• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    МАГІЛЁЎСКАЯ ПАКРбЎСКАЯ ЦАРКВА. Існавала ў канцы 17 — пач. 20 ст. ў г. Магілёў. Пабудавана з цэглы ў традыцыях Магілёўскай школы дойлідства. Прамавугольны ў плане крыжовакупальны храм. Ва ўсх. частцы завяршаўся 3 паўцыліндрычнымі апсідамі, у зах. — бабінцам,
    рызніцай і ахвярнікам па баках асн. аб’ёму. Над сяродкрыжжам будынка ўзвышаўся 8гранны светлавы барабан, накрыты сферычным купалам з цыбулепадобнай галоўкай на высокай 8граннай шыйцы. Тарцы асн. аб’ёму і крылы трансептаў завяршаліся трохвугольнымі франтонамі з паўцыркульнымі нішамі ў цэнтры. Вуглы аб’ёмаў, сцены рызніцы і ахвярніка дэкарыраваны пілястрамі, аконныя праёмы мелі паўцыркульную форму. Па перыметры храм быў апяразаны тонкапрафіляваным карнізам. У інтэр’еры 4 масіўныя слупы пры дапамозе ветразяў падтрымлівалі барабан купала.
    МАГІЛЁЎСКАЯ ПРАВАСЛАЎНАЯ ЕПАРХІЯ, царкоўнаадміністрацыйная адзінка Беларускай праваслаўнай царквы. Створана ў 1632 па ініцыятыве кіеўскага мітрапаліта Пятра Магілы як адзіная праваслаўная епархія ў сучасных межах Беларусі (усе астатнія былі пераведзены ва унію) з кафедрай у Магілёве. У 1634 зацверджана прывілеем караля польск. і вял. кн. літоўскага Уладзіслава IV. 3 1675 называлася таксама Бел., потым назвы неаднаразова мяняліся (Мсціслаўская, Аршанская і інш.). Пасля пераходу Кіеўскай мітраполіі пад юрысдыкцыю Маскоўскага патрыярхата (1685) магілёўскія епіскапы прызначаліся патрыярхам маскоўскім, але паранейшаму зацвярджаліся каралеўскай і велікакняжацкай уладай. У сярэдзіне 18 ст. на некалькі гадоў кафедрай завалодалі ўніяты. У 1755 была зроблена спроба яе закрыць, але намаганнямі епіскапа Георгія Каніскага епархія была захавана. 3 заснаваннем у 1793 Мінскай праваслаўнай епархіі і аднаўленнем у 1833 Полацкай епархіі М.п.е. ахоплівала толькі тэр. Магілёўскай губ. У 1830—40я гг. ўсе ўніяты ў ёй пераведзены ў праваслаўе. На пач. 20 ст. лічылася самай буйной сярод астатніх бел. епархій. У Магілёве (1904) і Мсціславе (1915) былі ўтвораны царк.археал. музеі, дзейнічалі Магілёўская духоўная семінарыя і Мсціслаўскае духоўнае
    вучылішча. Пасля Кастр. рэв. 1917 М.п.е. моцна пацярпела ад рэпрэсій. На 1937 у яе межах не засталося ніводнага дзеючага храма і манастыра, епархія была скасавана. У 1942 ва ўмовах ням.фаш. акупацыі адноўлена ў складзе самаабвешчанай Бел. аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Пасля вайны епіскапы ў епархію не прызначаліся. У сярэдзіне 1980х гг. на тэр. Магілёўскай вобл. налічвалася 22 царк. прыходы, якія знаходзіліся ў юрысдыкцыі мінскіх архірэяў. У 1989 дзейнасць М.п.е. адноўлена ў межах Магілёўскай і Гомельскай абласцей, у 1990 з яе вылучана Гомельская, а ў 2004 — Бабруйская епархіі. У цяперашні час М.п.е. ахоплівае тэр. Бялыніцкага, Горацкага, Дрыбінскага, Касцюковіцкага, Кіраўскага, Краснапольскага, Круглянскага, Крычаўскага, Магілёўскага, Мсціслаўскага, Слаўгарадскага, Хоцімскага, Чавускага, Чэрыкаўскага рнаў, мае 6 благачынняў: Магілёўскае, Клімавіцкае, Мсціслаўскае, Чавускае, Шклоўскае, Магілёўскага рна. На 1.1.2014 у епархіі 76 прыходаў, 66 храмаў, 77 святароў і 7 дыяканаў. Дзейнічаюць Мікольскі жаночы манастыр у Магілёве і Успенскі мужчынскі манастыр у в. Пустынкі Мсціслаўскага рна, брацтва і 2 сястрыцтвы ў Магілёве. Пры М.п.е. створаны Цэнтр абароны мацярынства і сямейных каштоўнасцей. Выдаюцца газ. «Могмлёвскпе епархнальные ведомостн» і «Православный церковный календарь». Тытул правячага архірэя — епіскап магілёўскі і мсціслаўскі.
    Літ.: Беларускі праваслаўны каляндар, 2000: Звод імёнаў святых. Беларуская праваслаўная Царква напярэдадні 2000годдзя Ражджаства Хрыстова. Мінск, 1999. І.А.Пушкін.
    МАГІЛЁЎСКАЯ РАТУПІА. Была ўзведзена ў 1679—81 на цэнтр. (Гандлёвай, сучасная Савецкая) плошчы г. Магілёў. Была пабудавана пад кіраўніцтвам майстра Феські. У 1682— 86 майстрам Крузбергам з Быхава пабудавана вежа выш. 26 м (у 1686
    234
    МАГІЛЁЎСКАЯ
    абвалілася). У 1692—98 пасля разборкі муроў першай вежы майстар Ігнат узвёў новую выш. да 38 м. У 1773 капітальна перабудавана. Уяўляла сабой прамавугольны ў плане 2павярховы цагляны будынак з 8граннай 5яруснай вежай пасярэдзіне гал. фасада. Вежа завяршалася гранёным купалам са шпілем, мела балкон з металічнымі кратамі і вял. гадзіннік (з 17 ст.). Вокны з невял. круглаватымі шыбамі былі аздоблены прыгожымі алавянымі рамаміаканіцамі, падлога выбрукавана спец. цэглай, сцены пабелены. Звонку ратуша была атынкавана, мела нізкі і высокі
    Магілёўская ратуша.
    парадны ганкі. На 1м паверсе знаходзіліся сені, памяшканні войтаўскага суда, канцылярыя, на 2м — сені, пакоі магістрацкага суда, у цокальным месцілася скарбніца, склады і астрог. Будынак ацяпляўся кафлянымі печамі, дэкарыраванымі тэракотавай і зялёнай паліванай кафляй. Першы паверх, верагодна, быў перакрыты скляпеннямі, на 2і вялі лесвіцы, упрыгожаныя разнымі драўлянымі балясамі. У час Вял. Айч. вайны М.р. была моцна пашкоджана, у 1957 знесена. У 2008 адноўлена ў першапачатковым выглядзе.
    МАГІЛЁЎСКАЯ РЫМСКАКАТАЛІЦКАЯ АРХІЕПАРХІЯ, М а г і лёўская арцыдыяцэзія, царкоўнаадміністрацыйная адзінка каталіцкай царквы ў Беларусі ў 18— 20 ст. Створана ў 1773 як Бел. рымскакаталіцкая епархія паводле ўказа рас. імператрыцы Кацярыны II на землях, далучаных да Расіі пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772). У 1782 пераўтворана ў Магілёўскую архіепархію (зацверджана імператарскай граматай у 1783). 3 канца 1797 арцыбіскуп жыў у С.Пецярбургу, з 1798 яму падпарадкоўваліся ўсе касцёлы, што былі на тэр. Рас. імперыі да 1793 (2га падзелу Рэчы Паспалітай). У 1920я гг. дзейнасць архіепархіі фактычна спынілася, хоць рашэнне аб яе скасаванні фармальна не прымалася. 3 1991 пераемніцай М. р.к. а. і Мінскайрымскакаталіцкай епархіі з’яўляецца МінскаМагілёўская рымскакаталіцкая архіепархія.
    МАГІЛЁЎСКАЯ САБОРНАЯ ПЛОШЧА, горадабудаўнічы ансамбль канца 18 — 1й пал. 19 ст. у г. Магілёў (цяпер плошча перад гасцініцай «Дняпро» на вул. Першамайская). Створана паводле праекта архіт. М.Львова і В.Стасава. Мела ў плане форму эліпса. Кампазіцыйным цэнтрам плошчы быў Магілёўскі Іосіфаўскі сабор, па яго баках месціліся аднапавярховыя флігелі з вежаміратондамі, злучаныя з саборам мураванай сцяной з металічнымі ажурнымі кратамі. У 1780 насупраць храма пабудавана трыумфальная арка ў гонар сустрэчы ў Магілёве рас. імператрыцы Кацярыны II з аўстрыйскім імператарам Іосіфам II, якая мела 2 невял. флігелі (звязаны з брамай агароджай). У 1820—30я гг. ансамбль М.с.п. быў завершаны ўзвядзеннем на процілеглым баку ад сабора манежа, за якім быў разбіты сквер. У выніку плошча атрымала замкнёную кампазіцыю і стала гал. кампазіцыйным ядром горада. Ансамбль не захаваўся.
    МАГІЛЁЎСКАЯ СКУЛЬПТЎРА. Працэс станаўлення самабытнай культавай разной скульптуры Магілёўшчыны адбываўся ў 1й пал. 17 ст. 1 супаў па часе з фарміраваннем славутых нац. школ у Галандыі, Іспаніі, Фландрыі і інш. У выніку сталых культ. сувязей узнікла самабытная непаўторная школа бел. разьбярства — магілёўская скульпт. школа, якая стала сінтэзам зах.еўрап. і мясц. мастацтва. Магілёўскія майстры актыўна ўспрынялі пануючы ў Зах. Еўропе стыль барока і ўключыліся ў агульнаеўрап. маст. працэс. Іх творы будаваліся на кантрастах, асіметрыі, дынамізме кампазіцыі, крывалінейнасці абрысаў, своеасаблівай дэкаратыўнасці, выяўлялі чалавечую дуалістычную прыроду, барацьбу нябеснага і зямнога пачаткаў. Драўляная М.с., што адносіцца да «высокага» барока, вызначалася вял. стылістычнай свабодай, лаканічнай пластычнай мовай, цікавасцю да ўнутранага стану персанажаў, абагульненай трактоўкай фігуры і адзення («Ян Багаслоў» і «Марыя» з магілёўскай Спаскай царквы, пач. 17 ст.). Для той часткі скульптур, якую часта называюць «нізавое» барока, было характэрна шырокае выкарыстаннне розных дэфармацый фігуры, частак цела, такіх як вял. кісці рук, несуразмерныя з тулавам галовы («Анёл лятучы» з в. Гарадзец Быхаўскага рна, 1я пал. 17 ст.). Яны адлюстроўвалі простанар. тыпажы і мелі канкрэтныя (зямныя) рысы. Яшчэ большым дэмакратызмам выдзялялася драўляная пластыка шматлікіх прыдарожных капліц, крыжоў і скульптур, што ўсталёўваліся на могілках. Традыцыйна скульпт. творы выразалі з дрэва, радзей выкарыстоўвалі камень і стука (сумесь вапны, пяску, гіпсу, мармуровай крошкі і клею). Драўляныя скульпт. выявы, за выключэннем рук і твараў, пакрывалі залатой ці сярэбранай фарбай, або рабілі паліхромнымі. Асн. заказчыкамі скульптур у гэты час з’яўляліся ўніяцкія цэрквы і каталіцкія касцёлы. Боль
    235
    МАГІЛЁЎСКАЯ
    шая іх частка стваралася і размяшчалася ў гал. і бакавых алтарах, якія ўражвалі пышнасцю і хараством, стваралі ілюзію заможнасці. Скасаванне Брэсцкай уніі падчас Полацкага сабору 1839 прывяло да рэзкага зніжэння попыту на драўляную пластыку і знішчэння многіх твораў уніяцкай магілёўскай сакральнай скульптуры. У выніку прафес. магілёўская школа разьбярства заняпала, а яе традыцыі найб. поўна захаваліся толькі ў нар. разьбе па дрэве.
    Д.А.Краўчанка.
    МАГІЛЁЎСКАЯ СЯДЗІБА «ПІПЕНБЁРГ». Існавала ў канцы 18 — 19 ст. каля в. Буйнічы Магілёўскага рна. Належала генералгубернатару П.Пасеку, пазней купцу Янчыну, потым тут знаходзіліся Гал. штабкватэра рус. арміі, жаночы пансіён. Сядзіба размяшчалася на 2 тэрасах правага берага р. Дняпро. На верхняй тэрасе стаяў сядзібны дом у стылі класіцызму з элементамі псеўдаготыкі, на ніжняй знаходзіліся натуральныя і штучныя пасадкі, творы архітэктуры малых форм (альтанкі, капліцы, статуі, амфітэатры і інш.) Сядзібны дом — мураваны прамавугольны ў плане 3павярховы будынак у стылі класіцызму (1780я гг.) з сіметрычнай аб’ёмнапрасторавай кампазіцыяй (захаваліся падмуркі). Цэнтр гал. фасада быў вылучаны плоскім рызалітам, 8калонным порцікам і завяршаўся паўфрантонам. Вокны 1га паверха прамавугольныя, 2га і 3га — спічастыя. Планіроўка мяшаная, у цэнтры размяшчалася прамавугольная ў плане парадная зала з выхадам на балкон. Вестыбюль, лесвіцы і інш. дапаможныя памяшканні згрупаваны ў частцы дваровага фасада. Сядзіба не збераглася. Ацалелі рэшткі падмуркаў часткова збярогся парк. В. Ф. Марозаў.
    МАГІЛЁЎСКАЯ УСПЁНСКАЯ ЦАРКВА. Існавала ў 17 — пач. 20 ст. ў г. Магілёў. Пабудавана ў 1670 у стылі барока ў комплексе з невял. «цёплай» царквой і званіцай. У храме выявіліся