Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
Паселішча5 каменнага, бронзавага, жалезнага вякоў і сярэдневяковага перыяду за 0,4 км на ПдУ ад пасёлка льнозавода, на паніжаным мысападобным выступе левабярэжнай тэрасы р. Арэса. Памеры 30 х 60—70 м, выш. каля 2,5 м. Адкрыў М.М.Крывальцэвіч у 2004. Знойдзены крамянёвыя вырабы мезаліту і неаліту (зламаны чаранковы наканечнік стралы на пласціне, пласціны з рэтушшу, скрабок і інш.), кераміка
180
ЛЮБАНЬ
тшцінецкага культ. кола, жалезнага веку і Сярэдневякоўя.
Літ.: Нсаенко В.Ф. Неолнт Прнпятского Полесья. Мянск, 1976.
М. М. Крывальцэвіч.
ЛЮБАНЬ, вёска ў Акцябрскім рне. За 23 км на ПдУ ад г.п. Акцябрскі, 23 км ад чыг. ст. Рабкор на ветцы Бабруйск—Рабкор ад лініі Асіповічы—Жлобін, 227 км ад Гомеля. Цэнтр Любанскага с/с. 154гаспадаркі, 379 ж. (2013).
Вядома з 17 ст. як паселішча ў Мінскім ваяв. ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Бабруйскім павеце Мінскай губ. У 1795 — 13 двароў, 65 ж., у 1897 — 48 двароў, 347 ж. У 1908 у Рудабельскай воласці, 50 двароў, 408 ж. 3 1.1.1919 у БССР. 3 29.8.1919 да 10.8.1920 у Гомельскай губ. РСФСР, потым зноў у БССР. 3 20.8.1924 цэнтр Любанскага с/с Парыцкага рна, да 26.7.1930 у Бабруйскай акрузе, з 20.2.1938 у Палескай вобл. 3 28.6.1939 у Акцябрскім рне. У 1940 — 148 двароў 582 ж. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 да снеж. 1943 Л. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У крас. 1942 карнікі загубілі 85 ж. 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 у Гомельскай абласцях. У 1959 — 489 ж. 3 25.12.1962 у Светлагорскім, з 30.7.1966 у Акцябрскім рнах. У 1999 — 189 гаспадарак, 480 ж., у 2004 — 165 гаспадарак, 390 ж.
У 2013 вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, бка, Дом нар. творчасці, урачэбная амбулаторыя, ветэрынарны ўчастак, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, 2 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ЛЮБАНЬ. вёска ў Вілейскім рне. За 12 км на Пн ад горада і чыг. ст. Вілейка на лініі Маладзечна—Полацк, 108 км ад Мінска. На аўтадарозе Мінск—Маладзечна—Нарач. Цэнтр Любанскага с/с. 439 гаспадарак, 1068 ж. (2013).
У1836 маёнтак у Вілейскім павеце Мінскай губ. 3 1842 у Віленскай губ.
У 1897 у Куранецкай воласці, 66 ж., бровар, карчма, саладоўня. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, маёнтак у Куранецкай гміне Вілейскага павета Навагрудскага ваяв., з 1922 Віленскай зямлі, з 22.12.1925 Віленскага ваяв. 3 ліст. 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 у Куранецкім рне Вілейскай вобл. 3 12.10.1940 у Каловіцкім с/с. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да 3.7.1941 Л. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Маладзечанскай вобл. 3 5.7.1946 у Вілейскім рне. 3 20.1.1960 у Мінскай вобл. 3 28.7.1980 цэнтр сельсавета. У 1960 740 ж„ у 1972 309 гаспадарак, 1036 ж., у 2003 — 445 гаспадарак,1091ж.
У 2013 дзіцячы сад, сярэдняя школа, дзіцячая муз. школа мастацтваў, Цэнтр культуры і вольнага часу, бка, амбулаторыя, аддз. сувязі, камбінат быт. абслугоўвання, сталовая, 5 магазінаў; царква ў імя Сабора бел. святых (канец 20 ст.), малітоўны дом евангельскіх хрысціянбаптыстаў (канец 20 ст.). Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — сядзіба (2я пал. 19 ст.).
ЛЮБАНЬ, горад у Мінскай вобл., цэнтр Любанскага рна, на р. Арэса. За 152 км на ПдУ ад Мінска, 35 км ад чыг. ст. Урэчча на лініі Асіповічы— Баранавічы, на скрыжаванні аўтадарог Бабруйск— Глуск—Любань і Ку
Дом кулыпуры ў г. Любань.
чына—Любань—Ветчын. 11,3 тыс. ж. (2013).
Вядома з 1566 як мястэчка ў Ярэміцкай воласці Слуцкага княства ВКЛ. 35 дымоў каля 230 ж. У 1647 — 161 дым. 28.11.1661 прывілеем кн. Багуслава РадзівілаЛ. нададзена магдэбургскае права. Пасля вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 у мястэчку засталося 75 дымоў, дзейнічала праваслаўная царква. 3 1791 у Случарэцкім павеце Навагрудскага ваяв. ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, з 1795 у Забалоцкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губ., 286 рэвізскіх душ, меліся царква і карчма. У 1808 — 76 дымоў, 499 рэвізскіх душ, у 1834 — 197 рэвізскіх душ. У 1839 адкрыта царк.прыходская школа. У 19 ст. большую частку мяшчан складалі яўрэі. У 1867 — 133 двары, 628 ж., дзейнічала царква, яўр. школа і 2 яўр. малітоўныя дамы, СпасаПраабражэнская царква. У 1884 працавала прыстань, адкрыта школа граматы для хлопчыкаў. У 1897 — 128 двароў, 941 ж., дзейнічалі царк.прыходскае вучылішча, заезны дом, 6 крам, царква, сінагога, 2 яўр. малітоўныя школы. У пач. 20 ст. Л. — цэнтр Забалоцкай воласці. У 1908 — 339 двароў, 2048 ж., паштоватэлегр. аддз. У 1917 у Слуцкім павеце. 3 1.1.1919 у БССР. 3 31.7.1920 цэнтр Забалоцкай воласці Бабруйскага павета БССР. 3 26.5.1922 у Слуцкім павеце.
181
ЛЮБАШАВА
3 17.7.1924 цэнтр Любанскага рна ў Слуцкай акрузе, з 20.8.1924 адначасова цэнтр Любанскага с/с. У 1926 — 351 двор, 1956 ж. 3 24.9.1926 цэнтр Слабодскага с/с (да 1939). 3 9.6.1927 да 26.7.1930 у Бабруйскай, з 21.6.1935 у Слуцкай акругах, з 20.2.1938 у Мінскай вобл. 3 27.9.1938 гар. пасёлак. У 1939 — 3048 ж., школы 7гадовая і 1й ступені, Дом культуры з кінаўстаноўкай, раённая амбулаторыя, бальніца, краязнаўчае тва, паштоватэлеграфнае аддз., некалькі магазінаў. Выдавалася газ. «Калгаснік Любаншчыны». У Вял. Айч. вайну з 28.6.1941 да 30.6.1944 Л. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў гар. пасёлку і раёне 1610 мірных грамадзян, у т.л. ўліст. 1941 — 785 яўрэяў. У ноч на 7.11.1941 партызаны атрадаў А.І.Далідовіча, М.М.Розава, А.І.Патрына, А.І.Мілевіча, Г.М.Сталярова разграмілі ўЛ. варожы гарнізон. 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 у Мінскай абласцях. У 1959 — 3,7 тыс. ж. 3 7.3.1968 горад раённага падпарадкавання. У 1970 — 6,7 тыс. ж., у 1997 — 12,1 тыс. ж.
Гал. кампазіцыйная вось Л. — вул. Першамайская з шырокім бульварам. Адм.грамадскі і культ. цэнтр склаўся на вул. Першамайская і створанай на ёй плошчы. Жылая забудова пераважна 2—3павярховая, a таксама аднапавярховая сядзібнага тыпу. Сучасны горад развіваецца паводле генплана 2013. Прам. зона размешчана ў паўн.ўсх. і паўд.зах. яго частках. Зонай адпачынку з’яўляецца набярэжная р. Арэса 1 парк уздоўж яе. У 1990—2000я гг. ўзведзены Праабражэнская царква, касцёл Маці Божай Фацімскай, магазін і інш. Вядзецца (2014) будаўніцтва жылога масіву ў раёне вул. Першамайская, добраўпарадкаванне цэнтр. вуліц.
У 2013 гімназія, с.г. прафес. ліцэй, 2 сярэднія школы, ДЮСШ, дзіцячыя школы мастацтваў і нар. дэкар.прыкладнога мастацтва, 4 дашкольныя ўстановы і дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці «Казка»,
цэнтры дзіцячай творчасці, карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, 5 дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, раённы Цэнтр культуры і вольнага часу, 2 раённыя бкі, стадыён, фізкультурнааздараўленчы цэнтр, бальніца, цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, 6 аптэк, музей нар. славы і яго філіял — музей нар. промыслаў і рамёстваў.
ЛЮБАШАВА, вёска ў Ганцавіцкім рне. За 3 км ад горада і чыг. ст. Ганцавічы на лініі Лунінец—Баранавічы, 249 км ад Брэста, аўтадарогай звязана з г. Ганцавічы. Цэнтр Любашаўскага с/с. 399 гаспадарак, 1037 ж. (2013).
Вядома з 16 ст. як сяло ў ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Слуцкім павеце Мінскай губ. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, вёска ў Круговіцкай гміне Лунінецкага павета Палескага ваяв. 3 ліст. 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 у Ганцавіцкім рне Пінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 Л. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 16.7.1954 у Брэсцкай вобл. 3 25.12.1962 у Ляхавіцкім, з 30.7.1966 зноў у Ганцавіцкім рнах. У 1972 — 298 гаспадарак, 1155 ж., у 1999 — 441 гаспадарка, 924 ж.
У 2013 пачатковая школасад, базавая школа, Дом культуры, аддз. сувязі, 2 магазіны. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ЛЮБАШКІ, археалагічны помнік — курганны могільнік дрыгавічоў каля в. Любашкі Камянецкага рна. За 0,8 км на ПдУ ад вёскі, 0,2 км ад дарогі на Ганцавічы, ва ўрочышчы Курганы. Мясц. назва Шведскія магілы. 19 курганоў выш. 0,2—1 м, дыям. 3,8— 6 м, падножжа абкладзена камянямі. У 1962 І.В.Біруля даследаваў 2 курганы, у 1988 Т.М.Каробушкіна — 10. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў труне на гарызонце на пясчанапопельнай падсыпцы, у яме глыб. 0,25 м, галавой на 3. У 8 курганах па адным пахаванні, у 3 — па 2, у 1 — 3
адначасовыя пахаванні. Знойдзены фрагменты гліняных гаршкоў (адзін цэлы з хвалістым арнаментам), каваныя цвікі, прасліцы з ружовага сланцу, жалезныя калачападобнае і авальнае крэсівы (адно з іх змяшчалася ў скураным чахле, ад якога захаваліся металічныя заклёпкі), бронзавая зярнёная бочкападобная пацерка, 6 свінцоваалавяных драцяных скроневых кольцаў. Датуецца 11—13 ст.
Т. М. Каробушкіна.
ЛЮБІМАЎ Леў Уладзіміравіч (24.11. 1905, г. Разань, Расія — 23.11.1977), беларускі і расійскі дырыжор, педагог. Нар. артыст Беларусі (1955).
Л.У.Любімаў.
Праф. (1970). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1929). 3 1925 працаваў у оперных тэатрах Расіі. У 1951—64 гал. дырыжор Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. Адначасова з 1951 выкладаў у Бел. кансерваторыі. 3 1965 у Маскоўскім інце культуры. Творчасць Л. вызначалі дырыжорская воля, глыбокае пранікненне ў партытуру, уменне падпарадкаваць усе кампаненты спектакля раскрыццю аўтарскай задумы. Пад муз. кіраўніцтвам Л. паст. нац. оперы і балеты «Дзяўчына з Палесся» Я.Цікоцкага (1953), «Надзея Дурава» А.Багатырова (1956), «Яснае світанне» А.Туранкова (1958), «Калючая ружа» Ю.Семянякі (1960), «Мара» Я.Глебава (1961), «Святло і цені» Г.Вагнера (1963), класічныя оперы «Страшны двор» С.Манюшкі (1952), «Мазепа» (1952), «Чарадзейка» (1958) П.Чайкоўскага, «Аіда» (1953), «Трубадур» (1955) Дж.Вердзі, «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага
182
ЛЮБІШЧЫЦЫ
(1954), «Русалка» А.Даргамыжскага (1955), «Садко» М.РымскагаКорсакава (1957) і інш.
ЛЮБІМАЎ Юрый Уладзіміравіч (н. 18.3.1938, г. Пашахонне Яраслаўскай вобл., Расія), беларускі мастак. Скончыў Маскоўскае вышэйшае маст.прам. вучылішча (1967). У 1969—77 выкладаў у Бел. тэатр.маст. інце. Працуе ў розных тэхніках маст. апрацоўкі металу (коўка, ліццё, чаканка, эмаль) і ювелірным мастацтве. Творы вызначаюцца арыгінальнасцю маст. вырашэння, пластычнасцю і выразнасцю форм. Аўтар манумент.дэкар. работ у пансіянаце на Заслаўскім вадасховішчы Мінскага рна (1969— 80), гасцініцы «Турыст» (1973), Доме літаратара (1976, абедзве ў Мінску), гасцініцы «Магілёў» (1972), Доме паляўнічага ў Бярэзінскім запаведніку (1978), флюгера і гадзінніка на будынку інжынернага корпуса Мінскага метрапалітэна, кампазіцыі «Спорт і чалавек» на фасадзе Палаца спорту Мінскага ВА «Гарызонт» (абедзве 1984), гадзінніка на цэнтр. плошчы ў г. Светлагорск, шыльды і двух гербаў для БДУ (усе 1998), гербаў для залы пасяджэнняў Нац. сходу Рэспублікі Беларусь (1996, 1998) і залы прыёмаў Рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1998). Аформіў санаторыі («Іслач» Мінскі рн, 1986), «Беларусь» (Крым, 1987), фае Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (1997), фасады дамоў № 6, 7, 12 па вул. Алібегава, № 19 па праспекце Дзяржынскага (2010—13), рашоткі для варот Нац. бкі Беларусі (2012), флюгер «Анёл, які ляціць» для Храма Усіх Святых (2013, усе ў Мінску)іінш. Г.А.Фатыхава.