• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    У Беларусь Л. пачало пранікаць у 1520я гг. з Лівоніі і Усх. Прусіі. 3 сярэдзіны 1550х гг. лютэранскія абшчыны з’явіліся ў Вільні, Мінску, Слуцку і інш. У канцы 16 ст. на тэр. Беларусі іх налічвалася ад 5 да 8. Л. у большай ступені было пашырана сярод гараджан, у меншай — сярод шляхты. Гал. кіруючы орган лютэранскай царквы ў ВКЛ — выбраная на сінодзе Літоўская кансісторыя на чале з прэзідэнтам (пазней суперінтэндантам). У час рэліг. ганенняў у 17— 18 ст. (гл. Контррэфармацыя) лютэране супрацоўнічалі з кальвіністамі і праваслаўнымі. У пач. 20 ст. ў Беларусі заставаліся адзінкавыя лютэранскія абшчыны. У Зах. Беларусі некаторыя з іх існавалі да 1940х гг., вернікі былі пераважна ням. нацыянальнасці. У 1990я гг. Л. пачало адраджацца. У 1997 дзейнічалі абшчыны ў Віцебску, Гродне (2) і Мінску. На 1.1.2014 у Беларусі зарэгістравана 27 лютэранскіх абшчын, якія ўваходзяць у незалежныя аб’яднанні: Рэліг. аб’яднанне ЕвангелічнаЛютэранскай Царквы ў Рэспубліцы
    Беларусь і Самаст. евангелічналютэранскую царкву ў Рэспубліцы Беларусь.
    Літ.: Подокшнн С.А. Реформацйя н обшественная мысль Белорусснн н Лнтвы: вторая половнна XVI — начало XVII в. Мннск, 1970.
    С. В. Казуля, В. Ф. Шалькевіч.
    ЛЮЦЬІПАР, міфічны вобраз, адно з найменняў вышэйшага нячысціка. У бел. міфалогіі непарыўны з легендай пра барацьбу сіл зла (Чарнабога) і дабра (Белуна). Выступае ў іх гал. адмоўнай асобай, што дзейнічала на чале паўстаўшых анёлаў, незадаволеных Усявышнім. Пасля ўсталявання хрысціянства на бел. землях Л. лічыўся валадаром нячысцікаў (чарцей). Уяўляўся гігантам, які важыў столькі, колькі ўсе нячысцікі, узятыя разам; меў пэўныя адзнакі царскай годнасці — жалезную карону, прыбітую да чэрапа цвікамі, і нейкае падабенства жалезных вілаў у правай руцэ. На выдыху Л. выпускаў з ноздраў і пашчы доўгія струмені вогненных прамянёў. Паводле легенды, Л. жыве ў апраметнай, якая аддзелена ад свету людзей 12 жалезнымі дзвярамі (па колькасці месяцаў у годзе), дзе прыкаваны
    Люшнеўская Успенская царква.
    да сцяны 12 жалезнымі ланцугамі. Штомесяц Л. разрывае пару ланцугоў і разбівае адны дзверы, але паўночны велікодны звон вяртае іх на свае месцы. 3 умацаваннем пазіцый хрысціянства Л.Сатана пачаў асацыіравацца яшчэ і з Антыхрыстам — носьбітам зла і ўсяго самага адмоўнага ў гэтай традыцыі.
    Літ.: Міфы Бацькаўшчыны. Мінск, 1994; Н н кнфоровс кпй Н.Я. Нечнстнкн: свод простонародных в Внтебскоіі Белорусснн сказаннй о нечнстой снле. Внтебск, 1995. А.М.Ненадавец.
    ЛЮШНЕЎСКАЯ УСПЁНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Люшнева Баранавіцкага рна. Пабудавана ў 1867—70 з цэглы. Mae падоўжнавосевую кампазіцыю: 2ярусная чацверыковая званіца, прамавугольная ў плане трапезная, квадратны ў плане асн. аб’ём, апсіда. Двухсхільны дах і гранёны сферычны купал званіцы завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі на гранёных барабанах. Фасады прарэзаны парнымі і адзінарнымі арачнымі праёмамі, дэкарыраваны прафіляванымі ліштвамі і акаймаваны руставанымі імпастамі.
    191
    ЛЮШНЕЎСКІ
    Гал. ўваход вылучаны арачным прафіляваным парталам. Аб’ём храма акаймаваны карнізам і цягамі простага профілю. Царква дзейнічае.
    ЛЮШНЕЎСКІ ПАЛАЦ. Існаваў у 17 — 1й пал. 20 ст. ў в. Люшнева Баранавіцкага рна. Належаў Валовічам. Прамавугольны ў плане аднапавярховы драўляны будынак, уваход у які быў вылучаны 2павярховым порцікам. У пач. 20 ст. дабудаваны балкон з балюстрадай. Рызаліт абкружалі калоны: 4 размяшчаліся пры сцяне ад фасада, і па 2 — пры бакавых сценах. Дзверы гал. ўвахода былі зашклёныя. Бакавы і франтальны фасады мелі аднолькавае архіт. вырашэнне. Будынак быў гладка ашаляваны, пафарбаваны светлым колерам, накрыты высокім ламаным 4схільным гонтавым дахам з 4 комінамі. 3 левага боку палаца прыбудоўвалася цалкам зашклёнае памяшканне зімовага сада. Унутраная планіроўка Л.п. была анфіладнай. 3 правага боку ад уваходу размяшчалася лесвіца на 2і паверх. Паблізу двара месцілася афіцына. Палац ахінаў вял. парк з ліпавымі алеямі і альтанкай, у масіве якога — таполі, бярозы і інш. Будынак Л.п. згарэў напярэдадні 2й сусв. вайны.
    ЛЯВІЦКАЯ Паўліна (каля 1805 — 1860), актрыса. У 1821—23 і 1845— 50 працавала ў Вільні. Выступала ў 1825 у трупе Я.Шыманскага ў Гродне, у 1834, магчыма, у трупе А.Ш.Жукоўскага ў Мінску, у 1841 — у трупе В.Блажэвіча ў Навагрудку і Гродне. Выконвала ролі палюбоўніц і гераінь, пазней — характарныя. Працавала таксама ў антрэпрызах мужа Ю.Кацюцевіча.
    ЛЯВОНАВІЦКІ НАРОДНЫ ХОР. Створаны ў 1926 у в. Лявонавічы Нясвіжскага рна. У 1963 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: С.М.НовікПяюн (з 1926), А.Кіеня (з 1948), П.М.Касач (з 1952), СЛагіновіч (з 1964), С.Аляксеева (з 1990), В.Цыганкоў, В.Корбут, С.С.Іванова (у 2000—08), І.В.Філіпава (з 2008). У складзе хору 25 чал. ва ўзросце ад 15 да 80 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне аўтэнтычнай песеннай традыцыі рэгіёна, папулярызацыя бел. нар. песні. У рэпертуары песні бел. нар. («Цяклі рэчкі», «Ой, пайду я на тую гару», «Як сарву я ружы кветку», «Лайдакі», «А ў нашым у сяле», «Казачэнька мой міленькі», «Сядзіць голуб на бярозе» і інш.), апрацаваныя («Туманочак» І.Філіпавай, «А я бачыў, ба
    чыў» Г.Несцяровіч), бел. кампазітараў («Бацькаўшчына» Л.Мурашка, «Эх, дажыначкі, дажынкі», «Пакланюся сваёй Беларусі» В.Васіленкі, «Хай квітнее гаспадарка» Т.Барэхавай, «Беларусь — імя святое» Л.Захлеўнага і інш.). Калектыў — удзельнік абл. фестываляў: нар. творчасці «Напеўзямлі маёй» (г. Мар’іна Горка, 2007), харавога мастацтва «Пеўчае поле» (г. Мядзел), фалькл. мастацтва «Фальклорная талака» (г. Нясвіж, абодва 2012). І.В. Філіпава. ЛЯВОНАЎ Аляксандр Міхайлавіч (н. 12.1.1925, в. Гольева Маскоўскай вобл.), расійскі і беларускі акцёр. Засл. артыст Расіі (1970). 3 1953 працаваў у тэатрах Расіі. У 1972—85 у Гродзенскім абл. драм. тры. Сярод роляў на бел. сцэне: Караваеў («Таблетку пад язык» А.Макаёнка), Цімоха («Вечар» А.Дударава), Цясленка («Апошні шанц» В.Быкава), Каргін («Цяжкае абвінавачванне» Л.Шэйніна), бацька Цярэнція («Жорсткія гульні» А.Арбузава), дзед Сцёпачка («Печ на коле» Н.Сямёнавай) і інш.
    «ЛЯВОНІХА», беларускі народны парнамасавы танец, які выконваецца на мелодыю аднайм. песні. Муз. памер 2/4, тэмп жвавы. Мясц. наз
    Лявонавіцкі народны хор.
    192
    ЛЯВОНПАЛЬСКІ
    вы: «Крутуха», «Круцёлка», «Падарожная», «Бычок», «Мяцеліца». У нар. практыцы бытуе як абрадавы (калядная гульня «Жаніцьба Цярэшкі», вяселле на Паазер’і) і пазаабрадавы танец. Кампазіцыйна будуецца на нескладаных рухах: дробат, галоп, прытупы, просты крок, падэбаск і г.д., яны часта суправаджаюцца плясканнем у далоні. У некаторых рэгіёнах Беларусі «Л.» выконвалася як сольны танец, падчас якога выканаўцы па адным выходзілі ў сярэдзіну круга і паказвалі сваё майстэрства (дапускалася імправізацыя выканаўцаў). У масавых варыянтах выконваліся самыя разнастайныя танц. фігуры: круг, шэн, зорачкі, карона, варотцы, кружэнне ў парах пад рукі. Упершыню на сцэне танец паказаны трупай І.Буйніцкага, 1я сцэнічная рэдакцыя «Л.» створана ў 1920я гг. К.Алексютовічам. Танец таксама быў выкарыстаны ў балетах «Салавей» М.Крошнера, «Аповесць пра каханне» В.Залатарова (абодва ў паст. А.Ермалаева), «Князьвозера» В.Залатарова (у паст. К.Мулера).
    ЛЯВОННЫ Юрка (сапр. Ю р к е в і ч Леанід Мікалаевіч; 29.7.1908, г. Чавусы — 29.10.1937), беларускі паэт, перакладчык. Скончыў Бел. вышэйшы
    Ю.Лявонны.
    пед. інт(1934). Працаваўу рэдакцыях газ. «Магілёўскі селянін», «Звязда», час. «Работніца і калгасніца Беларусі», грамадскапаліт. вяшчання радыёкамітэта. Аўтар збкаў паэзіі: «Камсамольскія вершы», «Штурм» (абодва 1930), «Жалезныя віхуры», «Разбег» (абодва 1931), «Стала і мужна» (1932), нарысаў «Крок пяцігод
    Лявонпальская
    Троіцкая царква.
    кі» (1931). Асн. тэмы творчасці — рамантыка сацыяліст. будаўніцтва, дружба народаў і інш. Творам уласцівы ўзнёсласць і паліт.агітацыйная скіраванасць. Шырока выкарыстоўваў сімволіку, публіцыст. сродкі маст. адлюстравання. Разам з С.Грахоўскім пераклаў на бел. мову раман «80 000 кіламетраў пад вадой» Ж.Верна (1937). У 1936 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957.
    Тв.: Выбранае. Мінск, I960.
    Літ:. Гр ах оўс кі С. Савецкая, № 68: Трыццатыя гады...: Успаміны //Дзень паэзіі. Мінск, 1978; С п і ц ы н А. Юрка Лявонны // Роднае слова. 2008. № 7.
    ЛЯВОНПАЛЬСКАЯ ТРОІЦКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства з рысамі стылю барока ў в. Лявонпаль Мёрскага рна. Пабудавана ў 1774, перабудавана ў 1950я гг. Да асн. прамавугольнага ў плане аб'ёму прымыкае 5гранная апсіда з бакавымі рызніцай і ахвярнікам. Асн. аб’ём накрыты 2схільным гонтавым дахам з цыбулепадобнай галоўкай на 8гранным барабане пасярэдзіне канька, апсіда — вальмай. Гал. фасад з трохвугольным франтонам у завяршэнні. Сцены вертыкальна ашаляваны, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і расчлянёны брусамісцяжкамі ў прасценках. Уваход аформлены ў выглядзе ганкапаперці. Захаваліся абразы
    «Святы Пётр», «Святы Павел» (18— 19 ст.), драўляная скульптура «Укрыжаванне» (18 ст.). На тэр. храма ўзведзена 2ярусная 4гранная званіца пад шатровым гонтавым дахам. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    ЛЯВОНПАЛЬСКІ СЯДЗІБНАПАРКАВЫ КОМПЛЕКС, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры барока ў в. Лявонпаль Мёрскага рна. Належаў Лапацінскім. Закладзены ў 2й пал. 18 — пач. 19 ст. на левым беразе р. Зах. Дзвіна. Уключаў сядзібны дом, гасп. пабудовы, пейзажны парк. С я дзібны дом пабудаваны ў 1750 з цэглы. У 1831 часткова разбураны, у 1898—1901 адноўлены ў першапачатковым выглядзе. Складаецца з 3 аб’ёмаў. Цэнтр. 2павярховы аб’ём завершаны фігурным франтонам, бакавыя рызаліты гал. і дваравога фасадаў — трохвугольнымі франтонамі з авальнымі люкарнамі. Будынак мае масіўны цокальны паверх з лучковымі праёмамі. Да гал. ўвахода вядзе шырокая 2баковая лесвіца з тэрасай. Яго партал упрыгожаны пілястрамі і балконам з ажурнай агароджай (не захавалася). Цэнтр. і бакавыя рызаліты дома таксама дэкарыраваны пілястрамі. Аконныя праёмы фасадаў прамавугольныя з прафіляванымі ліштвамі. Першы паверх
    193
    лявяш
    Да арт. Лявонпальскі сядзібнапаркавы комплекс. Сядзібны дом.
    цэнтр. аб’ёму займалі вестыбюль і квадратная ў плане парадная зала, на 2м размяшчаліся кабінет, гасціная, музей. У сядзібе меліся карціны Рубенса, англ. мастакоўмарыністаў збор фламандскіх пейзажаў, калекцыя твораў антычнага мастацтва, вял. колькасць кніг, захоўваліся дакументы 16—18 ст. Па баках партэра знаходзіліся 2 флігелі. У 1919 анфіладная сістэма сядзібнага дома заменена калідорнай. 3 канца 20 ст. ў будынку размяшчаецца касцёл Хрыста Валадара. П е й з аж н ы парк быў разбіты за сядзібным домам на 2 тэрасах. 3 зах. і паўд. бакоў па каналах амываўся водамі ракі. У канцы 18 ст. тут устаноўлены мемар. калона ў гонар Канстытуцыі 3 мая 1791 — асн. закона Рэчы Паспалітай. Сядзібны дом, фрагменты флігеля, парку, брама з агароджай унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.