• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Тв.: Студэнту аб мове: прафесійная лексіка. Мінск, 2003; Методыка выкла
    дання беларускай мовы, Мінск, 2007; Фразеалагічныя адзінкі ў мове Янкі Купалы. Мінск, 2008; Сучасная беларуская мова: Фразеалогія. Мінск, 2010; Англабеларускі слоўнік саматычных фразеалагізмаў. Беларускаанглійскі слоўнік саматычных фразеалагізмаў. Гомель, 2010 (разам з Л.У.Кулік). Д.В.Дзятко.
    ЛЯШЧЬІНСКІ Іосіф Валяр’янавіч (н. 29.9.1924, г.п. Івянец Валожынскага рна), беларускі дзеяч аматарскага мастацтва. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1967). Скончыў Мінскае культ.асветніцкае вучылішча (1979). 3 1955 дырэктар Дома культуры ў г.п. Івянец, адначасова ў 1961—82 арганізатар і кіраўнік Івянецкага народнага агітацыйнага харэаграфічнага калектыву «Журавінка». Аўтар сцэнарыяў і рэжысёр праграм «Слава Працы» (1960), «Слава рукам, што пахнуць хлебам» (1961), «Гэтага забываць нельга» (1965), «Працаю сла
    віцца чалавек» (1967), «Вясёлы аловак» (1972), «Працы — эфектыўнасць і якасць» (1978), «Промні жыцця» (1980).
    ЛЯШЭНКА Ларыса Дзмітрыеўна (27.3.1914, г. Вільнюс  24.8.2004), беларускі дзеяч аматарскага мастацтва, балетмайстар, педагог. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1964). Скончыла Гродзенскае культ.асветніцкае вучылішча (1957), выкладала ў ім да 1970. Працавала ў розных аматарскіх калектывах. У 1945—47 у Бел. ансамблі песні і танца. 3 1957 балетмайстар Гродзенскага народнага ансамбля песні і танца «Нёман», танц. група якога пад кіраўніцтвам Л. дасягнула значнага выканальніцкага майстэрства. Ажыццявіла больш за 200 харэагр. паст., вял. частка якіх была заснавана на нац. фалькл. матэрыяле Гродзеншчыны і інш. мясцовасцей.
    216
    М, чатырнаццатая літара беларусKara алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай М («мыслеце»), што ўзнікла на аснове грэкавізант. устаўнай М («мі»). У старабел. графіцы абазначала гукі [м], [м’] («маршалокь», «мнля»), мела лікавае значэнне «сорак». У рукапісах 14—17 ст. сустракаецца некалькі варыянтаў яе напісання. У залежнасці ад варыянта вызначаюць час і месца напісання помніка. У 16 ст., акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму. Пачынаючы з часоў Ф.Скарыны стала адрознівацца як малая і вял., хоць ужыванне вял. літары ва ўласных імёнах, геагр. назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным. У сучаснай бел. мове літара «м» абазначае санорныя змычнапраходныя губнагубныя зычныя гукі [«м»], [«м’»] («мара», «мядунка» — «м’адунка»).
    МАГДАЛЁНА, Мар’я, прысвятак народнага календара. Адзначаецца 4 жн. ў гонар хрысціянскай міраносіцы роўнаапостальнай Марыі Магдалены, паплечніцы Ісуса Хрыста. Лічыцца апякункай дзяўчынаксірот. У народзе з імем М. звязаны клопат жанчын пра ўраджай, а таксама прадказанні надвор’я, што знайшло адлюстраванне ў прыказках: «На Мар’ю росна — лён будзе шэры, неўмалотны», «Цыбуля Магдалена — расці пер’е па калена», «Магдалена — вады па калена». Калі на М. туман быў халодны, зіма чакалася ранняя і марозная. 3 М. дні 1 ночы звычайна становяцца халаднаватымі, раніцы — з халоднымі росамі і туманам.
    Літ.: Лозка А.Ю. Беларускі народны каляндар. Мінск, 2002. А.Ю.Лозка.
    МАГДАЛІНСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ ПЁСНІ I МЎЗЫКІ «ЗАРАНІЦА» Створаны ў 1991 у в. Магдалін Кобрынскага рна пры сельскім Доме культуры. У 2001 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік 1 кіраўнік А.П.Букач. У складзе ансамбля 10 чал. ва ўзросце ад 35 да 65 гадоў.
    Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя песеннай і танц. культуры рэгіёна. У рэпертуары песні кампазітараў бел., рус., укр., мясц. («Вальс аб Кобрыне», «Прыязджайце да бацькоў у госці», «Брэстчаначка», «Беларусь мая, папарацькветка» А.Кірыеўскага і інш.), бел. нар. («Ляцеў воран», «Ой, дзе ж ты была», «Ой, музыкі харошы» і інш.), танцы («Лявоніха», «Субота», «Каханачка»), аўтэнтычныя танцы, запісаныя ў вёсках Кобрынскага рна і адноўленыя С.Самулевіч («Гапак у тройках», «Ойра»), абрады. Калектыў — лаўрэат рэсп. фестываляў нац. культур (г. Гродна, 2010, 2012), сямейнай творчасці «Жывіце ў радасці» (г. Слонім, 2011) І ІНШ. В.В.П’янцава.
    Магдалінскі народны ансамбль песні і музыкі «Зараніца».
    МАГДАЛІНСКІ НАРОДНЫ КЛУБ АМАТАРАЎ ФАЛЬКЛОРУ «МАГДАЛІНА». Створаны ў 1987 у в. Магдалін Кобрынскага рна пры сельскім Доме культуры. У 1995 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.П.Букач (з 1987), С.В.Самулевіч (з 2002). У складзе клуба 20 чал. ва ўзросце ад 8 да 84 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне, засваенне, прапаганда этнаграф. і фалькл. спадчыны рэгіёна. У рэпертуары песні нар. бел. і рус. («Тудысюды», «Бяроза белая» і інш.), аўтэнтычныя («Чэрэз Hama сэльцэ», «Нэ стій, вэрбо...», «Ой ты, вэрбо зэлэнэнька» і інш.), танцы («Лысы», «Ночка», «Тэрныця»,
    217
    МАГЕРКА
    «Рыбляньска полька» і інш.), абрадавыя праграмы («Шчодры вечар», «Дажынкі», «Вяселле», «Хрэсьбіны», «Піліпаўскія вячоркі» і інш.). Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. падляскапалескага «Там па маёвай pace» (г. БельскПадляскі, Польшча, 2012), рэсп. фалькл. мастацтва «Берагіня» (г.п. Акцябрскі, 2006), рэгіянальных свят фалькл. мастацтва «Веснавы таночак», аматарскага мастацтва «Захапленні на любы густ» (абодва г. Драгічын, 2005, 2008) і інш.
    В.В.П’янцава.
    МАГЁРКА (польск. magierka ад венгерскага magyar венгр), старадаўні мужчынскі галаўны ўбор. Пашыраны ў Беларусі ў 16—19 ст. М., якая з’яўлялася часткай традыц. нар. касцюма, насілі круглы год. Спачатку выраблялася з аксаміту ці сукна, пазней найб. распаўсюджаным матэрыялам стаў лямец. Звычайна 4 кускі тоўстага сукна зшывалі ў форме каўпака ці ўсечанага конуса вышынёй 15—20 см., палі не рабіліся. Колеравая гама вырабу рознага адцення ад белага да чорнага або карычневага. Высокага майстрэства ў вырабе М. у 19 ст. дасягнулі шапавалы з г.п. Дрыбін.
    МАГІЛА Пётр (10.1.1597, г. Сучава, Румынія — 11.1.1647), праваслаўны царкоўны і культурны дзеяч Рэчы
    Удзельнікі Магдалінскага народнага клуба аматараў фальклору «Магдаліна».
    Паспалітай. Сын гаспадара (князя) Валахіі і Малдавіі Сімяона. 3 1627 архімандрыт КіеваПячэрскай лаўры. Дамогся ад каралеўскай улады дазволу на аднаўленне Кіеўскай мітраполіі і дзейнасці праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай. У 1632—47 мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсяе Русі. Заснаваў КіеваМагілянскі калегіум (1632, названы ў яго гонар), Магілёўскую праваслаўную епархію (1632). Як выразнік інтарэсаў вярхоў праваслаўнага духавенства і шляхты Украіны і Беларусі выступаў супраць Брэсцкай уніі 1596. Садзейнічаў пашырэнню асветы і друкарства ва Украіне, у Беларусі і Малдавіі. Непасрэдна кіраваў Віленскім, Слуцкім, Магілёўскім і Аршанскім брацтвамі з манастырамі. У 1635 наведаў Вільню, Мінск і інш. бел. гарады. Аўтар кніг, якія выкарыстоўваліся як падручнікі ў духоўных навуч. установах да пач. 20 ст. («Анфалагіён», 1636, «Евангелле вучыцельнае», 1637, «Еўхалагіён», 1646), шматлікіх палемічных пропаведзяў і інш. Складальнік «Праваслаўнага спавядання веры» (1640), якое ў 1642 на саборы ў Ясах (Малдаўскае княства) было ўхвалена таксама Грэчаскай н МалдаўскаВалашскай цэрквамі, а пазней у канчатковай рэдакцыі прызнана і падпісана патрыярхамі Канстанцінопальскім,
    Александрыйскім, Антыяхійскім і Іерусалімскім як гал. дактрына ўсіх праваслаўных цэркваў. У 1996 кананізаваны Укр. праваслаўнай царквой Маскоўскага патрыярхату.
    МАГІЛЁЎ, горад, цэнтр Магілёўскіх вобласці і раёна. За 201 км на У ад Мінска. Вузел чыг. (лініі на Оршу, Асіповічы, Жлобін, Крычаў) і аўтадарог на Мінск, Гомель, Віцебск, Бабруйск і інш. Порт на р. Дняпро. Аэрапорт. 370 тыс. ж. (2013).
    Гісторыя. У пач. 13 ст. быў, верагодна, цэнтрам феадальнай сядзібывотчыны. Паводле археал. знаходак татарскіх наканечнікаўзрэзняў стрэл, быў спалены ў сярэдзіне 13 ст. падчас набегу манголататараў. Упершыню згадваецца ў канцы 14 ст. ў «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх». У канцы 14 — пач. 15 ст. належаў Ядвізе, жонцы вял. кн. літоўскага і караля польск. Ягайлы, у 1431 — вял. кн. літоўскаму Свідрыгайлу, з 1503 — вял. княгіні Алене Іванаўне. У 1561 атрымаў права на войтаўства (гар. самакіраванне), у 1577 — магдэбургскае права і герб (у 1661 дадзены новы герб). У 2й пал. 16 ст. ў М. працавалі рамеснікі каля 70 спецыяльнасцей, аб’яднаныя ў 12 цэхаў. Паводле гасп. значэння горад быў адным з першых у ВКЛ, меў права на правядзенне 2 кірмашоў у год. У 1632 у М. засн. адзіная на той час у ВКЛ Магілёўская праваслаўная епархія. Горад моцна пацярпеў ад войн 16—18 ст.: Лівонскай 1558—83, Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67, Паўн. 1700—21. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, цэнтр Магілёўскай губ., Магілёўскай правінцыі (1772—77), Магілёўскага павета (з 1773), Магілёўскага намесніцтва (1778—96). 3 1773 М. — цэнтр Бел. рымскакаталіцкай епархіі (з 1782/83 Магілёўская рымскакаталіцкая архіепархія). У 1796—1802 у складзе Бел. губ., потым цэнтр адноўленай Магілёўскай губ. У 1859 у М. 5 тыс. ж., 2833 дамы, 923 крамы, 29 цэркваў, 2 манастыры, 4 касцё
    218
    МАГІЛЁЎ
    лы, кірха, 34 сінагогі і яўр. школа. У 1897  43 119 ж. У 1902 праз М. пракладзена ПецярбургскаАдэская чыг. У Першую сусв. вайну з 21.8.1915 да 26.2.1918 у горадзе знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага, якая 20.11(3.12). 1917 была занята атрадам рэв. войск пад камандаваннем новага галоўнакамандуючага — бальшавіка М.В.Крыленкі. 3 1.1.1919 уБССР, 3 2.2.1919 да 3.3.1924 у РСФСР (з 26.4.1919 у Гомельскай губ.), потым у БССР. 3 17.7.1924 цэнтр Магілёўскай акругі (да 26.7.1930) і Магілёўскага рна. 3 20.2.1938 цэнтр Магілёўскай вобл. У пач. Вял. Айч. вайны з 3.7.1941 М. мужна абаранялі (з 16.7.1941 у поўным акружэнні) воіны Чырвонай Арміі і апалчэнцы. 27.7.1941 быў акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі ў горадзе 70 тыс. чал., стварылі Лупалаўскі лагер смерці, гета, 341ы перасыльны лагер для ваеннапалонных, знішчылі 3220 з 6653 гар. будынкаў. Дзейнічала антыфаш. падполле. 28.6.1944 вызвалены войскамі 2га Бел. фронту ў ходзе Магілёўскай аперацыі. Пасля вайны адбудаваны. У 1970  202,3 тыс. ж., у 1998  368, 9 тыс. ж. У 2005 зацверджаны герб (паўтораны герб 1661): на блакітным полі 3 вежы, у адкрытай браме сярэдняй — рыцар з узнятым мячом у правай руцэ; над сярэдняй вежай выява вершніка ў чырвоным полі.
    Архітэктура. Ядром стараж. горада быў драўляны замак на высокім пагорку з крутымі схіламі, размешчаны ў месцы зліцця рэк Дубравенка і Дняпро. У 15 ст. горад складаўся з дзяцінца, пасада (пазней Стары горад) і гандлёвай плошчы паміж імі. У 16 ст. на месцы старога пабудаваны новы Магілёўскі замак. Плошча пасада пашырылася, тут сфарміравалася новая жылая забудова (Новы горад). У 17 ст. горад значна ўмацаваны, склалася радыяльная сістэма планіроўкі. Цэнтрам стала Гандлёвая пл., дзе размяшчаліся крамы, Магілёўская ратуша. У 17—18 ст. пад уплывам рэнесансу і барока развівалася