• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    334
    МАЛАДЗЕЧАНСКІ
    ская сядзіба «Салоўка» (в. Вял. Бакшты). Зоны адпачынку мясц. значэння Барок, Вязынка, Мядовыя Росы, Плёсы, УдраРыбчанка. Выдаюцца «Маладзечанская газета», «Рэгіянальная газета» і інш. У раёне 50 рэліг. абшчын, у т.л. 27 праваслаўных, 10 каталіцкіх, 7 хрысціян веры евангельскай, 2 евангельскіх хрысціянбаптыстаў, 1 адвентыстаў сёмага дня, 1 грэкакаталіцкая, 1 іўдзейская, 1 мусульманская. Помнікі археалогіі: гарадзішчы і селішчы ў вёсках Васькаўцы, Вязынка, Гарадзілава, Гарадок, Дамашы, Дуброва, Краснае, Лебедзева, Насілава, Парадоўшчына, Пятроўшчына, г.п. Радашковічы; курганныя могільнікі ў вёсках Гарадзілава, Гарадок, Капачы, Удранка і інш. Помнікі архітэктуры: цэрквы Успенская (2я пал. 18 ст.) у в. Плябань, Троіцкая (1869) і капліцапахавальня (1910я гг.) у в. Лебедзева, Ільінская (1942) у г.п. Радашковічы, Пакроўская (1889) у в. Краснае, Троіцкая (1860) у в. Маркава, Іосіфаўская (1866) у в. Гарадзілава, Пакроўская (1886) у в. Беніца, Палажэння Шаноўнай Рызы Прасвятой Багародзіцы (1871) у в. Груздава, Троіцкая (1884) у в. Гарадок, Раства Багародзіцы (2я пал. 19 ст.) у в. Палачаны; касцёлы — Троіцкі (1701—04 ) у в. Беніца, Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1850) і капліца Св. Яна Непамука (сярэдзіна 19 ст.) у г.п. Радашковічы, Унебаўзяцця Дзевы Марыі (1912) у в. Краснае, Найсвяцейшай Дзевы Марыі (2я пал. 18 ст.) і капліца пры ім (2я пал. 19 ст.) у в. Хоўхлава; вадзяны млын (канец 19 — пач. 20 ст.) у в. Гарадок, сядзіба (2я пал. 19 ст.) у в. Малінаўшчына, сядзіба (канец 19 ст.) у в. Яхімоўшчына, сядзібны дом (пач. 20 ст.) у в. Маркава і інш. Каля павароту на в. Мясата помнік Віленскаму шляху, каля г.п. Радашковічы — помнікмемарыял экіпажу Героя Сав. Саюза капітана М.Ф.Гастэлы, у в. Краснае — помніктанк у гонар сав. воінаўвызваліцеляў. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан, якія
    загінулі ў Вял. Айч. вайну, у вёсках Белева, Дубрава, Ермакі, Клочкава, Краснае, Насілава, Хоўхлава, г.п. Радашковічы і інш. Помнікі землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у вёсках Аляхновічы, Гарадзілава, Гранічы, Груздава, Заскавічы, Краснае, Лебедзева, Літва, Маркава, Мясата, Пекары, Хажова і інш. Брацкія магілы сав. ваеннапалонных і ахвяр фашызму ў вёсках Загорскае, Краснае, Лазавец, Лебедзева, Парадоўшчына, Сычавічы, г.п. Радашковічы і інш. У в. Мясата нарадзіўся польск. паэт Т.Зан (1796—1855), у б. маёнтку Адамарын — вучоныяпрыродазнаўцы Б.І.Дыбоўскі (1833—1930) і У.І.Дыбоўскі (1838—1910), уб. фальварку Вязынка — нар. паэт Беларусі Я.Купала (1882—1942), у в. Максімаўка — дзеяч нац.вызваленчага руху Зах. Беларусі С.А.РакМіхайлоўскі (1885—1937); г.п. Радашковічы — цэнтр керамічнай вытворчасці рэспублікі.
    МАЛАДЗЁЧАНСКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ СКРЫПАЧОЎ. Створаны ў 2002 у г. Маладзечна пры гімназіікаледжы мастацтваў. У 2002 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калек
    Маладзечанскі ўзорны ансамбль скрыпачоў.
    тыў». Заснавальнік і маст. кіраўнік А.В.Старавойтава. У складзе ансамбля 9 чал. ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў. Асн. мэтыдзейнасці — развіццё творчых здольнасцей, цікавасці да музыкі, інструмента. У рэпертуары творы бел., рас. і замежных кампазітараў: «Інтэрмецца» А.Туранкова, «Гамаджаз» Я.Медзвядоўскага, «Вечны рух» АЛіцвінава, «Вальс» Ц.Хрэннікава, «Вальс кветак» П.Чайкоўскага, «Мелодыя» А.Уіасава, «Бесперапынны рух» К.Бома, «Славянскі танец» А.Дворжака, «Арыя містэра Ікс» І.Кальмана, «Шэрбурскія парасоны» МЛеграна, «Менуэт» П.Марыя і інш. Калектыў — дыпламант рэсп. конкурсуфестывалю бел. музыкі «Спадчына» (Мінск, 2011 — 12), абл. аглядуконкурсу аматарскай творчасці «Суквецце талентаў» (г. Маладзечна, 2009), абл. этапу рэсп. конкурсу маст. творчасці «Артвакацыі» (абодва г. Маладзечна, 2010—12) і інш. А.Г.Розін.
    МАЛАДЗЁЧАНСКІ ЎЗОРНЫ АРКЁСТР НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 2003 у г. Маладзечна пры гімназіікаледжы мастацтваў. У 2008 прысвоена званне «ўзорны
    335
    МАЛАДЗЕЧАНСКІ
    Маладзечанскі ўзорны аркестр народных інструментаў.
    аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік А.Г.Розін. У складзе аркестра 40 чал. ва ўзросце ад 15 да 45 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё творчых здольнасцей удзельнікаў, цікавасці да музыкі і інструмента. У рэпертуары песні нар. бел. «Купалінка», «Чаму ж мне не спяваць», рус. «Уздоўж па Піцерскай», «Чарнабровы, чарнавокі», укр. «Спаць мне не хочацца», творы бел., рас. і замежных кампазітараў: «Лірычная мелодыя» Я.Глебава, «Элегія памяці Я.Глебава» Г.Ермачэнкава, «Зямля мая» Л.Захлеўнага, «Жураўлі на Палессе ляцяць» ІЛучанка, «Накцюрн» А.Бабаджаняна, «Кацюша» М.Блантэра, «Гары, гары, мая зорка» П.Булахава, «Восеньскае лісце» Б.Макравусава, «Застольная песня» з оперы «Травіята» Дж.Вердзі, «Эль BiTa» С Лопэ і інш. Калектыў — дыпламант рэсп. конкурсу маст. творчасці сярод навучэнцаў прафес.тэхн. і сярэдніх навуч. устаноў «Артвакацыі» (Мінск, 2007), абл. аглядуконкурсу «Энергіяй творчасці будуем будучыню!» (2009), абл. этапу рэсп. конкурсу «Артвакацыі» (2011, 2013, абодва г. Маладзечна) і інш. А.Г.Розін.
    МАЛАДЗЁЧАНСКІ ЎЗОРНЫ ДУХАВЬІ АРКЁСТР. Створаны ў 2000 у г. Маладзечна пры гімназіікаледжы мастацтваў. У 2008 прысвоена званне
    «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнікі Л.В.Сегін. У складзе аркестра 19 чал. ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё эстэтычнага густу ўдзельнікаў, прапаганда духавой музыкі. У рэпертуары творы бел. і рас. кампазітараў: «Міншчына» А.Атрашкевіч, «Беларуская полька» І.Лучанка, «Марш Перамогі», «Красуй, Беларусь» В.Раінчыка, «Белая Русь» І.Цімакова, «Дзень Перамогі» Д.Тухманава і інш. Калектыў — дыпламант абл. фестывалю нар. духавых аркестраў «Майскі вальс» (г. Маладзечна, 2010; г. Нясвіж, 2013), аглядуконкурсу аматарскай творчасці «Суквецце талентаў» (г. Маладзечна, 2010— 12)іінш. Л.В.Сегін.
    Маладзечанскі ўзорны харзаграфічны ансамбль «ВіЗаВі>.
    МАЛАДЗЁЧАНСКІ ЎЗбРНЫ ХАРЭАГРАФІЧНЫ АНСАМБЛЬ «BISABI». Створаны ў г. Маладзечна ў 2004 пры rap. Палацы культуры як студыя эстр. танца. У 2010 прысвоены званне «ўзорны аматарскі калектыў» і сучасная назва. Заснавальнік і кіраўнік В.С.Залога. У складзе ансамбля 43 чал. ва ўзросце ад 7 да 16 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя мастацтва танца. У рэпертуары харэагр. кампазіцыі «Смуглянка», «Мяжа», «Рэкрут», «Разбойнікі», «Спорт і мы», «Наш стыль», «Эй, марак!», «Дзеці сонца», «Мы — беларусы», «Тундра», іспанскі і цыганскі танцы і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. сучаснага і эстр. танца «Star — Ты» (г. Мазыр),
    336
    МАЛАДЗЕЧАНСКІ
    рэсп. мастацтваў «Хрустальная ліра», мастацтваў «Вікторыя» (усе 2012), конкурсаў: дзіцячай сучаснай харэаграфіі (2013), абл. адкрытых маладых выканаўцаў «Шаную цябе, Белая Русь», мастацтваў «Ззянне талентаў» (абодва 2012, усе Мінск), рэсп. турніраў: па сучасным танцы «Кубак Мінска», сучаснага танца (г. Маладзечна, абодва 2013) і інш. С.В.Плікус.
    МАЛАДЗЁЧАНСКІ ЎЗОРНЫ ХАРЭАГРАФІ'ЧНЫ АНСАМБЛЬ «СбНЕЧНЫЯ ПРАМЁНЬЧЫКІ». Створаны ў 1989 у г. Маладзечна пры Мінскім абл. Цэнтры дзіцячай творчасці, з 2002 дзейнічае пры Палацы культуры. У 1992 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнікЛ.П.Барысевіч. У складзе ансамбля 48 чал. ва ўзросце ад 12 да 16 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя мастацтва танца. У рэпертуары харэагр. кампазіцыі «Модніцы», «Рэтра», «Паўночная чайка», «Свет і цені», «Яблынька», «Усходні танец», «Аўгусцін», «Кошкі», «Зараніца», «Пляскачыкі», «Па ваду» і інш. Ка
    Маладзечанскі ўзорны харэаграфічны ансамб.іь «Сонечныя праменьчыкі».
    лектыў — удзельнік рэсп. экалагічнага форуму (г. Слуцк, 2005; г. Маладзечна, 2012), фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Слуцк, 2005; г. Маладзечна, 2011), абл. фестываляў нар. творчасці «Напеўзямлі маёй» (г. Мар’іна Горка, 2008), харэагр. мастацтва «Карагод сяброў» (г. Салігорск, 2009) і інш.
    С.В.Плікус.
    МАЛАДЗЁЧАНСКІ ЎЗОРНЫ ХОР «ЁБТЛО». Створаны ў 1997 у г. Маладзечна пры гімназіікаледжы мастацтваў. У 2002 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Н.В.Радына (з 1997), С.А.Цар (з 2011). У складзе хору 50 чал. ваўзросце ад 11 да 15 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя харавых
    Маладзечанскі ўзорны хор «ESTRO».
    337
    МАЛАДЗЕЧНА
    спеваў і мастацтва, развіццё вак.харавых навыкаў удзельнікаў. У рэпертуары духоўны кант «Прападобны Серафіме», калядка «Свецяць, свецяць зорачкі», рус. нар. песня «Харашэнькі, маладзенькі», творы бел., рас. і замежных кампазітараў: «Люблю цябе, мая Радзіма» А.Атрашкевіч, «Гімн музыцы» А.Безенсон, «Прыгаворкі» В.Войціка, «Перамога» Л.Захлеўнага, «Багародзіца Дзева» А.Архангельскага, «Отча наш» А.Кастальскага, «Вурдалак» А.Кісялёва, «Стары раяль» М.Мінкова, хор «Арыёза маці» з кантаты «Нам патрэбен мір» А.Новікава, «Снег», «Новы год» з вак. цыкла «Зямля» М.Слаўкіна, хор «Калыханка Клары» з оперы «Поргі і Бес» Д.Гершвіна, «Ціхая ноч» Ф.Грубера і інш. Калектыў — лаўрэат міжнар. фестывалю духоўнай музыкі «Каложскі Дабравест» (г. Гродна, 2014), дыпламант абл. аглядуконкурсу «Суквецце талентаў» (г. Маладзечна, 2008—12), удзельнік абл. тура рэсп. аглядуконкурсу дзіцячага мастацтва «Прывітанне, свет!» (г. Маладзечна, 2014) і інш. С.А.Цар. МАЛАДЗЁЧНА. горад у Мінскай вобл., цэнтр Маладзечанскага рна. За 72 км на ПнЗ ад Мінска, на р. Уша, вузел чыг. ліній на Мінск (электрыфікаваны), Вільнюс (Літва), Полацк, Ліду. Аўтадарогамі злучаны з Мінскам, Вільнюсам, Мядзелам, Валожынам. 93,8 тыс. ж. (2013).
    Вядома з 1388, упаміналася ў прысяжным лісце ноўгарадсеверскага кн. Дзмітрыя Альгердавіча Карыбута вял. кн. ВКЛ Ягайлу. 3 1413 у Віленскім ваяв. ВКЛ. У 15 ст. пабудаваны Маладзечанскі замак. У 1567 у М. вяліся перагаворы прадстаўнікоў ВКЛ і Каралеўства Польск. аб умовах Люблінскай уніі 1569. Да 17 ст. ў горадзе каля 3 тыс. ж. У 1623 мястэчка ў Мінскім павеце Мінскага ваяв., цэнтр маёнтка і воласці, больш за 1 тыс. ж. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, мястэчка, цэнтр Маладзечанскай воласці Вілейскага павета Мінскай, з 1842 Віленскай губерняў. У 1814—32
    Вакзал у г. Маладзечна.
    М. належала кампазітару М.Агінскаму. У 1860 працавала прагімназія, у 1864 на яе базе адкрыта настаўніцкая семінарыя. У 1861 — 117 двароў, 796 ж. У 1873 праз М. пракладзена ЛібаваРоменская чыг., пабудаваны драўляны чыг. вакзал. У 1886 меліся 3 царквы, капліца, 3 сінагогі, паштовая станцыя, 7 піцейных і 12 заезных дамоў, 18 крам, штотыднёвыя кірмашы. У 1897 — 240 двароў, 2178 ж., дзейнічалі настаўніцкая семінарыя, пачатковае яўр. вучылішча з падрыхтоўчым класам і рамесным аддз., паштоватэлеграфнае аддз., лячэбніца, аптэка, 28 крам, 8 корчмаў, вінная крама, піўны склад, 2 яўр. малітоўныя школы, багадзельня, хлебазапасны магазін. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у Польшчы, цэнтр Маладзечанскай гміны Вілейскага павета, з 1927 цэнтр Маладзечанскага павета. 3 1925 у Віленскім ваяв., 295 двароў, 1997 ж. 3 1929 горад. 3 ліст. 1939 зноў у БССР. 3 4.12.1939 у Вілейскай вобл. 3 15.1.1940 цэнтр Маладзечанскага рна. У Вял. Айч. вайну з 25.6.1941 да 5.7.1944 М. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. Гітлераўцы стварылі ў горадзе лагер смерці (шта