• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    А.В.Цітова.
    МАГІЛЁЎСКІ НАРОДНЫ ІНСТРУМЕНТАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «РЭТРА». Створаны ў 2003 у г. Магілёў
    Магілёўскі народны вакальны ансамбль «Івіца».
    пры дзіцячай школе мастацтваў № 1. У 2008 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: І.М.Северына (з 2003), Н.П.Цагельнікава (з 2008), Н.Я.Сурэнкіна (з 2013). У складзе ансамбля 10 чал. ва ўзросце ад 30 да 60 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне і папулярызацыя танц. эстр. і песеннай музыкі 1930—70 гг. У рэпертуары творы бел., рус. і замежных кампазітараў: «Паверце, дзеванькі» Э.Зарыцкага, «Травы дзяцінства» Ю.Семянякі, «На рачным трамваі па Дняпры», інструментоўка «РыаРыта», «Наш мілы Чарлі» А.Кажурына, «Дружба», «Тайна» У.Сідарава, «Танга салаўя» А.Строка, «Вярніся ў Сарэнта» Э.Курціса, «Чардаш» В.Монці і інш. Калектыў — дыпламант і лаўрэат рэсп. аглядуконкурсу метадычных і
    творчых работ выкладчыкаў (2004), абл. этапу Рэсп. фестывалю нац. культур (2009, усе г. Магілёў) і інш.
    Н.Я. Сурэнкіна.
    МАГІЛЁЎСКІ НАРбДНЫ КАМЕРНЫ АНСАМБЛЬ ВЫКЛАДЧЫКАЎ «ЭЛЁГІЯ». Створаны ў 2005 у г. Магілёў пры дзіцячай школе мастацтваў №4. У 2009 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік Т.М.Лазарэнка. У складзе ансамбля 11 чал. ваўзросцеад 24 да 58 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё выканаўчага майстэрства на струнных смычковых інструментах, адраджэнне і прапаганда жанру камернай музыкі. У рэпертуары творы бел., рас. і замежных кампазітараў «Паланэз» М.Агінскага, «Лірычная» Я.Глебава, «Мілавіца» Л.Захлеўнага, «Накцюрн» А.Бабаджаняна, «Ча
    Магілёўскі народны вакальны ансалібль эстраднай песні «Сустрэча». Магілёўскі народны інструментальны ансамбль «Рэтра».
    257
    МАПЛЁЎСКІ
    Магілёўскі народны камерны ансамбль выкладчыкаў «Элегія».
    Магілёўскі народны рыцарскі клуб «Барысфен».
    кай мяне» К.Малчанава, «Накцюрн» М.Тарывердыева, «Канцэрт a moll для скрыпкі з аркестрам» А.Вівальдзі, «Гумарэска» А.Дворжака, «Вальс» Я.Догі, нар. азербайджанскія мелодыі «Газахі», «Вечар настаў», «Калыханка», яўр. танец «Фрэйлехс» і інш. Калектыў — дыпламант рэсп. конкурсу яўр. музыкі «Ханука» (Мінск, 2010) і інш. Т. М.Лазарэнка.
    МАГІЛЁЎСКІ НАРОДНЫ КАНЦЭРТНЫ АНСАМБЛЬ ГІТАРЬІСТАЎ «АКВІЛОН». Створаны ў 2006 у г. Магілёў пры Доме дзіцячай і юнацкай творчасці «Эверэст» (з 2011 Цэнтр творчасці «Эверэст»), У 2011
    Магілеўскі народны канцэртны ансамоль гітарыстау «Аквілон».
    прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік А.У.Гарбаценка. У складзе ансамбля 12 чал. ва ўзросце ад 17 да 30 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне старадаўняй бел. музыкі, культ. каштоўнасцей, папулярызацыя творчай спадчыны прафес. і самадзейных аўтараў. У рэпертуары творы бел. старадаўняй музыкі, рас. і замежных кампазітараў: балет з «Віленскага сшытка», прывітальны TaHeu з «Полацкага сшытка», «Сільне ў злобе, што блажышы» (аўтар невядомы), «Паланэз» М.Агінскага, «Палёт чмяля» М.РымскагаКорсакава, «Ха
    банера і антракт» з оперы «Кармэн» Ж.Бізэ, «Серэнада», «Баркарола» Ф.Шуберта, «Фугета» К.Чурлёніса, «Менуэт» П.Марыа, «Трэці чалавек» А.Караса, «Віват, гітара!» І.Лонскага, «Пінгвіны ляцяць» І.Шошына, муз. спектакль «Адкупленне музыкай» Э.Шалабодава (2013) і інш. Калектыў — удзельнік міжнар. конкурсу гітарыстаў «Рэнесанс гітары» (г. Гомель, 2011 — 13) і інш.
    77. Р. Вінаградаў.
    МАГІЛЁЎСКІ НАРОДНЫ РЫЦАРСКІ КЛУБ «БАРЫСФЁН». Створаны ў 1998 у г. Магілёў пры гар. шматпрофільным цэнтры «Юнацтва» па рабоце з дзецьмі, падлеткамі і моладдзю па месцы жыхарства, з 2004 дзейнічае пры rap. Цэнтры культуры і вольнага часу. У 2005 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік П.Ю.Пастухоў. У складзе клуба 17 чал. ва ўзросце ад 16 да 40 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — вывучэнне гісторыі бел. Сярэдневякоўя, мовы, культуры, зносін і ладу жыцця, рэканструкцыя адзення, прылад побыту, даспехаў, гіст. зброі (1380—1430). Калектыў — удзельнік свят, фэстаў, кубкаў: міжнар. «Генуэзскі шлем» (г. Судак, Украіна, 2008, 2010), сярэдневяковай рэканструкцыі «Рубон» (г. Полацк, 2009), па гіст. фехтаван
    258
    МАГІЛЁЎСКІ
    ні (г. БелгарадДнястроўскі, Украіна, 2010), сярэдневяковай культуры (г. Мсціслаў, 2012), рэсп. «Красавіцкія манеўры» (Мінск, 2009), «Навагрудскі замак» (г. Навагрудак, 2010), «Рыцарскі фэст» (г. Мсціслаў, 2011 — 12) І Інш. П.Ю.Пастухоў.
    МАГІЛЁЎСКІ НАРОДНЫ ТВОРЧЫ КАЛЕКТЬІЎ «РАМАНС». Створаны ў 2004 у г. Магілёў пры гар. Цэнтры культуры і вольнага часу. У 2011 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік Л.А.Стэльмах. У складзе калектыву 14 чал. ва ўзросце ад 38 да 75 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя рус. раманса. У рэпертуары творы рас. кампазітараў «Калі можаш, даруй» А.Астроўскага, «У лесе прыфрантавым», «Ляцяць пералётныя птушкі» М.Блантэра, «I няма ў свеце вачэй», «Гары, гары, мая зорка» П.Булахава, «Галоўнае, хлопцы, сэрцам не старэць» А.Пахмутавай, «А напаследак я скажу» А.Пятрова, «Падмаскоўныя вечары», «Дзе ж вы цяпер, сябрыаднапалчане», «Тальяначка» В.СалаўёваСядога, «А гады ляцяць» М.Фрадкіна, «Я вас кахаў...» Б.Шарамецьева і інш. Калектыў — дыпламант гар. аглядуконкурсу нар. творчасці і аматарскіх аб’яднанняў «Зямля пад белымі крыламі» (2007, 2009) І ІНШ. Л.А.Стэльліах.
    МАГІЛЁЎСКІ НАРОДНЫ ТЭАТР Створаны ў 1996 у г. Магілёў пры Палацы культуры і тэхнікі ВА «Магілёўхімвалакно», з 2008 дзейнічае пры абл. Палацы культуры. У 2002 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік А.І.Кускова. У складзе тэатра 15 чал. ва ўзросце ад 11 да 60 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя нац. тэатр. творчасці. У рэпертуары спектаклі «Час лёсу пісьменніка» (2010), «Выйсце крыніц» (2011) паводле У.Караткевіча, муз. «Спячая прыгажуня» (2012) паводле Ш.Перо, «Астралагічны прагноз» (2013) В.Авернікава і інш. Калектыў — удзельнік
    фестываляў: міжнар. духоўнай музыкі «Магутны Божа» (г. Магілёў), нац. драматургіі імя В.ДунінаМарцінкевіча (г. Бабруйск, абодва 2008), фестывалюконкурсу дзіцячых, юнацкіх і дарослых творчых калектываў «Каларыт» (г. Магілёў, 2009) і інш.
    Л.Р.Грасюкова.
    МАГІЛЁЎСКІ НАРбДНЫ ТЭАТР
    МОДЫ. Створаны ў 1987 у г. Магілёў пры Палацы культуры і тэхнікі ВА «Магілёўхімвалакно», з 2008 дзейнічае пры абл. Палацы культуры. У 2004 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік Т.С.Палазкова. У
    Да арт. Магілёўскі народны тэатр. Сцэны са спектакля «Выйсце крыніц». 2011.
    складзе тэатра 22 чал. ва ўзросце ад 16 да 25 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя тэатралізаваных паказаў моднага адзення і розных яго калекцый. Сярод прадстаўленых калекцыі прам. адзення ЗАТ «Вяснянка», жаночай бялізны AT «Мілавіца», «Стыльная жанчына», «Баярская сядзіба», вячэрнія «Зімовы сад», «Парыж», маладзёжных вячэрніх сукенак і інш. Калектыў — удзельнік міжнар. фестываляў: рас.бел. моды, прычоскі і фота «Млын моды» (Мінск, 2007), мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (2008), творчасці дзяцей і моладзі «Хваля ідэй»
    259
    МАГІЛЁЎСКІ
    Магілёўскі народны тэатр моды.
    Магілёўскі народны тэатр «Факел».
    (с. Кранева, Балгарыя, 2013), абл. конкурсу мадэльераў адзення «Модны сілуэт» (г. Магілёў, 2010) і інш.
    Л. Р. Грасюкова.
    МАГІЛЁЎСКІ НАРбДНЫ ТЭАТР «ФАКЕЛ». Створаны ў 1973 у г. Магілёў пры гар. Доме настаўніка (з 2012 Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Натхненне»). У 2012 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: С.Г.Кружылаў (з 1973), Э.С.Яворскі (з 1980), А.Я.Ярмакоў (з 1995), А.А.Слесараў (з 2000), К.А.Насонава (з 2013). У складзе тэатра 15 чал. ва ўзросце ад 15 да 27 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папуляры
    Магілёўскі народны фальклорны ансалібль «Крамяны».
    зацыя тэатр. мастацтва. У рэпертуары спектаклі «Пад адным дахам» М.Арбатава, «А досвіткі тут ціхія...» Б.Васільева, «Бяда ад пяшчотнага сэрца» У.Салагуба, «Ад чырвонай крысы да зялёнай зоркі» А.Слапоўскага, эстр. праграмы муз. «I гэта тэатр!», сатыр. «Тэлефакт», тэатр. «Вы будзеце смяяцца!», гульнявая «Прыгоды Пазліка» і інш. Калектыў — лаўрэат абл. тура ўсебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Магілёў, 2007) і інш. К.А.Насонава.
    МАГІЛЁЎСКІ НАРОДНЫ ТЭАТР ЭСТРАДНЫХ МІНІЯЦЮР «ЭПАТАЖ». Створаны ў 2002 у г. Магі
    лёў пры Доме культуры ААТ «Магатэкс» на аснове тэатр. калектыву «Прымакі». У 2005 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік 1 кіраўнік С.М.Русевіч. У складзе тэатра 14 чал. ва ўзросце ад 20 да 47 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя тэатр. сатыры і гумару. У рэпертуары мініяцюры, пародыі, сцэнкі «Пакахай мяне», «Гамлетджан», «Станіслава Шырокая», «Самы маленькі тэатр», «Злачынства і пакаранне», «Інспектар ДАІ» і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант міжнар. фестывалю тэатр. майстэрства «Шэрмукшніс» (г. Клайпеда, Літва, 2004), абл. аглядуконкурсу «Залаты лістапад», фестывалю «Залатая восень» (абодва г. Магілёў, 2006) і інш. С.М.Русевіч.
    МАГІЛЁЎСКІ НАРОДНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ АНСАМБЛЬ «КРАМЯНЫ». Створаны ў 1988 у г. Магілёў пры Доме культуры ААТ «Магатэкс». У 1993 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Р.І.Мардачоў (з 1988), А.А.Анікеева (з 1995), І.П.ЖарковаРандаўцова (з 2001). У складзе ансамбля 12 чал. ва ўзросце ад 25 да 40 гадоў. Асн. мэта дзейнасці папулярызацыя нар. песеннай творчасці. У рэпертуары бел. нар. песні «У зялёнуюдуброву», «Аўнашай вёсцы», «Ішлі хлопцы з ярмаркі», «Ды на моры зялёным», «Ой, хацела мяне маць...», «Далінадаліначка», «Чырвоная рабіначка», «Ехаў Ясь на кані»,
    260
    МАГІЛЁЎСКІ
    «Бадзёр», «Ой, развівайся, да сухі дубе», «Чорна рэдзька», «Ой, пры лузе ў даліне» і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Бабруйск, 2006), абл. фестывалю «Залаты лістапад», фестывалюконкурсу маладзёжных аматарскіх калектываў «Залатая восень» (абодва г. Магілёў, 2006) і інш.
    І.П.Жаркова.
    МАГІЛЁЎСКІ НАРОДНЫ ФОТАКЛЎБ «ВЯСЁЛКА». Створаны ў 1972 у г. Магілёў пры гар. Доме культуры (з 1996 Цэнтр культуры і вольнага часу). У 1976 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.С.Цітоў (з 1995), А.Ф.Талкачоў (з 2012). У складзе фотаклуба 17 чал. ва ўзросце ад 25 да 70 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё і папулярызацыя фотамастацтва. Калектыў — удзельнік выставак, конкурсаў і пленэраў: міжнар. «Архан Холдынг» (г. Адана, Турцыя, 2007), «Горны пейзаж» (г. НовыТарг, Польшча, 2008) «Партрэт» (г. Заечар, Сербія, 2011), «Балтыйскі біенале» (г. Калінінград, Расія, 2011), «Толькі адзін здымак» (г. Ярослаў, Польшча, 2013), рэсп. «Мая Беларусь» (2008), «Паштовы фотаздымак» (2010, 2012, абодва Мінск), «Рыцарскі фэст» (г. Мсці