Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
МАГІЛЁЎСКІ СПАСКІ МАНАСТЬІР. Існаваўу2йпал. 16ст. — 1918уг. Магілёў. Уключаў мураваныя будынкі ў стылі барока: СпасаПраабражэнскую царкву, жылы корпус, агароджу з брамай і званіцай. 3 Магілёўскім архірэйскім палацам і духоўнай семінарыяй утвараў адзіны буйны горадабудаўнічы ансамбль. Першае летапіснае ўпамінанне адносіцца да 1447. У канцы 15 ст. існавалі драўляныя царква (1478) і жылыя будынкі з келлямі. У 1618 — сярэдзіне 17 ст. манастыр быў уніяцкім, у 2й пал. 17 ст. зноў праваслаўным. Мураваная СпасаПраабражэнская царква ўзводзілася з 1740 пад кіраўніцтвам Іосіфа і Ераніма Ваўчанскіх, у 1748 згарэла (ацалелі падмурак і сцены). 3 1756 яе будаўніцтвам кіраваў Георгій Каніскі (пазней быў тут пахаваны), у 1762 дабудавана І.К.Глаўбіцам (да 1802
Магілёўскі Станіславаўскі касцёл.
з’яўлялася кафедральным саборам). Крыжовакупальны храм з 2вежавым гал. фасадам. Інтэр’ер упрыгожвалі абразы мясц. майстроў, у т.л. жывапісца А.Пігарэвіча, чаканшчыка П.Слізіка (Сліжыка). Царква разбурана ў час Вял. Айч. вайны, пазней разабрана. У 1785 завершана будаўніцтва жылога корпуса і мураванай агароджы з брамай і званіцай, якія абкружалі ўсю тэр. манастыра і стваралі трапецападобны ў плане ўнутраны дворык. Гпадобны жылы корпус складаўся з 2павярховай часткі (тут знаходзілася кансісторыя, будынак захаваўся) і аднапавярховага крыла, дзе месціліся келлі, убудаваная царква, гасп. памяшканні (захаваліся часткова). Гал. фасад корпуса аздоблены на ўсю вышыню пілястрамі, іанічнымі капітэлямі. Манастыр існаваў да 1918, пашкоджаны ў час Вял. Айч. вайны, пазней знесены.
МАГІЛЁЎСКІ СТАНІСЛАВАЎСКІ КАСЦЁЛ, Магілёўскі касцёл кармелітаў, помнік архітэктуры барока ў г. Магілёў. Пабудаваны ў 1738—52 на месцы драўлянага храма 1636(згарэўу 1708)яккасцёлУнебаўзяцця Дзевы Марыі, з 1783 Станіславаўскі, пасля 1860 парафіяльны. Трохнефавая 2вежавая базіліка з трансептам, бакавымі сакрысціямі і паўцыркульнай апсідай. Першапачаткова будынак меў 2вежавы гал.
фасад з фігурным франтонам у завяршэнні. Пасля рэканструкцыі ў 1788 па ініцыятыве архібіскупа С.БогушСестранцэвіча гал. фасад набыў класіцыстычны 4калонны іанічны порцік з франтонам, па баках якога ўзведзены два 3ярусныя прамавугольныя ў плане аб’ёмы, завершаныя 8граннымі вежаміратондамі. Унутраная прастора касцёла выцягнута па падоўжнай восі і падзелена 6 слупамі на 3 нефы, алтарная частка вылучана аркай. У залу выступае арганная галерэя, якую падтрымліваюць 4 драўляныя слупы і перакінутыя цераз іх аркады. Скляпенні і сцены распісаны сюжэтнымі кампазіцыямі. Фрэскавыя кампазіцыі былі створаны ў 1765—67, 1780, узнаўляліся ў 1860я гг. У інтэр’еры 3 ракайльныя алтары ў выглядзе карынфскіх каланад, якія дэкарыраваны драўлянай скульптурай і разьбой з пазалотай. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае (з 1990). 3 1964 у будынку размяшчаўся Дзярж. архіў Магілёўскай вобл. У 1986—94 рэстаўрыраваны. 3 1993 тут штогод праводзіцца міжнар. фестываль духоўнай музыкі «Магутны Божа».
МАГІЛЁЎСКІ СТРОЙ, комплекс традыцыйнай беларускай народнай вопраткі, які бытаваў у 18 — пач. 20 ст. ў асноўным у Быхаўскім, Магілёўскім, Рагачоўскім, Слаўгарадскім, Шклоўскім рнах. Летняя жаночая вопратка мела 2 асн. варыянтыкомплексы: кашуля, спадніца, фартух; кашуля, спадніца, фартух, гарсэт. Кашулю шылі з прамымі плечавымі ўстаўкамі, адносна вузкім рукавом і адкладным (радзей вузкім стаячым) каўняром. Арнамент узорыстага ткацтва і вышыўка (чырвоная з украпаваннямі чорнага) кампанаваліся ў палосы на плечавых устаўках, рукавах паралельна ўстаўцы і каўняры. Пераважалі геаметрычныя (ромб, крыжык, зорачка) і раслінныя (васількі, уюн) узоры. Суконная спадніца (андарак, саян) чырвонамалінавая ў белую, зялёную, сінюю,
264
МАГІЛЁЎСКІ
Магілёўскі ўзорны ансамбль народнай музыкі «Візіт».
чорную клетку, палатняная — белая або клятчатая шэрабелая з арнаментамкаймой на падоле. Спадніцу падвязвалі вузкім дэкар. поясам. Фартух (трыпольнік) шылі з 3 белых палотнішчаў, гарсэт — з сіняга, чырвонага аксаміту ці шарсцяной тканіны з баскамі ў выглядзе клінкоў або прышывалі да спадніцы, аздабляючы вышыўкай і тасьмой. Галаўнымі ўборамі жанчын служылі каптур, на
мітка, хустка, дэкарыраваныя вышыўкай і махрамі. Касцюм дапаўнялі шыйныя і нагрудныя ўпрыгожанні — каралі, абразкі, крыжыкі. У мужчынскіх кашулях тунікападобнага крою багата вышывалі манішку. Штаны шылі з белага палатна або сукна. Насілі таксама суконныя або палатняныя камзолы са стаячым каўняром, шыйныя даматканыя хусцінкішалікі, вышытыя чырвоным арнаментам па канцах. Галаўны ўбор — калпаковая лямцавая магерка або футравая шапка. Мужчынская і жаночая верхняя вопратка — белыя світкі, аздабляліся вышыўкай, нашыўкамі зтасьмы і шнура.
МАГІЛЁЎСКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ МЎЗЫКІ «ВІЗІТ». Створаны ў 1998 у г. Магілёў пры дзіцячай школе мастацтваў №2. У 2003 прысвоена званне
«ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Г.У.Томашава (з 1998), А.М.Гаваркоў (з 2011). У складзе ансамбля 20 чал. ва ўзросце ад 10 да 15 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — сучаснае пераасэнсаванне і ўвасабленне адзінства нац. муз. традыцый Беларусі і еўрап. народаў. У рэпертуары — нар. песні бел. «Мае вочы чорныя», «Паехаў Сідар да млына», рус. «Гармонь мая», ням. «Кветкі», польск. «Ішла
дзяўчынка па лясочку», бел. нар.танцы «Вальсок», «Полька», творы бел., рас. і замежных кампазітараў «Паланэз соль мажор» М.Агінскага, «Старадаўняя цацка» У. Браілоўскага, «Азёры дабрыні» Л.Захлеўнага, «Ус
Магілёўскі ўзорны ансамбль народнай музыкі і песні «Пралескі».
памін» І.Лучанка, «Вясельны марш» У.Кузняцова, «Падарыў пярсцёнак» М.Новікава, «Besame Mucho» К.Веласкеса, «Адзінокі пастух» Дж.Ласта і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант міжнар. еўрафестывалю (г. Вітэнберг, Германія, 2004), рэсп. фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2000), конкурсу «Маладыя таленты Беларусі» (Мінск, 2012), абл. конкурсу дзіцячых калектываў (г. Магілёў, 2005) і інш. Я.В.Гудкоў.
МАГІЛЁЎСКІ ЎЗбРНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ МЎЗЫКІ I ПЁСНІ «ПРАЛЁСКІ». Створаны ў 1998 у г. Магілёў пры школесадзе з эстэ
тычным ухілам (з 2011 вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—СШ №42). У 2002 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.У.Шасцітка і Т.А.Мінаева (з 1998), А.У.Сердзюкова (з 2011). У складзе ансамбля 28 чал. ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя нар. музыкі і песні. У рэпертуары бел. нар. песні «Ой, зашумелі мухікамары», «На Купалле», «Калінамаліна», «Ці я ў лузе не калінка была», танцы «Ашмянская кад
рыля» У.Грома, «Беларуская полька» У.Шасціткі і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2004, 2010), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая пес
265
МАГІЛЁЎСКІ
Магілёўскі ўзорны ансамбль народнай музыкі і песні «Танок».
Магілёўскі ўзорны ансамбль йароднай песні «Люлечка».
ня» (2005), абл. этапу рэсп. аглядуконкурсу дзіцячай творчасці «Добры дзень, свет!» (2011, абодва г. Магілёў) і інш. В.У.Шасцітка.
МАГІЛЁЎСКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ МЎЗЫКІ I ПЁСНІ «ТАНОК». Створаны ў 1989 у г. Магілёў пры СШ №33. У 1993 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік У.Г.Сянькоў. У складзе ансамбля 20 чал. ва ўзросце ад 12 да 14 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя бел. нар. музыкі і песні. У рэпертуары бел. нар. песні «Весялушкі», «Ігралісвяцілі», «Добры вечар!», «Зялёненькі наш паяздок», сучасныя танцы «Ой вы, мошачкі», «Гай зеляненькі», «3пад белага камушыка», «Ночка цёмная», «На новае лета», «Ехалі казачэнькі», «Дубравушка зялёная», «На вуліцы дзіва», «Базар», «Там за садамі», «Зялёны раман», «Да
Магілёўскі ўзорны аркестр беларускіх народных інструментаў.
хто, хто?», «Мітусь», «Гусачок» і інш. Калектыў — дыпламант міжнар. фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2008, 2013), абл. этапу рэсп. аглядуконкурсу дзіцячай творчасці «Добры дзень, свет!» (г. Магілёў, 2011) і інш. У.Г.Сянькоў.
МАГІЛЁЎСКІЎЗОРНЫ АНСАМБЛ Ь НАРОДНАЙ ПЁСНІ «ЛЮЛЕЧКА». Створаны ў 2004 у г. Магілёў пры дзіцячай школе мастацтваў №2. У 2009 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Н.В.Рычкова (з 2004), Ю.М.Стэльмах (з 2011). У складзе ансамбля 15 чал. ва ўзросце ад 7 да 13 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — практычнае знаёмства ўдзельнікаў з пачатковымі ведамі аб характары і спецыфіцы бел. нар. муз. мовы. У рэпертуары бел. нар. песні «Мае вочы чорныя», «Земляныя яблыкі», «Там, дзе ручалачка бяжала», «Вялікае свята!», «Вербы», «I туды гара»,
«Каля майго церама», творы бел. і рас. кампазітараў «Спявай, душа народная» Л.Захлеўнага, «Зямля маёй матулі» У.Буднага, «Добры вечар!» М.Сіраты, «Гімн хлебаробам» Г.Багамолава, «На двары сняжок» Я.Дзеравянкі, «Белы птах» Г.Сёмінай і інш. Калектыў — дыпламант міжнар. фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2008), фестывалюконкурсу дзіцячых, юнацкіх і дарослых творчых калектываў «Каларыт» (г. Магілёў, 2009) і інш.
Ю. М. Стэльмах.
МАГІЛЁЎСКІ ЎЗОРНЫ АРКЁСТР БЕЛАРЎСКІХ НАРбДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1992 у г. Магілёў пры гар. гімназіі №1 як цымбальны аркестр, з 2011 сучасная назва. У 1998 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Ю.А.Церамаў(з 1992), У.М.Чэрнікаў (з 1997), С.М.Малінін (з 1998), Д.В.Хаванскі (з 2006). У складзе аркестра 23 чал. ва ўзросце ад 11 да 16 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё муз.эстэтычнай культуры, выхаванне маст. густу, пашырэннне муз. кругагляду ўдзельнікаў. У рэпертуары творы бел. і рас. кампазітараў «Вясна Перамогі» Л.Гарбацюк, «На азёрах сініх» У.Карызны, «Канцэртная п’еса» Г.Ермачэнкава, «Маруська» Я.Дзярбенкі, «Бурлеска» М.ЯІцкага, «Рускія бярозы» Я.Шыраева, «Карусель» А.Фасэна і інш. Калектыў — дыпламант абл. конкур
266
МАГІЛЁЎСКІ
су аркестравых калектываў дзіцячых школ мастацтваў (2009), абл. этапу рэсп. аглядуконкурсу дзіцячай творчасці «Добры дзень, свет!» (2013, абодва г. Магілёў) і інш.
Д.В.Хаванскі.
МАГІЛЁЎСКІ ЎЗОРНЫ АРКЁСТР НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1993 у г. Магілёў пры ліцэі музыкі і харэаграфіі (з 2004 гімназіякаледж мастацтваў). У 2004 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: С.М.Малінін (з 1987), Т.В.Янчанка (з 1999), М. М. Базылеў (з 2001), Д. А. Берднікаў (з 2007). У складзе аркестра 30 чал. ва ўзросце ад 11 да 18 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда нар. музыкі. У рэпертуары творы бел. і рас. кампазітараў «Мілавіца» Л.Захлеўнага, «Вяртанне да спадчыны», «Спеў дубраў», «Асенняя песня» В.Іванова, «Крыніцы», «Край буслоў», «На Купалле», «Жураўліны крык» Г.Ермачэнкава, «Мой мужэнька», «Мардзяндзя» А.Цыганкова, «Цягнік» А.Пятрова, «Уверцюраэкспромт», «Прэлюдыя», «Элегія» Я.Дзярбенкі, «Твае сляды» А.Бабаджаняна, «Якія маладыя мы былі» А.Пахмутавай, уверцюра з оперы «Аскольдава Marina» А.Вярстоўскага і інш. Калектыў — удзельнік міжнар. конкурсаў дзіцячай і юнацкай творчасці «Ружа вятроў у Беларусі» (г. Орша, 2013), абл. этапу рэсп. аглядуконкурсу дзіцячай творчасці «Добры дзень, свет!» (г. Магілёў, 2013) і інш.