Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
Магілёўскі ўзорны харэаграфічны ансамбль «Дывертысмент».
МАГІЛЁЎСКІ ЎЗОРНЫ ХАРЭАГРАФІЧНЫ АНСАМБЛЬ «ДЫВЕРТЫСМЁНТ». Створаны ў 2003 у г. Магілёў пры дзіцячай школе мастацтваў №1. У 2013 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік В.А.Сяргеенка. У складзе ансамбля 32 чал. ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне танц. традыцый мінулых стагоддзяў, адраджэнне баляў і танцаў, адаптацыя іх да нашага часу. У рэпертуары гіст., тэатр., сучасныя, эстр., бальныя харэагр. кампазіцыі, замалёўкі, эцюды («Полацкі сшытак», «3 глыбіні стагоддзяў», «Гавот» на музыку І.С.Баха, «Маленькія дывертысменты» на музыку І.Гайдна, «Фантазія» з оперы «Арфей» К.В.Глюка, «Лебедзь» на музыку К.СенСанса, «Полькапіцыката» на музыку І.Штрауса, «Лялькі», «Танец куранят», «Квітнеючая сакура», «Джазавы настрой», «Лацінскі мікс», «Еўрапейскі стыль» і інш.). Калектыў — лаўрэат і дыпламант міжнар. фестывалюконкурсу муз. мастацтва «Славянскі карагод» (г. Смаленск, Расія, 2012), конкурсу дзіцячай і юнацкай творчасці «Ружа вятроў у Беларусі» (г. Орша, 2013), конкурсаў: рэсп. бальнага танца «Мінск OPEN» (Мінск, 2011), абл. харэагр. мастацтва сярод дзіцячых школ мастацтваў (г. Магілёў, 2013) і інш.
В.А.Сяргеенка.
МАГІЛЁЎСКІ ЎЗОРНЫ ХАРЭАГРАФІ'ЧНЫ АНСАМБЛЬ «КАЛЕЙДАСКОП». Створаны ў 1984 у г. Магілёў пры Палацы культуры і тэхнікі ААТ «Магілёўхімвалакно» на аснове ўзорнага харэагр. ансамбля «Менуэт», з 2008 дзейнічае пры абл. Палацы культуры. Заснавальнік і кіраўнік Н.І.Палякова. У складзе ансамбля 84 чал. ва ўзросце ад 9 да 22 гадоў. Асн. мэта‘дзейнасці — папулярызацыя харэагр. мастацтва. У рэпертуары танцы «Венскі вальс», рус. стылізаваны «Рэчанька», бальныя «Танга», «Рокнрол», харэагр. кампазіцыі «Лялькі», «Танцы панашаму», фантазія на тэмы лацінаамерыканскіх
270
МАГІЛЁЎСКІ
Магілёўскі ўзорны харэаграфічны ансамбль «Калейдаскоп».
Магілёўскі ўзорны харэаграфічны ансамбль «Кужалёк».
танцаў і інш. Калектыў — удзельнік міжнар. фестываляў польск. культуры «Акерманскі паланэз» (г. БелгарадДнястроўскі, Украіна, 2012), творчасці дзяцей і моладзі «Хваля ідэй» (с. Кранева, Балгарыя, 2013), музыкі, песні і танца (г.п. Затока, Украіна, 2012), турніру сучасных танцаў (Мінск, 2009), рэсп. конкурсу ансамбляў спарт.бальнага танца «Дняпроўская зорка» (г. Жлобін, 2012) і інш. Л.Р.Грасюкова.
МАГІЛЁЎСКІ ЎЗОРНЫ ХАРЭАГРАФІЧНЫ АНСАМБЛЬ «КУЖАЛЁК». Створаны ў 1995 у г. Магілёў пры абл. Палацы піянераў і школьнікаў, з 2012 дзейнічае пры Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі «Агат». У 1997 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнікі і кіраўнікі М.М.Прохарава і С.Ф.Тужыкаў. У складзе ансамбля 150 чал. ва ўзросце ад 5 да 18 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — фарміраванне ўсебакова развітай асобы праз далучэнне да танц. мастацтва, авалоданне прафес. якасцямі танцора, прапаганда музыкі, фальклору, нар. танца. У рэпертуары бел. нар., нар.сцэнічныя і эстр. танцы «Прывітальная», «Весялуха», «Гусачок», «Заёнцы», «Купалле», харэагр. кампазіцыі і замалёўкі «Рускі перапляс», «Мяжа», «Кіскіс», «Рандэву на беразе», «Гуканне вясны», «Беларускія лялькі», «Кошык», «Ма
ма міа», «Лока», «Арыва» і інш. Калектыў — дыпламант міжнар. фестываляўслав. музыкі (Масква, 2010), дзіцячых харэагр. калектываў «У гасцях у Крынічкі» (г. Ліпецк, Расія, 2011), дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2012) і «Валка. Новая зорка» (с. Кранева, Балгарыя, 2013) іінш. Т.У.Рудэня.
МАГІЛЁЎСКІ ЎЗОРНЫ ХОР НАВУЧЭНЦАЎ СТАРЭЙШЫХ КЛАСАЎ. Створаны ў 1985 у г. Магілёў пры дзіцячай муз. школе №3. У 2005 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.А.Бянько (з 1985), Л.Я.Арцемчык (з 1993),
Магілёўскі ўзорны хор навучэнцаў старэйшых класаў.
С.М.Гарбацюк (з 1996). У складзе хору 42 чал. ва ўзросце ад 10 да 15 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё дзіцячага голасу і маст. ўспрымання асноў вак.харавой дзейнасці, абуджэнне цікавасці і выхаванне павагі да духоўных скарбаў харавога мастацтва. У рэпертуары творы старадаўнія, духоўныя, а таксама класічных і сучасных кампазітараў: бел. кант «Хрыстос з Дзевы ся нараджае» (для дзіцячага хору), кант 18 ст. «Новы год бяжыць», «Узбранай ваяводзе. Афонскі распеў», «Сюіта калядных песень», «Ойча наш» А.Кастальскага, «Савет прывечны» Д.Салаў
271
МАГІЛЁЎСКІ
ёва, «Messe breve №47» А.Дзюранда, «Вальс» з сюіты №2 Д.Шастаковіча, «Матушка Марыя» У.Бяляева, «Нараджэнне Хрыстова» М.Малевіча і В.Афанасьева, хор цірольцаў з оперы «Вільгельм Тэль» Дж.Расіні і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант міжнар. фестывалю духоўнай музыкі «Магутны Божа» (2012), абл. конкурсу дзіцячых харавых калектываў (2010, абодва г. Магілёў) і інш.
С.М.Гарбацюк.
МАГІЛЁЎСКІ ЎЗОРНЫ ЭСТРАДНЫ АРКЁСТР. Створаны ў 2001 у г. Магілёў пры гар. гімназіі №1. У 2013 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік А.А.Тракімас. У складзе аркестра 25 чал. ва ўзросце ад 11 да 16 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё муз.эстэтычнай культуры, выхаванне маст. густу ўдзельнікаў. У рэпертуары творы бел. і замежных кампазітараў «Элегія» У.Солтана, «У настроі» Дж.Гарланда, «Ідучы за BoneyМ» Ф.Суэйзі, «Шлях да поспеху» Э.Тодта, «Містэр, містэр» Х.Халера, «Modern Talking» М.Шнайдэра і інш. Калектыў — дыпламант абл. конкурсу інструм. ансамбляў (2009), абл. этапу рэсп. аглядуконкурсу дзіцячай творчасці «Добры дзень, свет!» (2013, абодва г. Магілёў) і інш.
Д.В.Хаванскі.
МАГІЛЁЎСКІ ФАРНЫ КАСЦЁЛ, Казіміраўскі касцёл, пом
Магілёўскі ўзорны эстрадны аркестр.
нік архітэктуры класіцызму ў г. Магілёў. Пабудаваны ў 1604 па фундацыі караля Жыгімонта ПІ. З’яўляўся кафедральным да пераносу кафедры ў кляштар кармелітаў. У 1810 перабудаваны. Мураваны аднанефавы прамавугольны ў плане будынак з бакавымі прыбудовамі, 5граннай апсідай і 2вежавым гал. фасадам. Усх. і зах. фасады вырашаны ў выглядзе класічных порцікаў. Аб’ём завершаны драўляным купалам на нізкім барабане. Хоры, дзе размяшчаўся 7галосы арган, падтрымліваліся 4 драўлянымі слупамі. Тры алтары былі ўпрыгожаны драўлянай скульптурай. Унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Захаваўся часткова.
МАГІЛЁЎСКІ ФІЛІЯЛ БЕЛАРЎСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАЙ АКАДЭМІІ МЎЗЫКІ. Засн. ў 1990 у г. Магілёў як пед. фт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. 3 2011 філіял. Навучанне дзённае, на бюджэтнай і камерцыйнай аснове. У 2013/14 навуч. годзе 2 кафедры: харавога дырыжыравання і інструм. выканальніцтва; нар. інструментаў. Пры філіяле дзейнічаюць творчыя калектывы: камерны аркестр, акадэмічны хор, аркестр нар. інструментаў — пастаянныя ўдзельнікі муз. фестываляў, у т.л. «Магутны Божа» (2005, 2012), царк. музыкі (2011, г. Гайнаўка, Польшча), духоўнай музыкі «Крыштальная кап
ліца» (2013, Масква) і інш., лаўрэаты і дыпламанты міжнар. фестываляў.
МАГІЛЁЎСКІ ЦАРКОЎНААРХЕАЛАПЧНЫ МУЗЁЙ. Існаваў у 1897—1918 у г. Магілёў. Засн. бел. археолагам, этнографам і краязнаўцам Е.Р.Раманавым. Размяшчаўся ў будынку б. бернардзінскага кляштара. Пл. экспазіцыі 140 м2. У фондах музея налічвалася больш за 6 тыс. адзінак захоўвання. Экспанаты былі атрыманы ў асноўным з рызніц і царк. сховішчаў, а таксама з археал. раскопак, праведзеных самім Е.Р.Раманавым. Найб. цікавыя экспанаты: абразы 16—18 ст. магілёўскага, маскоўскага, смаленскага, стараверскага пісьма на палатне і дошках, выразаныя з дрэва, медзі, свінцу; калекцыя напрастольных і нацельных крыжоў (у асноўным 18 ст.), медны пацір 17 ст., інкруставаная даразахавальніца 18 ст., плашчаніца 1566, шытая шоўкам і золатам, сярэбраная мітра магілёўскага архіепіскапа Георгія Каніскага (1758), часткі разных іканастасаў, царскія вароты і бакавыя алтарныя дзверы 17—18 ст., скульпт. выявы святых і інш.; надмагільная пліта княгіні ДруцкайСакалінскай (1588), драўляныя надмагіллі 17—18 ст. У бібліятэчным аддзеле захоўваліся Мінея 1490х гг., выдадзеная ў Кракаве; шматлікія богаслужэбныя кнігі 16—18 ст.: Біблія 1751 з гравюрамі, напрастольныя евангеллі 1568, 1637, 1640, 1764; кнігі магілёўскіх, маскоўскіх і львоўскіх выданняў 17—18 ст.: «Гутаркі Іаана Златавуста» (1623), «Словы і прамовы...» (1760— 64) архіепіскапа Наўгародскага Феафана Пракаповіча. У архівах музея зберагалася больш за 4 тыс. дакументаў пераважна 17 ст., 26 каралеўскіх грамат 16—18 ст., у т.л. польск. караля і вял. кн. літоўскага Стафана Баторыя на магдэбургскае права Магілёву (1577), інвентары горада, замка, воласці (1604) і інш. У 1920— 30я гг. экспанаты музея знаходзіліся ў Магілёўскім дзярж. музеі, але былі страчаны ў 1941 у пачатку Вял. Айч. вайны.
272
МАПЛЁЎСКІЯ
МАГІЛЁЎСКІ ЧЫГЎНАЧНЫ ВАКЗАЛ, помнік архітэктуры позняга класіцызму ў г. Магілёў. Пабудаваны ў 1902. Пасля Вял. Айч. вайны рэканструяваны (часткова зменены ўнутраная планіроўка і знешні выгляд). Мураваны аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак з 2 невял. прыбудовамі па тарцах. Гал. фасад вылучаны 3 рызалітамі, завершанымі атыкамі. Прасценкі паміж аконнымі праёмамі дэкарыраваны руставанымі пілястрамі. У цэнтры гал. фасада 8гранны светлавы барабан з невысокай 4граннай вежай (у 1990я гг. пасля рэканструкцыі накрыты купалам). Будынак унесены ў Дзярж. спіс гістрыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
МАГІЛЁЎСКІ ШКОЛЬНЫ ТЭАТР. Існаваў у 1722—32 у г. Магілёў пры езуіцкім калегіуме. Захаваліся 3 друкаваныя праграмы паказаў 3 панегірыкаў: — «Ганаровыя сармацкія знакі — дзедавы сякіры Асалінскіх» (1722) з антыпралогам, пралогам і алегарычным эпілогам, інтэрлюдыямі (з нагоды наведання графам Францішкам Асалінскім); — «Ключ ведаў, далучаны да ключа прадзедаўскага герба Міхалоўскіх» (1726) з алегарычным пралогам, харамі і эпілогам, інтэрлюдыямі (услаўляўся заснавальнік мясц. шляхецкага роду Мельхіёр Міхалоўскі); «Укаранаванае жыццё мудрасці» (1732) на лац,польск. мове з алегарычным пралогам, харамі і эпілогам (у гонар роду М.Юрылеўскага — пра прынца, які заняў трон і сваёй мудрасцю і воінскімі доблесцямі прынёс карысць дзяржаве). Аўтарамі п’ес звычайна былі выкладчыкі паэтыкі і рыторыкі, сярод якіх Я.Любсевіч, С.Свентахоўскі і Р. Бжазоўскі.
«МАГІЛЁЎСКІЯ ВЁДАМАСЦІ», абласная грамадскапалітычная газета. Заснавальнікі — магілёўскія абл. выканаўчы кт і Савет дэпутатаў. Выдаецца з 1990 у г. Магілёў на рус. і бел. мовах 2 разы на тыдзень. 1нфармуе аб падзеях грамадскапаліт.,