• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ЛЯВЯШ ІльяЯкаўлевіч (н. 22.8.1937, г. Вінніца, Украіна), беларускі філосаф. Др філас. навук (1975), праф. (1979). Скончыў Адэскі ўнт (1960). Працаваў у ВНУ Расіі (гарады Іркуцк, Куйбышаў), Украіны (г. Мікалаеў). У 1983—89 у Бел. тэхнал. інце. 3 1993 у Мінскім лінгв. унце (з 1999 заг. кафедры). 3 2001 у Бел. пед. унце, з 2007 у Бел. унце культуры і мастацтваў. 3 2009 у Інце эканомікі, з 2011 у Інце філасофіі НАН Белару
    сі. Вывучае праблемы культуралогіі, дыялектыкі сац. і навук.тэхн. прагрэсу, геаглабалістыкі, цывілізацыі і культуры, трансфармацыі культ.цывілізацыйных працэсаў. Аўтар кн. «Глабальны свет і геапалітыка: культурнацывілізацыйнае вымярэнне» (кн. 1—2, 2012), навуч. дапаможнікаў для ВНУ і інш.
    7в.: Культурологня. 5е нзд. Мннск, 2004; Базовые уннверсалнн культуры. Мннск, 2005.
    ЛЯДА, участак, на якім лес высякалі і спальвалі, а зямлю выкарыстоўвалі пад ворыва. Ляднаагнявое земляробства было распаўсюджана ў лясістай мясцовасці, на тэр. Беларусі вядома з эпохі неаліту (на Палессі — з 4га тысячагоддзя да н.э.; у канцы 3га тысячагоддзя да н.э. пашырылася да Падзвіння). У бронзавым веку было асн. сістэмай палявой гаспадаркі. Тэрмін «Л.» найб. вядомы на У Беларусі, у зах. раёнах участкі ворнай зямлі, вызваленай зпад лесу, часцей называлі расчыстка, навіна, выдзер, пасека, падсека. Хваёвы лес пад Л. для яравых звычайна высякалі ўвосень і выпальвалі вясной, чарналессе секлі вясной падчас палявых работ. Расчышчала Л. ўся сям’я. Жанчыны і падлеткі секлі хмызняк, мужчыны — вял. дрэвы, карчавалі пні. Усё, што заставалася пасля вывазу высечанага лесу, спальвалася. Зямлю апрацоўвалі да поўнай страты
    ўрадлівасці, потым пакідалі ўчастак у аблогу. Наяўнасць карэння і пнёў перашкаджала шырокаму выкарыстанню ворных прылад і цяглавай сілы, таму Л. часцей за ўсё апрацоўвалі ўручную (матыкай). Паступова лядная сістэма была выцеснена шматпольным севазваротам, хаця эпізадычна выкарыстоўвалася амаль да канца 19 ст. Ад Л. паходзяць назвы некаторых населеных пунктаў.
    ЛЯДАШЦІК, Шэўрадзь, Псуц е н ь, міфічная істота, варожы дух. Уяўляўся агіднай пачварай, скрозь пакрытай рудымі валасамі, з крыламі і адным вокам у лбе. Па павер’ях беларусаў, сурочваў людзей, рабіў іх хворымі, вар’ятамі, падобнымі да жывёл. Найб. шкодзіў жанчынам за тое, што яны нараджаюць дзяцей. Вера ў Л. знайшла адлюстраванне ў выразах: «3 Лядашцікам спазнаўся —
    Лядашцік. Малюнак В. Слаука. 2008.
    з розуму спаўся», «Лядашцікава вока» (г.зн. сурочлівае), «Лядашцік пераляцеў яму» (г.зн. страціць розум).
    Літ.: Шпнлевскнй П. Белорусскне народные поверья // Журн. Мва нар. просвешення. 1852. Лнт. прнбавленне. №3; Чароўны свет: 3 беларускіх міфаў, паданняў і казак. 2е выд. Мінск, 2010. У.А.Васілевіч.
    194
    ЛЯДСКІ
    ЛЯДЗЁЦ, вёска ў Столінскім рне, на р. Ветліца. За 33 км на ПнУ ад Століна, 40 км ад чыг. ст. Відзібор на лініі Лунінец—Сарны (Украіна), 278 км ад Брэста. Цэнтр Лядзецкага с/с. 330 гаспадарак, 751 ж. (2013).
    Вядомы з пач. 19 ст. як вёска ў Мінскай губ. У 1886 сяло Хорскай воласці Мазырскага павета, 36 двароў, 406 ж., меліся царква і нар. вучылішча. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, у Хорскай гміне Лунінецкага, са снеж. 1922 Столінскага паветаў Палескага ваяв. 3 ліст. 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 у ДавыдГарадоцкім рне Пінскай вобл., з 12.10.1940 цэнтр Лядзецкага с/с. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 да ліп. 1944 Л. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. 3 19.1.1961 у Столінскім рне. У 1972 — 395 гаспадарак, 1474 ж., у 1999 — 413 гаспадарак, 978 ж., у 2009 — 358 гаспадарак, 852 ж.
    У 2013 сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, аптэка, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 3 магазіны, кафэ. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Георгіеўская царква (1869).
    ЛЯДЗЁЦКАЯ ГЕОРГІЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Лядзец Столінскага рна. Пабудавана ў 1869 з дрэва. Уключае квадратны асн. аб’ём, трапезную, 5гранную апсіду, бабінец і 2ярусную чацверыковую званіцу. Асн. аб’ём і званіца завершаны шатрамі з цыбулепадобнымі галоўкамі на 8гранных барабанах. Фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, крыжа і ромбападобнымі люкарнамі. У інтэр’еры драўляны разны іканастас 19 ст. Царква дзейнічае.
    «ЛЯДКАЎСКАЯ КАДРЬІЛЯ», беларускі народны жартоўны танец. Муз. памер 2/4, тэмп хуткі. Запісаны ў 1950я гг. Г.Цітовічам у в. Лядкі Карэліцкага рна. Складаецца з 5 кален, кожнае з якіх мае сваю назву
    і муз. суправаджэнне. Для танца характэрна згінанне і разгінанне ў локцях на кожную восьмую такта свабодна апушчаных уздоўж корпуса рук з нязначным падыманнем і апусканнем плячэй, харэагр. акцэнты на апошняй долі 2га ці 4га тактаў (крок наперад з невял. прысяданнем, свабодная нага згінаецца ў калене і адкідваецца назад). Танец увайшоў у рэпертуар многіх аматарскіх калектываў Беларусі.
    ЛЯДСК, вёска ў Шчучынскім рне, на р. Спушанка. За 9 км на ПнЗ ад г. Шчучын, 17 км ад чыг. ст. Ражанка на лініі Ліда—Масты, 74 км ад Гродна. Цэнтр Лядскага с/с. 37 гаспадарак, 63 ж. (2013).
    Вядомы з 1385. У 1567 у Лідскім павеце Віленскага ваяв., уладанне Скіндзеры. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Лідскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай, з 1842 Віленскай губерняў. У 1886 сяло ў Шчучынскай воласці, 6 двароў, 80 ж., касцёл і карчма. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, у Шчучынскай гміне Лідскага, з 26.4.1929 Шчучынскага паветаў Навагрудскага ваяв. 3 ліст. 1939 зноў у складзе БССР. 3 15.1.1940 у Шчучынскім рне Баранавіцкай вобл., з 12.10.1940 в. Лядск Касцельны ў Еўлашоўскім с/с. У Вял. Айч. вайну з
    Лядзецкая Георгіеўская царква.
    канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 Л. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл., з 16.7.1954 цэнтр сельсавета. У 1959 — 125 ж., у 1999 — 47 гаспадарак,129 ж.
    У 2013 магазін. Помнік архітэктуры — Станіславаўскі касцёл (1896— 1905). У.В.Мальцаў. ЛЯДСКІ СТАНІСЛАВАЎСКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры неаготыкі ў в. Лядск Шчучынскага рна. Пабудаваны ў 1896—1905 з цэглы. Абнесены бутавай агароджай, уваход вылучаны слупамі з цэглы з металічнай брамай пад навесам. Будынак — прамавугольны ў плане асн. аб’ём з 5граннай апсідай і 2яруснай вежай над гал. фасадам. Ніжні 4гранны ярус вежы на чвэрць выступае за плоскасць гал. фасада, а па вышыні выходзіць за канёк даха, верхні 8гранны завершаны высокім гранёным шпілем. Касцёл накрыты 2схільным дахам з шатровай сігнатуркай над алтарнай часткай. Будынак не атынкаваны, стаіць на высокім цокалі, абліцаваным каменнымі плітамі з імёнамі фундатараў. Фасады касцёла дэкарыраваны аркатурнымі паясамі, прарэзаны круглымі вокнамі з вокладкамі ў выглядзе трылісніка і вітражнымі вокнамібіфорыумамі ў прафіляваных ліштвах. Грані вежы на гал. фасадзе, апсіды і міжаконныя
    195
    ляды
    Лядскі Станіславаўскі касцёл.
    прасценкі бакавых фасадаў узмоцнены контрфорсамі. Парталы 2 бакавых і гал. ўваходаў, аконныя праёмы аформлены стральчатым завяршэннямі. Унутры зала падзелена слупамі на 3 нефы, перакрытыя крыжовымі скляпеннямі. Над уваходам размешчаны хоры. У інтэр’еры амбон, гал. і бакавыя алтары выкананы з дрэва. Касцёл дзейнічае. А.М.Каласоўская.
    ляды, вёска ў Чэрвеньскім рне, каля р. Узнічы. За 24 км на ПдУ ад г. Чэрвень, 10 км ад чыг. ст. Градзянка на ветцы Верайцы—Градзянка ад лініі Мінск—Асіповічы, 86 км ад Мінска, на мясц. аўтадарозе Чэрвень— Якшыцы. Цэнтр Лядскага с/с. 118 гаспадарак, 289 ж. (2013).
    Вядомы з 18 ст. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. У 1795 сяло ў Ігуменскім павеце Мінскай губ., 21 двор, 154 ж., меліся драўляная ўніяцкая Троіцкая царква, карчма, паштовы дом. У 1870 вёска ў Якшыцкай воласці, 167 жыхароў мужчынскага полу. У 1886 сяло, 26 двароў, 220 ж., праваслаўная царква. У 1897 вёска, 65 двароў, 377 ж., царква, малочная крама і кузня. no634 знаходзіўся аднайменны маёнтак, пазначаны як Новая вёска, 19 двароў, 128 ж., працаваў паравы му
    камольны млын. У пач. 20 ст. ў вёсцы 70 двароў, 458 ж., дзейнічала земскае нар. вучылішча (з 1903). У 1917 у в. Гал. Ляды — 43 двары, 292 ж., у в. Ляды Старыя — 82 двары, 502 ж. Паблізу знаходзілася в. Ляды Новыя, 26 двароў, 165 жыхароў. 3 1.1.1919 у БССР, створана прац. школа 1й ступені, пры якой мелася бка, працаваў пункт па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. 3 20.8.1924 вёска, цэнтр СтараЛядзенскага (Лядскага) с/с Чэрвеньскага рна. Да 26.7.1930 у Мінскай акрузе, з 20.2.1938 у Мінскай вобл. У 1926 — 80двароў, 480 ж., у в. Новыя Ляды — 28 двароў, 156 ж. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да 2.7.1944 Л. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 9.1.1941 карнікі загубілі 45 мясц. ж. У студз. 1943 партызаны 12й брыгады імя Сталіна разграмілі варожы гарнізон і валасное праўленне ў Старых Лядах. У 1966 вёскі Старыя Ляды і Новыя Ляды былі аб’яднаны ў адну в. Ляды. У 1997 — 171 гаспадарка, 456 ж., у 2007 — 141 гаспадарка, 364 ж.
    У 2013 вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, Дом культуры, бка, урачэбная амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, 2 магазіны; царква Уваскрэсення Хрыстова (2012). Marina ахвяр фашызму.
    ЛЯЖНЁВІЧ Алесь (Аляксандр Францавіч; 1890, в. Сенцяняты Смаргонскага рна — 1937?), беларускі тэатральны дзеяч, драматург. У 1911 — 14 удзельнік Бел. муз. драм. гуртка ў Вільні. 3 1920 у Мінску, акцёр Бел. першага дзярж. тэатра, у 1921 ягодырэктар. Адначасова ў 1920 адзін з кіраўнікоў тэатр. секцыі Клуба бел. моладзі. У 1921 у складзе праўлення «Хаты беларускага мастацтва». У 1922/237—26 дырэктар Бел. драм. студыі ў Маскве, да 1927 інспектар Наркамасветы па справах мастацтва. Пазней працаваў у Ленінградзе на к/студыі «Савецкая Беларусь». Аўтар кн. «Сялянскі тэатр: дарады ў пытаннях тэатральнай тэхнікі і метады пастаноўкі п’ес сялянскімі і гарадскімі
    клубнымі драмгурткамі» (1928), героікарэв. драмы «3 дымампажарам» (пад псеўд. А.Бяздольны), п’есы «Навала» (пад псеўд. Язэп Церабеж), складальнік зб. «Дэкламатар» (1928). Апрацаваў для бел. сцэны камедыю І.Бэна «Цудадзеі» (1927), інсцэніроўку «Таміла» паводле рамана Ф.Дзюшэна (паст. 1928). Аўтар інсцэніроўкі паэмы «Босыя на вогнішчы» М.Чарота (паст. 1923). У 1930 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957.