Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
Літ.: Іл. да арт. Малады.
В.В.Прыемка.
МАЛАЖЎХАВІЦКАЕ ЕВАНГЕЛЛЕ, беларускі рукапісны помнік канца 15 — пачатку 16 ст. Створаны для царквы ў в. Малыя Жухавічы Карэліцкага рна. Пісаны паўуставам, царк.слав. мовай з многімі бел. асаблівасцямі. Налічвае 347 аркушаў. Змяшчае 4 мініяцюрныя выявы евангелістаў, застаўкі, ініцыялы, выкананыя ў золаце, загалоўкі, пісаныя кінаварам (адным з тыпаў пісьма стараж. грэч. і слав. рукапісаў, які адрозніваецца меншай прамізной і правільнасцю літар). 3 17 ст. евангелле зберагалася ў Жыровіцкім манастыры, у пач. 1920х гг. было перададзена ў Віленскі бел. гіст.этнаграф. музей імя ІЛуцкевіча (існаваў у 1921—44). Цяпер знаходзіцца ў Акадэміі навук Літвы.
Літ.: Пяткевіч А.М. Маршруты кніжнага слова: з гісторыі кнігі, друку на Гродзеншчыне. Варшава, 2002.
МАЛАЖЎХАВІЦКАЯ ЦАРКВА ІААНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ. помнік архітэктуры мадэрну ў в. Малыя Жухавічы Карэліцкага рна. Пабудавана ў 1783 з дрэва, у 1876 праведзена замена пад
Малажухавіцкая царква Іаана Хрысціцеля.
мурка. Да прамавугольнага ў плане асн. аб’ёму прымыкаюць апсіда і бабінец. Над гал. фасадам узвышаецца 4гранная шатровая званіца з макаўкай на гранёным барабане. Такое ж завяршэнне мае апсіда. Сцены гарызантальна ашаляваны, прарэзаны вузкімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў фігурных ліштвах. Фасады дэкарыраваны вуглавымі лапаткамі, трохвугольнымі сандрыкамі, фрызамі. У асн. аб’ёме хоры, апсіда вылучана драўляным іканастасам. Царква дзейнічае.
МАЛАЖЫН, вёска ў Брагінскім рне. За 24 км на ПдУ ад г. Брагін, 50 км ад чыг. ст. Хойнікі на ветцы Васілевічы—Хойнікі на лініі Калінкавічы—Гомель. 154 км ад Гомеля. Цэнтр Малажынскага с/с. 201 гаспадарка, 513ж. (2013).
У канцы 18 ст. вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губ. У 1850 — 57 двароў, 390 ж., уладанне Юдзіцкіх. У1897 у Дзяражыцкай воласці, 892 ж., школа граматы, хлебазапасны магазін, крама, карчма. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 8.12.1926уБССР, цэнтр сельсавета Брагінскага рна Рэчыцкай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Гомельскай акруг. 3 20.2.1938 у Палескай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца жн. 1941 даліст. 1943 М. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. У 1959 — 718 ж. У 1999 — 207 гаспадарак, 582 ж.
У 2013 дзіцячы садяслі, сярэдняя школа, Цэнтр культуры і вольнага часу, бка, амбулаторыя, ветэрынарны ўчастак, Дом быту, аддз. сувязі, магазін; царква Іконы Казанскай Маці Божай (пач. 21 ст.). Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
МАЛАКРАКбТКАЎСКАЯ ЦАРКВА ІААНА ХРЫСЦІ'ЦЕЛЯ, помнік драўлянага дойлідства ў б. в. Малая Кракотка (цяпер у межах в. Вял. Кракотка) Слонімскага рна. Пабудавана ў 1740 на месцы капліцы як уніяцкая Троіцкая, з 1885 праваслаўная царква Аляксандра Неўскага. У 1989 рэстаў
343
МАЛАНКА
рыравана і аднавіла дзейнасць пад сучаснай назвай. Прамавугольны ў плане асн. аб’ём пад 2схільным дахам з 3яруснай званіцай на гал. фасадзе і прамавугольнай апсідай. Шацёр званіцы завершаны макаўкай, 2схільны дах пераходзіць у 3граннае пакрыццё апсіды, да якой далучана нізкая рызніца. Вертыкальна ашаляваныя фасады расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі. Царква дзейнічае.
МАЛАНКА Янка (сапр. М аразо віч Іван; 1895, г. Барысаў — 1938), беларускі пісьменнік, мастак. Скончыў Барысаўскую гімназію. 3 1916 у арміі. 3 1920 служыў у мястэчку Я шуны (Вільнюскі павет). 3 1925 актыўна супрацоўнічаў у перыяд. выданнях Зах. Беларусі. У 1926—28 рэд. час. «Маланка». Пісаў вершы, фельетоны, гумарэскі, апавяданні на актуальныя тэмы грамадскапаліт. жыцця Зах. Беларусі, Польшчы, крытыкаваў нац. ўціск, крывадушную палітыку лідараў польск. буржуазных партый, паказваў рост паліт. свядомасці народа. Каб ашукаць цэнзуру, карыстаўся прыёмамі містыфікацыі — адлюстроўваў рэаліі зах.бел. жыцця, пераносячы дзеянне ў мінулыя часы. Малюнкі М. мелі паліт.завостраны характар.
«МАЛАНКА», ілюстраваны сатырычны часопіс. Выдаваўсяз 15.1.1926 у Вільні на бел. мове Беларускай сялянскаработніцкай грамадой (БСРГ), з 1927 да 26.12.1928 прагрэсіўнымі аргцыямі, яе паслядоўнікамі. Выходзіў раз у 2 тыдні. Рэд,выдаўцамі ў розны час былі Я.Касяк, М.Луцэвіч, І.Маразовіч (Я.Маланка). Адстойваў інтарэсы працоўных, падтрымліваў і прапагандаваў паліт. праграму БСРГ, асуджаў палітыку сац. і нац. ўціску, якую праводзілі польск. ўлады ў Зах. Беларусі. Друкаваў публіцыст. артыкулы, фельетоны, пісьмы з месцаў, вершы, эпіграмы, нар. жарты, творы М.Васілька, М.Засіма, Г.Леўчыка, Я.Маланкі, У.Паўлюкоўскага (У.Ініцкага) і інш.,
сатыр. вершы Я.Купалы, Я.Коласа, Ф.Багушэвіча, К.Крапівы, карыкатуры і гумарыст. малюнкі. У 1927—28 «М.» часта праследавалася польск. ўладамі. Замест канфіскаваных нумароў выходзілі аднадзёнкі «Пякучая маланка», «Новая маланка» (абедзве 1928). Выданне спынена зза паліт. рэпрэсій. Выйшлі 43 нумары.
МАЛАНКІН Уладзімір Андрэевіч (4.5.1929, Мінск 21.3.1978), беларускі рэжысёр, педагог. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1977). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1952), Дзярж. інт тэатр. мастацтва ў Маскве (1959). У 196264, 197178 працаваў у Дзярж. рус. драм. тэатры Беларусі. У 1965—67 гал. рэж. Бел. рэсп. тэатра юнага гледача. Адначасова з 1962 працаваў у Бел. тэатр.маст. інце (з 1967 заг. кафедры). Рэжысура М. вызначалася імкненнем да ансамблевасці, гранічнай выразнасці, даследаваннем характараў праз акцёрскую індывідуальнасць. Сярод паст: «Ноч памылак» О.Голдсміта (1963), «Філумена Мартурана» Э. Дэ Філіпа (1964), «Варшаўскі набат» В.Карастылёва (1966), «Чырвоны губернатар» У.Мехава (1967), «Дзеці Ванюшына» С.Найдзёнава (1971), «Узыходжанне на Фудзіяму» Ч.Айтматава і К.Мухамеджанава (1975), «Апошнія» М.Горкага (1977, з Б.Луцэнкам), «Мальер» М.Булгакава (1978) іінш.
МАЛАНКІНА Ганна Уладзіміраўна (н. 22.3.1966, Мінск), беларуская актрыса. Засл. артыстка Беларусі (2007). Скончыла Бел. тэатр.маст.
Г.У.Маланкіна.
інт (1987). Працуе ў Нац. акадэмічным драм. тэатры імя М.Горкага. Актрыса яркай творчай індывідуальнасці. Валодае сцэнічным абаяннем, здольнасцю паказаць псіхалагічна тонкія складаныя характары. Стварыла яркія запамінальныя вобразы ў нац. і класічным рэпертуары: Русалка, Соф’я («Звалка», «У прыцемках» А.Дударава), каралева Агата («Легенда пра беднага Д’ябла» паводле У.Караткевіча), Волыа Барысаўна («Букееў і кампанія» М.Горкага), Ірына («Тры сястры» А.Чэхава), Афроська («Хрыстос 1 Антыхрыст» паводле Д.Меражкоўскага), сястра Ганна («Вар’ят і манашка» С.Віткевіча), Брук («Шум за сцяной» М.Фрэйна), Волыа («Метэор» Ф.Дзюрэнмата), Лізэта («Адзіны наследнік» Ж.Ф.Рэн’яра), Тэрэза («Дзікунка» Ж.Ануя), Цэзонія («Калігула» паводле А.Камю), лэдзі Чылтэрн («Ідэальны муж» О.Уайльда), Марыяна («Сунічная паляна» І.Бергмана) і інш. Здымаецца ў кіно («Дунечка», «Сяброўка Восень», «Паміж жыццём і смерцю» і інш.).
Т.У.Люковіч.
МАЛАРЙТА, гораду Брэсцкай вобл., цэнтр Маларыцкага рна, на р. Маларыта. За 52 км на ПдУ ад Брэста, чыг. ст. на лініі Брэст—Ковель (Украіна). Аўтадарогамі злучаны з Брэстам і Ковелем. 11,2 тыс. ж. (2013).
Вядома ў ВКЛ з 1566, упаміналася ў рэвізіі Брэсцкага староства як каралеўская в. Рыта Малая Палескай воласці Брэсцкага ваяв. У 1682 — 42 дымы. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, сяло ў Брэсцкім павеце Слонімскай, з 1797
344
МАЛАРЫЦКАЯ
Гасцініца «Юбілейная» ў г. Маларыта.
гоўвання насельніцтва, аддз. хуткай дапамогі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вял. Айч. вайны, курган Славы, магіла ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — Мікалаеўская царква (1907).
МАЛАРЬІЦКАЯ МІКАЛАЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў г. Маларыта. Пабудавана ў 1907 з дрэва. Квадратны ў плане асн. аб’ём накрыты пакатым 4гранным дахам, завершаным 8гранным светлавым барабанам з цыбулепадобным купалам. Трох’ярусная званіца з востраканечным шатром з макаўкай у завяршэнні. Бакавыя прыдзелы накрыты 2схільнымі асобнымі дахамі. Уваход вырашаны ганкам на 6 слупах. Гары
Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У 1897 — 203 двары, 1275 ж.; мелася нар. вучылішча. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у Польшчы, мястэчка, цэнтр Маларыцкай гміны Брэсцкага павета Палескага ваяв. 3 ліст. 1939 зноў у БССР. 3 4.12.1939 у Брэсцкай вобл. 3 15.1.1940 гар. пасёлак, цэнтр Маларыцкага рна. У Вял. Айч. вайнуз 22.6.1941 да 20.7.1944 М. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў гар. пасёлку і раёне 3349 чал. У 1959 — 3,4 тыс. ж. 3 25.12.1962 у Брэсцкім, з 6.1.1965 зноў у Маларыцкім рнах. 3 23.12.1970 горад. У 1999 — 11,5 тыс. ж.
Горад развіваецца ўздоўж чыгункі, якая дзеліць яго на 2 часткі. Архіт.планіровачную структуру вызначаюць вуліцы Леніна, Савецкая, Чырвонаармейская, Энгельса, Кобрынская, Чкалава, Несянюка, Школьная. На цэнтр. плошчы склаўся адм.грамадскі і культ. цэнтр. Паводле генплана 1993 вядзецца 4—5павярховая забудова цэнтр. вуліц, індывід. забудова сядзібнага тыпу ў паўн. частцы, рэканструкцыя, добраўпарадкаванне і азеляненне гар. вуліц. Прам. зона развіваецца ў паўн.зах. напрамку. Зона адпачынку — р. Рыта, на яе ўзбярэжжы за
кладзены парк. У 2000я гг. ўзведзены будынкі школы №3, чыг. вакзала, праведзена рэканструкцыя басейна.
У 2013 прафес.тэхн. ліцэй с.г. вытворчасці, гімназія, 2 сярэднія школы, дзіцячая школа мастацтваў, ДЮСШ, 6 дзіцячых дашкольных устаноў, цэнтры: карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, сац.пед., дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Працуюць Дом культуры, Цэнтр нар. творчасці, раённыя цэнтр. і дзіцячая бкі; бальніца, паліклініка, 3 аптэкі, Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, тэр. цэнтр сац. абслу
Маларыцкая Мікалаеўская царква.
зантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах з сандрыкамі. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
МАЛАРЬІЦКАЯ ЎЗОРНАЯ ЭСТРАДНАЯ СТЎДЫЯ «ЗАБАВА». Створана ў 1999 у г. Маларыта пры гар. Доме культуры. У 2002 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Н.А.Караткевіч (з 1999), А.М.Барысюк (з 2003), В.І.Дударчук (з 2006), А.М.Барысюк (з 2009). У складзе студыі 20 чал. ва ўзросце ад 8 да 18 гадоў. Асн. мэты дзейнасці —
345
МАЛАРЫЦКАЯ
Маларыцкая ўзорная эстрадная студыя «Забава».