• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    I. Ю. Царык.
    МАЗЬІРСКАЯ ЎЗОРНАЯ СТЎДЫЯ ЭСТРАДНЫХ СПЁВАЎ. Створана ў 1997 у г. Мазыр пры гар. Доме культуры (з 2004 rap. Палац культуры). У 1999 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: С.А.Стацэнка (з 1997), С.І.Чумако
    289
    МАЗЫРСКАЯ
    гліны (вазы, збаны, кашпо, фігуркі ручной работы і інш.); з лазы ручнога пляцення (кошыкі, латкі, хлебніцы, падносы, цукерачніцы і інш.); тканыя рэчы з ільняной, баваўнянай, паўшарсцяной пражы з насычаным чырвоным арнаментам (ручнікі, абрусы, дарожкі і інш.); швейныя вырабы (сталовыя камплекты, спальную бялізну, адзенне, ут.л. сцэнічныя касцюмы, нац. бел. мужчынскія і жаночыя сарочкі, спец. адзенне). Экспарт у Расію. Т.А.Шкрэд.
    МАЗЫРСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЙКА імя А.С.Пушкіна. Засн. ў 1919 у г. Мазыр як гар.
    бка.З 1946 Палеская абл. бка. У1949 прысвоена імя А.С.Пушкіна. У 1975 у выніку цэнтралізацыі сеткі дзярж. масавых бк горада стала цэнтр. гар. бкай. 3 2007 сучасная назва. Кніжны фонд (2014) 125,5 тыс. экз., звыш 12 тыс. чытачоў. Асн. кірункі дзейнасці: краязнаўства, патрыятычнае і культ. выхаванне чытачоў фарміраванне здаровага ладу жыцця, арганізацыя вольнага часу насельніцтва. У 1998 створаны публічны цэнтр прававой інфармацыі. Установа працуе па бібліятэчных праграмах «Зямля Мазырская — жамчужына стагоддзяў», «За прыгажосць часоў будучых». Прымае ўдзел у міжнар. дзіцячым
    фестывалі юных талентаў «Зямля пад белымі крыламі», агульнагар. мерапрыемствах, прымеркаваных да святочных дат. Перыядычна афармляюцца кніжныя выстаўкі, праводзяцца літ.муз. салоны, сустрэчы са знакамітымі людзьмі горада і раёна. Пры бцы дзейнічае клуб садаводаўагароднікаў «Крыніца» (з 1991).
    МАЗЫРСКІ АБ’ЯДНАНЫ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1948 у г. Мазыр як Палескі абл. краязнаўчы музей. У 1954 перайменаваны ў Мазырскі краязнаўчы музей. У 1977 закрыты, аднавіў працу ў 1984. 3 2000 сучасная назва. Музей размешчаны ў
    Да арт. Мазырскі аб’яднаны краязнаўчы музей:
    1 — экспанат музеямайстэрні мастакакераміста М.М.Пушкара; 2 — фрагмент экспазіцыі музея народнай кулыпуры Мазыршчыны «Палеская веда»; 3 — фрагмент экспазіцыі краязнаўчага музея; 4 — гістарычны цэнтр «Мазырскі замак».
    290
    МАЗЫРСКІ
    7 будынках агульнай пл. 2446 м2, з іх пл. экспазіцыйная — 1505,69 м2, выставачная — 297,07 м2. Асн. фонд — 28 149 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 19 149 (2013). У структуры музея: выставачная зала (дзейнічае з 1984), музеймайстэрня мастакакераміста М.М.Пушкара (з 1991), галерэя творчасці мастака У.А.Мінейкі (з 2005), музеі нар. культуры Мазыршчыны «Палеская веда» (з 1999), краязнаўчы (з 1993) з дэкар. аформленым гіст. цэнтрам «Мазырскі замак» (з 2005), партыз. славы ў в. Раманаўка Мазырскага рна (з 1989). У музеі нар. культуры Мазыршчыны «Палеская веда» гал. экспазіцыю складае інтэр’ер палескай хаты 19 ст., дзе знаходзяцца ткацкі станок, ручнікі, галаўныя ўборы — наміткі з Тураўшчыны, прадметы побыту і прылады працы тагачасных сялян. Гіст. цэнтр «Мазырскі замак» — унікальны музейны комплекс, які ўключае ландшафтную зону з архітэктурнапланіровачнай забудовай. На яго тэр. захаваліся падмурак царквы Св. Спаса пач. 15 ст. і студня глыбінёй больш за 70 м. У 3 вежах размясціліся пастаянныя экспазіцыі: «Зборная» з муляжамі зброі перыяду ВКЛ, «Адміністрацыйная» з гіст. атрыбутамі rap. улад (пячатка, гербы) і «Паляўнічая», дзе прадстаўлены рыштунак палескага паляўнічага і яго трафеі. У дні свят на тэр. замка арганізуюцца выстаўкі пад агульнай назвай «Рамесніцкая Слабада запрашае». У музеі партыз. славы захаваліся партыз. зямлянкі, у яго будынку зберагаюцца дакументы пра дзейнасць партыз. атрадаў на тэр. Мазырскага краю.
    /. /. Васількова.
    МАЗЫРСКІДЗЯРЖАЎНЫ МУЗЬІЧНЫ КАЛЁДЖ. Засн. ў 1969 у г. Мазыр як муз. вучылішча, з 2007 каледж. Прымае асоб з базавай адукацыяй. Навучанне дзённае, на бюджэтнай аснове. У 2013/14 навуч. годзе спецыяльнасці: дырыжыраванне (акадэмічны хор), інструм. выканальніцтва. На базе каледжа працуюць: дзіцячая школа мастацтваў (з 1992),
    філіял завочнага фта Бел. ўнта культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «народная творчасць» (з 1995). Дзейнічаюць творчыя аматарскія калектывы: харавы калектыў, аркестры духавых інструментаў, бел. нар. інструментаў, рускіх нар. інструментаў і камерны. На базе ўстановы праводзяцца адкрытыя рэгіянальныя фестывалі дзіцячага вак.харавога мастацтва «Пяючая вясёлка» (з 2011), фестывальконкурс інструм. ансамбляў (з 2014).
    І.Ю.Кісялёва.
    МАЗЬІРСКІДЗЯРЖАЎНЫ ПВДАГАП'ЧНЫ ЎНІВЕРСІТДТ імя І.П. Шамякіна. Засн. ў 1944 у г. Мазыр як настаўніцкі інт. 3 1964 імя Н.К.Крупскай. 3 2001 пед. ўнт, з 2006 імя І.П.Шамякіна. Навучанне дзённае і завочнае, на бюджэтнай і камерцыйнай аснове. У 2013/14 навуч. годзе 9 фтаў: фізікаматэматычны, філал., інжынернапед., біял., фіз. культуры, тэхналогіі, дашкольнай і пачатковай адукацыі, падрыхтоўкі да ВНУ і прафарыентацыі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. Аспірантура з 1992. Выдае навук.метадычны час. «Веснік Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта», інфармацыйны бюлетэнь «Мазырскі педуніверсітэт». У складзе ВНУ дзейнічае Музей этнаграф. культуры Палескага краю і ГІСТОрыі ўнта. Э.Е.Грышчанінаў.
    МАЗЬІРСКІ ДРАМАТЬІЧНЫ ТЭАТР імя І.Мележа. Створаны ў 1990 у г. Мазыр на базе нар. тэатра rap. Дома культуры як Бел. эксперымент. тэатр «Верасень». 3 1994 сучасная назва. Заснавальнік М.Колас. Маст. кіраўнікі: С.Кліменка (з 1991), В.Ласоўскі (з 1994); гал. рэж. Р.Цыркін (з 2001), гал. мастакі: П.Захараў (з 1999), А.Дзюбак (з 2009). Значнае месца ў рэпертуары займаюць спектаклі класікаў бел. лры і сучасных драматургаў: «Мар’я» А.Кудраўцава (1991), «Прыязджайце да нашай вёскі» Г.Марчука (1993), «Трышчан ды Іжота» С.Кавалёва (1995), «Іх чац
    вёра» Г.Запольскай (1999), «Каханне Ганны Чарнушкі» А.Петрашкевіча (2000), «Каб Адам не саграшыў» В.Галубка і Л.Родзевіча (2001), «Атрута» паводле Я.Коласа (2002), «Трыбунал» А.Макаёнка, «Млечны шлях» паводле К.Чорнага (абодва 2004), «Не пакідай мяне...» А.Дударава (2005), «Паўлінка» паводле Я.Купалы і Ф.Аляхновіча (2006), «Раскіданае гняздо» Я.Купалы (2007), «Бліндаж» паводле В.Быкава, «Чатыры крыжы на сонцы» А.Дзялендзіка (абодва 2009) і інш. Ставяцца спектаклі, якія ўздымаюць сур’ёзныя маральнафілас. праблемы: «Дрэвы паміраюць стоячы» А.Касоны (2000), «Жарсці пад вязамі» Ю.О’Ніла (2002) і інш. Сярод пастановак рус. і замежных аўтараў: «Бяда ад пяшчотнага сэрца» В.Салагуба (2001), «Жаніцьба» М.Гогаля, «Дзядзька Ваня» А.Чэхава (абодва 2004), «На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага (2005), «Дарагая Памэла» Дж.Патрыка (2007), «Асабліва ўлюблёны таксіст» Р.Куні (2010), «Бойкае месца» А.Астроўскага, «Трагедыя прынца Дацкага» У.Шэкспіра (абодва 2012), «Брыгадзір» Д.Фанвізіна (2013), «Абдураны муж» Мальера (2014) і інш. Поспех у гледачоў і станоўчыя водгукі крытыкаў мелі спектаклі «Абрыкосавы рай» А.Ісаевай (2003), «Гімпл — дурань» паводле І.Зінгера (2006), «Саня, Ваня, з імі Рымас» У.Гуркіна, «Прыватная гісторыя» Н.Каўарда (абодва 2011), «Антракт» А.Марданя (2012), «Ханума» А.Цагарэлі (2013) і інш. У тэатры ўпершыню ў Беларусі ажыццёўлена пастаноўка п’ес «Антыгона ў НьюЁрку» Я.Главацкага (2001), «Каханне ў стылі барока» Я.Стэльмаха (2003). Для дзяцей пастаўлены спектаклі: «Кошчын дом» С.Маршака (1992), «Снежная каралева» Я.Шварца (1997), «Навагоднія прыгоды Бураціна» А.Якімовіча (2002), «Снягурка» М.Барценева (2003), «Беласнежка і сем гномаў» Л.Усцінава і А.Табакова, «Жылабыла Сыраежка» В.Зіміна (абодва 2004), «Братка Ліс і братка Трус»
    291
    МАЗЫРСКІ
    2
    Да арт. Мазырскі драматычны тэатр: 1 — будынак тэатра; 2 — сцэна са спектакля «Бліндаж» паводле В.Быкава. 2009; 3 — сцэна са спектакля «Каханне Ганны Чарнушкі» А. Петрашкевіча. 2000; 4 — сцэна са спектакля «Саня, Ваня, з імі Рымас» У.Гуркіна. 2011.
    С.Астраханцава, «Чароўнае верацяно» Т.Баевай (абодва 2009), «Маладзільныя яблыкі» С.Лежневай (2011), «Навагоднія інтрыгі Мацвея — Генеральнага Злыдня» І.Чэрнышава (2012), «Хто з’есць Калабка?» С.Бялова, С.Куваева (2013), «Капрызная прынцэса» Х.К.Андэрсена (2014) і інш. У трупе тэатра (2014) артысты: Б.В.Арлоўскі, І.А Бабына, A.А. Бычкоўскі, А.Я .Драгамірэцкая, С.А.Джэліева, В.І.Дубраў М.Б.Кавалевіч, А.А.Кашаед, В.А.Кашынская, В.В.Кіцук, М.А.Кліменка, Я.У.Кузьмянкоў Д.С.Махнавец, К.М.Мельнік, Л.М.Мельнік, П.Л.Перапеча, А.Ф.Пракопава, В.В.Рослікава,
    Н.У.Скамарохава, А.У.Спірыдовіч, І.Ф.Сцепавая, А.А.Фяськоў, Л.Р.Харланчук, Ю.У.Шмак.
    Будынак тэатра — помнік архітэктуры канструктывізму. Узведзены ў 1929—32 на цэнтр. вуліцы горада — Ленінскай як клубтэатр (пазней размяшчаўся rap. Дом культуры). На гал. фасадзе Ппадобнага ў плане 2павярховага асіметрычнага мураванага будынка вылучаецца круглы з 6 калонамі аб’ём з уваходам у глядзельную частку. Паверхі звязаны параднай 3маршавай лесвіцай. Маст. аблічча будынка вырашана лаканічнымі сродкамі. У канцы 1990х гг. праведзена рэканструкцыя будынка,
    які мае вял. і малую сцэны. Вядзецца рэканструкцыя вял. глядзельнай залы (2014). Спектаклі праходзяць у малым зале. У будынку працавалі мазырскія тэатры: рабочай моладзі (з 1935), калгаснасаўгасны (1935—38), Палескі абл. драм. тэатр (1938—41, 194446).
    МАЗЬІРСКІ ЗАМАК. Існаваў у 1618 ст. у г. Мазыр. Пабудаваны каля 1543 на месцы стараж. ўмацаванага дзяцінца. Паўавальны ў плане драўляны замак (120 х 60 м). Меў абарончыя сценыгародні з байніцамі і машыкулямі, 2 вежы і вежубраму з пад’ёмным мостам цераз роў. Усе ве
    292
    МАЗЫРСКІ
    жы былі чацверыковыя з шатровымі дахамі, унутры падзелены на 7 баявых ярусаў. У 1576 замак меў 5 вежаў, завершаных купаламі. У абарончую лінію ўваходзілі таксама 2 дамы паміж гароднямі. На тэр. замка знаходзіліся Спаская царква, дом гараднічага, скарбніца, свірны, скляпы і інш. пабудовы. Замак часта разбураўся. У 18 ст М.з. — замкавапалацавы комплекс, які складаўся з драўлянага палаца ў цэнтры і гасп. зоны. Аднапавярховы палац быў накрыты высокім ламаным гонтавым дахам з круглымі люнетамі, уключаў вял. прыхожую, вакол якой размяшчаліся жылыя пакоі, алькеж, аптэка, пакой ключніка і залу. Гасп. зона сфарміравалася за палацам. Каля ўязной брамы знаходзіліся канцылярыя старосты і стайня з вазоўняй. Пры раскопках замчышча сярод рэшткаў знойдзены печ, шкляныя бранзалеты, прасліцы, унікальная кафля з выявай жанчыны (2я пал. 16 ст.).