• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    МАЗЫРСКІ ЗАСЛЎЖАНЫ АМАТАРСКІ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ МЎЗЫКІ «ЯВАР». Створаны ў 1993 у г. Мазыр пры гар. Доме культуры (з 2004 гар. Палац культу
    ры). У 1999 прысвоена званне «народны», у 2013 — «заслужаны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік В.М.Смоляр. У складзе ансамбля 26 чал. ва ўзросце ад 17 да 60 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне мясц. нар. творчасці, бел. культуры, папулярызацыя змешанага жанру: інструм. выкананне, TaHeu і песня. У рэпертуары бел. нар. песні «Як пад горкай ля вады», «На вуліцы грымата», «I туды гара, і сюды гара», «Ой, ляцелі гусі з броду», «Ой, каліна, ой, маліна», «Халасцякі», інструм. п’есы «Беларускія замалёўкі», «Вальс», «Церцына», «Народныя мініяцюры», «Купальскае свята», танцы «Лявоніха», «Крутуха», «Крыжачок», «Кросны» і інш. Калектыў — дыпламант фестываляў: міжнар. нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 2011 — 12), песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне» (г. Дуброўна, 2012), ярмаркі фальклору (г. Венгэжове, Польшча, 2012), абл. тура Рэсп. фестывалю нац. культур (г. Рагачоў, 2011), рэгіянальнага фестывалю песеннага мастацтва «Гэты дзіўны спеў з глыбінь народных» (г.п. Лельчыцы, 2011), абл. аглядукон
    курсу ансамбляў нар. музыкі, песні і танца са званнем «заслужаны» і «народны (узорны) аматарскі калектыў» (г. Мазыр, 2012) і інш.
    А.В.Кох.
    МАЗЫРСКІ ЗАСЛЎЖАНЫ АМАТАРСКІ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ I МЎЗЫКІ «ЖЫВІЦА». Створаны ў 2001 у г. Мазыр пры Палацы культуры ААТ «Мазырскі НПЗ». У 2006 прысвоена званне «народны», у 2012 — «заслужаны аматарскі калектыў». Заснавальнік і маст. кіраўнік І.У.Мандрык. У складзе ансамбля 10 чал. ва ўзросце ад 17 да 45 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне нар. песенных традыцый, папулярызацыя нац. фальклору і нар. песні. У рэпертуары бел. нар. песні «Маці Беларусь», «Ой, у лужку», «На лузе», «Рукавічкі ды бараненыя», «У полі бяроза», «У зялёную дуброву» і інш. Калектыў — лаўрэат фестываляў: міжнар. бел. культуры «Ад Ліга да Купалы» (г. Вентспілс, Латвія), «Тэрыторыя свету» (г. Калінінград, Расія, абодва 2012), фестывалюконкурсу дзіцячай і маладзёжнай творчасці «Ператварэнне» (г. СанктПецярбург), дыпламант міжнар. конкурсу «Сусветная куль
    Мазырскі заслужаны аматарскі ансамбль народнай музыкі «Явар».
    293
    МАЗЫРСКІ
    тура і мастацтва» (г. Палерма, Італія, г. СанктПецярбург, абодва 2009), лаўрэат рэсп. адкрытага конкурсу маладых выканаўцаў «Шаную цябе, Белая Русь» (Мінск, 2010) і інш.
    І.У.Мандрык.
    МАЗЬІРСКІ ЗАСЛЎЖАНЫ АМАТАРСКІ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ I ТАНЦА «СВАЯКІ». Створаны ў 1992 у г. Мазыр пры Палацы культуры ААТ «Мазырскі НПЗ». У 1994 прысвоена званне «народны», у 2006 — «заслужаны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік А.У.Зайцаў. У складзе ансамбля 5 чал. ва ўзросце ад 20 да 40 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — захаванне і развіццё бел. культуры. У рэпертуары песні «Белая касыначка», «Смачны мёдзік», «Ку
    Мазырскі заслужаны аматарскі ансамбль народнай песні і музыкі «Жывіца».
    пала», «Беларусь мая» А.Зайцава і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (2007), «Тэрыторыя свету» (г. Калінінград, Расія, 2012), абл. бел. культуры «Белыя Росы» (г. Сакольнікі, Расія, 2013), рэгіянальнага этнакульт. традыцый «Кліч Палесся» (в. Ляскавічы Петрыкаўскага рна, 2010), тэлевізійных конкурсаў: рэсп. адборачнага тура «Еўрабачанне» (2007), нац. аматарскіх муз. калектываў «Песні маёй краіны» (2009, абодва Мінск) і інш.
    А.УЗайцаў.
    МАЗЫРСКІ КАЛГАСНАСАЎГАСНЫ ТЭАТР. Існаваў у 193538 у г. Мазыр. Створаны як тэатр рабочай і калгаснай моладзі, у 1935 перайме
    Мазырскі заслужаны аматарскі ансамбль народнай песні і танца «Сваякі».
    наваны ў акруговы калгаснасаўгасны тэатр. Маст. кіраўнікі: Гарадзецкі (з 1935), В.Пацехін (з 1937). У рэпертуары паст.: «У вясеннюю ноч» Е.МІровіча, «Партызаны» К.Крапівы, «Не было ні гроша, ды раптам шастак» А.Астроўскага, «Нелады» І.Пярсонава, «Агні маяка» Л.Карасёва, «Наймічка» паводле Т.Шаўчэнкі, «Каварства і каханне» Ф.Шылера. У складзе акцёраў тэатра: А.Даніловіч, Г.Лаўроў, Ю.Сурыкаў, Л.Даноўская і інш. У 1938 рэарганізаваны ў Палескі абласны драматычны тэатр.
    МАЗЬІРСКІ КАСЦЁЛ I КЛЯШТАР ЦЫСТЭРЦЫЯНАК, помнік архітэктуры позняга барока ў г. Мазыр. Пабудаваны ў 1743—45 па фундацыі Б.Ражанскага. Уключае Міхайлаўскі касцёл і жылы корпус, абнесены мураванай агароджай. У 1833 кляштар закрыты, у 1888 перададзены праваслаўным, у 1893—94 перабудаваны пад царкву (узведзена драўляная званіца, бакавая мураваная галерэя і інш.). У 1990я гг. рэстаўрыраваны і перададзены вернікам. Касцёл — аднанефавы мураваны аб’ём з 5гранным бабінцам і 3граннай апсідай, накрыты 2схільным дахам з увагнутымі вальмамі над апсідай. Гал. фасад завершаны ступеньчатым атыкам (надбудаваны ў 1894), дэкарыраваны пілястрамі, нішаміэкседрамі. Сцены (таўшчыня 1,5 м) прарэзаны квадратнымі аконнымі праёмамі з лучковымі завяршэннямі. Скляпенні былі пакрыты фрэскавым роспісам (1804, не захаваўся). Касцёл дзейнічае. Жылы корпус — 2павярховы прамавугольны ў плане аб’ём галерэйнай планіроўкі. Першапачаткова быў 3павярховым Ппадобным, далучаўся да касцёла з ПнУ. Унутры перакрыты скляпеннямі. Фасады прарэзаны квадратнымі і прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Касцёл і жылы корпус унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакулы. каштоўнасцей РэспубЛІКІ Беларусь. А.М.Каласоўская.
    294
    МАЗЫРСКІ
    планіроўка аб’ядноўвае аднабакова размешчаныя тыпавыя келлі, перакрытыя крыжовымі скляпеннямі, і тарцовую квадратную ў плане залутрапезную — пад цыліндрычным скляпеннем на распалубках. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Сабор дзейнічае.
    МАЗЬІРСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ БАЯНІСТАЎ «НАТХНЁН
    НЕ». Створаны ў 1978 у г. Мазыр пры школе мастацтваў №2. У 1994 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік Г.М.Маскаленка. У складзе ансамбля 10 чал. ва ўзросце ад 30 да 55 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя класічнай і сучаснай музыкі. У рэпертуары творы бел., рас. і замежных кампазітараў «Канцэртная п’еса», «Жураўліная песня», «Экзатычны танец», «Накцюрн» Г.Ермачэнкава, «Настрой» В.Іванова,
    МАЗЬІРСКІ МІХАЙЛАЎСКІ КАФЕДРАЛЬНЫ САБОР, помнік архітэктуры барока ў г. Мазыр. Пабудаваны ў 1648 С.Лозкам, у 1737 перабудаваны, з 1748 мураваны, у 1760—75 перабудаваны К.Аскеркам як касцёл пры кляштары бернардзінцаў. 3 1865 праваслаўны Міхайлаўскі кафедральны сабор, у 1876 адрамантаваны. Трохнефавая 2вежавая базіліка зтрансептам і 5граннай апсідай. На гал. фасадзе размешчаны фігурны шчыт паміж 3яруснымі квадратнымі ў плане вежамі з шатрамі (надбудаваны ў 1829) на 8гранных барабанах. На фасадах лучковыя аконныя праёмы, у вежах — арачныя. Цэнтр. неф перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі, бакавыя — крыжападобнымі на падпружных арках. Над скляпеністым нартэксам хоры. Пад апсідай скляпеністая крыпта. У інтэр’еры алтар і разны 3ярусны іканастас (2я пал. 19 ст.). На скляпеннях фрэскавы роспіс. 3 усх. боку да сабора прымыкае 2павярховы мураваны Гпадобны ў плане аб’ём. Унутры галерэйная
    Мазырскі Міхайлаўскі кафедральны сабор.
    295
    МАЗЫРСКІ
    Мазырскі народны апсамбль баяністаў «Натхненне».
    «Музычныя карцінкі» Б.Векслера, «Танец з шаблямі» з балета «Гаянэ» А.Хачатурана, уверцюры да оперы «Арфей у пекле» Ж.Афенбаха, да рокоперы «Прывід Оперы» Э.Уэбера, «Адно імгненне часу» А.Хаманда, «Лепшае з Хампрыса» Л.Хампрыса і інш. Калектыў — дыпламант рэсп. аглядуконкурсу метадычных і творчых работ выкладчыкаў (Мінск, 2004) і інш. А.А.Сафонава.
    Мазырскі народны ансамбль беларускай музыкі «Бліскавіца».
    МАЗЬІРСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ БЕЛАРЎСКАЙ МЎЗЫКІ «БЛІСКАВІЦА». Створаны ў 1993 у г. Мазыр пры школе мастацтваў №2. У 2010 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: М.В.Благадарава (з 1993), Т.С.Пайкова (з 2007). У складзе ансамбля 11 чал. ва ўзросце ад 20 да 50 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне нац. традыц. мастацтва, папулярызацыя бел. нар. твор
    часці. У рэпертуары бел. нар. песня «Вялікае свята», творы бел. аўтараў «Ашмянская кадрыля», «Крупіцкая полька» У.Грома, «Жураўліная песня» Г.Ермачэнкава, «А ў нашай вёсцы» Д.Клеванца, «Трасуха» Н.Лісіцы, «Прыдзвінская свістуха», «У зялёную дуброву», «Вясёлая староначка» М.Сіраты і інш. Калектыў — дыпламант міжнар. фестывалю нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 2008, 2012), абл. конкурсу аркестраў і ансамбляў струнных нар. інструментаў імя Г.І.Жыхарава «Мелодыі роднага краю» (г. Мазыр, 2009, 2013) іінш.
    А.А. Сафонава.
    МАЗЬІРСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ ГАРМАНІ'СТАЎ «МАЗЬІРСКІЯ ГАРМОНІКІ». Створаны ў 1990 у г. Мазыр пры Палацы культуры «Будаўнік». У 1995 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік С.Л.Боханка. У складзе ансамбля 16 чал. ва ўзросце ад 45 да 65 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя нар. і фалькл. музыкі і песні. У рэпертуары бел. нар. песня «Па грыбы хадзіла», творы бел. аўтараў «Жывы будзем», «Гарманіст, не маўчы», «Ад печкі» Г.Завалокіна, «Беларусы будуць жыць» Л.Паляка,
    296
    МАЗЫРСКІ
    Мазырскі народны ансалібль гарманістаў «Мазырскія гармонікі».
    «Наш ансамбль» М.Раніна, інструм. музыка «Папуры на тэмы ўкраінскіх народных песень», вальс «Амурскія хвалі», «Беларуская полька» і інш. Калектыў — дыпламант рэгіянальнага фестывалю гарманістаў Палес
    кага краю «Грай, гармонік» (г. Ельск, 2010) іінш.	І.Ю.Царык.
    МАЗЫРСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ ГІТАРЬІСТАЎ «КЛАСІЧНЫЯ ГІТА
    РЫ». Створаны ў 1989 у г. Мазыр пры
    Палацы культуры «Будаўнік». У 1995 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік М.М.Копач. У складзе ансамбля 15 чал. ва ўзросце ад 18 да 50 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя класічнай гітарнай музыкі. У рэпертуары творы бел. і замежных кампазітараў «Паланэз» М.Агінскага, «Самба» А.Абрэу, «Менуэт» Л.Бакерыні, «Авэ, Марыя» І.С.Баха, Ш.Гуно, «Раманс» В.Гомеса, «Санет» Я.Догі, «Мазурка» Ф.Тарэгі, «Баркарола», «Музычны момант» Ф.Шуберта і інш. Калектыў — дыпламант абл. праваслаўнага фестывалю «Адзігітрыя» (г. Віцебск, 2013) і інш.
    І.Ю.Царык.
    МАЗЬІРСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНАЙ ПЁСНІ «МАЗЫРАНКА». Створаны ў 1990 у г. Мазыр на базе клуба «Бабулі» пры Палацы культуры «Будаўнік». У 2000 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік С.В.Голік. У складзе ансамбля 15 чал. ва ўзросце ад 50 да 70 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя бел.