Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
сы», што выявілася ў іх арыентацыі на высокамастацкасць і элітарнасць творчасці. Адметнасць узвышэнства падкрэслена ў «Тэзісах» А.Бабарэкі, паўнавартасным маст. маніфесце літ. аб’яднання. Узвышэнцы практыкавалі літ. нонканфармізм, пошук ідэйнай і маст. цэласнасці, арыентаваліся на бел. ідэю (адраджэнцтва), шукалі стымулы эстэтычнага абнаўлення ў фалькл. спадчыне, імкнуліся да дынамічнай вобразнасці. У адным са сваіх тэзісаў А.Бабарэка абгрунтоўваў прынцып аквітызму, які прадугледжваў пераўтварэнне творчай энергіі мас у творчую энергію лры. Традыцыі М. ў бел. лры мелі развіццё на працягу ўсяго 20 ст. і ўплываюць на лру ў 21 ст.
У архітэктуры прадстаўнікі М. дэкларавалі разрыў з папярэднім гіст. досведам і класічнымі традыц. формамі мастацтва, лічылі асновай творчага метаду фармальны эксперымент, імкнуліся дасягнуць прынцыповай арыгінальнасці, абстрагаванасці, умоўнасці. М. у архітэктуры выявіўся ў такіх кірунках, як рацыяналізм, канструктывізм, функцыяналізм, бруталізм, артдэко, баўгауз, арганічная архітэктура і інш. У архітэктуры Беларусі М. рэалізаваны ў пабудовах канструктывістаў: комплекс БДУ (1928—31, архіт. І.Запарожац, Г.Лаўроў), будынак Дзярж. бкі Беларусі (1932, архіт. Г.Лаўроў), Дзярж. тэатр оперы і балета Беларусі (1933, архіт. І.Лангбард) — усе ў Мінску; Віцебскі клуб металістаў (1929— 32, архіт. А.Васільеў) і інш. Выраз «мадэрнізм у архітэктуры» часам выкарыстоўваецца як сінонім тэрміна «сучасная архітэктура», аднак апошні мае больш шырокае значэнне.
У выяўленчым м а с т а ц т в е выявіўся праз фармальнапластычныя, кампазіцыйныя і каларыстычныя пошукі новых форм выяўл. мовы, спробы адлюстравання падсвядомасці чалавека ў маст. творчасці. Заснаваны на ўнутранай свабодзе аўтара, яго асаблівым светапоглядзе. Мадэрністы, адлюстроўваючы кры
279
МАЕЎСКАЯ
зіс буржуазнай культуры, выражалі разрыў з традыцыямі рэалізму і эстэтыкай мінулага. Яны адвяргалі рацыянальную думку і логіку ў творчасці, у выніку чаго іх мастацтва насіла пераважна ірацыянальны характар. Гал. мэта М. — стварэнне арыгінальных твораў якія ўвасабляюць новыя выразныя сродкі мастацтва. Як маст. кірунак аб’ядноўваў унутрана неаднастайныя маст. з’явы, што засноўваліся на агульных маст., філас. і светапоглядных прынцыпах. Да найб. значных плыняў М. адносяцца імпрэсіянізм, неа і постымпрэсіянізм, экспрэсіянізм, мадэрн, фавізм, кубізм, футурызм, а таксама абстрактнае мастацтва, дадаізм, сюррэалізм. У Беларусі М. узнік у пач. 20 ст. і найб. распаўсюдзіўся ў маст. асяроддзі Віцебска дзякуючы творчасці М.Шагала, К.Малевіча, Л.Лісіцкага і інш. (гл. «Сцвярджальнікі новагамастацтва»),
У музыцы ў пач. 20 ст. тэрмінам «М.» абазначалі позні муз. рамантызм (Г.Малер, Р.Штраус) і імпрэсіянізм з тыповай для іх дэструкцыяй танальнай гармоніі, класічных форм, традыц. метрыкі і рытму, тэматызму і інш. Гэта выяўлялася ў форме прадаўжэння рамантычных традыцый адначасова з выпрацоўкай уласнай стылявой сістэмы. Пазней стаў сінонімам паняццяў «новая музыка» (тэрмін П.Бекера, 1919) і «музычны авангардызм», якія прадугледжвалі прынцыповае адмаўленне традыцый. У канцы 1970х гг. характэрная для М. паскораная змена фармальных метадаў і прыёмаў кампазіцыі прывяла да плыняў т.зв. «новай прастаты», якія парадаксальным чынам імкнуліся да аднаўлення рамантызму. Музыка ў эстэтыцы М. ацэньвалася як бы з пазіцыі будучага развіцця. Нягледзячы на тое, што М. ігнаруе традыц. каштоўнасці, буйныя кампазітары, якія знаходзяцца пад яго ўплывам, ствараюць значныя муз. творы, дзе адлюстроўваюць складанасць і супярэчлівасць чалавечай свядомасці ва ўмовах су
часнай рэчаіснасці. У сучасным сэнсе тэрмін «М.» вызначае паслядоўнасць навацый авангарду. У Беларусі М. узнік у 1960я гг., аднак значнага распаўсюджання не атрымаў і існаваў у выглядзе рэканструкцыі стылю мадэрн.
Літ.: Сарабьянов Д.В.Модерн. Нсторнястнля. М., 2001;Харэўс кі С.В. Гісторыя мастацтва і дойлідства Беларусі. Вільня, 2007.
Э.С.Дубянецкі (агульная частка), П.В.Васючэнка (літаратура), Ю. Т.Шэстак (архітэктура), Д.А.Краўчанка (выяўленчае мастацтва).
МАЁЎСКАЯ Ніна Васілеўна (4.12. 1938, г. Любань — 19.3.2011), беларуская пісьменніца. Скончыла БДУ (1963), Мінскую вышэйшую парт. школу (1980). У 1968—78учас. «Промышленность Белорусснн», з 1980 у выдве «Юнацтва», у 1985—92 у час. «Беларусь». Асн. тэмы твораў — жыццё сучасных горада і вёскі, вайна і мір, патрыятычная і маральнаэтычная праблематыка. Аўтар кн. прозы «Агата» (1970), «Такая позняя вясна» (1984), «Холад доннай вады» (1989), паэзіі «Падаюць даспелыя ранеты» (2001), «Мая ўлюбёная краіна» (2004). Пісала для дзяцей (кн. «Ляці, верабейка», 1969; «Андрэйкава казка, або Прыпавесць пра намаляваны і жывы свет», 1999.
Тв.: Надзеевіч. Мінск, 1983; Арніка. Мінск, 1993; Трывожна шумяць ясакары. Мінск, 1993; Шчасце: аповесці і апавяданні. Мінск, 2011.
МАЁЛІКА (італьян. maiolica ад б. назвы вострава Мальёрка), вырабы з абпаленай гліны, пакрытыя непразрыстай палівай (посуд, дробная пластыка, плітка дэкаратыўная, каф/іяў від керамікі. М. таксама называюць кераміку з каляровымі глазурамі на фаянсавым і фарфоравым белым ці каляровым чарапку. Дэкар. малюнак наносяць перад абпальваннем па сырой паліве; пасля абпальвання пры адносна невысокай тэмпературы фарбы захоўваюць свой колер. М. са старажытнасці вядома ў Егіпце, Вавілоніі, Іране, росквітуда
сягнула ў 15—17 ст. у Італіі, Іспаніі, Францыі, Германіі. На тэр. Беларусі вядома з 12 ст. Рознакаляровыя маёлікавыя пліткі, фрагменты посуду і цацак знойдзены ў Гродне (маёлікавы дэкор сцен Каложскай царквы), Пінску, Тураве, Полацку. У 15—19 ст. у многіх гарадах Беларусі выраблялі маёлікавы посуд і кафлю з паліхромным рэльефным дэкорам. У 2й пал. 17 ст. майстрыцаніннікі — выхадцы з Беларусі (С.Грыгор’еў, С.Іваноў, І.Максімаў, П.Заборскі і інш.) традыцыю вырабу паліхромнай маёлікавай кафлі прынеслі ў Маскоўскую дзяржаву. У канцы 19 — пач. 20 ст. кафлю выраблялі на заводах у Мінску, Віцебску, Бабруйску, Копысі (Аршанскі рн), Івянцы; М. пашырылася ў нар. ганчарстве. 3 1951 маёлікавы посуд выпускаў Мінскі фарфорафаянсавы зд, з 1978 — Добрушскі фарфоравы завод, з 1970х гг. — прадпрыемствы аб’яднання «Беларуская мастацкая кераміка». 3 1960х гг. М. набыла пашырэнне ў творчасці прафес. мастакоўкерамістаў: М.Байрачнага, М.Бяляева, Г.Гаўрылава, А.Дзятлавай, Ф.Зільберта, А.Зіменкі, В.Калтыгіна, А.Концуба, М.Несцярэўскага, Т.Паражняка, В.Прыешкіна, Г.Пусева, З.Раўко, Т.Сакаловай, У.Угрыновіча, М.Шаўцовай, Ф.Шостака і інш. Мастакі ствараюць дэкар. посуд, дробную пластыку, кампазіцыі станковага характару, дэкар. пано і інш., эксперыментуюць у галіне маст. магчымасцей гліны, эмаляў іглазураў. Я.М.Сахута. МАЁРАЎ Генрых Аляксандравіч (н. 6.9.1936, г. УланУдэ, Бурація, Расія), расійскі і беларускі артыст балета, балетмайстар, педагог. Засл. дзеяч мастацтваў Бураціі (2001) і Расіі (2007). Скончыў Кіеўскае харэагр. вучылішча (1957). 3 1972 балетмайстар, з 1977 гал. балетмайстар Тэатра оперы і балета ў Кіеве. 3 1979 гал. балетмайстар Дзярж. ансамбля танца Беларусі. У 1983—86 у Муз. тэатры ў Маскве. 3 1988 заг. кафедры, у 2004—10 маст. кіраўнік Маскоўскага харэагр. інта. Балеты М. вылучаюц
280
МАЖЭЙКАВА
ца танцавал ьнасцю, жыццярадаснасцю, даступнасцю харэагр. драматургіі. Майстар харэагр. мініяцюры. У Дзярж. тэатры оперы і балета Беларусі паставіў балеты «Чыпаліна» К.Хачатурана (1978), «Курган» Я.Глебава (1982). Дзярж. прэмія СССР 1976.
МАЖАРА, у беларусаў грузавая 4колавая павозка з бартавымі драбінамі (дошкамі або рашоткамі) для коннай ці валовай запрэжкі. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 16 ст. У сялянскіх гаспадарках бытавала дыяхронна і не ўсюды, у некаторых раёнах Падняпроўя і Цэнтр. Беларусі з пач. 20 ст. Паводле спосабу злучэння пярэдняй і задняй частак (ходаў) М. былі развадныя (пярэдні і задні хады маглі разводзіцца на больш шырокую, неабходную адлегласць для транспарціроўкі лесу) і неразвадныя, якія мелі своеасаблівы кузаў, часта з высокімі бартамі (драбінамі; да 1 м і болей) і служылі для перавозкі снапоў саломы, сена. На Палессі бытавалі вузкія М. (каля 0,8 м), зручныя пры яздзе па лясных дарогах.
В.С.Цітоў.
МАЖОРАМШОРНАЯ СІСТЭМА, 1) гарманічная танальная сістэма, пабудаваная на аснове мажорнага і мінорнага ладоў. 2) Аб’яднанне мелодыкагарманічных сродкаў, якія належаць ладам процілеглага нахілення, т.зв. аб’яднаная М.м.с. Адна з форм ускладнення дыятанічнага мажору і мінору, што ўзнікла ў выніку іх узаемадзеяння. Шматпланавае выкарыстанне акордыкі накіравана на выяўленне іх маляўнічавыразных і дынамічных магчымасцей. Вылучаюць наступныя асобныя разнавіднасці аб’яднаных М.м.с.: аднайм., паралельная і аднатэрцавая. Шырокі дыяпазон выяўл. сродкаў М.м.с. дае магчымасць выкарыстоўваць іх на розных этапах развіцця муз. формы — у экспазіцыйных будовах і распрацовачных раздзелах, кульмінацыях і кадэнцыйных завяршэннях. Пстарычна М.м.с. як асобная поліладавая сістэма развілася ў нет
рах класічнай танальнай сістэмы. У бел. прафес. музыцы сродкі аб’яднаных М.м.с. успрыняты праз традыцыі класікарамантычнага мастацтва 19 ст. і рус. муз. культуру 19—20 ст. Характэрнай рысай гармоніі твораў бел. кампазітараў з’яўляецца шматграннае выкарыстанне сродкаў і заканамернасцей класічнай М.м.с., што найбольш ярка праявілася ў творчасці Н.Орды, М.К.Агінскага, М.Ельскага. Традыцыі класічнай гармоніі выяўляюцца ва ўзаемадзеянні з комплексам ладагарманічных сродкаў, генетычна звязаных з нац. нар.песенным мастацтвам (М.Аладаў, Л.Абеліёвіч, А.Багатыроў, Г.Вагнер, Я.Глебаў, П.Падкавыраў, Я.Цікоцкі і інш.).
МАЖЭЙКА Зінаіда Якаўлеўна (6.12.1933, г. Орша — 8.3.2014), беларускі этнамузыколаг. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1987). Др мастацтвазнаўства (1992). Скончыла Бел.
кансерваторыю (1961). У 1966—2011 у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН у Беларусі. Працавала ў галіне тэарэт. этнамузыкалогіі і практычнай фалькларыстыкі. Асн. даследаванні па сістэмнай тыпалогіі бел. песеннага фальклору, яго арэальным, сац. і экалагічным аспектах, муз. кампаратывістыцы, гісторыі этнамузыкалагічнай навукі. Аўтар манаграфій «Песенная культура беларускага Палесся» (1971), «Песні беларускага Паазер’я» (1981), «Песні Беларускага Палесся» (вып. 1—2, 1983—84), «Каляндарнапесенная культура Беларусі» (1985), адзін з аўтараў і рэд. кн. «Беларус