• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    пояса і нагавіцаў', галаўным уборам служыў саламяны капялюш. Верхняе адзенне складалася з світылатушкі з белага, шэрага або цёмнакарычневага валенага сукна, кажуха.
    МАЛАРЫЦКІ ЎЗОРНЫ ДЗІЦЯЧЫ БАЯННЫ АРКЁСТР. Створаны ў 1989 у г. Маларыта пры дзіцячай муз. школе (з 1999 дзіцячая школа мастацтваў). У 1999 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.Р.Калоша (з 1989), Н.У.Яромчанка (з 2010). У складзе аркестра 27 чал. ва ўзросце ад 10 да 15 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё творчых здольнасцей і навыкаў ігры на муз. інструментах навучэнцаў, папулярызацыя высокамаст. муз. твораў. У рэпертуары бел., рус. нар. песні «Дубочак зялёненькі», «Карабейнікі», «Шляхам доўгім...», творы бел. і рас. кампазітараў «Полечка» У.Кузняцова, «Брынькоўскі казачок» Ю.Зацарнага і інш. Калектыў — удзельнік рэсп. адкрытага конкурсу выканаўцаў на нар. інструментах імя І.І.Жыновіча (Мінск, 2012), абл. тура ўсебел. фестывалю нар. мастацтва
    Маларыцкі ўзорны дзіцячы баянны аркестр
    «Беларусь — мая песня» (2005), абл. фестывалю вак.харавога мастацтва «Ляці, наша песня» (2010, абодва г. Брэст) і інш. Л.М.Ківачук.
    МАЛАРЫЦКІ ЎЗОРНЫ ДЗІЦЯЧЫ ТЭАТРАЛЬНЫ КАЛЕКТЬІЎ «КАЛАМБЎР». Створаны ў 1998 у г. Маларыта пры гар. Цэнтры дадатковай адукацыі як дзіцячы тэатр «Вясёлая клаўнада», з 1999 сучасная назва. У 2001 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік В.У.Самуйлік. У складзе калектыву 54 чал. ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацьтя тэатр. мастацтва, развіццё творчага патэнцыялу ўдзельнікаў. У рэпертуары сюжэтнагульнявая праграма «Тры вясёлыя вецярочкі» паводле верша І.Сапгіра «Краіна Рагатанія», «Казкі дзядулі Карнея», спектаклі «Выхадкі Вытварашкі», «Казка цётухны Пярэвярундыі», «Прыгоды хлопчыка Чыпаліна» паводле твораў Дж.Радары, муз. «Новыя прыгоды Нязнайкі», «Як Нязнайка стаў чараўніком» паводле М.Носава, «Снежная каралева» па
    349
    МАЛАТАРНЯ
    Удзельнікі Маларыцкага ўзорнага дзіцячага тэатралыіага калектыву «Каламбур».
    водле Х.К.Андэрсена, «Чароўнае свята дзяцінства», «Шчаўкунок» паводле Э.Гофмана і інш. Калектыў — удзельнік рэсп. аглядуконкурсу тэатр. творчасці ўстаноў пазашкольнага выхавання і навучання «Жывая планета» (лагер «Зубраня» Мядзельскага рна, 2009) абл. фестывалю аматарскага тэатр. мастацтва «Тэатральнае Палессе» (г. Брэст, 2002, 2008, 2011) і інш. В.У.Самуйлік.
    МАЛАТАРНЯ, машына для малацьбы збожжа. У Беларусі прымяняліся з пач. 19 ст. Існавалі М. з конным прывадам, таптальныя («таптакі»), ручныя. Малацільны агрэгат з конным прывадам прыводзіўся ў рух з дапамогай шырокага і доўгага паса. Сам конны прывад устанаўлівалі ў гумне на шырокім таку ці перад гумном на «манежы». Асн. элемент таптальнай
    Ручная малатарня.
    М. — суцэльнае нахілена пастаўленае драўлянае кола, якое круцілася ад рухаў валоў ці коней, што тапталіся на адным месцы. Пазней пачалі выкарыстоўваць і ручныя М. Яны прыводзіліся ў рух з дапамогай 2 ручак, якія пазменна круцілі 4 чалавекі. Такія М. займалі менш месца, але працаваць на іх было значна цяжэй.
    МАЛАТОК, ручны інструмент, прызначаны для забівання цвікоў, кляпання касы і інш. Меў металічны брусок або цыліндр (часцей звужаны з аднаго канца), насаджаны на драўляную ручку пад прамым вуглом. У Беларусі вострым канцом М. кляпалі касу на тупой бабцы, тупым — на вострай бабцы.
    «МАЛАЦІЛАЧКА», беларускі традыцыйны ілюстрацыйнавыяўленчы, гуртавы шматфігурны танец устойлівай формы, з рэгламентаванай лексікай. Муз. памер 2/4. Тэмп умераны ці хуткі. Меў сезонную прымеркаванасць (у перыяд малацьбы, пры ўборцы ўраджаю). Выконваўся пераважна жанчынамі. Асн. фігуры (у залежнасці ад версіі) — кола, крыж, калона, у некаторых варыянтах спалучэнне фігур. У Беларусі сустракаўся пад назвамі «Малацьба» (Паазер’е, памежныя паўн. раёны Гродзеншчыны і
    Міншчыны), «Млынок» ці «Мельнік» (Лельчыцкі, Рэчыцкі, Глыбоцкі і інш. рны), «Малацілачка» (Міншчына, зах. частка Магілёўшчыны). Па тэматыцы і змесце танец «М.» блізкі да танца «Цаны» і танц. карагода «Шастак». Будаваўся на шматразовых прытупах, крокахпрытупах, якія рытмічна паўтараліся. У лексіцы танца таксама прысутнічалі стрыманы бег на адвольна сагнутых нагах з акцэнтам на ўсю ступню, трыкрокпрытуп, крок з саскокам на адну ці дзве нагі, саскокі з двух ног на дзве нагі. Нярэдка выконваліся пачарговыя кручэнні ў парах (пад узнятымі ўгору злучанымі рукамі; узяўшыся пад сагнутыя ў локцях рукі; фігуры «дозадо» з адначасовым кручэннем вакол сябе). У «М.» колавай формы сустракалася фігура «шэн», калі 2 колы танцораў адначасова рухаліся ў розныя бакі, пры гэтым танцоры абміналі адзін аднаго то з правага, то з левага боку. Пры дапамозе ілюстрацыйнавыяўл. пластыкі, прасторавых фігур падчас танца імітаваліся працэсы машыннай апрацоўкі збожжа. Танец суправаджаўся рознымі прыпеўкамі, напр. «Шэсць дзён малаціла, // Шастак зарабіла. // Сама сабе дзівавала, // Што так мала зарабляла», ці «Мой мужык невялік, // На саломцы ляжыць, // А я ж Bora прашу, // Каб прыняў яго душу». Разнавіднасць «М.» — танец «Млынок», які ў пач. 20 ст. ўпершыню на сцэне паказала трупа І.Буйніцкага. У славеснаграфічнай форме аўтарскую рэдакцыю аўтэнтычнага ўзору «М.», якая бытавала на Магілёўшчыне ў 1950х гг., запісаў і апублікаваў І.А.Серыкаў у кн. «Шэсць беларускіх народных танцаў» (1956). У пач. 21 ст. М.А.Козенка паставіў стылізаваны варыянт «М.» для Мётчанскага заслужанага аматарскага фальклорнага гурта «Берагіня», а В.А.Папоў ажыццявіў паст. танца «Ветрык» паводле фалькл. матываў «Млынка» для Магілёўскага заслужанага аматарскага харэаграфйчнага ансамбля «Рунь».
    350
    МАЛАЯ
    Літ.: Алексютовнч Л.К. Белорусскне народные танцы, хороводы, нгры. Мннск, 1978; Беларускія народныя танцы, карагоды і гульні. Мінск, 1989; Козенка М.А. Танцавальны фальклор // Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. Т. 2. Віцебскае Падзвінне. Мінск, 2004. М.А.Козенка.
    МАЛАШ Леаніла Апанасаўна (1.4.1927, в. Несцераўка Докшыцкага рна — 5.5.2012), беларускі фалькларыст. Канд. філал. навук (1967). Скончыла БДУ (1952). Працавала ў Інце лры і Цэнтр. навук. бцы АН Беларусі. У 1968—90 у Інue мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Збірала і даследавала бел. фальклор, яго тэарэт. пытанні, бел. вяселле ў кантэксце ўсх.слав. фальклору, гісторыю бел. фалькларыстыкі. Адзін з аўтараў манаграфій «Беларуская фалькларыстыка: эпоха феадалізму» (1989), «3 душою славяніна: жыццё і дзейнасць З.Я.ДаленгіХадакоўскага» (1991), збка «Украінскія народныя песні ў запісах Зарыяна ДаленгіХадакоўскага» (1974). Укладальнік кн. «Вяселле: песні» (кн. 1—6, 1980—88) з серыі «Беларуская народная творчасць», кн. «Выбранае. Зарыян ДаленгаХадакоўскі» (2007). Запісы М. увайшлі ў тамы «Радзінная паэзія» (1971), «Дзіцячы фальклор» (1972), «Жартоўныя песні», «Жніўныя песні» (абодва 1974), «Веснавыя песні», «Выслоўі» (абодва 1979), «Жаніцьба Цярэшкі» (1993) серыі «Беларуская народная творчасць». Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
    Тв.: Беларускапольская фальклорная інтэрферэнцыя ў кантэксце культурных кантактаў. Мінск, 1998. А.М.Ненадавец.
    МАЛАШЧЫТНІКАЎСКАЯ ПАКРОЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры барока ў в. Малыя Шчытнікі Брэсцкага рна. Пабудавана ў 1742 з цэглы як невял. прысядзібны касцёл. У 1864 храм перададзены праваслаўным, у 1918 вернуты католікам. 3 1990х гг. дзейнічае як праваслаўная царква. Квадратны ў плане асн. аб’ём накрыты вальмавым дахам. Гал. фасад завершаны трохвугольным франтонам і пінаклямі з 2 бакоў. Гал. ўваход вылучаны нізкім бабінцам і знешне паўтарае гал. фасад. Сцены бакавых фасадаў расчлянёны пілястрамі і невысокімі лучковымі аконнымі праёмамі. Царква дзейнічае.
    МАЛАШЧЬІТНІКАЎСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Малыя Шчытнікі Брэсцкагарна. Належала Чартарыйскім, Панятоўскім, Паніквіцкім, Тукалам, С.Шрайбер. Закладзена ў 18 ст., неаднаразова перабудоўвалася. Уключае сядзібны дом, гасп. пабудовы, парк. Сядзібны дом пабудаваны ў пач. 20 ст. з каменю ў стылі эклектыкі на месцы аднапавярховага драўлянага дома (згарэў у 1895). Прамавугольны ў плане будынак меў бакавы 2павярховы аб’ём. Парадны фасад упрыгожвалі рызаліты, паркавы — вял. тэраса з жалезнай балюстрадай.
    Малашчытнікаўская Пакроўская царква.
    Сярод гасп. пабудоў асаблівым дэкорам вылучалася вазоўня, у якой вуглы, пілястры, карніз, франтоны былі выкладзены чырвонай цэглай. За домам размяшчаўся пейзажны парк з невял. воднай сістэмай. Уезд быў вылучаны 3 цаглянымі пілонамі з 4скатным невысокім завяршэннем. Захаваліся сядзібны дом (часткова), вазоўня (выкарыстоўваецца як стайня). У 1988 у парку ўстаноўлены валун ва ўшанаванне памяці бел. мысліцеля 17 ст. К.Лышчынскага, які нарадзіўся ў суседняй в. Лышчыцы.
    МАЛАЯ БЕРАСТАВІ'ЦА, вёска ў Бераставіцкім рне. За 21 км на ПнЗ ад г.п. Вялікая Бераставіца, 29 км ад чыг. ст. Бераставіца на лініі Масты—Бераставіца, 42 км ад Гродна, на аўтадарозе Баранавічы—Ваўкавыск—Гродна. Цэнтр Малабераставіцкага с/с. 486 гаспадарак, 1206 ж. (2013).
    Вядома з 16 ст. У 1552 Бераставіца (Малая Бераставіца) — маёнтак, уладанне А.Валовіча і інш., у Гродзенскім павеце ВКЛ. У канцы 18 ст. ўладанне Юндзілаў, пазней Солтанаў. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Гродзенскім павеце Слонімскай (1795—97), Літоўскай, Гродзенскай (з 1801) губерняў. У 2й пал. 19 — пач. 20 ст. ўладанне Валкавыцкіх (Валкавіцкіх). У 1897 — маёнтак (75 ж.) і ся
    351
    МАЛАЯ
    ло, цэнтр воласці (4 двары, 28 ж., 2 царквы, нар. вучылішча). 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, цэнтр Малабераставіцкай гміны Гродзенскага павета Беластоцкага ваяв. 3 ліст. 1939 зноў у БССР, з 15.1.1940 у Крынкаўскім рне Беластоцкай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр Малабераставіцкага с/с. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 М.Б. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Бераставіцкім рне Гродзенскай вобл. 3 25.12.1962 у Свіслацкім, з 30.7.1966 зноў у Бераставіцкім рнах. У 1959 — 283 ж„ у 1970  655 ж. У 1999  476 гаспадарак, 1340ж.
    У 2013 яслісад, сярэдняя школа, раённы дзіцячы сац. прытулак, Дом культуры, бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», участак Бераставіцкага раённага УП жыллёвакамунальнай гаспадаркі, 8 магазінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, магіла ахвяр фашызму, магіла невядомага салдата, мемар. знак і дошка ў гонар палкоўніка Г.Н.Цытаішвілі, які загінуў пры вызваленні М.Б. ад ням.фаш. захопнікаў. Помнікі архітэктуры: Дзмітрыеўская царква (1866), Антоніеўскі каСцёл (1851—63). В.М.Князева. МАЛАЯ СЦЙНА, другая сцэна ў тэатры, па памерах меншая за асноўную і з меншай умяшчальнасцю глядзельная зала. У некаторых тэатрах М.с. размяшчаецца ў асобных памяшканнях (Нац. акадэмічны тэатр імя Я.Купалы, Нац. акадэмічны драм. тэатр імя Я.Коласа, Нац. акадэмічны драм. тэатр імя М.Горкага і інш.). Шырока выкарыстоўваецца з 1970х гг., калі пачаліся актыўныя эксперымент. пошукі новых сцэнічных рашэнняў. Спектаклі, пастаўленыя на М.с., часцей за ўсё маюць больш камернае гучанне і разлічаны на падрыхтаваных гледачоў. Сярод пастановак на М.с. тэатра імя Я.Коласа — «Цырк Шардам» паводле Д.Хармса, «Шахматы» С.Граховяка, «Брыльянт» Е.Пшаздзецкага;