Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
323
«МАЛАДАЯ БЕЛАРУСЬ»
прывезлі на двор ступу: // He ступа, да калодзіца, //He дзеўка, да малодзіца», «Па вызу брыкала, // Конікі папужала, // Свашэнькі зніважала»; псіхал.заглыбленым (абрадавыя лірычныя песні): «Коскамі апушчуся, слёзкамі абальюся, // Коскамі русенькімі, слёзкамі дробненькімі, // Коскамі плечы ўкрыю, слёзкамі ліцо ўмыю».
Літ.: Гл. да арт. Малады.
В. В. Прыемка.
«МАЛАДАЯ БЕЛАРЎСЬ», літаратурнамастацкі альманах. Выдаваўся ў 1912 (№1, 2) і 1913 (№3) у Пецярбургу на бел. мове бел. выдавецкай суполкай «Загляне сонца 1 ў наша аконца». Друкаваўся кірыліцай і лацінкай адначасова. Меў літ.маст., сац.паліт. і навук.краязнаўчы аддзелы. Выступаў з ідэяй пашырэння бел. асветы, культуры, школьнай справы. Быў трыбунай маладой бел. лры дэмакр. і рэв.дэмакр. кірункаў, уздымаў пытанні грамадскага і культ. жыцця Беларусі. Упершыню апублікаваў маст. творы Я.Коласа, К.Буйло, З.Бядулі, У.Галубка, Ц.Гартнага, А.Гурло, Я.Журбы, А.Новіча, А.Пет
рашкевіча, Ф.Чарнышэвіча і інш. Інфармаваў пра дзейнасць выдавецкай суполкі, змяшчаў рэцэнзіі, паведамляў пра выхад новых кніг.
«МАЛАДАЯ БЕЛАРЎСЬ», літаратурнанавуковы альманах, орган Бюро бел. студэнцкіх аргцый у Маскве. Выйшаў I нумар у 1922 у Мінску на бел. мове. Ініцыятар выдання — Бел. культ.навук. асацыяцыя пры Пятроўскай с.г. акадэміі. Асн. ідэя альманаха — беспартыйнасць бел. нац. студэнцкага руху і бел. адраджэнскай думкі. Змясціў артыкулы Г.Гарэцкага, З.Жылуновіча, П.Любецкага, П.Растаргуева, А.Функа, маст. творы З.Бядулі, Ц.Гартнага, У.Дубоўкі, Я.Журбы, М.Чарота і інш. Забаронены ў 1923.
«МАЛАДАЯ БЕЛАРЎСЬ», заходнебеларускі літаратурны і грамадсканавуковы часопіс. Выйшаў 1 нумар у 1936 у Вільні на бел. мове. Выступаў за кансалідацыю маладых літ. і навук. сіл на аснове нац. ідэі. Часопіс вітаў намаганні Тва бел. школы, Бел. інта гаспадаркі і культуры і інш. аргцый у барацьбе за бел. школу, ана
лізаваў стан і задачы нац.вызв. руху ў Зах. Беларусі, знаёміў з гісторыяй бел. летапісаў, рабіў агляд творчасці бел. сав. паэзіі 1920я гг. Змясціўтворы А.Александровіча, М.Васілька, П.Галавача, Х.Ільяшэвіча, М.Машары, М.Танка.
МАЛАДЗЁЧАНСКАЕ НАРОДНАЕ КЛЎБНАЕ АБ’ЯДНАННЕ ВЕТЭРАНАЎ ВАЙНЬІ I ПРАЦЫ «АДПАЧЫНАК». Створанаў 1988 уг. Маладзечна пры rap. Доме культуры. У 2004 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік М.М.Баландзіна. У складзе аб’яднання 60 чал. ва ўзросце ад 55 да 85 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — арганізацыя вольнага часу людзей сталага ўзросту. У рэпертуары вак.харэагр. кампазіцыі «Прывітальная», «Мазурка», «Без клуба жыць нельга...», танцы «Венгерскі», «Прыгажуні», «Рытмічны вальс», «Флоцкі», творы рас. кампазітараў «На безыменнай вышыні» В.Баснера, «Як многа дзяўчат добрых» І.Дунаеўскага, «Салаўі» У.СалаўёваСядога, «Балада аб фарбах» А.Фельцмана,
Маладзечанскае народнае клубнае аб’яднанне ветэранаў вайны і працы «Адпачынак».
324
МАЛАДЗЕЧАНСКАЯ
«Жураўлі» Я.Фрэнкеля і інш. Калектыў — удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Маладзечна, 2011), абл. свята «Пераможны май» (пас. Чысць Маладзечанскага рна, 2012) і інш. Н.М.Цар.
МАЛАДЗЁЧАНСКАЯ НАРОДНАЯ ВАКАЛЬНАХАРАВАЯ ГРЎПА. Створана ў 1956 у г. Маладзечна пры вучэбнавытворчым аб’яднанні Бел. тва сляпых (з 2013 УП «ЭНВА» Бел. тва інвалідаў па зроку). У 1999 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Т.С.Грэкава (з 1983). У складзе групы 15 чал. ва ўзросце ад 30 да 65 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя акадэмічнага выканання песні. У рэпертуары творы бел. і рас. кампазітараў: «Малітва за Беларусь» А.Безенсон, «Ганулька» І.Лучанка, «Завешся ты ласкава Белаю Руссю» Л.Захлеўнага, «Якая ты цудоўная, Радзіма» Ю.Семянякі, «Бухенвальдскі набат» В.Мурадэлі і інш. Калектыў — удзельнік шэрагу rap. мерапрыемстваў.
І.У.Радвіловіч.
МАЛАДЗЁЧАНСКАЯ НАРОДНАЯ СТЎДЫЯ ВЫЯЎЛЁНЧАГА МАСТАЦТВА «ЧАРОЎНАЯ ПАЛЁТРА». Створана ў 1997 у г. Маладзечна пры Цэнтры маст. творчасці навучэнцаў (з 2010 дзіцячы Цэнтр культуры «Расток») як студыя выяўл. мастацтва. 3 2008 сучасная назва. У 2004 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: С.І.Міцкевіч (з 1997), В.М.Кавальчук (з 2011). У складзе студыі 22 чал. ва ўзросце ад 5 да 15 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — выхаванне цікавасці да выяўл. мастацтва, пашырэнне дзіцячага кругагляду, развіццё вобразнага мыслення. Калектыў — дыпламант міжнар. выстаўкіконкурсу дзіцячай маст. творчасці «Рублёўская палітра» (Масква, 2013), абл. конкурсупленэру юных мастакоў «Фарбы роднай зямлі» (Мінск, 2011), рэгіянальнага конкурсу дзіцячага малюнка на тэму «Раство і Новы год» (г. Маладзечна, 2013) іінш. В.М.Кавальчук.
$^=І1 ®
Удзельнікі Маладзечанскай народнай студыі выяўленчага мастацтва « Чароўная палітра».
МАЛАДЗЁЧАНСКАЯ ПАКРОЎСКАЯ ЦАРКВА. помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў г. Маладзечна. Пабудавана ў 1867—71 з цэглы. Mae 4часткавую аб’ёмнапрасторавую кампазіцыю. Да квадратнага ў плане асн. аб’ёму прымыкаюць 5гранная апсіда з бакавымі рызніцай 1 ахвярнікам, званіца, прамавугольная трапезная. Асн. аб’ём накрыты 4схільным дахам з 8гранным светлавым барабанам, які вянчае ша
Маладзечанская Пакроўская царква.
цёр з макаўкай. Грані абодвух васьмерыкоў з кілепадобнымі какошнікамі. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў арачных парталах, раскрапаваны вуглавымі лапаткамі, апяразаны прафіляванымі карнізамі і аркатурнымі фрызамі, дэкарыраваны круглымі і крыжовымі разеткамі. Унутраная прастора перакрыта агульным цыліндрычным скляпеннем і падзелена на 3 нефы, апсіда — конхай. Царква дзейнічае.
325
МАЛАДЗЕЧАНСКАЯ
Маладзечанская ўзорная студыя бальнага танца «Каскад».
МАЛАДЗЁЧАНСКАЯ ЎЗОРНАЯ СТЎДЫЯ БАЛЬНАГА ТАНЦА «КАСКАД». Створанаў2002 у г. Маладзечна пры Палацы культуры. У 2013 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Д.А.Шышкуноў (з 2002), А.В.Драгаміраў (з 2005). У складзе студыі 16 чал. ва ўзросце ад 14 да 25 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя харэагр. мастацтва. У рэпертуары танцы «Відзенскі вальс», «Джайв», «Квікстэп», «Пасадобль», «Румба», «Танга», «Факстрот», «Чачача», харэагр. кампазіцыі «Добры настрой», «Кактэль «Лаціна», «Лацінамікс», «Мы танцуем разам», «У рытмах танца» і інш. Калектыў — удзельнік турніраў: міжнар. «Зімовы баль» (г. Барысаў, 2012), «Золата сталіцы» (Мінск), па спарт. бальных танцах (г. Віцебск, абодва 2013), рэсп. «Белая Русь» (2010), па бальных танцах «Сузор’е надзей» (2011), «Танцавальныя калядкі» (2012—13), «Fusion Dance Fantasy» (2013, усе Мінск), конкурсу ансамбляў спарт.бальнага танца «Дняпроўская зорка» (г. Жлобін, 2011) і інш. С. В. Плікус. МАЛАДЗЁЧАНСКАЯ ЎЗОРНАЯ СТЎДЫЯ ЭСТРАДНАЙ ПЁСНІ «СПЯВАЕМ РАЗАМ». Створана ў 1997 у г. Маладзечна пры муз. вучы
лішчы, з 2002 дзейнічае пры Палацы
культуры. У 2003 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік А.В.Атрашкевіч. У складзе студыі 25 чал. ва ўзросце ад 6 да 20 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя вак. мастацтва. У рэпертуары творы бел. кампазітараў «Добры дзень, сонца», «Белая Русь мая», А.Атрашкевіч, «Не пакідай» Т.Атрошанка, «Афганскі вальс» І.Дзімарына, «Патанцуй» Г.Каблуковай, «Панад белым пухам вішняў» І.Паліводы, «Кошкі» Л.Фадзеевай і
Маладзечапская ўзорная студыя эстраднай песні «Спяваем разам».
інш. Калектыў — удзельнік фестываляўконкурсаў: міжнар. вак.харэагр. «Мелодыі лета» (г. Севастопаль, Украіна, 2011), дзіцячай і маладзёжнай творчасці «Балтыйскае сузор’е» (г. Судак, Украіна, 2012), рэгіянальнага маладых выканаўцаў эстр. песні «Адна зямля» (г. Ашмяны, 2010; г. Астравец, 2011; г. Маладзечна, 2013); конкурсаў: міжнар. адкрытага выканаўцаў новай дзіцячай песні «Дзень нараджэння» (г. СанктПецярбург, 2013), рэсп. маладых талентаў «Зорка ўзышла над Беларуссю» (г. Дзяржынск, 2010), дзіцячага «Песня для Еўрабачання» (Мінск, 2011 — 12) і інш. С.В.Плікус. МАЛАДЗЁЧАНСКАЯ ЎЗОРНАЯ СТЎДЫЯ ЭСТРАДНЫХ СПЁВАЎ «БРАВА». Створана ў 2003 у г. Маладзечна пры Цэнтры маст. творчасці навучэнцаў (з 2010 дзіцячы Цэнтр культуры «Расток») як студыя эстр. спеваў «Званочкі». 3 2012 сучасная назва. У 2013 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і маст. кіраўнік Н.А.Соніч. У складзе студыі 13 чал. ва ўзросце ад 5 да 18 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — выяўленне і раскрыццё вак. даных, муз. здольнасцей, выхаванне муз. культуры, далучэнне да пазнання
326
МАЛАДЗЕЧАНСКАЯ
Маладзечанская ўзорная студыя эстрадных спеваў «Брава».
мовы муз. мастацтва. У рэпертуары бел. нар. песні «Ружакветка», «Ой, рэчанька», творы бел. і рас. кампазітараў «Веснавыя званы» У.Будніка, «Белыя росы» А.Елісеенкава, «Маленства край» С.Ждановіча, «Ладачкі» Я.Зарыцкай, «Ой, Сярожа» А.Варламава, «Песенька пра мядзведзяў» А.Зацэпіна, «Чалавек з дому
выйшаў» С.Пажлакова, «Героі спорту» А.Пахмутавай і інш. Калектыў — дыпламант фестываляў: міжнар. Саюзнай дзяржавы «Творчасць юных» (г. Анапа, Расія), сучаснага мастацтва «Avanti» (Мінск), юных талентаў «Зямля пад белымі крыламі» (г. Мазыр, усе 2013), песень нашага дзяцінства «Крылатыя арэлі» (Мінск,
2014), рэсп. конкурсаў: юных выканаўцаў «Звонкая раніца» (Нац. дзіцячы цэнтр «Зубраня», Мядзельскі рн, 2011), адкрытага мастацтваў «Вікторыя» (Мінск, 2012) і інш.
Н.А. Соніч.
МАЛАДЗЁЧАНСКАЯ ЎЗОРНАЯ ЭСТРАДНАЯ СТЎДЫЯ «ЖЫВЬІ ГУК». Створана ў 1997 у г. Маладзечна пры гар. Доме культуры як студыя эстр. песні, з 2002 дзейнічае пры Палацы культуры і сучасная назва. У 2001 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Д.І.Сушко (з 1997), А.Б.Ушакова (з 2012). У складзе студыі 22 чал. ва ўзросце ад 6 да 25 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя вак. мастацтва. У рэпертуары бел. нар. песні «Як задумаў верабей», «Вецер вее», «На дубочку, на вяршэчку», творы бел. аўтараў «Зіма» Т.Атрошанка, «Малітва», «Караблік», «На Беларусі», «Анёл», « Навагодняя», «Хлопчыккрасавік», «Родны дом» Д.Сушко і інш. Калектыў — удзельнік міжнар. фестывалю Саюзнай дзяржавы «Творчасць юных» (г. Анапа, Расія, 2013), конкурсаў: рэсп. маладых эстр. выканаўцаў «БелАЗаўскі акорд» (г. Жодзі
327
МАЛАДЗЕЧАНСКАЯ
на, 2012), абл. эстр. песні «Вясеннія рытмы» (г. Дзяржынск, 2011), адкрыты юных выканаўцаў эстр. песні «Маладзічок» (г. Маладзечна), дзіцячай сучаснай харэаграфіі (Мінск, абодва 2013); рэгіянальнага фестывалюконкурсу юных выканаўцаў эстр. песні «Адна зямля» (гарады Астравец, Вілейка, Маладзечна, 2011—13) і інш. С.В.Плікус.