• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    У тэатры М. — мадэль, якая выяўляе прасторавадэкарацыйнае і сцэнаграфічнае вырашэнне будучага спектакля. Служыцьдля вызначэння маштабу дэкарацый і кампазіцый Mi
    318
    МАКМІЛІН
    Макет замчышча на Нямізе.
    зансцэн. М. наглядна акрэслівае пляцоўку для дзеяння акцёраў, паказвае кампазіцыю сцэнічнай прасторы, служыць асновай для падрыхтоўкі рабочых чарцяжоў і складання каштарыса на матэрыялы і інш. Адрозніваюць М. рабочыя (без дасканалай распрацоўкі дэталей) і выставачныя (з дакладным паказам сцэнічнага вырашэння спектакля). Звычайна выконваюцца памерам у '/ 0, '/20, 2/,. натуральнай велічыні. Стварэнне М. як важнае звяно папярэдняй работы мастака і рэжысёра над спектаклем садзейнічае вырашэнню шэрагу практычных задач, звязаных з манціроўкай дэкарацый на сцэне. М. кожнай асобнай карціны змяшчаецца ў падмакетнік — каркас каробкі сцэны ў тым жа маштабе з партальнай аркай, планшэтам, вярчальным кругам, люкамі, падымальнікамі для падвесных дэкарацый, абсталяваннем для асвятлення і інш. Акрамя дэкарацый, мэблі і бутафорыі ў М. уводзяцца фігуры дзеючых асоб, вырабленыя з кардону, пластыку, дрэва, пластыліну і інш. Праверка эскіза дэкарацыі ў выглядзе М. ў натуральную велічыню, які ствараецца непасрэдна на сцэне, называецца выгарадкай.
    У кіно М. — паменшаная ў маштабе аб’ёмная мадэль, якую здымаюць замест адпаведнага аб’екта ў яго натуральную велічыню. 1снуюць М. статычныя, дынамічныя і мультыплікацыйныя. Статыч
    н ы М. выкарыстоўваецца гал. чынам для камбінаваных здымак, якімі замяняюць здымку часткі аб’ектаў у іх натуральную велічыню, а таксама для дэкарацыйнага пераафармлення натуры метадам сумяшчэння — спалучэння ў адным кадры і адзінай перспектыве разнастайных паводле характару або маштабу аб'ектаў здымкі. Адлюстроўвае манумент. збудаванні або часткі складаных інтэр’ерных дэкарацый. 3 дапамогай статычных М. дасягаюцца выяўл. эфекты, якія нельга ажыццявіць пры стварэнні дэкарацый у натуральную велічыню. Д ы н а м і ч н ы М. выкарыстоўваецца для паказу на далёкім плане руху самалётаў, аўтамабіляў, цягнікоў, караблёў, што дазваляе пазбягаць дарагой дэталёўкі. Часам замест дынамічнага М., што рухаецца бесперапынна, ужываецца мультыплікацыйны М. (ён, як і аб’ёмная мультыплікацыя, здымаецца пакадравай здымкай) і перастаўляецца з кадра ў кадр.
    М. у паліграфіі, 1) папяровыя лісты ў фармаце будучага выдання з размешчанымі на іх гранкамі тэксту і іл., якія суправаджаюца тэхн. ўказаннямі па правядзенні вёрсткі. 2) Пробны асобнік выдання, параметры якога (фармат, аб’ём, папера, пераплётная накрыўка і яе аздабленне) адпавядаюць асобнікам тыражу. 3) Эскізны праект маст. афармлення выдання. У паліграфіі М. неабходны
    для ацэнкі маст. рашэнняў для папярэдняга ўзгаднення складаных кампазіцыйных комплексаў дакладнага разліку афарміцельскіх элементаў выдання. Дае нагляднае ўяўленне пра праект, у складаных выпадках дапамагае выбраць найлепшы з некалькіх магчымых варыянтаў афармлення, пазбегнуць непатрэбных выдаткаў на падрыхтоўку арыгіналаў і іх друкаванне (асабліва калі выпускаюцца вял. і складаныя выданні), скарачае час на падрыхтоўку да друку
    Р.І.Баравік (тэатр), Ю.Л.Мішына (паліграфія).
    МАКЛЯЦОВА Наталля Мікалаеўна (8.10.1909, в. Мсціслаўская Слабодка Смаленскай вобл., Расія— 13.8.1993), беларускі архітэктар. Канд. тэхн. навук (1954). Скончыла Ленінградскі інжынернабуд. інт (1931). 3 1931 працавала ў інтах «Белдзяржпраект», «Белпрампраект» (у 1944—48 гал. архітэктар), адначасова выкладала ў Бел. політэхн. інце (1938—41, 1945—75). Асн. работы: жылы дом спецыялістаў 8павярховы дом на пл. Я.Коласа (1957, у суаўт.) і рэканструкцыя гал. корпуса Бел. політэхн. інта (1937) у Мінску; жылыя дамы (1936) па вул. Першамайская ў Гомелі, тыпавы праект 24кватэрнага дома (у 1932—38 такія дамы будаваліся ў Мінску, Гомелі, Магілёве, Барысаве). Даследавала тэарэт. метадалагічныя асновы праектавання жылых будынкаў.
    Тв.: Архптектура н градостронтельство Советской Белорусснм. Мннск, 1957 (у суаўт.); Основы проектнровання жнлыхзданнй. Мннск, 1960 (усуаўт.).
    Літ.: Наталья Ннколаевна Маклецова: к 100летню co дня рождення: воспомннання. Мннск, 2009.
    МАКМІЛІН (McMillin) Арнольд Барат (н. 21.6.1941, г. НьюкаслапонТайн, Вялікабрытанія), англійскі славіст. Др слав. філалогіі (1971), праф. (1987). Скончыў Лонданскі ўнт (1964). У 1965—87 выкладаў рус. мову і лру ва ўнтах Лондана і Ліверпуля. Адначасова ў 1966—71 рэд.
    319
    МАКОЎСКІ
    «The Journal of belorusian studies» («Часопіса беларускіх даследаванняў»), У 1979—87 — час. «Modern languages rewiew» («Агляд сучасных моў»), у 1995 — «Occasional papers in belarusian studies» («Неперыядычныя выданні беларускіх даследаванняў»), У 1991—92 чытаў курс лекцый «Уводзіны ў беларускую культуру: мову, літаратуру, гісторыю». Даследаваў творчасць Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, З.Бядулі, В.Быкава, навук. дзейнасць Я.Ф.Карскага, Я.Чачота і інш. Аўтар кніг па бел. мове і лры: «Слоўнік беларускай літаратурнай мовы XIV ст.» (1973), «Гісторыя беларускай літаратуры ад яе вытокаў да сённяшніх дзён» (1977), «Беларуская літаратура ў 1950х і 1960х гг.» (1999), «Літаратура беларускай дыяспары» (2002). Напісаў прадмову да збка бел. паэзіі «Снуеццазданяў рой»(1982). Пераклаў на англ. мову (з В.Рыч) паэму «Тарас на Парнасе» (1977).
    Літ:. Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі. Мінск, 2010.
    МАКбЎСКІ Тамаш (1562 або 1575, г. Гданьск?, Польшча — 1630), гравёр. У 1600 кіраваў друкарняй кн. М.К.Радзівіла Сіроткі ў Нясвіжы. У яго творчасці прасочваецца ўплыў галандскіх майстроў, рысы маньерызму. Аўтар медзярытаў да кн. М.К.Радзівіла «Пэрэгрынацыя, або Паломніцтва ў Святую Зямлю» (1601, Брунсберг), партрэта М.К.Радзівіла, відаў радзівілаўскіх замкаў у Клецку, Нясвіжы, Коўне, Біржах, Троках. Зрабіў іл. да «Гіпікі» К.М.Дарагастайскага (1603, г. Кракаў і 1620, г. Познань), Панегірыка братоў Скарульскіх — Яна, Зараха і Мікалая (1604, г. Нясвіж), «Панегірыка Казіміру» (1610, г. Вільня) шматлікіх выяў магнацкіх гербаў. Выканаў гравюры на сюжэты вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—18: план Масквы, выяву прадстаўлення сенату палонных братоў Шуйскіх і г.д. Выгравіраваў першую дакладную геагр. карту ВКЛ (каля 1603, захавалася 2е выд., 1613, г. Амстэрдам). Назва карты з лац. мовы пераклада
    Фрагмент геаграфічнай карты ВКЛ Т.Макоўскага. 16 cm.
    ецца як «Вялікае Княства Літоўскае са шматлікімі краямі, якія яму належаць, падрабязна апісанае. Найсвятлейшаму і найвышэйшаму валадару і пану Мікалаю Крыштофу Радзівілу Божай міласцю князю на Оліцы і Нясвіжы, князю Святой Рымскай імперыі, графу на Шылаўцы і Міры, рыцару Святой Труны ў Ерусаліме і інш., чыім стараннем і коштам гэтая праца выйшла ў свет». Склаў да карты тлумачальны тэкст, уключыў у яго важнейшыя звесткі пра Беларусь, даў агульную характарыстыку краю (захоўваецца ў бцы Вільнюскага ўнта). Карта ВКЛ, створаная М., была перавыдадзена ў Беларусі ў 2000я гг. У Нясвіжы пастаўлены бюст М. (1992).
    МАКРАНЫ. вёска ў Маларыцкім рне. За 23 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Маларыта на лініі Брэст—Ковель (Украіна), 53 км ад Брэста. На аўтадарозе Брэст—мяжа Украіны. Цэнтр Макранскага с/с. 273 гаспадаркі, 717 ж. (2013).
    Вядома з 16 ст. як сяло ў Брэсцкім старостве ВКЛ. 3 1520 у Брэсцкім павеце Падляшскага, з 1566 Брэсцкага ваяводстваў. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У 1886 сяло, цэнтр воласці, 36 двароў, 511 ж., 2 царквы, нар. вучылішча, паштовая станцыя. 3 1.1.1919у БССР. Зсак. 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Кобрынска
    га павета Палескага ваяв. 3 ліст. 1939 зноўуБССР. 3 15.1.1940 у Маларыцкім рне Брэсцкай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 М. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 25.12.1962 у Брэсцкім, з 6.1.1965 зноў у Маларыцкім рнах. У 1972 — 279 гаспадарак, 831 ж., у 1999 — 288 гаспадарак,777 ж.
    У 2013 дзіцячы сад, сярэдняя школа. Дом культуры, бка, ФАП, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 магазіны; царква Багародзіцы (1997). Брацкія магілы партызан і ахвяр фашызму, сав. воінаў і партызан, курган Славы сав. воінаў і партызан, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    МАКРЬІНЫ, Макрэня, Макрыдка, прысвятак беларускага народнага календара. Адзначаўся 1 жн. Ha М. прыглядаліся да надвор’я. У народзе казалі: «Глядзі восень па Макрыне», «Як не будзе на Макрыні дажджу, то не будзе бульба гнісці ў зямлі», «Як на Макрэню дождж, то будзе ўсю Спасаўку дождж». Семантыка прысвятка ўзыходзіць да часоў язычніцтва і абумоўлена часавай блізкасцю да свята бога грому і маланкі Перуна.
    Літ:. Лозка А. Беларускі народны каляндар. Мінск, 2002.
    А. Ю.Лозка.
    МАКСІМ ГРЭК (сапр. Тр ы в о л і с Міхаіл; каля 1470, г. Арта, Грэцыя — 12.12.1555), пісьменнікпубліцыст,
    320
    МАКСІМОВІЧ
    перакладчык, багаслоў. Адукацыю атрымаўу Фларэнцыі. У 1507 прыняў манаства, жыў на Афоне. У 1516 быў запрошаны вял. кн. Васілём III у Маскву для выпраўлення і перакладу грэч. кніг. Знаходзіўся ў апазіцыі да існуючай царквы, быў асуджаны на саборах 1525 і 1531 (у 1525—51 вязень манастырскіх турмаў). Аўтар прац па фанетыцы («Пра грэчаскія галосныя і зычныя, пра склады, пра надрадковыя знакі грэчаскія і славянскія»), вершаскладанні («Аб прасодыі»), граматыцы («Тлумачэнне імёнам па алфавіце»), Творы М.Г. былі шырока вядомы ў Беларусі. «Канон малебен...» уваходзіў у кнігу Фікарыя «Вертаград душэўны» (Вільня, 1620). «Слова на лацінаў» і «Пахавальнае слова да святых апосталаў Пятра і Паўла» выдадзены ў Магілёве (1625). Кананізаваны Рус. праваслаўнай царквой (1988).
    Л.П.Максімава.
    МАКСІМАВА Ларыса Паўлаўна (н. 29.5.1939, г. Віцебск), беларуская піяністка. Засл. артыстка Беларусі (1982). Скончыла Бел. кансерваторыю (1964). У 1964—2003 канцэртмайстар Нац. дзярж. тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Адначасова ў 1989—93 працавала ў Венскай дзярж. оперы. 3 2011 у Бел. акадэміі музыкі. Аўтар і вядучая цыклаў канцэртаў «Рамантычная песня 19 ст.» (1990—94), праграмы «У пошуках гармоніі» (1997—2003). Выступала з ансамблем «Кантабіле» і інш. вядучымі інструм. калектывамі, вакалістамі рэспублікі. Вял. ўвагу аддае прапагандзе бел. музыкі.