Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
традыц. нар. культуры; выяўленне і фіксацыя аб’ектаў нематэрыяльнай гіст.культ. спадчыны; развіццё аматарскай творчасці; арганізацыя даследчай дзейнасці ў сферы культуры па вывучэнні дынамікі культ. працэсаў; павышэнне прафес. ўзроўню спецыялістаў клубных устаноў. Цэнтр з’яўляецца ініцыятарам і арганізатарам міжнар. форуму «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства», фестываляў дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы), нар. мастацтва «Вянок дружбы» (г. Бабруйск), сямейнай творчасці «Сузор’е талентаў» (г.п. Глуск), выставак нар. і дэкар.прыкладнога мастацтва «Залаты майстар», свят: рэсп. «Александрыя збірае сяброў» (в. Александрыя Шклоўскага раёна), абл. «Народная прыпеўка» (г. Слаўгарад). Здзяйсняе арганізацыйнаметадычнае суправаджэнне рэгіянальных культ. падзей: свят «Веснавыя колеры» (г. Асіповічы), паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг» (в. Бялынкавічы Касцюковіцкага рна), сярэдневяковай культуры «Рыцарскі фэст» (г. Мсціслаў), фестываляў нар. промыслаў і нар. творчасці «Дрыбінскія таржкі» (г.п. Дрыбін), нар. творчасці і рамёстваў «Глушанскі хутарок» (г.п. Глуша Бабруйскага рна). Распрацоўвае навуч. праекты і праграмы па розных кірунках: школа дыджэяў, метадыстаў, развіцця традыц. рамёстваў «Чароўны куфар», у межах якіх праводзяцца семінарыпрактыкумы і майстаркласы па кераміцы, салома і лозапляценні, выцінанцы, ткацтве, фільцаванні і інш. Выдае інфармацыйнааналітычны час. «Культура&Ап», каталог аб’ектаў нематэрыяльнай культ. спадчыны, шырокафарматны каляндар «Касцюм Магілёўшчыны» (2014—15) і інш.
А.Ф.Шмялькоў.
МАГІЛЁЎСКІ АБЛАСНЬІ РЎСКІ ДРАМАТЬІЧНЫ ТЭАТР. Існаваў у 1946—49 у г. Магілёў. Створаны на базе пераведзенага Гомельскага абласнога рускага драматычнага тэ
242
МАГІЛЁЎСКІ
Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурнаасветніцкайработы: 1 — глядзельная зала; 2 — канферэнцзала.
атра. Маст. кіраўнікі: М.Нікіцін (з 1946), А.Данаці (з 1947). У рэпертуары папулярныя ў 1940я гг. творы сав. і замежнай драматургіі. Сярод паст.: «Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона, «Гаспадыня гасцініцы» К.Гальдоні, «Старыя сябры» Л.Малюгіна, «Апошнія» М.Горкага, «Позняе каханне» А.Астроўскага (усе 1946), «Рускае пытанне» К.Сіманава, «Дарога перамогі» У.Салаўёва, «Глыбокія карані» Дж.Гоу і А.Д’Юса (усе 1947), «Жаніцьба Бальзамінава» А.Астроўскага (1948) і інш. У тэатры працавалі акцёры: Я.Палосін, М.Абрамаў, Л.Весніна, Г.Качаткова, С.Астравумаў.
МАГІЛЁЎСКІ АБЛАСНЬІ ТЭАТР ДРАМЫ I КАМЁДЫІ імя В.І.ДунінаМарцінкевіча. Створаны ў 1970 у г. Бабруйск з выпускнікоў Бел. тэатр.маст. інта і акцёраў інш. тэатраў, у т.л. Магілёўскага абласнога тэатра музычнай камедыі. У 1977 прысвоена імя В.І.ДунінаМарцінкевіча. Гал. рэж.: В.Каралько (з 1970), Ф.Пуховіч (з 1976), М.Кавальчык (з 1982), В.Мухін (з 1989), Г.Несцер (з 1991), С.Палешчанкоў (з 1997), В.Ласоўскі (з 2000), Т.Дарагабед (з 2005), М.Сохар (з 2009); гал. мастакі: І.Чумакоў (з 1970), А.Лешчанка (з 1975), В.Казлоўскі (з 1980), У.Матросаў (з 1980), С.Антонаў (з 1985), В.Навакоўскі (з 1989), П.Анашчанка
(2011 — 12). Адкрыўся 5.11.1970 спектаклем «Разгром» паводле А.Фадзеева. У 1970я гг. тэатр распрацоўваў героікапатрыятычную праблематыку (спектаклі «Трыбунал» А.Макаёнка, 1970, «Хлопец з нашага горада» К.Сіманава, «А досвіткі тут ціхія...» паводле Б.Васільева, абодва 1971, «Драматычная песня» Б.Равенскіх і А.Анчарава паводле М.Астроўскага, 1972, «Абеліскі» А.Саннікава, 1974). Выдатныя вобразы стварылі на сцэне акцёры Б.Баеў, Т.Бандарчык, Н.Калаптур, П.Масцераў, Ю.Саевіч. Рэжысёры тэатра таксама звярталіся да сучаснай ім сав. драматургіі (спектаклі «Адны без анёлаў» Л.Жухавіцкага, 1971, «Птушкі нашай маладосці» І.Друцэ, 1972, «Вясёлы тракт» Б.Васільева, «Шэсць старых дзевак» А.Іаселіяні, абодва 1973, «Падобны нальва» Р.Ібрагімбекава, 1974, «Чатыры кроплі» В.Розава, «Саламяная вартоўня» Ю.Эдліса, абодва 1975, «Палын» М.Варфаламеева, 1976, і інш.), твораў класікаў лры («Ідыёт» паводле Ф.Дастаеўскага, 1970, «Даходнае месца» А.Астроўскага, 1971, «Дзікун» Вальтэра, 1977, і інш.). Спачатку тэатр не меў свайго памяшкання, будынак для яго быў узведзены ў 1978 шляхам значнай рэканструкцыі Дома культуры. На адноўленай сцэне адбылася прэм’ера спектакля «Пінская шлях
та» В.ДунінаМарцінкевіча. У гэты час у тэатры плённа працавалі рэж. В.Баркоўскі, В.Смяян, А.Каменская, У.Унукаў, В.Утораў. Яркія сцэнічныя вобразы стварылі акцёры Б.Баеў, Л.Бархатава, А.Бендава, Я.Грахаў, Ж.Зарэмба, Г.Кліменка, Т.Міронава, Ю.Саевіч, Л.Федчанка. Вынікам супрацоўніцтва з бел. драматургамі сталі спектаклі па п’есах В.Бабровіча, А.Петрашкевіча, Р.Смольскага, Ю.Сохара, Я.Шабана, І.Шамякіна. У 1984 М.Кавальчык ажыццявіў пастаноўку п’есы А.Асташонка «Камедыянт, альбо Узнёсласць сумнай надзеі», прысвечаную жыццю і дзейнасці В.ДунінаМарцінкевіча. Сцэнічны вобраз знакамітага драматурга памайстэрску ўвасобіў артыст В.Міхайлаў. Сярод значных спектакляў таго часу: «Стары дом» А.Казанцава (1980), «Насланнё» А.Галіна, «Лесвіца ў неба» паводле М.Слуцкіса (абодва 1982), «Шрамы на сэрцы» Я.Шабана (1984), «Заўтра была вайна» Б.Васільева (1986), «Вуліца ШоламАлейхема, 40» А.Ставіцкага (1987). У пачатку 1990х гг. у рэпертуары тэатра з’явілася шмат спектакляў на бел. мове («Янка і Ружа» У.Ягоўдзіка, «Мікітаў лапаць» М.Чарота, абодва 1991, «Беларускія жарты» М.Гарэцкага і Л.Родзевіча, «Калізей» М.Матукоўскага, абодва 1992, «Вечары ў Люцінцы» паводле твораў В.Дуніна
243
МАГІЛЁЎСКІ
Марцінкевіча, 1994, «Матылі» У.Няфёда, 1996). Канец 1990х гг. звязаны ў тэатр. жыцці з імёнамі драматургаў Ф.Булякова, А.Дзялендзіка, С.Лабазёрава, Н.Саймана. Цікавыя паст. стварыла рэж. Л.Бархатава («Чароўны ліхтарык» К.Мелікава, 1997, «Хрустальны туфлік» Т.Габэ, 1999), а таксама запрошаныя рэж. Я.Натапаў («Я вас кахаю» Э.Лабіша, 2003), Л.Манакова («Блэз» К.Манье, 2003, «Мешчанін у шляхецтве» Мальера, 2004), У.Савіцкі («Зацюканы апостал» А.Макаёнка), С.Кавальчык («Пунсовая кветачка» паводле С.Аксакава, абедзве 2004), Р.Таліпаў («Дарагая Памэла» Дж.Патрыка, 2005), С.Кулікоўскі («Пігмаліён» Б.Шоу, 2006), Ю.Пахомаў («Тарцюф» Мальера, 2007). Пачынаючы з 2005 шмат увагі ў тэатры надаецца дзіцячаму
Да арт. Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі: 1 — сцэна са спектакля «Лес» А.Астроўскага. 2013; 2 — сцэна са спектакля «Мэры Попінс» паводле П. Трэверс. 2007; 3 — сцэна са спектакля «Прымакі» Я.Купалы. 2014.
рэпертуару, а таксама муз. паст. і тэатралізаваным канцэртам, у спектаклях выкарыстоўваюцца выступленні гар. муз. гуртоў. Створана шмат муз. пастановак пры ўдзеле бабруйскіх кампазітараў: В.Сажына («Ідылія» В.ДунінаМарцінкевіча, 2005, «Чырвоная Шапачка» Я.Шварца, 2006, «Мэры Попінс» паводле П.Трэверс, 2007), Я.ГІршына («Пігмаліён» Б.Шоу, 2006, «Чароўная лямпа Аладзіна» А.Чупіна, 2009, «Па шчупаковым загадзе» В.Чэрапавай, 2010). Сярод спектакляў па п’есах бел. аўтараў найб. цікавыя «Ідылія» В.ДунінаМарцінкевіча ў паст. С.Палешчанкова (2005), «Пясочны гадзіннік» П.Васючэнкі ў паст. С.Карбоўскага (2007), «Камедыянт, альбо Узнёсласць сумнай надзеі» А.Асташонка ў паст. Р.Таліпава (2008) і інш. На су
часным этапе тэатр працягвае арыентавацца на творы бел. аўтараў. Створаны спектаклі па п’есах А.Карэліна («Хачу бьшь хамячком», 2009), А.Дударава («Не пакідай мяне», «Нерон», абодва 2010), Ю.Сохара («Страцімлебедзь»), В.Аляксеева («Сярэбраныя крылы»), У.Рудава («Камедыя», усе 2011), Я.Купалы («Прымакі», 2014). Шмат увагі надаецца і пастаноўкам паводле твораў класікаў: «Дзядзечкаў сон» Ф.Дастаеўскага (2010), «Недаростак» Д.Фанвізіна (2012), «Лес» А.Астроўскага (2013) і інш. У складзе трупы (2014): засл. артыст Беларусі А.Парфяновіч, акцёры: А.Агейкіна, Г.Агейкіна, М.Агейкіна, В.Бабіч, С.Баброўнік, Н.Буднік, І.Бурак, М.Герасіменя, А.Грахава, А.Грышкевіч, В.Гурына, Т.Дарагабед, А.Дваранікаў, Ю.Еўтушэнка, Т.Жураўлёва, Ж.Зарэмба, А.Калупанка, Л.Камілава, А.Касінскі, Н.Кашпур, Ю.Кісакова, Л.Кучко, В.Лебедзева, К.Лебедзеў, І.Макараў, В.Матвеева, П.Мікулік, Л.Пакрэўская, Ю.Пулатава, Я.Ракіцкі, А.Сафронава, К.Таскаева, П.Хаджаеў. Калектыў — адзін з арганізатараў Рэсп. фестывалю нац. драматургіі імя В.ДунінаМарцінкевіча (з 1998).
Будынак тэатра ўзведзены ў 1978 (архіт. В.Крамарэнка) на аснове рэканструкцыі Дома культуры (1927— 30, архіт. А.Оль). Гал. фасад вырашаны ў выглядзе своеасаблівага порціка з вертыкальнымі рэбрамі і вял. па
244
МАГІЛЁЎСКІ
верхняй зашклення. На глухіх сценах бакавых фасадаў рэльефныя кампазіцыі на тэмы мастацтва. Па восі будынка размешчаны вестыбюль, фае, зала для гледачоў (на 553 месцы) з балконам і развітая сцэнічная група памяшканняў, у бакавых аб’ёмах — гардэробы, кулуары, буфеты. Памяшканні для абслугоўвання гледачоў ссунуты на паўпаверха адзін адносна другога і злучаны адкрытымі лесвіцамі. У дэкоры фасадаў выкарыстаны вапняк і паліраванае шкло; у афармленні інтэр’ераў удзельнічалі Б.Папоў, М.Пірагоў, мастакі В.Ананьеў, М.Макашвілі. А.І.Грахава.
МАГІЛЁЎСКІ АБЛАСНЬІ ТЭАТР ЛЯЛЕК. Створаны ў 1976 у г. Магілёў пры гар. Доме культуры з выпускнікоў культ.асветніцкага вучылішча. 3 1979 у асобным будынку — помніку архітэктуры 19 ст. (у 2011 рэканструяваны). Сярод гал. рэжысёраў тэатра: М.Кулага (з 1976), Л.Быкаў (з 1977, да 1981 і гал. мастак), Ф.Шавякоў (з 1978), АЛяляўскі (з 1982), В.Аўраменка (з 1986), А.Жугжда (1988—2000, з перапынкамі), В.Корнеў (з 2003), І.Казакоў (з 2009). Гал. мастакі: Л.Мікіна (1992—98), Г.Іг
Будынак Магілёўскага абласнога тэатра лялек.
нацьева (з 2001), Л.Скітовіч (2013— 14). Адкрыўся 23.5.1977 спектаклем «Тыграня Петрык» Г.Янушэўскай і Я.Вількоўскага. У рэпертуары тэатра спектаклі для дзяцей, дарослых і сямейнага прагляду: «Дзіўныя прыгоды ката ў ботах» Н.Слепаковай паводле Ш.Перо (1984), «Дзед і Жораў» В.Вольскага (1985), «Русалачка» паводле Х.К.Андэрсена (1988), «Дракон» паводле Я.Шварца (1989), «Рыгорка — Ясная Зорка» А.Вярцінскага (1990), «Піліпка і Ведзьма» С.Кава
лёва (1994), «Марозка» М.Шурынавай (1995), «Вясёлыя медзведзяняты» М.Паліванавай (1999), «Прыгоды незвычайныхчалавечкаў», «Мышаня Мікі і яго сябры» В.Корнева (абодва 2004), «Чароўная зброя Кендзо» М.Супоніна (2005), «Карлік Нос» В.Гаўфа (2006), «Дзікае паляванне караля Стаха» паводле У.Караткевіча, «Пчолка Зуза» паводле В.Бяловай (абодва 2010), «Чароўны пэндзаль» І.Казакова і А.Сабелы, «Канікулы дагары нагамі» В.Корнева і І.Ка