізмы і інш. У тамах 5м і 6м (1958, 1960) змешчаны песні абрадавыя, пазаабрадавыя, калыханкі, балады, гумарыст. і сатыр. прыпеўкі і інш. У 6ы том таксама ўвайшлі нар. танцы з нотамі («Полька», «Таўкачыкі», «Верабей» і інш.). Том 7ы (1969) — дадатак да 5га і 6га — утрымлівае артыкулы пра даследаванні М.Федароўскага, алфавітны спіс назваў песень, індэксы інфарматараў, мясцовасцей з картай. Том 8ы (1981) уключае песні сямейнаабрадавыя, каляндарнаабрадавыя, пазаабрадавыя. «Л.6.» М.ФедароўсKara — найб. змястоўны збор прыказак і прымавак, а таксама бел. меласу ў
гісторыі бел. фалькларыстыкі, крыніпа каштоўнай інфармацыі для публікацый і даследаванняў вуснапаэтычнай нар. творчасці.
ЛЮДВІШЧАНСКІ МАНЁТНЫ СКАРБ. Знойдзены ў 1934 на б. хутары Людвішча Кобрынскага рна. Складаўся з 649 сярэбраных зах.еўрап. манет канца 10—11 ст., у т.л. Англіі (7 экз.), Германскай імперыі (583), Венгрыі (2), Даніі (12), Ірландыі (1), Італіі (2), Чэхіі (2), 1 Куфічнага дырхема і манетападобнай пласцінкі (усяго 651 экз.). Скарб ухаваны ў 1060—65. Зберагаецца ў г. Гале (Германія) і бцы Ватыкана (каля 50 экз.).
ЛЮДЗЯНЁВІЧЫ, вёска ў Жыткавіцкім рне. За 12 км на 3 ад горада і чыг. ст. Жыткавічы на лініі Лунінец—Калінкавічы. 249 км ад Гомеля. Цэнтр Людзяневіцкага с/с. 350 гаспадарак, 1019 ж. (2013).
Вядомы з 16 ст. як вёска Мазырскага павета Мінскага ваяв. ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, з 1795 у Мазырскім павеце Мінскай губ. У 1795 — 84 двары, 673 ж., у 1816 — 108 двароў, у 1834 — 119 двароў, у 1850 — 631 ж. У 1884 пачала дзейнічаць царк.прыходская школа. У 1897 с. Людзяневічы (яно ж Забрадочча) у Жыткавіцкай воласці, 985 ж., меліся хлебазапасны магазін і карчма. 3 1.1.1919 у БССР. 3 29.8.1919 да 10.8.1920 у Гомельскай губ. РСФСР, потым зноў у БССР. У 1921 — 384 двары, 1932 ж. 3 20.8.1924 вёска, цэнтр Людзяневіцкага с/с Жыткавіцкага рна, да 26.7.1930 і з 21.6.1935 Мазырскай акругі. 3 20.2.1938 у Палескай вобл. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 да5.7.1944Л. акупіраваны ням,фаш. захопнікамі. У 1941 акупанты загубілі 64 ж. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. У 1959 1078 ж„ у 1999 416 гаспадарак, 1087 ж., у 2004 — 398 гаспадарак, 1020ж.
У 2013 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, урачэбная амбулаторыя, аддз. сувязі,
4 магазіны; цэрквы хрысціян веры евангельскай (2001), Св. Архангела Міхаіла (2009). Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ЛЮЗ, сплаўное пласкадоннае судна для транспарціроўкі лесаматэрыялаў па Дняпры ў 19 ст. Выкарыстоўваўся толькі на адзін рэйс у час веснавой паводкі, часам сплаўляўся і цераз парогі. Грузападымальнасць Л. 8—40 т, найб. даўж. да 60 м, шыр. да 14 м.
ЛЮКАРНА (франц. lucarne ад лац. lucerne свяцільня, lux святло), невялікі аконны праём на даху (слыхавое акно), купальным пакрыцці, тымпане франтона або шчыта будынка. Прызначана для частковага асвятлення гарышча, падкупальнай прасторы, інш. памяшканняў, мае таксама дэкар. значэнне. З’явілася ў архітэктуры стылю готыкі, пашырана ў манумент. мураваных і драўляных палацавых, сядзібных, грамадзянскіх, культавых збудаваннях стыляў барока, класіцызму. Бываюць стральчатыя, круглыя (Гомельскага філіяла РускаАзіяцкага банка будынак), паўкруглыя (касцёл Св. Духа ў пас. Ула Бешанковіцкага рна), авальныя (дом Ваньковічаў у Мінску). Афармляліся драўлянымі ліштвамі з гірляндамі, валютамі, карнізамі, франтончыкамі. У архітэктуры стылю класіцызму Л. рабілі для асвятлення парадных залаў (Ружанскі палацавы комплекс). Л. сустракаліся таксама ў культавай архітэктуры (Магілёўскі Іосіфаўскі сабор, капліца ў в. Кіякава Докшыцкага рна), як дэкар. элемент у алтарах стыляў позняга барока і ракако (Лынтупскі Андрэеўскі касцёл) і інш.
ЛЮЛЬКА, выраб дробнай пластыкі 17—18 ст. Прызначаны для курэння тытуню. Вядомы Л. керамічныя (непаліваныя, дымленыя і паліваныя) і драўляныя. Большасць паліваных вырабаў 1й пал. 17 ст. зроблена з чырвонай гліны і пакрыта зялёнай палівай; яны не маюць дэкору або ён вельмі сціплы — у выглядзе ялі
189
ЛЮЛЬКА
нак, галінак, кольцаў ці кропак. Для ўпрыгожвання Л. ўжываліся штампы адмысловай формы. На вырабах 18 ст. паліва рудая ці карычневая, частка іх пакрыта эмаллю. Л. таксама рабілі са светлай гліны ці фаянсу. Белагліняныя галандскія Л., выявы якіх часта сустракаюцца на палотнах галандскіх і фламандскіх мастакоў 17 ст., лічацца прывазнымі.
Н.І.Здановіч.
ЛЮЛЬКА, від народнай мэблі; тое, што і калыска.
ЛЮНЁТ, л ю н е т а (франц. lunette літаральна лунка) у архітэктуры, арачны праём у скляпенні або сцяне, гарызантальна абмежаваны знізу. Пашыраны ў архітэктуры стыляў рэнесансу, барока і класіцызму. У скразных Л. звычайна размяшчаліся вокны; «глухія» Л. ўпрыгожваліся размалёўкай (касцёл Божага Цела ў Нясвіжы), лепкай, скульптурай (сінагога і касцёлы бернардзінцаў і бернардзінак у Слоніме). У архітэктуры 1950х гг. Л. выкарыстоўвалі ў якасці аконных праёмаў (будынак б. паліграф. камбіната імя Я.Коласа ў Мінску).
Люнет на галоўным фасадзе былога будынка паліграфічнага камбіната імя Я. Коласа ў Мінску.
ЛЮСІНА, вёска ў Ганцавіцкім рне. За 16 км на ПдУ адг. Ганцавічы, 11 км ад чыг. ст. Мальковічы на лініі Лунінец—Баранавічы, 230 км ад Брэста, на аўтадарозе Клецк—Ганцавічы— Лунінец. Цэнтр Люсінскага с/с. 509 гаспадарак, 1365 ж. (2013).
Вядома з 16 ст. як сяло ў Навагрудскім ваяв. ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Слуцкім павеце Мінскай губ. У 1886 сяло Хатыніцкай воласці, 51 двор, 594 ж., царква, магазін, піцейны дом. У 1902—04уЛ. жыўі прапаваў настаўнікам класік бел. лры Я.Колас. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1919ускладзе Польшчы, вёска ў Хатыніцкай гміне Лунінецкага павета Палескага ваяв. 3 ліст. 1939 у БССР. 3 15.1.1940 у Ганцавіцкім рне Пінскай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 Л. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 16.7.1954 у Брэсцкай вобл. 3 25.12.1962 у Ляхавіцкім, з 30.7.1966 зноў у Ганцавіцкім рнах. У 1972 — 451 гаспадарка, 1751 ж., у 1999 — 582 гаспадаркі, 1686 ж.
У 2013 вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, музей Я.Коласа, клуб, бка, амбулаторыя, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», комплексны прыёмны пункт, 5 магазінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну; мемар. дошка ў гонар Я.Коласа (на будынку дзіцячага сада—школы); памятны знак на месцы будынка старой школы, дзе працаваў Я.Колас. Яго імем названы чыг. прыпынак, размешчаны ў вёсцы.
«ЛЮСТЭРКА», «Люстр а», беларускі народны танец, блізкі да карагода, муз. памеру 2/4, жвавага тэмпу. Mae істотныя рэгіянальныя адрозненні. На Гродзеншчыне ўдзельнікі «Л.», узяўшыся за рукі, рытмізаваным крокам бягуць па крузе ў адзін, потым у другі бок і спыняюцца, каб саліст, які стаіць у цэнтры, выбраў сабе замену. Пасля карагоднікі павольна сыходзяцца да цэнтра круга, вяртаюцца ў зыходнае становішча і ўздымаюць угару злучаныя рукі. У аснове інш. варыянта 2 процілеглыя рады ўдзельнікаў па чарзе выконваюць танц. фігуры, а потым агульны танец. На Магілёўшчыне карагод «Л.» паступова пераходзіць у танец з
пацалункамі і рознымі жартамі; таксама існуе як разнавіднасць кадрылі (вядома пад назвай «Зеркала»), У Лельчыцкім рне «Л.» — адно з кален кадрылі.
ЛЮТНЯ, старажытны струнны шчыпковы музычны інструмент. Была распаўсюджана ў Індыі, Іране, Аравіі, Сярэдняй Азіі, Еўропе, на Каўказе. Mae выпуклы, авальны кузаў, кароткую шыйку з грыфам, звычайна забяспечаную ладамі, адагнутую назад галоўку з гарызантальна размешчанымі калкамі для нацягвання струн, плоскую драўляную дэку з рэзанатарнай адтулінай, упрыгожанай разеткамі. Корпус Л. збіралі з асобных рэбраў з цвёрдага дрэва (клён, вішня, палісандр). Грыф выраблялі з лёгкай драўніны з накладкай з чорнага дрэва, а дэку — з елкі. Мела 4—5 (пазней 6 і болей) парных струн. Гуказдабыванне ажыццяўлялася з дапамогай плектра, пазней — пальцавым спосабам. Выкарыстоўвалася для акампанементу, з 16 ст. — як гал. сольны аркестравы інструмент. Паступова Л. страціла сваю вядучую ролю, саступіла месца скрыпцы, гітары. У 19 ст. выйшла з ужытку, але некаторыя яе разнавіднасці яшчэ доўга існавалі ў Германіі, Швецыі, Украіне. Сучасная Л. ў Еўропе мае 6 адзінарных струн і настройваецца як 6струнная гітара. У Беларусі згадваецца ў літ. і летапісных помніках з 10 ст., найб. росквіту ігра на Л. дасягнула ў 13— 17 ст., што знайшло адлюстраванне ў творах рыцарскай лры («Аповесць пра Трышчана»), Вядомы бел. майстры спеваў і ігры на Л., сярод якіх Сцечка (15 ст.), Чурыла (пач. 16 ст.), Войцех Длугарай, Клябан і Бакфарк (усе 16 ст.), якім У.Сыракомля прысвяціў твор «Каралеўскія лютністы». Л. згадваецца ў творах Я.Дылы («Падуанскі студэнт»), У.Караткевіча («Легенда аб бедным д’ябле»), З.Бядулі («Сімфонія») і інш. У канцы 20 ст. бел. Л. была адроджана майстрамі Л.Горбам і Ю.Дубнавіцкім.
А.М.Аляхновіч.
190
ЛЮШНЕЎСКАЯ
ЛЮТЭРАНСТВА, адзін з кірункаў пратэстантызму. Узнікла ў 16 ст. ў Германіі ў час Рэфармацыі на аснове вучэння МЛютэра (1483—1546). Асн. прынцыпы веравучэння выкладзены ў 1530 у «Аўгсбургскім спавяданні». Л. засн. на прынцыпе апраўданні верай. Гал. пастулат яго тэалогіі — выратаванне асабістай верай, дараванае Богам, без пасрэдніцтва царквы. Усе вернікі прызнаюцца роўнымі перад Хрыстом, адмаўляюцца каталіцкая іерархія, манаства, бясшлюбнасць святароў. Рэліг. суполкі самастойна запрашаюць пастараў і выбіраюць кіруючыя органы — кансісторыі. Крыніцай веравучэння лічыцца Біблія, якую верніклютэранін мае права тлумачыць самастойна. 3 7 таінстваў каталіцкай царквы Л. пакінула толькі хрышчэнне і прычасце. Шлюб, рукапакладанне, сабораванне і канфірмацыя разглядаюцца як простыя абрады. Богаслужэнне вядзецца на роднай мове.