• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    310
    МАЗЫРСКІ
    Мазырскі ўзорны клубаматараў спартыўнабальнага танца «Сузор’е».
    мі крыламі» (г. Мазыр, 2011, 2013), рэсп. конкурсу ансамбляў спарт,бальнага танца «Дняпроўская зорка» (г. Жлобін, 2011) і інш. А.В.Кох.
    МАЗЬІРСКІ ЎЗбРНЫ ТЭАТР ЛЯЛЕК «БУРАЦІНА». Створаны ў 1974 у г. Мазыр пры Палацы культуры «Будаўнік» як тэатр лялек. 3 1976 сучасная назва. У 1982 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: І.А.Федчанка (з 1974), А.Ф.Гаеўская (з 2012). У складзе тэатра 15 чал.
    Лялькі да спектакля «Гусілебедзі» Мазырскага ўзорнага тэатра лялек «Бураціна». 2012.
    ва ўзросце ад 9 да 13 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё і папулярызацыя тэатр. лялечнага мастацтва. У рэпертуары спектаклі «Гусяня», «Сумленнае слова» (абодва 2011), «Гусілебедзі» (2012), «Калабок» (2013), «Рэпка» (2014) паводле рус. нар. казак, «Чырвоная Шапачка» паводле Ш.Перо і інш. Калектыў — дыпламант абл. аглядуконкурсу ўзорных тэатр. і лялечных калектываў (г. Гомель, 2008, 2011, 2013) і інш.
    І.Ю.Царык.
    МАЗЬІРСКІ ЎЗОРНЫ ХОР «КРЫНІЧАНЬКА». Створаны ў 1973 у г. Мазыр пры школе мастацтваў №2. У 2002 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.І.Багдановіч (з 1973), Т.М.Мазуркевіч (з 1992). У складзе хору 30 чал. ваўзросце ад 10 да 15 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — вывучэнне класічнай і сучаснай харавой музыкі. У рэпертуары творы бел., рас. і замежных кампазітараў: «Музыка» А.Безенсон, «Жураўлі на Палессе ляцяць» І.Лучанка, «Палавецкія танцы з хорам» І.Барадзіна, «Падмаскоўныя вечары» В.СалаўёваСядога, «Зімні госць» Р.Паўлса, «Адкуль прыемны і пяшчотны той звон» В.А.Моцарта і інш. Калектыў — дыпламант фестываляў: міжнар. дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2004), адкрытага рэгіянальнага дзіцячага вак.харавога мастацтва «Спяваючая вясёлка» (г. Мазыр, 2013) і інш.
    А.А. Сафонава.
    МАЗЬІРСКІ ЦЭНТР НАЦЫЯНАЛЬНЫХ КУЛЬТЎРIРАМЁСТВАЎ. Засн.
    ў 1998 у г. Мазыр як Цэнтр рамёстваў Мазырскага краязнаўчага музея пры этнаграф. музеі нар. культуры «Палеская веда». 3 2000 раённы
    311
    МАЗЫРСКІЯ
    Мазырскі ўзорны хор «Крынічанька».
    Цэнтр рамёстваў. У 2010 аб’яднаны з Цэнтрам нац. культур і атрымаў сучасную назву. Агульная пл. памяшканняў 150 м2. Mae актавую залу на 30 месцаў 2 майстэрні. Дзейнічаюць гурткі саломапляцення, аплікацыі саломкай, ткацтва габеленаў і ручнікоў, роспісу па дрэве («Праменьчык», «Кросны», «Вясёлка», «Сонечныя фарбы»), а таксама 2 аматарскія аб’яднанні «Мелодыі Усходу» (усх. танцы), «Традыцыя» (нац. кухня, танцы, гульні і абрады). Калектывы цэнтра арганізуюць і праводзяць выстаўкіпродажы, выстаўківернісажы, сустрэчы з майстрамі, майстаркласы, экскурсіі, прымаюць актыўны ўдзел у розных фестывалях: міжнар. харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, 2010), фалькл.этнаграф. «Славянскае брацтва» (г. Смаленск, Расія, 2011), рэсп. фалькл. мастацтва «Берагіня» (Мінск, 2010), этнакульт. традыцый «Кліч Палесся» (в. Ляскавічы Петрыкаўскага рна, 2012), фестывалікірмашы рамёстваў «Вясновы букет» (Мінск, 2010), усебел. нар. гумару «Аўцюкі» (вёскі Вял. і Малыя Аўцюкі Калінкавіцкага рна, 2012), рэгіянальным гарманістаў Палескага краю «Грай, гармонік» (г. Ельск, 2010—2011), абл. турах Рэсп. фестывалю нац. культур (г. Рагачоў, 2011, 2013), свяцекірмашы «Хобібум» (г. Гомель, 2012). Н.А.Харашкевіч.
    МАЗЬІРСКІЯ ГАРАДЗІШЧА IСЁЛІШЧА, археалагічныя помнікі — гарадзішча і селішча ў г. Мазыр.
    Гарадзішча на ўскраіне горада, каля мэблевай фабрыкі, ва ўрочышчы Кімбараўка, на мысе паміж дву
    ма ярамі правага берага р. Прыпяць. Пляцоўка няправільнай трохвугольнай формы памерамі 130 х 80 м, выш. 10—15 м. 3 напольнага зах. боку ўмацавана валам падковападобнай формы выш. 4—4,5 м, шыр. да 20 м ка
    ^хх\Х\ЖХ\\\\\\\з
    ^//JZ////////,
    Да арт. Мазырскія гарадзішча і селішча. Рэшткі пабудовы і знаходкі з кулыпурнага
    пласта гарадзішча.
    312
    МАІСЕЕЎШЧЫНА
    ля падножжа і ровам глыб. 2,5—3 м, шыр. 3,5—5 м. Выявіўу 1926 Б.І.Федарака, абследавалі ў 1951 Ю.У. Кухарэнка, у 1976 У.Ф.Ісаенка. Даследавалі 470 м2у 1982—83 Г.М.Залашка і Вас.А.Булкін (сумесная экспедыцыя Інта гісторыі АН Беларусі і Ленінградскага ўнта), у 2000—02 Ю.У.Каласоўскі. Культ. пласт 0,2—0,8 м. Найб. раннія матэрыялы (ляпная кераміка арнаментаваная грабеньчатым штампам і з расліннымі дамешкамі ў цесце) адносяцца да культуры шматвалікавай керамікі бронзавага веку, таксама знойдзены адзінкавыя фрагменты ляпнога посуду зарубінецкай культуры жалезнага веку. У стараж.рус. час гарадзішча было ўмацавана ровам і валам, які складаўся з чырвонай гліны і пяску. 3 унутранага боку выяўлены рэшткі драўлянага памоста абарончай сцяны. Побач з ім знойдзены 3 пабудовы прамавугольнай формы памерамі 3 х 1,7 м; 2 х 2,8 м; 6,4 х 3,2—3,5 м; глыб. 0,35—0,6 м; 0,2—0,26 м; 0,12—0,25 м), рэшткі каменных агнішчаў. Ва ўсх. частцы гарадзішча на краі пляцоўкі выяўлены слупавыя ямы ад частакола, які кальцом агароджваў пляцоўку, і 2 паўзямлянкі памерамі 5,2—5,4 х 2,1— 2,4 м, глыб. 0,6 м. Побач з жытламі знаходзіліся гасп. ямы. У запаўненні пабудоў і ям знойдзены фрагменты ляпной і раннекругавой керамікі роменскаборшаўскай культуры, гліняныя і шыферныя прасліцы, бронзавыя накладкі, падковападобная фібула, кольцы, бразготка, сердалікавая пацерка, пал. сярэбранага дырхема (АльМухамедзі, 798—799), жалезныя наканечнікі стрэл, нажніцы, сярпы, наральнік, гліняны тыгель і інш. Датуецца 10 ст.
    С е л і ш ч а прылягае да гарадзішча з зах. боку. Культ. пласт 0,4— 0,8 м прасочваецца ўздоўж правага карэннага берага Прыпяці на 300 м. Абследаваліў 1982—83 Г.М.Залашка і Вас.А.Булкін. Знойдзены фрагменты ляпной і раннекругавой керамікі роменскаборшаўскай культуры.
    Літ.: Залашка Г.М. Кімбараўскае гарадзішча // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1983. № 4; Колосовскнй Ю.В. Средневековый город // Мазыр: 850 год: у 3 т. Т. 1. Мазыр: гісторыя і сучаснасць. Гомель, 2005.
    Г.М.Залашка, Ю.У.Каласоўскі.
    МАІСЁЕНКА Мікалай Сяргеевіч (н. 28.10.1941, г. Гомель), беларускі артыст оперы (барытон). Засл. артыст Расіі (1979). Скончыў Бел. кансерваторыю (1972). 3 1972 выкладаў у Гомельскім муз. вучылішчы. 3 1974 саліст Свярдлоўскага тэатра оперы і балета, з 1981 — Нац. акадэмічнага
    М.Маісеенка ў ролі Набука.
    Вял. тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Адначасова з 2004 у Бел. акадэміі музыкі. Манера выканання М. вылучаецца вял. унутранай экспрэсіяй, драматычнай асэнсаванасцю. Сярод партый: Міхась («Новая зямля» Ю.Семянякі), Князь Міндоўг («Князь Наваградскі» А.Бандарэнкі), Мастак («Візітдамы» С.Картэса), Рыгалета, Аманасра, Эрмон, Рэната, Набука («Рыгалета», «Аіда», «Травіята», «Бальмаскарад», «Набука» Дж.Вердзі), Дзянісаў і Напалеон, Стэньё («Вайна і мір», «Мадалена» С.Пракоф’ева) 1 інш. Удзельнічаў у радыёзапісах опер «Матухна Кураж» С.Картэса і «Францыск Скарына» Д.Смольскага. Выступае з канцэртамі.
    МАІСЁЕЎШЧЫНА, вёска ў Барысаўскім рне. За 40 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Барысаў, 111 км ад Мінска. Цэнтр Маісееўшчынскага с/с. 134 гаспадаркі, 396 ж. (2013).
    Вядома ў ВКЛ з 1567 як сяло ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяв. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. 3 1795 у Барысаўскім павеце Мінскай губ. У 1800 — 28 двароў, 129ж.У 1897у Красналуцкай воласці, меліся магазін, піцейны дом; 75 двароў, 482 ж. У 1912 адкрыта аднакласнае нар. вучылішча. У 1917 — 94 двары, 583 ж. 3 1.1.1919 у БССР, з 29.8.1919 да 10.8.1920 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 20.8.1924 у Траянаўскім с/с Халопеніцкага рна, да 9.6.1927 Барысаўскай, потым да 26.7.1930 Мінскай акруг; з 8.7.1931 у Крупскім, з 12.2.1935 зноў у Халопеніцкім рнах; з 20.2.1938 у Мінскай вобл. У 1926 — 57 двароў, 309 ж.; дзейнічала прац. школа 1й ступені. У Вял. Айч. вайну з 3.7.1941 да 28.6.1944 М. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 26.8.1959 цэнтр Маісееўскага с/с. 3 20.1.1960 у Барысаўскім рне, 452 ж. У 1999 — 152 гаспадаркі, 488 ж.
    У 2013 вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, клуб, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Бела
    313
    МАЙДАН
    русбанк», 2 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў, стэла «Гаротная маці», мемар. сцяна на ўшанаванне памяці зямлякоў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    МАЙДАН, 1) адкрытая прастора поля, адкрытае месцадля размяшчэння будынкаў. 2) У археалогіі — асобны від курганоў, стараж. магіл, звычайна раскапаных зверху. 3) Яма для гонкі смалы, дзёгцю, выпальвання вугалю, распаўсюджаная да канца 19 ст. М. найчасцей меў лейкападобную форму, бакі яго абмазвалі глінай, высцілалі бяростай або сасновай дранкай, іншы раз абкладалі цэглай.
    МАЙЗЛЕР Аляксандр Піліпавіч (4.10.1923, Масква — 12.7.1977), беларускі дырыжор, педагог. Засл. артыст Беларусі (1961). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1946). 3 1951 дырыжор, з 1959 начальнік аркестра штаба БВА. 3 1968 выкладаў у Бел. кансерваторыі. Аўтар аранжыровак для духавога аркестра твораў муз. класікі, бел. кампазітараў (сюіта з балета «Мара» Я.Глебава, музыка А.Багатырова да драмы «Маскарад» М.Лермантава), арыгінальных п’ес (маршаў, вальсаў, песень і інш.).
    МАЙМАН (сапр. Хейман) Саламон (Шлома; каля 1753, б. хутар Сукавыбарг каля г.п. Мір Карэліцкага рна — 22.11.1800), філосафасветнік. Вучыўся ў талмудычнай школе ў мястэчку Івянец (цяпер у Валожынскім рне). Быў прыхільнікам філасофіі яўр. тэолага 12 ст. Майманіда (таму змяніў прозвішча). 3 1777 у Германіі, дзе самаст. вывучаў філасофію і прыродазнаўчыя навукі. Першая кніга на ням. мове «Спроба трансцэндэнтальнай філасофіі» (1790), прысвечаная філасофіі І.Канта, была высока ацэнена апошнім. Даследаваў тэарэт. праблемы логікі, этыкі, эстэтыкі, выступаў за рэфармаванне існуючай сістэмы ўлады на прынцыпах гуманізму, свабоды і справядлівасці. Характэрныя рысы яго філасофіі — скептыцызм і рацыяналізм. У «Аўтабіяграфіі» (1791) адлюстраваў
    цяжкае і бяспраўнае становішча сялянбеларусаў, сваіх землякоўяўрэяў. Аўтар «Гісторыі жыцця...» (1793), у якой усебакова паказаў жыццё і побыт насельніцтва Беларусі 2й пал. 18 ст., выявіў сац.эканам. і духоўныя праблемы.
    Літ.: Купч нн Н.С. Фнлософжве взгляды Маймона // йз нсторнн фнлософской н обшественнополнтнческой мыслн Белорусснн. Мннск, 1962.
    МАЙСКАЕ (да 30.7.1928 Шапіл а ў к а), вёска ў Жлобінскім рне. За 18 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Жлобін налініі Бабруйск—Гомель. 101 км ад Гомеля. Цэнтр Майскага с/с. 178 гаспадарак, 488 ж. (2013).