• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ЛЯСНАЯ, археалагічныя помнікі — стаянкі і селішчы каля в. Лясная Гродзенскага рна. Выяўлены ў 2005 у час абследавання зоны рэканструкцыі Аўгустоўскага канала сумеснай экспедыцыяй (В.С.Абухоўскі, А.Г.Калечыц, В.Л.Лакіза, М.М.Чарняўскі).
    С т а я н к a  1 за 1 км на ПдЗ ад вёскі, на тэрасе левага берага р. Чорная Ганча. Памеры 120 * 50 м, выш. 6—8 м. Знойдзены крамянёвыя вырабы фінальнага палеаліту.
    Стаянка2 каменнага 1 бронзавага вякоў, селішча эпохі Сярэдневякоўя насупраць зах. канца BecKi, на дзюне левабярэжнага поплаву р. Чорная Ганча. Памеры 100 х 40 м, выш. 1 м. У час разведак выяўлены крамянёвыя вырабы першаснай ап
    203
    ЛЯСНАЯ
    рацоўкі і фрагменты кругавой керамікі. У 2005 даследавана 24 м2. Знойдзены 161 артэфакт. Матэрыял розначасовы і рознакультурны, сведчыць аб існаванні помніка ў каменным і бронзавым вяках і ў Сярэдневякоўі. Найб. архаічныя знаходкі датуюцца мезалітам (яніславіцкая культура). Матэрыялы позняга неаліту і ранняга перыяду бронзавага веку маюць аналогіі сярод помнікаў кола культуры шнуравой керамікі.
    Селішча3 эпохі Сярэдневякоўя і стаянка каменнага веку за 0,13 км ад стаянкі2, на тэрасе левага берага р. Чорная Ганча. Памеры 50 * 40 м, выш. 0,5 м. У час разведакзнойдзены фрагменты кругавой керамікі. У 2005 даследавана 18 м2. Выяўлены 75 артэфактаў: апрацаваныя крэмені каменнага веку, фрагменты кругавога посуду 11—13 ст., металічны выраб.
    Стаянка4 каменнага веку і с е л і ш ч а эпохі Сярэдневякоўя размяшчаюцца на ўсх. канцы вёскі, на тэрасе левага берага Аўгустоўскага канала. Памеры 150 х 70 м, выш. 5—7 м. Знойдзены крамянёвыя прылады працы і сколынарыхтоўкі, фрагменты кругавой керамікі. Сярод крамянёвых вырабаў — артэфакты фінальнага палеаліту.
    Стаянка5 з матэрыяламі фінальнага палеаліту размяшчаецца за 0,15 км на У ад вёскі, на тэрасе левага берага р. Чорная Ганча. Памеры 100 х 30 м, выш. 3—4 м. Знойдзены крамянёвыя прылады працы, сколынарыхтоўкі.
    Стаянка6 каменнага і бронзавага вякоў с е л і ш ч а эпохі Сярэдневякоўя за 0,15—0,2 км на У ад вёскі, насупраць стаянкі5, на правабярэжнай тэрасе р. Чорная Ганча. Памеры 60 х 30 м, выш. 2—4 м. Вы
    Да арт. Лясная (Гродзенскі рн). Крамянёвыя вырабыі фрагменты ганчарнай керамікі са стаянак 2 і 3.
    яўлены крамянёвыя сколынарыхтоўкі і фрагменты кругавой керамікі.
    Стаянка7 каменнага веку за 0,35 км на Пд ад вёскі, на тэрасе правага берага р. Чорная Ганча. Памеры 120 х 80 м, выш. да 10 м. Знойдзены крамянёвыя вырабы першаснай апрацоўкі без культуравызначальных артэфактаў.
    Літ.: Абухоўскі В.С., Лакіза В.Л. Археалагічныя помнікі беларускай часткі Аўгустоўскага канала // Августовскнй канал й современный экотурязм. Пултуск; Мйнск; Гродно, 2008.
    В.Л.Лакіза.
    ЛЯСНАЯ, археалагічны помнік — курганны могільнік каля в. Лясная Мёрскага рна. За 2 км на ПнУ ад вёскі, у лесе, на беразе воз. Важа, за 0,5 км ад хутара Важа. Мясц. назва Франц. магілы, Валатоўкі. Абследавалі ў 1930я гг. У.Галубовіч і Г.ЦэгакГалубовіч, у 1973 А.Р.Мітрафанаў, у 1981 А.У.Ільюцік, у 197980 Л.У.Дучыц (20 курганоў). Захаваліся 32 насыпы круглай і авальнай формы, дыям. 5—14 м. Авальныя курганы выш. 0,5—1 м, памерамі 4*5м, 7х9мі інш. размешчаны па лініях 3—У і Пн—У. Некаторыя насыпы мелі каменныя абкладкі ці выбрукоўкі на мацерыку. Частка курганоў разбурана пры распрацоўцы кар’ера. У 10 курганах пахавальны абрад — трупапалажэнне на грунце, у адным (двайным) — на грунце і ў насыпе. Пахавальны інвентар: нажы, серп, крэсіва, бранзалеты (вітыя з 2 драцінак з завязанымі канцамі і зааморфнымі выявамі), падковападобныя фібулы са спіралепадобнымі канцамі, спіральныя пранізкі, лунніцападобнае скроневае кольца, шкляныя і бурштынавыя пацеркі, ляпная і ганчарная кераміка. У 3 курганах сляды пахавання адсутнічаюць, але знойдзены рэчы. У 6 курганах не выяўлена ні пахаванняў, ні інвентару.
    Літ.: Дучйц Л.В. Курганный могйльнйк у д. Лесная Мяорского района // Древноста Лйтвы й Белоруссйй. Вйльнюс, 1988. Л.У.Дучыц.
    204
    ЛЯТУН
    ЛЯСНАЯ, вёска ў Баранавіцкім рне. За 25 км на ПдЗ ад г. Баранавічы, чыг. станцыя на лініі Баранавічы— Брэст, 177 км ад Брэста, каля аўтадарогі Брэст—Мінск—мяжа Расіі. Цэнтр Ляснянскага с/с. 667 гаспадарак, 1485 ж. (2013).
    У 1880я гг. чыг. станцыя ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губ. У 1897 у пасёлку пры станцыі 3 двары, 18 ж. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, вёска ў Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяв. 3 ліст. 1939 зноў у БССР, з 15.1.1940 у Навамышскім рне Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 Л. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У вер. 1941 гітлераўцы стварылі за 2 км ад вёскі лагер для масавага знішчэння сав. ваеннапалонных і мірных жыхароў. У 1941—44 у Ляснянскім лагеры смерці і яго філіялах было знішчана 88,4 тыс. чал. 3 8.1.1954 г. у Брэсцкай вобл. 3 8.4.1957 у Баранавіцкім рне. У 1972 — 310 гаспадарак, 1783 ж., у 1999 — 663 гаспадаркі, 1910 ж.
    У 2013 дзіцячыя яслісад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, домінтэрнат для састарэлых, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 5 магазінаў; царква ў гонар Казанскай іконы Маці Божай (1997), касцёл Maui Божай Анёльскай (2000). Брацкая магіла вязняўлагера смерці і сав. воінаў, якія загінулі пры вызваленні вёскі ў ліп. 1944.
    лясны, пасёлак у Мінскім рне. За 2,2 км на ПнУ ад Мінска, на аўтадарозе Мінск—Віцебск. Цэнтр Бараўлянскага с/с. 7255 гаспадарак, 19 036 ж. (2013).
    Засн. ў 1966. 3 1979 пасёлак — цэнтр Бараўлянскага с/с. У 1997 — 3809 гаспадарак, 8120 ж., у 2010 — 8350 ж.
    У 2013 гімназія, сярэдняя школа, 4 дзіцячыя сады, Дом культуры, бка, Дом быту, гандлёвы цэнтр, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», ААТ «Белаграпрамбанк», абл. клінічная
    бальніца, Н.д. інт анкалогіі і мед. радыялогіі імя М.М.Аляксандрава, Рэсп. клінічны шпіталь інвалідаў Вял. Айч. вайны імя П.М.Машэрава, 3 магазіны. Брацкая магіла сав. лётчыкаў і воінаў 100й стралковай дывізіі, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ЛЯСЎН Святлана Лаўрэнцьеўна (н. 27.12.1949, в. Рыжкаўка Быхаўскага рна), беларуская баяністка, педагог.
    Нар. артыстка Беларусі (2001). Скончыла Бел. кансерваторыю (1974). У 1976—2006 (з перапынкам) выкладала ў Бел. акадэміі музыкі. Адначасова ў 1980—2012 салістка і канцэртмайстар групы баянаў Нац. акадэмічнага нар. аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча. Аўтар рэдакцый для баяна з аркестрам і першы выканаўца канцэртаў А.Клеванца, А.Мдывані, Э.Наско, С.Хвашчынскага, Р.Шчадрына, твораў малой формы Я.Глебава, А.Рашчынскага, М.Сіраты, апрацовак для баяна бел. і рус. нар. музыкі, твораў муз. класікі.
    ЛЯСЎН, лесавік, пушчавік, міфічная істота, уладар лесу. Лічылася, што кожны Л. жыве на сваёй вызначанай тэр., звычайна ў сярэдзіне пушчы, абкружанай непраходным гушчаром, ламаччам, балотамі. У некаторых мясцовасцях Беларусі ўяўляўся дзядком з доўгай сівой барадой, бледным выцягнутым тварам, яркімі савінымі вачыма і закручанымі кіпцюрамі на нагах і руках. Адна нага ў Л. ступала пятою наперад. Мог мяняць аблічча, ператварацца ў звера, птушку, змяю. Найчасцей Л. шкодзіў людзям: збіваў з кірун
    ку, задурманьваў, зацягваў у гушчар. Пры пэўных абставінах мог надаць чалавеку знахарскія здольнасці, паспрыяць у лясных промыслах, таму да Л. часта звярталіся з малітвамі, прыносілі яму ахвяры.
    Літ.: Чароўны свет: 3 беларускіх міфаў, паданняў, казак. 2е выд. Мінск, 2010.
    ЛЯТЎН Уладзімір Міхайлавіч (20.4.1935, в. Смалінец Уздзенскага рна — 18.5.2001), беларускі скульптар. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1961). Працаваў у манумент. і станковай скульптуры. Творы Л. вылучаюцца цэльнасцю характарыстыкі, манумент. шырынёй пластычнай формы. Аўтар помнікаў сав. воінам і бел. партызанам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у калгасах імя Энгельса (1967) і імя Дзяржынскага (1973) Слуцкага рна, Мемарыяла воінскай славы на Лудчыцкай вышыні (1984, з П.Белавусавым) у Быхаўскім рне і інш., шэрагу помнікаўбюстаў. Выканаў барэльефы «На варце міру» (1970) для Бел. дзярж. музея гісторыі Вял. Айч. вайны ў Мінску і «Народныя мсціўцы» (1982) для яго філіяла ў г.п. Расоны Аўгар партрэтаў У.Мулявіна (1980), Я.Купалы (1984), П.І.Гучка (1994), А.Я.Багдановіча
    Лясун. Малюнак В. Слаука. 2008.
    205
    ЛЯЎДАНСКІ
    (1996), шэрагу мемар. дошак, медалёў і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
    Г.А. Фатыхава.
    ЛЯЎДАНСКІ Аляксандр Мікалаевіч (10.9.1893, в. Юр’ева Смалявіцкага рна — 27.8.1937), беларускі археолаг. Канд. гіст. навук(1934). Скончыў
    Смаленскае аддз. Маскоўскага археал. інта (1922), вучыўся ў Смаленскім унце (1922—25), працаваўу ім. 3 1927 у Інбелкульце, Бел. дзярж. музеі. 3 1931 вучоны сакратар, заг. секцыі Інта гісторыі АН Беларусі, адначасова дацэнт БДУ. Арганізатар першых навук.археал. экспедыцый у Беларусі. Адкрыў і апісаў некалькі соцень гарадзішчаў, стварыў першую навук. класіфікацыю ўмацаваных паселішчаў. У канцы 1920х — пач. 1930х гг. праводзіў разведкі і раскопкі гарадзішчаў жалезнага веку, даследаваў сярэдневяковыя курганныя могільнікі ў Бел. Падзвінні, Верхнім Падняпроўі і басейне Прыпяці. Вылучыў 3 лакальныя групы ўмацаваных паселішчаў, вызначыў іх храналогію і стадыяльнасць развіцця, ахарактарызаваў этнічны склад і матэрыяльную культуру насельніцтва. Праводзіў раскопкі гарадоў Полацк (даў першую і найб. поўную гіст. тапаграфію стараж. горада), Віцебск, Орша, Заслаўе (Мінскі рн), Барысаў. У 1937 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1958.
    Тв.: Археалагічныя раскопкі ў м. Заслаў’е Мінскай акругі // Зап. аддз. гуманітарных навук БАН. Мінск, 1928. Кн. 5. Працы кафедры археалогіі. Т. 1; Археалагічныя доследы ў Віцебскай акрузе // Там жа. Мінск, 1930. Кн. 11. Працы археал.
    камісіі. Т. 2; Археалагічныя доследы ў Полацкай акрузе // Там жа.
    А.А. Егарэйчанка.
    ЛЯЎКАС (ад грэч. leukos белы, ясны, сівы), крэйдавы грунт на жывёльным або рыбіным клеі, які выкарыстоўваецца ў іканапісе. Л. у насценных размалёўках называюць верхні слой тынку, у дэкар.прыкладным мастацтве — грунт на драўляных вырабах пад афарбоўку ці пазалоту. Меў асаблівае значэнне ў бел. іканапісе ў сувязі з традыцыяй упрыгожваць фоны і інш. дэталі абразоў разным або аграфлёным арнаментам. Выкарыстоўваўся ў станковым («Лета» В.Барабанцава, «Светлы дзень» У.Зінкевіча, «Янка Купала» А.Малярэвіча, «Птушкі» У.Піменава), манумент. (роспісы І.Ахрэмчыка і І.Давідовіча ў Бел. рэсп. тэатры юнага гледача ў Мінску) жывапісе.