• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Культ. пласт ад 0,6—0,8 м (у цэнтры), да 2—2,2 м (уздоўж зах. краю пляцоўкі). Да стараж.рус. часу 12— 13 ст. адносяцца рэшткі каменярэзнай майстэрні. Побач з пабудовай знойдзена вял. карчага (выш. і найб. дыям. тулава 50 см), укапаная ў мацярык па еамае вусце. На яе баках захаваліся кропкі зялёнай палівы. У культ. пласце выяўлена каля
    Да арт. Мазыр. Знаходкі з гарадзішча на Гары Камунараў. Амфара (1), шкляныя бранзалеты /2—13 cm. (2—11), гліняная люлька 17ст. (12), жалезная спражка (13) і наканечнік стралы (14).
    900 шкляных бранзалетаў зялёнага, блакітнага, карычневага і салатавага колеру 12 — 1й пал. 13 ст. Значная іх частка кручаная, з шаблонным рыфленнем (ад 4 да 12 зубцоў, з шагам 14—23 мм), трапляюцца кручаныя, гладкія і рыфлёныя, інкруставаныя кантрасным шкляным (звычайна жоўтым) жгутом. Пераважная большасць керамічнага посуду прадстаўлена гаршкамі 12—15 ст. з дыям. вусця 11—29 см, амаль усе яны арнаментаваныя, частка пасудзін мае свідраваныя шыйкі. Металічныя вырабы 12—15 ст. прадстаўлены шырокалязовымі сякерамі (дзве — 12—13 ст., адна — 15—16 ст.), наканечнікамі стрэл, кордам канца 15 — 16 ст., рыбалоўнымі кручкамі, ключамі цыліндрычных замкоў (12—15 ст.), нажамі. Знойдзена каля 100 прасліц з прафілітавага сланцу і вапняку, бардовы сланцавы крыжык, больш за 100 кавалкаў і загатовак сланцу.
    У 17 ст. на Гары Камунараў была ўзведзена драўляная Спаская царква (дзейнічала да сярэдзіны 19 ст.). Побач знаходзіўся прыходскі могільнік. У 2004 у паўн.зах. частцы пляцоўкі выяўлены рэшткі храма ў выглядзе паўкруглай каменнай выбрукоўкі шыр. 1 м. Са знешняга боку падмуркаў знойдзены 3 пахаванні. У 2003— 04 на могільніку выяўлены 17 пахаванняў па абрадзе трупапалажэння
    286
    МАЗЫР
    ў труне ў ямах, галавой на 3: у дзіцячым знойдзена бронзавае кольца, астатнія — безынвентарныя. У сярэдзіне 19 ст. Гара Камунараў шчыльна забудавана драўлянымі і каменнымі жылымі і гасп. будынкамі. У 2004 пры раскопках ўскрыта частка пабудовы 2й пал. 19 ст. (са скляпеннем) памерамі 3,6—4,2 х 2,8 м. У яе запаўненні знойдзены ганчарны і шкляны посуд, касцяныя гузікі. Рэчавы комплекс 17—19 ст. прадстаўлены гаршковай і каробчатай кафляй, у т.л. з зялёнай палівай, белаглінянымі і дымлёнымі пасудзінамі, паліванай кухоннай і сталовай керамікай з геаметрычным і раслінным арнаментам, шкляным посудам, жалезнымі навяснымі замкамі і ключамі, нажамі, цвікамі, дробнымі манетамі ВКЛ і Рас. імперыі і інш.
    Паза межамі дзяцінйа праводзіліся назіранні за землянымі работамі, была абследаванатэр. ўрэчышчы Прыпяці, вывучаны культ. пласт на зах. і паўд. схілах Гары Камунараў (66 м2, І.І.Сінчук у 1988). Культ. пласт 18 — 1й пал. 19 ст. ўздоўж зах. схілу дасягае 2 м. На ПдЗ ад падножжа гары выяўлены рэшткі пабудовы 16—17 ст. з цэглыпальчаткі, знойдзена гаршковая і каробчатая кафля.
    Літ.: Трусаў А.А., Здановіч Н.І. Новае пра старажытны Мазыр: (па матэрыялах археалагічных даследаванняў 1981 — 1984 гг.) // Сярэдневяковыя старажытнасці Беларусі. Мінск, 1993; Сннчук й. Стеклянные браслеты нз Мозырской коллекцнн 1988 г. // Гісторыкаархеал. зборнік. Мінск, 2003. № 18; Колосовскнй Ю.В. Средневековый город //Мазыр: 850 год; у 3 т. Т. 1. Мазыр: гісторыя і сучаснасць. Гомель, 2005.
    Ю.У.Каласоўскі, А.А. Трусаў.
    МАЗЫР, горад у Гомельскай вобл., цэнтр Мазырскага рна. За 133 км на ПдЗ ад Гомеля, 7 км ад чыг. ст. Мазыр на лініі Калінкавічы—Оўруч (Украіна), аўтадарогамі звязаны з Гомелем, Бабруйскам, Оўручам. Буйнейшы порт на р. Прыпяць. 110,5 тыс. ж. (2013).
    Мяркуецца, што слав. паселішча, ад якога бярэ пачатак М., узнікла ў
    Гарадскі Палац культуры ў г. Мазыр.
    8 ст. У летапісах М. упершыню згадваецца пад 1155. 3 сярэдзіны 14 ст. ў складзе ВКЛ. Пасля адм.тэр. рэформы 1565—66 цэнтр павета Кіеўскага ваяв., з 1569 у Мінскім ваяв. ВКЛ. 28.1.1577 кароль Стафан Баторый выдаў М. прывілей на магдэбургскае права і герб. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, з 1795 цэнтр павета Мінскай губ. У 1878 — 7834 ж., 3 царквы, касцёл, сінагога. У 1879 засн. тэлеграфная станцыя, у 1885 — запалкавая фабрыка «Маланка». У 1897 — 8067 ж. У час кастр. Усерас. паліт. стачкі 1905 існавала т.зв. Мазырская рэспубліка. 3 1.1.1919 у БССР. 3 29.8.1919 да 10.8.1920 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 17.7.1924 цэнтр Мазырскага рна (з 5.10.1926 да 4.8.1927 у Слабодскім рне); з 17.7.1924 да 26.7.1930 і з 21.6.1935 цэнтр Мазырскай акругі. 3 20.2.1938 цэнтр Палескай вобл., з 27.9.1938 горад абл. падпарадкавання. У Вял. Айч. вайну з 22.8.1941 М. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія стварылі ў горадзе лагер смерці, загубілі 4,7 тыс. ж., больш за 1 тыс. чал. вывезлі на катаржныя работы ў Германію. Дзейнічала патрыятычнае падполле. Вызвалены 14.1.1944 воінамі 61й арміі ў ходзе МазырскаКалінкавіцкай аперацыі. 3 8.1.1954 у Гомель
    скай вобл. У 1959 у М. 25,7 тыс. ж., у 1970 — 48,8 тыс. ж., у 1997 — 108 тыс. ж.
    Асн. тэр. горада займае найб. высокую частку Мазырскай грады на правым карэнным беразе. На левым — рачны порт, вытворчая зона і жылы раён Пхоў. Асн. кампазіцыйныя восі: вуліцы Ленінская (гал., забудаваная 2—5павярховымі дамамі), Савецкая (забудаваная 3—5павярховымі дамамі), Інтэрнацыянальная, Чапаева, Рыжкова, Пралетарская. На перакрыжаванні вуліц Ленінская і Савецкая знаходзіцца плошча — адм.грамадскі і культурны цэнтр. Новы грамадскі цэнтр фарміруецца на верхнім плато каля Оўруцкай шашы. Горад развіваецца паводле генплана 2004. Новая забудова пераважна 9павярховая. Зона адпачынку — р. Прыпяць, на правым беразе — парк Перамогі з малымі архіт. формамі і атракцыёнамі, на левым — гар. пляж, лесапарк. У 2000я гг. праведзены добраўпарадкаванне цэнтр. вуліц, бульвараў Юнацтва і Малініна, рэканструкцыя кінатэатра «Мір» і інш.
    У 2013 у М. пед. ўнт імя І.П.Шамякіна, філіял Бел. ўнта культуры і мастацтваў, 3 каледжы, абл. ліцэй, гімназія, 3 прафес.тэхн. ліцэі, 14 сярэдніх школ, 4 школы мастацтваў, філіял Гомельскага вучылішча
    287
    МАЗЫРСКАЯ
    Мазырская заслужаная аматарская балетстудыя «AlexiS».
    алімпійскага рэзерву, 3 спарт. дзіцячаюнацкія школы алімпійскага рэзерву, 4 ДЮСШ, вучэбнапед. комплексы дзіцячы сад—сярэдняя школа і дзіцячы сад—пачатковая школа, 28 дашкольных устаноў, цэнтры: карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, сац.пед., 4 установы дадатковай адукацыі для дзяцей і моладзі, вучэбнавытворчы камбінат. Працуюць 4 палацы культуры, 2 дамы культуры, драм. тэатр імя І.Мележа, кінатэатр, 13 бк, аб’яднаны краязнаўчы музей, цэнтры: цыркавога мастацтва «Арэна», нац. культур і рамёстваў, эколагакульт., Парк культуры і адпачынку, 2 бальніцы, радзільны дом, 4 дыспансеры, 5 паліклінік, 30 аптэк, станцыя хуткай мед. дапамогі, цэнтры: мед. рэабілітацыі дзяцей, сац. абслугоўвання насельніцтва. Брацкія могілкі сав. воінаў і партызан; брацкая магі
    ла падпольшчыкаў, помнікі В.З.Харужай, сав. лётчыкам. Помнікі архітэктуры: Міхайлаўскі кафедральны сабор (1648), касцёл і кляштар цыстэрцыянак (1743—45). Каля М. помнікі археалогіі — паселішчы эпохі неаліту, гарадзішча і селішча ранняга Сярэдневякоўя.
    МАЗЬІРСКАЯ ЗАСЛЎЖАНАЯ АМАТАРСКАЯ БАЛЕТСГУДЫЯ «ALEXIS». Створанаў 1999уг. Мазыр пры Палацы культуры ААТ «Мазырскі НПЗ». У 2001 прысвоена званне «народны», у 2011 — «заслужаны аматарскі калектыў». Заснавальнік і маст. кіраўнік А.С.Зенчанка. У складзе студыі 150 чал. ва ўзросце ад 5 да 30 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя сучаснага танц. мастацтва: дыска, джаз, пластыка і інш. У рэпертуары танцы нар. бел. «Розгары», паўн. народаў «Паўночнае паляванне», мі
    літары «Начныя жыхары», «Мы», сучасная пластыка «Хаос», «Fly», «Цішыня», эстр. кампазіцыі «Добры настрой», «Хутка і лёгка», «ХіпХоп» і інш. Гранпры міжнар. маладзёжнага фестывалю харэагр. мастацтва «Кубак авангарда» (г. Маладзечна, 2013). Калектыў — лаўрэат фестываляў: міжнар. маладзёжнага харэагр. мастацтва «Танцавальны шторм» (с. Кранева, Балгарыя, 2009), харэагр. мастацтва «Дыямант Карпат» (г. Ярэмчэ, Украіна, 2013), рэсп. конкурсу маладых талентаў «Зорка ўзышла над Беларуссю» (г. Гомель, 2014) іінш. А.С.Зенчанка.
    МАЗЬІРСКАЯ ЗАСЛЎЖАНАЯ АМАТАРСКАЯ СТЎДЫЯ ЦЫРКАВбГА МАСТАЦТВА «АРЭНА». Створана ў 1990 у г. Мазыр пры гар. Доме культуры (з 2004 гар. Палац культуры) як клуб аматараў цыркавога мастацтва. У 2007 прысвоена званне «ўзорны», у 2013 — «заслужаны аматарскі калектыў» і сучасная назва. Заснавальнікі і кіраўнікі М.М.Кузняцова і Б.Р.Кузняцоў. У складзе студыі 50 чал. ва ўзросце ад 6 да 23 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя цыркавога мастацтва. У рэпертуары: праграмы «Калейдаскоп» (2008), «Прынцэса цырка» (2009—10), «Каля лесу на ўзлеску» (2011—12), «Парад лаўрэатаў» (2012), «Чароўнысон» (2013), паветраны нумар на рамянях «Да зорак!» (2010) і інш. Калектыў — дыпламант міжнар. тэлепраекта АНТ «Хвіліна славы» (Масква, 2011), адкрытых маладзёжных Дэльфійскіх гульняў дзяржаў СНД «Будзь у мастацтве» (г. Новасібірск, Расія, 2013), фестываляў: акрабатычнага мастацтва (г. Ухань, Кітай, 2012), цыркавога мастацтва дзяцей і юнацтва «Padalle» (г. Даўгаўпілс, Латвія), цыркавога мастацтва «Рэха Азіі» (г. Астана, абодва 2013), удзельнік усерас. фестывалю дзіцячых аматарскіх цыркавых калектываў імя М.М.Запашнага «Чароўны ключ» (г. Перм, Расія, 2012) іінш.
    М.М.Кузняцова.
    288
    МАЗЫРСКАЯ
    Мазырская заслужаная аматарская студыя цыркавога мастацтва «Арэна».
    ва (з 2006). У складзе студыі 10 чал. ва ўзросце ад 9 да 20 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — развіццё і папулярызацыя дзіцячай і юнацкай песеннай творчасці. У рэпертуары песні нар. бел. «Як на рэчачцы», «Купальская», рус. «Сунічкаягадка», творы бел. аўтараў «Мопс», «Асенні блюз», «Красавік» Т.Андрэйчанка, «Беларусачка» А.Баннікава, «Зямля мая», «Слова «мама», «Лета» С.Паплаўскага, «Беларусь чароўная» М.Скапца, «Прывітанне, Радзіма» С.Талкунова, «Крылы дзяцінства» А.Храбравай і інш. Калектыў — дыпламант міжнар. фестывалю «Свет талентаў» (г. Кіеў 2007) і інш. А.В.Кох.
    МАЗЫРСКАЯ ФАБРЫКА МАСТАЦКІХ ВЬІРАБАЎ. Засн. ў 1956 у г. Мазыр на базе швейнай арцелі і ўчастка вышыўкі. У структуры цэхі: керамічны, лозапляцення, ткацкі, швейны. Вырабляе (2014) рэчы з чырвонай
    МАЗЬІРСКАЯ НАРОДНАЯ ВАКАЛЬНАЯ СТЎДЫЯ «МЕЛОДЫЯ». Створана ў 1975 у г. Мазыр пры Палацы культуры «Будаўнік». У 1999 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Л.М.Шнітман (з 1975), А.А.Трыфанаў (з 2007). У складзе студыі 16 чал. ва ўзросце ад 18 да 55 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя эстр. песні. У рэпертуары творы рас. кампазітараў «Павер у мару» Ю.Антонава, «Дыета» Л.Долінай, «Каб не было зімы» Я.Крылатава, «За тваю прыгожую ўсмешку» С.Парадзі, «Птушка шчасця» А.Пахмутавай, «Памятаюць людзі» А.Фельцмана і інш. Калектыў — дыпламант міжнар. інтэрнэтпраекта «Майстар гуку» (г. Ноўгарад, Расія, 2009) і інш.