• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    283
    МАЗАЛАЎСКАЯ
    захопнікамі, якія ў вер. 1943 спалілі 78 двароў. Пасля вайны адноўлена. У 1990 — 211 гаспадарак, 651 ж., у 1999 — 229 гаспадарак, 686 ж.
    У 2013 вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, сталовая, 2 магазіны. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Вазнясенская царква (1799). Археал. помнікі — гарадзішча мілаградскай культуры, банцараўскай культуры і эпохі Кіеўскай Русі.
    МАЗАЛАЎСКАЯ ВАЗНЯСЁНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры класіцызму ў в. Мазалава Мсціслаўскага рна. Пабудавана з цэглы ў 1799, перабудавана ў 1827—32. Крыжовакупальны храм з паўцыркульнай апсідай. Гал. вертыкальнай дамінантай з’яўляецца 2ярусная вежазваніца з цыбулепадобным купалам. Праз кароткую трапезную яна злучана з асн. квадратным у плане аб’ёмам, завершаным цыліндрычным светлавым барабанам са сферычным купалам. Кампазіцыя асн. аб’ёму 2ярусная: высокія прамавугольныя аконныя праёмы 1га яруса вылучаны на руставаным фоне фасадаў, 2га — амаль
    квадратныя. Раней гал. і бакавыя ўваходы былі вылучаны 4калоннымі класічнымі порцікамі іанічнага ордара. Крапоўка фасадаў абмежавана пілястрамі 1 прафіляваным карнізам. Унутраная прастора 4 слупамі падзелена на 3 нефы, перакрытыя крыжовымі скляпеннямі на падпружных арках. Пры ўваходзе хоры. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Вядзецца рэканструкцыя (2014).
    МАЗАЛАЎСКАЯ СЯДЗІБА «МІЛАЕ», помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Мазалава Віцебскага рна. Закладзена ў пач. 19 ст. І.Манькоўскім на правым беразе р. Лужаснянка. Уключала сядзібны дом, гасп. пабудовы, лядоўню, свіран, цагляны зд, млын, парк. Меўся вадаправод. Сядзібны дом 2павярховы, прамавугольны ў плане. На гал. фасадзе плоскі рызаліт з трохвугольным франтонам. У дэкоры выкарыстаны сандрыкі, філёнчатыя лапаткі, балконы з ажурнай коўкай і інш. Гасцёўні, кабінеты, бка, жылыя пакоі месціліся на 2м паверсе, куды вяла шырокая парадная лесвіца. У доме мелася шмат вырабаў са шкла, металу, фарфору, мармуру, дрэва, керамікі. Сярод насаджэнняў у парку пераважалі ліпы і дубы. Сістэма яго
    сцежак выводзіла да фантана. Тут размяшчаліся паралельна адна адной дзве штучныя сажалкі авальнай формы. У 2008 два пакоі сядзібнага дома аддадзены мясц. праваслаўнаму прыходу. Захаваліся рэшткі парку, млына.
    МАЗАЛЁЎСКАЯ Любоў Іванаўна (25.1.1903, в Каўшова Мастоўскага рна — 18.7.1964), беларуская актрыса, рэжысёр. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1957). Скончыла Бел. драм. студыю ў Маскве (1926). У 1926—30 і 1936—51 актрыса і рэж. Бел. тэатра імя Я.Коласа. У 1930—36 гал. рэж. Тэатра юнага гледача БССР імя Крупскай, у 1952—55 рэж.пастаноўшчык Бел. тэатра імя Я.Купалы. Характарная актрыса, стварыла каларытныя псіхалагічна адметныя сцэнічныя вобразы: Агата («Паўлінка» Я.Купалы), Сцепаніда («Пагібель воўка» Э.Самуйлёнка), Караліна («Вайна вайне» Я.Коласа) і інш. Рэж. спектакляў: «Каварства і каханне» Ф.Шылера (1946, з І.Самбуравым), «Аксамітны сезон» М.Пагодзіна (1948), «Напярэдадні» паводле І.Тургенева (1950); «Макар Дубрава» А.Карнейчука (1952), «Пакуль вы маладыя» І.Мележа, «Папарацькветка» І.Козела (абодва 1957), «Не верце цішыні» І.Шамякіна (1958) і інш. Здымалася ў кіно («Баям насустрач», «Жанчына», «Дзеці партызана» і інш.).
    Літ.: Кіназорка з глыбінь жыцця. Любоў Мазалеўская // Беларусы. Т. 12. Экраннае мастацтва. Мінск, 2009; Онн былн первымн... // Экран н культурное наследне Беларусн. Мннск, 2011.
    МАЗАЛЁЎСКІ Іван Герасімавіч (1894, в. Вайнілавічы Мастоўскага рна — 7.6.1984), беларускі народны казачнік. Меў у рэпертуары каля 35 чарадзейных казак, засвоеных вусна 1 з пісьмовых крыніц. Арыгінальна кантамінаваў вусныя і кніжныя сюжэты. Адна з лепшых яго казак «Разумны хлопчык» змешчана ў зб. «Чарадзейныя казкі» (ч. 1, 1973) і ў перакладзе на ням. мову ў зб. «Бела
    284
    МАЗУРКАЎСКІ
    рускія народныя казкі» (Берлін, 10е выд. 1980).
    МАЗАЛЁЎ Аляксандр Пятровіч (6.3.1910, г. Рудня Смаленскай вобл., Расія — 1.7.1970), беларускі жывапісец, графік, педагог. Скончыў Інт жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе (1938). Выкладаў у Віцебскім (1939—41) і Мінскім (1948—52) маст. вучылішчах, Бел. тэатр.маст. інце (1956— 70). Працаваў у гіст., быт., батальным жанрах, партрэце, пейзажы. Творам уласцівы выразная пластыка форм, багаты каларыт, рэалістычная трактоўка вобразаў. Сярод асн. работ: «Гродна. 1939» (1940), «Лагойскі тракт» (1945), «Восень» (1946), «Вясна», «Старая вёска» (абедзве 1947), «Сенежвозера. Вясна» (1957), «У партызанскім штабе» (1958), «Ускраіна Мінска» (1959), «Мінск. Плошча Перамогі» (1960), «Мінск. Від з двара» (1961), «Апалчэнне» (1965), «На канікулах» (1966), «Наташа» (1967), «Перадсходам. 1929год» (1968) іінш. Дасканаласцю малюнка вызначаюцца графічныя работы «Галава хлопчыка» (1950), «Студэнты» (1951), «Салдат» (1952), «У партызанскім штабе Бацькі Міная» (1953), «Атака» (1960), «Акупанты» (1967); графічныя лісты «Разгром фашысцкага гарнізона», «Апалчэнка» (абодва 1967) і інш.
    Літ.: Дробаў Л.Н. Аляксандр Пятровіч Мазалёў. Мінск, 1976.
    Г.А. Фатыхава.
    МАЗАЛЬКОЎ Яўген Сямёнавіч (30.9.1909, г. Крычаў  15.12.1969), расійскі літаратуразнавец, крытык, перакладчык. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1968). Скончыў Першы Маскоўскі ўнт (1930). У Вял. Айч. вайну рэд. час. «Беларусь» (на рус. мове). У 1948—69 старшыня камісіі, потым савета па бел. лры пры праўленні Саюза пісьменнікаў СССР. Аўтар прац пра творчасць Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, З.Бядулі, К.Чорнага, М.Танка, П.Броўкі, А.Куляшова, К.Крапівы. Выступаў з
    артыкуламі па праблемах гісторыі і ідэйнаэстэт. традыцый бел. лры. У перакладзе і пад яго рэдакцыяй упершыню на рус. мове выдадзены творы
    М.Багдановіча, А.Куляшова, М.Танка, збор твораў Я.Коласа, кнігі Я.Купалы. Пераклаў на рус. мову таксама творы К.Чорнага, М.Лынькова, І.Мележа, А.Кулакоўскага, І.Навуменкі. Дзярж. прэмія СССР 1950.
    Тв:. Янка Купала: жнзнь н творчество. М., 1954; Якуб Колас: крнтнкобногр. очерк. М., 1960; Поюшая земля: о белорусской лнтературе. М., 1972.
    МАЗГО Уладзімір Мінавіч (н. 5.3.1959, г.п. Зэльва), беларускі паэт. Скончыў БДУ (1985). Працаваў у перыяд. друку, на Бел. тэлебачанні. 3 1984 у выдве «Юнацтва», з 2002 — «Мастацкая літаратура». 3 2006 намеснік гал. рэд. час. «Вясёлка», з 2010 — час. «Полымя». Аўтар паэт. збкаў «Вершаліна» (1987), «Марафон» (1992), «Анёл нябесны» (2007), «Сакавіны» (2012), «У нябёсах вясны» (2013). Піша для дзяцей: кн. «Калі спрачаюцца маланкі» (1989), «Суседзі па сусвеце» (1994), «Смехапад» (1999), «Цудавуда» (2008), «Лепшыя сябры» (2012), «Адвечныя скарбы Радзімы» (2013), «Завітала ў госці казка» (2014).
    Тв:. Пад спеў крыніц: Вершы, балады. Мінск, 1982; Прыгоды марахода: Казкі, вершы, загадкі, песні, скорагаворкі, пацешкі. Мінск, 2002, Таямнічая планета: Вершы, казкі, загадкі. Мінск, 2008; Загадкавая азбука. Мінск, 2012; Адкрывай свой родны край. Мінск, 2013.
    В.В.Давідовіч.
    МАЗУР Вікторыя Мікалаеўна (н. 4.8.1946, г. Магілёў), беларуская ар
    тыстка аперэты (сапрана). Нар. артыстка Беларусі (1998). Скончыла Бел. кансерваторыю (1971). У 1970— 2003 салістка Бел. муз. дзярж. тэатра. Валодае прыгожым моцным голасам. Для творчасці характэрны эмацыянальнасць, выразнасць, артыстызм. Сярод роляў: Ірына, Алімпія, Паўлінка («Пяе «Жаваранак», «Тыдзень вечнага кахання», «Паўлінка» Ю.Семянякі), Сільва, Марыца, Віялета і Мадлен («Сільва», «Марыца»,
    «Фіялка Манмартра» І.Кальмана), Ганна Главары, Зорыка і графіня Ілона, Фраскіта («Вясёлая ўдава», «Цыганскае каханне», «Фраскіта» Ф.Легара), Разалінда, Аніна («Лятучая мыш», «Ноч у Венецыі» І.Штрауса), Эліза Дулітл («Мая цудоўная лэдзі» Ф.Лоу), Настасся Батманава («Халопка» М.Стрэльнікава), Чаніта і Анжэла («Пацалунак Чаніты» Ю.Мілюціна), Феніса («Хітрамурая закаханая» А.Рабава), Насця («Бабскі бунт» Я.Пцічкіна), Пенелопа («Пенелопа» А.Журбіна), Долі («Хэлоў, Долі!» Дж.Германа).
    МАЗЎРКА, польскі 1 беларускі народны танец. Муз. памер 3/4 ці 3/8. Тэмп ад умеранага да хуткага. У Беларусі пашыраны з 19 ст., спачатку пры дварах гар. потым і вясковай знаці. У бел. прафес. музыцы жанр М. распрацоўвалі ў 19 ст. Н.Орда, М.К.Агінскі, М. і А. Ельскія, Ф.Міладоўскі, у 20 ст. — А.Багатыроў Г.Вагнер, Э.Тырманд і інш. TaHeu быў пашыраны па ўсёй Беларусі, асабліваў Гродзенскай і Віцебскай абласцях. Выконваецца парамі. Для
    285
    МАЗЫНСКІ
    «М.» характэрны рытмічны мяккі бег пар па коле з падскокам на 1ю долю такта і вярчэннем. Захоўваецца ў рэпертуары некаторых сучасных танц. калектываў.
    МАЗЎРКАЎСКІ СЯДЗІБНЫ ДОМ. Існаваў у 19 — пач. 20 ст. ў в. Мазуркі Ляхавіцкага рна. Прамавугольны ў плане аднапавярховы драўляны будынак, накрыты высокім вальмавым гонтавым дахам, меў рысы класіцызму. Вертыкальна ашаляваныя сцены былі прарэзаны прамавугольнымі вокнамі. Гал. ўваход вылучаў ганак у выглядзе 4калоннага порціка з антаблементам і трохвугольным франтонам з лучковым акном у цэнтры. Сенцы асвятляліся 2 круглымі вокнамі. Сядзібны дом не збярогся.
    МАЗЫНСКІ Валерый Яўгенавіч (н. 20.2.1947, в. Вялікае Стахава Ба
    рысаўскага рна), беларускі рэжысёр. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1984). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1975). 3 1974 рэж., у 197689 гал. рэж. Бел. тэатра імя Я.Коласа, адзін з ініцыятараў стварэння пры ім Бел. тэатра «Лялька» (1985). У 1993—2000 заснавальнік і маст. кіраўнік Рэсп. тэатра бел. драматургіі. Паставіў спектаклі: «Званы Віцебска» (1974) і «Кастусь Каліноўскі» (1978) У.Караткевіча, «Сымонмузыка» Я.Коласа (1976), «Вечар» А.Дударава (1983); «Галава» І.Сідарука (1992), «Барбара Радзівіл» Р.Баравіковай (1994), «Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць» Б.Брэхта (1997). Работы М. адметныя метафарычнасцю, асацыятыўнасцю, гра
    тэскавасцю, шматпланавасцю структуры, тонкім спалучэннем прыёмаў прадстаўлення і перажывання. Рэж.пастаноўшчык фільмаў («Тутэйшыя», 2008, «Як пошуг маланкі», 2010). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1978. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
    МАЗЬІР, археалагічны помнік — дзяцінец 12—13 ст. ў г. Мазыр. Знаходзіўся на Гары Камунараў (б. Замкавая, або Спасаўская, гара), на мысе карэннага берага р. Прыпяць, паміж 2 ярамі. Пляцоўка ромбападобнай формы памерамі 12—140 * 100 м, выш. 15—20 м. Абследавалі ў 1951 Ю.У.Кухарэнка, у 1978 — П.Ф.Лысенка і Т.М.Каробушкіна. Даследавалі ў 1981—84 А.А.Трусаў (у 1982— 84 сумесна з экспедыцыяй Ленінградскага ўнта пад кіраўніцтвам Вас.А.Булкіна; 770 м2), у 1985 А.М. Кушнярэвіч (56 м2), у 1988 І.І.Сінчук (42 м2), у 1989 Т.С.Бубенька, у 2003— 04 Ю.У.Каласоўскі (216 м2).