Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
МАГІЛЁЎСКІ МУЗЁЙ ЭТНАГРАФП. структурнае падраздзяленне Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Е.Р.Раманава. Засн. ў 1981 у г. Магілёў. Mae 2 пастаянныя экспазіцыі («Зямлі роднай кругавод», «Магілёў губернскі») і выставачную залу. У 1 й экспазіцыі адлюстраваны асаблівасці культуры і побыту сялянства Цэнтр. Падняпроўя канца 19 — пач. 20 ст.: этнічная гісторыя народа, характар рассялення, гасп. заняткі і прылады працы, нар. архітэктура,
253
МАГІЛЁЎСКІ
традыц. касцюм і ткацтва (ручнікі), дэкар.прыкладное мастацтва. Другая экспазіцыя сведчыць пра сац.эканам. і грамадскае развіццё рэгіёна на рубяжы 19—20 ст. Экспанаты знаёмяць з адм. уладкаваннем Магілёўскай губ., архіт. абліччам Магілёва і павятовых гарадоў, сац. і культ. сферамі жыцця мяшчан, купецтва, дваран, чыноўнікаў, ваеннаслужачых, духавенства. У музеі праводзяцца выстаўкі выяўл. мастацтва, творчасці нар. майстроў і інш.
С. Б. Рыбакова.
МАГІЛЁЎСКІ МУЗЫЧНАДРАМАТЬІЧНЫ ГУРТбК АМАТАРАЎ. Існаваў у 1897—98 у г. Магілёў. Асн.
Да арт. Магілёўскі музей этнаграфіі: I — у этнаграфічнай зале; 2 — экспазіцыя «Сялянская хата ў 19 cm.»; 3 — фрагмент экспазіцыі «Магілёў губернскі».
мэта дзейнасці — папулярызацыя сярод жыхароў горада муз. і тэатр. мастантва, дапамога дабрачынным установам. Складаўся з 96 чал. Уключаў вак. (распарадчык У.Нячаеў) і драм. (П.Сухоцін) аддзелы. Члены гуртка наладжвалі літ.муз. вечары, на якіх выконвалі арыі з опер, рамансы, рус. нар. песні, выступалі з меладэкламацыяй, чыталі вершы. Паст. спектаклі «Шчаслівы дзень» М.Салаўёва і А.Астроўскага, «Шашкі» М.Крыніцкага, «Прапанова» А.Чэхава, «Пасткі» А.Пальма, «Не ў свае сані не садзіся» А.Астроўскага, камедыя «Сямейныя тайны» Д.Азнабішына, вадэвіль «Варона ў паўлінавых пёрах» М.Кулікова.
МАГІЛЁЎСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ МЎЗЫКІ «ЗАБАВА». Створаны ў 2003 у г. Магілёў пры дзіцячай школе мастацтваў №2. У 2008 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік Я.В.Гудкоў. У складзе ансамбля 6 чал. ва ўзросце ад 28 да 53 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне духоўных скарбаў бел. народа, гіст. стыляў, распаўсюджванне муз. мовы нац. фальклору. У рэпертуары бел. нар. песні «Добры вечар», «Мае вочы чорныя», «Рабіначка», «Якя ехаўдаяе»,танцы «Полечкатрасуха», «Полечка», творы бел. і рас. кампазітараў «Каля броду каліна» Л.Захлеўнага, «Вясельны марш» У.Кузняцова, «Лёс» А.Касцюка, «Барыня» Г.Сёмінай і інш. Калектыў — лаўрэат, дыпламант і ўдзельнік міжнар. фестывалю нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 2010), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Бабруйск, 2006; г. Горкі, 2012) і інш. Я.В.Гудкоў.
МАГІЛЁЎСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «ВЕРАСНЁВІЦА». Створаны ў 1996 у г. Магілёўпры гар. Цэнтры культуры і вол ьнага часу. У 2000 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік В.І.Фралова. У складзе ансамбля 13 чал. ва ўзросце ад 49 да 75 гадоў. Асн. мэты дзейнас
254
МАГІЛЁЎСКІ
Магілёўскі народны ансамбль народнай музыкі «Забава».
2012), рэсп. нац. культур (г. Магілёў, 2011, 2013), фальклору і нар. майстроў «Александрыя збірае сяброў» (в. Александрыя Шклоўскага рна, 2012), фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Горкі, 2012) і інш.
Т.В.Пакрава.
МАГІЛЁЎСКІНАРОДНЫ АРКЁСТР ВЫКЛАДЧЫКАЎ. Створаны ў 1990 у г. Магілёў пры дзіцячай муз. школе №3. У 2002 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік У.Р.Шчэрба. У складзе аркестра 21 чал. ва ўзросце ад 19 да 75 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне, захаванне, развіццё і распаўсюджанне бел. традыц.
ці — захаванне нац. выканальніцкай традыцыі, яе рэгіянальных асаблівасцей, папулярызацыя нар. песні. У рэпертуары нар. песні бел. «Ехаў Ясь на кані», «Мілы мой дзядочак», «Як бы ў лесе грыбы не радзілі», «Ой, у полі пры даліне», «Пасаджу каліну», рус. «Пасею лебяду на беразе», «Аддавалі маладу», «Ой, уставала я раненька», «Ты заспявай у садзе, салавейка», «За Кубанню, за ракой», укр. «Чорная рэдзька», «Жураўка», творы сучасных бел., рус. і ўкр. кампазітараў «Летні вечарок» Р.Панамарэнкі, «Ой, каліна» Ю.Шчарбакова, «Галіна» М.Гнацюка і інш. Калектыў — дыпламант гар. аглядуконкурсу нар. творчасці і аматарскіх аб’яднанняў «Зямля пад белымі крыламі» (г. Магілёў, 2011) і інш. В.І. Фралова.
МАГІЛЁЎСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ «КРЫНІ'ЦА». Створаны ў 2001 у г. Магілёў пры дзіцячай школе мастацтваў №5. У 2006 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнікі і кіраўнікі: Т.В.Пакрава, Л.Т.Гарбацюк. У складзе ансамбля 11 чал. ва ўзросце ад 22 да 50 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне і развіццё фалькл. традыцый нац. бел. культуры, папулярызацыя лепшых узораў музыкі краін свету. У рэпертуары бел., рус. і ўкр. нар. песні «Вецярок вее», «Купалін
ка», «Падушачка», «Стэп ды стэп вакол», «Калінка», «Выйду на вуліцу», «Каму гэта трэба?», «Чорны бровы», «Ноч якая месяцовая», творы бел., рас. і замежных кампазітараў «Азёры дабрыні» Л.Захлеўнага, «Майскі вальс» І.Лучанка, «Спеў дубраў» В.Іванова, «Кацюша» М.Блантэра, «Катрынка» І.Крутога, «Ave Maria» Ф.Шуберта, «Бразільскі карнавал» С.Абрэу і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. гісторыі музыкі і жывапісу [г. Вітэнберг (Лютэрштат), Германія, 2011], міжрэгіянальнага «Жывая крыніца» (г. Ельня, Расія,
Магілёўскі народны ансамбль народных інструментаў «Крыніца».
культуры, папулярызацыя лепшых узораў музыкі народаў свету. У рэпертуары творы бел., рус. і замежных кампазітараў: «Лірычная мелодыя» Я.Глебава, «Жураўлі на Палессе ляцяць» ІЛучанка, «Вальс» з оперы «Дзікае паляванне караля Стаха» У.Солтана, «Як над рэчанькай» У.Браілоўскага, «Накцюрн» А.Бабаджаняна, «Матушка Марыя» У.Бяляева, «Рускі вальс» Я.Дзярбенкі, «Імправізацыя» У.Конава, «Карусель» Ю.Шахнова, «Полька» І.Штрауса, «Танга» А.П’яцолы, «Марш» з аперэты «Мая цудоўная лэдзі» ФЛоу,
255
МАГІЛЁЎСКІ
Магілёўскі народны аркестр выкладчыкаў.
«Чмяліныя бугі» Дж.Фіна і інш. Калектыў — дыпламант рэсп. конкурсу творчых работ настаўнікаў (Мінск, 2004) іінш. У.Р.Шчэрба.
МАГІЛЁЎСКІ НАРОДНЫ АРКЁСТР НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ.
Створаны ў 2002 у г. Магілёў пры дзіцячай школе мастацтваў №4. У 2013 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.М.Базылеў (з 2002), Ф.М.Дудко (з 2005), П.П.Забелаў (з 2011). У складзе аркестра 25 чал. ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне і развіццё лепшых традыцый выканаўчага майстэрства на нар. інструментах. У рэпертуары рус. нар. песні «Калінка», «Эх, сып, Сямён», малдаўскі танец «Жаўранак», творы бел., рас. і замежных кампазітараў «Мой Магілёў» П.Забелава, «Бывайце здаровы» У.Кур’яна, «Беларуская полька» В.Малых, «Скерца» С.Гулецкага, трыпціх «Карнавал. Пес
Магілёўскі народны аркестр народных інструментаў.
ня. Вясёлыя прыпеўкі» Я.Дзярбенкі, «Эстрадная частушка» А.Лоскутава, «Адажыа» Т.Альбіноні, «Вальс» Я.Догі, «Вярніся ў Сарэнта» Э.Курціса, «Чардаш» В.Монці і інш. Калектыў — дыпламант рэсп. аглядуконкурсу метадычных і творчых работ выкладчыкаў навуч. устаноў культуры і мастацтва (Мінск, 2004) і інш.
Л.А.Лук ’янава.
МАПЛЁЎСКІ НАРОДНЫ БЕЛАРЎСКІ ТЭАТР «ВАЛЯНЦШ». Створаны ў 1993 у г. Магілёў пры гар. Цэнтры культуры і вольнага часу. У 1997 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.І.Ермаловіч (з 1993), А.Л.Загароўскі (з 1995). У складзе тэатра 25 чал. ва ўзросце ад 17 да 45 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда нац. культуры і тэатр. мастацтва. У рэпертуары спектаклі «Няскончаная драма», «Пан міністр» Ф.Аляхновіча, «На чорных лядах» В.Быкава, «Салдат і яго жон
ка», «Стогны душы» М.Гарэцкага, «Парог» А.Дударава, «Ладдзя Роспачы» У.Караткевіча, «Загублены рай» паводле А.Курэйчыка, «Камедыя» У.Рудава, «Машэка» паводле бел. легенд (з удзелам нар. клуба рыцараў «Барысфен»), «Асколкі» паводле твораў А.Чэхава, «Кабала святош» М.Булгакава, «Ліла» паводле Э.Радзінскага і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. аматарскага тэатр. мастацтва (гарады Тракай, Кельме, Іонава, Літва, 2000, 2001; Мікалаеў, Украіна, 2010), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Магілёў, 1998—99), рэсп. «Тэатральныя скрыжыванні» (г. Слуцк, 2000; г. Маладзечна, 2004), рэгіянальнага тэатр. мастацтва (г. Орша, 2008) і інш. А.Л.Загароўскі.
МАГІЛЁЎСКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «І'ВІЦА». Створаны ў 1965 у г. Магілёў пры Палацы культуры завода штучнага валакна, з 2004 дзейнічае пры rap. Цэнтры культуры і вольнага часу. У 1978 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: У.Кымаў (з 1965), Л.П.Якушаў (з 1976), І.М.Муравейкіна (з 1998). У складзе ансамбля 8 чал. ад 20 да 40 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя твораў фолкмадэрну, засн. на спалучэнні розных відаў муз. творчасці, традыцый слав. культуры і фальклору. У рэпертуары бел. нар. песні «Чырвоная рабіначка», «Закаці», творы бел. і рас. кампазітараў «Вядзьмарка», «Ой, у лузе», «Смачны мёдзік», «Белая хусціначка», «Купала», «Купальскі вяночак» А.Зайцава, «Прызба» А.Іванова, «Васпанушка» Н.Харкевіч, «Грай» А.Палішчука, «Рамонкі» А.Фадзеева, «Кантрасты» І.Крутога, «Пабягу па вясёлцы» К.Меладзэ і інш. Калектыў — дыпламант усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (2002), рэсп. аглядуконкурсу нар. творчасці «Зямля пад белымі крыламі» (2011, абодва г. Магілёў), абл. конкурсу выканаўцаў патрыятычнай песні (г. Бялынічы, 2010) і інш. І.М.Муравейкіна.
256
МАГІЛЁЎСКІ
МАГІЛЁЎСКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ ЭСТРАДНАЙ ПЁСНІ «СУСТРЭЧА». Створаны ў 1975 у г. Магілёў пры гар. Доме настаўніка (з 2012 Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Натхненне»). У 2012 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Л.В.Ангелейка (з 1975), С.С.Рачкова (з 1984), Т.В.Цімошчанка (з 1990), А.В.Цітова (з 2002). У складзе ансамбля 20 чал. ва ўзросце ад 16 да 30 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя нар. і сучаснай эстр. песні. У рэпертуары бел. («Калядакалядзіца»), грузінскія («Суліко»), польск. («Parostatek»), фінскія («Леткаенка»), яўр. («Хаванагіла») нар. песні, творы бел. і рас. кампазітараў «Белы горад Магілёў» Г.Багамолава, «Магілёўскі хіт» І.Капланава, «Ліст з сорак пятага» І.Лучанка, «Аднойчы» А.Мажукова, «Які цудоўны гэты свет» Д.Тухманава, «Магілёўская вясна» Б.Фёдарава, «Добрай раніцы» Б.Фігоціна, папуры на тэмы песень 1960—70х гг. і інш. Калектыў — лаўрэат фестываляў: рэсп. нац. культур (г. Гродна, 2006, 2008), песні работнікаў адукацыі «Песня застаецца з чалавекам» (Мінск, 2007, 2009), абл. конкурсу на лепшы твор аб г. Магілёў (2008) і інш.