Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
Тэатральнае жыццё. Тэатр у М. вядомы з 1698 (паказы дыялогаў). У 1722—32 існаваў Магілёўскі школьны тэатр пры езуіцкім калегіуме. У 1780 пабудавана спец. памяшканне (архіт. Брынгозі) т.зв. тэатра Чарнышова. У канцы 1780х гг. дзейнічаў прыватны тэатр архібіскупа С.БогушСестранцэвіча. Паміж 1792 і 1795 выступала трупа на польск. і рус. мовах, сфарміраваная А.Ш.Жукоўскім. У 19 ст. былі пашыраны паказы батлейкі. У 1888 узведзены будынак гар. тэат
ра, у якім у 19 — пач. 20 ст. выступалі рус. трупы Пецярбургскага літ.маст. тэатра і кабарэ «Лятучая мыш», Малога тэатра пад кіраўніцтвам А.Яблачкінай, трупы Г.Волгіна, Ф.Карскага, П.Максімава, С.Няволінай, Р.Неўскага, Ф.Корша, Ф.Хмары, польск. трупы В.Ашпергера, К.Фядзецкага, Ю.Кондрата, Я.Хелмікоўскага, гастраліравалі буйныя майстры сцэны (В.Камісаржэўская, П.Арленеў, браты Адэльгеймы, В.Далматаў Ю.Жукоўская, М.Занькавецкая, М.Петыпа, М.Садоўскі, Г.Фядотава, Ю.Юр’еў і інш.). У 1900—04 дзейнічаў Магілёўскі аматарскі тэатр. У 1910—16 у М. выступала трупа рус. акцёраў пад кіраўніцтвам У.Кумельскага. Канцэрты і спектаклі наладжвалі аматарскія калектывы. У 1919—20 па ініцыятыве магілёўскага Пралеткульта створана сетка тэатр. гурткоў, у сярэдзіне 1920х гг. існавалі калектывы «Сіняй блузы». Арганізаваны сав. тэатр (1919), рус. драм. трупа «Пошукі» (1921), Першы паказальны тэатр (1920—22). У 1935—41, 1944—45 у М. працаваў Дзярж. рус. драм. тэатр Беларусі. У 1946—49 існаваў Магілёўскі абласны рускі драматычны тэатр. На сучасным этапе дзейнічаюць: Магілёўскі абласны драматычны тэатр, Магілёускі абласны тэатр лялек. Створана шырокая сетка аматарскіх калектываў многія з якіх маюць званне «народны» і «ўзорны»: Магілёўскі народны беларускі тэатр «Валянцін», Магілёўскі народны тэатр «Факел», Магілёўскі народны тэатр моды, Магілёўскі народны тэатр эстрадных мініяцюр «Эпатаж», Магілёўскіўзорны тэатр «Рэха» і інш. 3 2006 праводзіцца маладзёжны тэатр. форум «М.@П.кантакт», з 2001 — абл. фестываль аматарскага тэатр. мастацтва «Святло рампы».
А.Р.Дзівакова, А.А. Чарняўскі (друк, радыё, тэлебачанне), Я.І.Клімуць (літаратурнае жыццё).
«МАГІЛЁЎ», «Тэлерадыёкамп а н і я «М а г і л ё ў». Засн. ў ліст. 1973 у г. Магілёў як Кт па тэлебачанні і радыёвяшчанні Магілёўскага
223
МАГІЛЁЎСКАГА
аблвыканкама. 3 1992 абл. аб’яднанне па тэлебачанні і радыёвяшчанні, з жн. 1994 — абл. кт па тэлебачанні і радыёвяшчанні. 3 снеж. 1994 абл. тэлерадыёаб’яднанне Нац. дзярж. тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. 3 кастр. 2003 РУП радыётэлецэнтр «Тэлерадыёкампанія «Магілёў». У складзе 2 студыі тэле і радыёвяшчання. Тэлепраграмы выходзяць у рэгіянальных уключэннях на агульнанац. тэлеканалах «Беларусь 1», «Беларусь 2», «Беларусь 3» і «Беларусь 24». Аб'ём вяшчання — 3 гадз у суткі. Яго аснову складаюць каля 20 праграм рознай тэматычнай накіраванасці: інфармацыйныя выпускі «Навінырэгіён», інфармацыйнааналітычная праграма «Днямі», тэлевізійныя праекты «Дзеці асфальту», «У горадзе Бабруйску», «Ведай наша!», «Вёсачка», спарт. праграма «СпортМ», адукац. «Alma mater». Па заказе Нац. дзярж. тэлерадыёкампаніі Беларусі ствараюцца токшоу для моладзі «Перазагрузка», праграмы «Слоўца» і «Гэта смачна». Радыёвяшчанне ажыццяўляецца на 2 платформах: у ФМдыяпазоне («Радыё Магілёў») і правадным сегменце ў эфіры Першага нац. канала бел. радыё. Аб'ём вяшчання ў ФМдыяпазоне 23 гадз у суткі, праваднога — 1 гадз 20 мін. Выходзяць праграмы эканам., паліт., культ., гіст., спарт., забаўляльнай тэматыкі, інфармацыйныя выпускі, блокі музыкі: «Тыдзень Магілёўшчыны», «Смачна есці», «Артагляд», «Здаровы настрой»,
«Наша гасцёўня», «Спорт за тыдзень», «Грошы і бізнес», «Тэрыторыя гісторыі», «Дыскаклёш». Тэлерадыёкампанія «М.» — лаўрэат Нац. тэлевізійнага конкурсу «Тэлевяршыня» ў намінацыі «Лепшы рэгіянальны праект года» (2008, 2011 і 2013), пераможца і лаўрэат інш. рэсп. і міжнар. конкурсаў. І.Б.Акуловіч.
МАПЛЁЎСКАГА АКРУГОВАГА СУДА БУДЬІНАК. помнік архітэктуры класіцызму ў г. Магілёў. Першапачатковы мураваны прамавугольны ў плане будынак узведзены ў 1770я гг. на Губернатарскай пл. (сучасная Савецкая пл.). Падзяляўся капітальнымі сценамі на 3 ч. з асобнымі ўваходамі (аздоблены рызалітам, завершаным атыкам з франтонам). У будынку размяшчаліся ніжні земскі суд, урачэбная ўправа і архіў. 3 боку дваровага фасада кожная ўстанова
мела асобны дворык, абнесены мураванай сцяной (не захавалася). У 1883 надбудаваны 3і паверх, зменена ўнутраная планіроўка для патрэб акруговага суда, дэкарыраваны гал. фасад, які разам з паўпадвальным паверхам выходзіць на плошчу. Паверхі падзелены карнізнымі цягамі. У цэнтры гал. фасада зроблены ўваходны партал. Цэнтр. частка фасада мае над карнізам прамавугольны прафіляваны атык і дэкарыравана плоскімі пілястрамі (па 3 паабапал увахода). На 1м паверсе пілястры руставаныя, на 2м — парныя, на 3м — гладкія. Такія ж дэталі захаваліся на бакавых частках будынка (абапал першапачатковых уваходаў). Прамавугольныя аконныя праёмы ў простых ліштвах, на 1м і 3м паверхах аздоблены замковым каменем, на 2м праз адзін упрыгожаны сандрыкамі або трохвугольнымі франтонамі. Будынак завершаны тонкапрафіляваным карнізам. Дэкар. дэталі вылучаны асобным колерам. Разбураны ў Вял. Айч. вайну, у 1950я гг. адноўлены і абсталяваны пад Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р.Раманава. Будынак унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
МАГІЛЁЎСКАГА БАНКА БУДЬІНАК, помнік грамадзянскай архітэктуры эклектыкі ў г. Магілёў. Пабудаваны ў 1904—06 (архіт. П.Камбураў;
224
МАГІЛЁЎСКАГА
сучасная вул. Ленінская) як аддз. Маскоўскага міжнар. банка. Мураваны 2павярховы прамавугольны ў плане будынак. Гал. фасад вылучаны рызалітам з высокімі арачнымі аконнымі праёмамі на 2м паверсе і пілястрамі карынфскага ордара паміж імі. Тэр. банка была абкружана мураванай сцяной (захавалася часткова). У комплекс уваходзілі таксама 2 жылыя будынкі і гасп. пабудовы (не захаваліся). Будынак унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
МАГІЛЁЎСКАГА ГУБЁРНСКАГА ПРАЎЛЁННЯ БУДЬІНАК. Існаваў у г. Магілёўу 18 — 1й пал. 20 ст. Пабудаваны на Губернатарскай пл. (сучасная Савецкая пл.) у стылі класіцызму. Мураваны 2павярховы прамавугольны ў плане будынак з прыбудовамі. 3 боку дваровага фасада прыбудовы злучаліся з асн. аб’ёмам мураванай сцяной. Цэнтр. рызаліт на гал. фасадзе завяршаўся прамавугольным атыкам, 2 бакавыя — трохвугольнымі франтонамі. На першым ярусе рызалітаў аконныя праёмы паўцыркульныя, на 2м — прамавугольныя, аздоблены трохвугольнымі франтонамі. Сцены гал. фасада завяршаліся простым карнізам з сухарыкамі на рызалітах. Першы паверх займалі кватэрная камісія, вылічальная экспедыцыя, паліцыя, скарб, грамадзянская апека, павятовы суд, на 2м размяшчаліся дзярж. палата, губернская ўправа, 1ы і 2і дэпартаменты. Знішчаны ў 1944.
МАГІЛЁЎСКАГА ДВАРАНСКАГА СХОДУ БУДЬІНАК, помнік грамадзянскай архітэктуры 2й пал. 19 ст. Пабудаваны ў г. Магілёў (сучасная вул. Першамайская) з элементамі стылю мадэрн. Будынак Гпадобны ў плане, 3павярховы. Першапачаткова ўяўляў 2 асобныя будынкі (2павярховы і 3павярховы), якія пазней былі аб’яднаны ў адзін корпус, да 2павярховага будынка дабудаваны 3і паверх. Гал. фасад вылучаны 2 рызалітамі, дзе размешчаны ўваходы. У
Магілёўскага дваранскага сходу будынак.
аздабленні выкарыстаны глыбокі руст на ўзроўні 1 га паверха і пілястры, паўкалонкі, устаўкі з ляпным арнаментам на сценах 2га і 3га паверха. Аконныя праёмы 2 верхніх паверхаў лучковыя, у рызалітах балконы з металічнай агароджай. Цяпер у будынку размяшчаюцца Цэнтр культуры і вольнага часу, магазін, гандлёвы аб’ект грамадскага харчавання. Будынакунесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
МАГІЛЁЎСКАГА ЖАНОЧАГА ЕПАРХІЯЛЬНАГА ВУЧЬІЛІШЧА БУДЬІНАК, помнік архітэктуры эклектыкі ў г. Магілёў. Узведзены ў 1889—92 (архіт. П.Камбураў, М.Маркаў) на тэр. Задубровенскага пасада (сучасная вул. Вароўскага). Мураваны 3па
Магілёўскага жаночага епархіяльнага вучылішча будынак.
вярховы Ппадобны ў плане будынак мае высокі цокальны паверх. У цэнтры гал. фасада неглыбокі рызаліт з атыкам і трохвугольным шчытом. Аконныя праёмы 1га паверха прамавугольныя з плоскімі ліштвамі і замковымі камянямі, 2га — арачныя, упрыгожаныя сандрыкамі. Бакавыя карпусы, якія ўтвараюць унутраны дворык, маюць асобныя ўваходы. Першапачаткова ў цэнтры па восі гал. ўвахода размяшчалася царква, злучаная з будынкам крытым пераходам (не захавалася). Планіроўка калідорная, у цэнтр. частцы былі класныя, у бакавых крылах — жылыя і дапаможныя памяшканні. У цяперашні час у будынку размешчаны абл. ліцэй №1. Будынак унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
225
МАГІЛЁЎСКАГА
Магілёўскага крэдытнага таварыства будынак.
МАГІЛЁЎСКАГА КРЭДЫТНАГА ТАВАРЬІСТВА БУДЫНАК, помнік архітэктуры стылю мадэрн у г. Магілёў. Пабудаваны ў пач. 20 ст. Мураваны 2павярховы, Гпадобны ў плане будынак са зрэзаным вуглом, дзе размяшчаецца гал. ўваход. Фасады рытмічна расчлянёны неглыбокімі рызалітамі, у завяршэнні якіх атыкі з сандрыкамі, люнетамі, арачнымі вокнамі, пілястрамі і лапаткамі. Вокны 1га паверха прамавугольныя, 2га — арачныя, аздобленыя замковымі камянямі. У дэкоры выкарыстаны паўкруглы балкон над гал. уваходам, аформлены балюстрадай, з кансолямі ў выглядзе паўфігур атлантаў, гермы на пілястрах, эмблемы ў выглядзе жэзлаў, іанічныя фрызы, нішы і інш., а таксама элементы стылю ампір (руставаныя пілястры, фрызы са стылізаванымі сухарыкамі
і інш.). Пачатковая планіроўка зменена. У будынку размешчаны пашывачны цэх швейнай фабрыкі. Будынакунесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
МАГІЛЁЎСКАГА НАСТАЎНІЦКАГА ІНСТЫТЎТА БУДЬІНАК, помнік архітэктуры эклектыкі ў г. Магілёў. Узведзены ў 1853 па вул. Быхаўская (сучасная вул. Ленінская). Спалучае рысы стыляў позняга класіцызму, рэтраспектыўнарус. і мадэрн. Гал.* фасад Тпадобнага ў плане мураванага 3павярховага будынка расчлянёны 3 неглыбокімі рызалітамі з параднымі ўваходамі, балконамі 2га і 3га паверхаў з ажурнымі металічнымі агароджамі і невысокімі атыкамі з паўцыркульнымі франтонамі ў цэнтры. Фасад падзелены на 3 ярусы карнізнымі паясамі. Першы ярус