Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
фарміраванне і развіццё муз. здольнасцей дзяцей з эстр. і нар. манерай выканання. У рэпертуары творы бел. і рас. сучасных выканаўцаў: «Запальвай, Еўропа» К.Сітнік, «Бугівугі для васьмінога» Ж.Калмагоравай, «Вясну клікалі?» У.Круцкіх, «Анёлы тут больш не жывуць» Ю.Берэты і інш. Калектыў — удзельнік рэсп. фестывалюконкурсу эстр. мастацтва «Мая біяграфія» (Міншчына, 2011), абл. тура рэсп. фестывалю нац. культур «Суквецце культур» (г. Маларыта, 2011), абл. этапу рэсп. аглядуконкурсу дзіцячай творчасці «Добры дзень, свет!» (2011), фестывалю эстр. мастацтва «Рытмы маладосці» (абодва г. Брэст, 2012) і інш. Л.М.Ківачук.
МАЛАРЬІЦКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1946 у г. Маларыта. У 1977 у выніку цэнтралізацыі сеткі масавых бк Маларыцкага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. Кніжны фонд (2013) 48,3 тыс. экз., больш за 3,2 тыс. чытачоў. Асн. кірункі дзейнасці: патрыятычнае і экалагічнае выхаванне, папулярызацыя бел. лры, работа з сац. неабароненымі групамі насельніцтва, прапаганда здаровага ладу жыцця, збор, сіс
тэматызацыя і выданне краязнаўчага матэрыялу. Дзейнічаюць праграмы «Фонды нашых бібліятэк», «Памяць Маларытчыны», «Кніга чакае цябе, чытач!», «Лепшы чытач лета», «Крочым родным краем, старонкі гісторыі збіраем». Працуюць публічны цэнтр прававой інфармацыі, літ.
Маларыцкі народны ансалібль народнай песні «Рыцкі куфэрак».
муз. гасцёўня. Бка выдае збкі паэзіі мясц. паэтаў. Н.М.Курдзюк.
МАЛАРЬІЦКІ ДЗІЦЯЧЫ ПАРК. Засн. ў 1970х гг. у г. Маларыта як парк культуры і адпачынку, з 2007 сучасная назва. Пл. 21,3 га (2013). На тэр. растуць больш за 20 відаў дрэў і кустарнікаў, створана штучнае возера. У 1972 адкрыты помнік воінамвызваліцелям Маларыцкага рна ад ням.фаш. захопнікаў. У 2010 пабудаваны спарт. цэнтр «Жамчужына» з плавальным басейнам, гульнявым і трэнажорным заламі. Дзейнічаюць 2 тэнісныя корты, спарт. пляцоўкі, 2 км лыжаролернай трасы. Праводзяцца гар., дзіцячыя мерапрыемствы, святы, спарт. спаборніцтвы раённага, абл. і рэсп. ўзроўню, дзейнічаюць атракцыёны. М.М.Улезла.
МАЛАРЬІЦКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «РЬІЦКІ КУФЭРАК». Створаны ў 1989 у г. Маларыта пры гар. Доме культуры. У 1998 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Г.П.Бягеза (з 1989), А.М.Барысюк (з 2004). У складзе ансамбля 16 чал. ва ўзросце ад 30 да 60 гадоў.
346
МАЛАРЫЦКІ
Асн. мэта дзейнасці — зберажэнне і развіццё нар. песенных традыцый. У рэпертуары бел. нар. песня «Ой, даўнымдаўно», творы рас. сучасных выканаўцаў «Марусенька» М.Алешкі, «Добры вечар, госці» С.Беражнога, «За ціхай ракой» С.Трафімава і інш. Калектыў — удзельнік міжнар. фестывалю фальклору «Супольнасць у культуры» (г. Варшава, 2008), нац. свята Дня бел. пісьменства (г. Ганцавічы, 2011) і інш. Л.М. Ківачук.
МАЛАРЬІЦКІ НАРбДНЫ АРКЁСТР НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ.
Створаны ў 1975 у г. Маларыта пры дзіцячай муз. школе (з 1999 дзіцячая школа мастацтваў). У 1981 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Л.Ф.Несцераў (з 1975), І.Э.Пятрухіна (з 1998), А.В.Палянская (з 2002), Д.А.Свішчоў (з 2013). У складзе аркестра 24 чал. ва ўзросце ад 21 да 57 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё і папулярызацыя нар. муз. інструм. мастацтва. У рэпертуары творы бел., рас. і замежных кампазітараў: «Лірычная мелодыя» Я.Глебава, «Вяртанне да
Маларыцкі народны хор ветэранаў вайны і працы.
спадчыны» Л.Іванова, «Бомы» У.Бакалейнікава, папуры на тэмы песень групы «АББА» А.Тамарава, фантазіі на тэмы песень аб Вял. Айч. вайне А.Тулікова, «Радзецкі марш» І.Штрауса і інш. Калектыў — удзельнік міжнар. фестывалю да гадавіны паўстання Т.Касцюшкі (вёскі Сабалева, Мацяёвіцы, Польшча), абл. тура ўсе
бел. фестывалю бел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Брэст, абодва 2005) і інш. Л.М.Ківачук.
МАЛАРЫЦКІ НАРбДНЫ ХОР ВЕТЭРАНАЎ ВАЙНЬІIПРАЦЫ. Створаны ў 1987 у г. Маларыта пры гар. Доме культуры. У 1997 прысвоена званне «народны аматарскі калек
Маларыцкі народны аркестр народных інструментаў.
347
МАЛАРЫЦКІ
тыў». Кіраўнікі: Г.П.Бягеза (з 1987 і з 1993), Г.М.Кот (з 1989). У складзе хору 19 чал. ва ўзросце ад 55 да 80 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — развіццё 1 прапаганда песеннай творчасці. У рэпертуары творы бел. і рас. кампазітараў «Благаслаўляю і кахаю» У.Смольскага, «Наша свята» Э.Сіліцкага, «Маладзік і вішанька» М.Алешкі, «Песня пра салдата» У.Мігулі, «Песня аб неспакойнай маладосці» А.Пахмутавай і інш. Калектыў — удзельнік абл. фестывалю вак.харавога мастацтва «Ляці, наша песня» (1998), абл. тура рэсп. фестывалю творчасці ветэранаў «Неспакойныя сэрцы» (2010—12, абодва г. Брэст) і інш. Л.М.Ківачук.
МАЛАРЬІЦКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на ПдЗ Брэсцкай вобл. Цэнтр — г. Маларыта. У складзе раёна 77 сельскіх нас. пунктаў, 8 сельсаветаў: Арэхаўскі, Вялікарыцкі, Гвозніцкі, Лукаўскі, Макранскі, Олтушскі, Хаціслаўскі, Чарнянскі. Пл. 1,36 тыс. км2, лясы займаюць 50%. Нас. 24,7 тыс. чал. (2013). Жывуць беларусы (97,7%), украінцы (1,2%), рускія (0,9%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (0,2%). Патэр. раёна праходзіць чыг. Брэст—Ковель (Украіна), аўтадарогі Кобрын—мяжа Украіны, Брэст—мяжа Украіны. Натэр. раёна 3 аддз. пагранічнага кантролю: «Макраны», «Олтуш», «Хаціслаў» (пры ім 2 спрошчаныя пункты пропуску — «Сушытніца» і «Отчын»).
Раён утвораны 15.1.1940 у Брэсцкай вобл. 12.10.1940 падзелены на 11 сельсаветаў. У Вял. Айч. вайну 22— 26.6.1941 у раёне Маларыты на левым фланзе 4й арміі Зах. фронту вялі абарончыя баі часці 75й стралковай дывізіі супраць 3 дывізій герм. 53га армейскага корпуса. У час гэтых баёў 25.6.1941 у раёне в. Хаціслаў сав. воінамі быў абкружаны і знішчаны артылерыйскі полк праціўніка. У канцы чэрв. 1941 М.р. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія ў Маларыце і раёне загубілі 3349 чал., у 1942 правялі карную аперацыю «Трохвугольнік». Дзейнічалі МаларыцкаДамачаўскі падп. міжрай
кам КП(б)Б, падп. райкамы КП(б) Б (2.10.194325.3.1944) і ЛКСМБ (22.11.194320.7.1944), партыз. брыгады імя І.В.Сталіна, «За Радзіму» імя А.К.Флегантава, імя У.І.Леніна, асобныя атрады імя К.Я.Варашылава, імя П.Л.Валькова, спец. група «Іскра». Раён вызвалены ў канцы ліп. 1944 войскамі 1га Бел. фронту ў ходзе ЛюблінБрэсцкай аперацыі. 25.12.1962 М.р. скасаваны, тэр. перададзена ў склад Брэсцкага і Кобрынскага рнаў. 6.1.1965 раён адноўлены.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамсці і інш. У раёне (2013, без Маларыты) 10 сярэдніх і 1 базавая школы, 5 вучэбнапед. комплексаў дзіцячы сад—сярэдняя школа, 2 філіялы муз. школ, 10 дашкольных устаноў, цэнтр турызму і краязнаўства для дзяцей і юнацтва ў в. Олтуш. Працуюць раённы Цэнтр нар. творчасці, 20 клубных устаноў, 21 бка і інш. У сістэме аховы здароўя бальніца, 5 амбулаторый, 10 ФАПаў, 3 аптэкі; аздараўленчы лагер «Равеснік» у в. Забалацце. Выдаецца раённая газ. «Голас часу». У раёне 22 рэліг. абшчыны, у т.л. 16 праваслаўных, 4 хрысціян веры евангельскай, 1 евангельскіх хрысціянбаптыстаў, 1 каталіцкая. Помнікі археалогіі: курганныя могільнікі (вёскі Антонава, Струга), стаянкі (вёскі Арэхава, Лукава). Помнікі архітэктуры: цэрквы Раства Багародзіцы (1713) у в. Ляхаўцы, СпасаПраабражэнская (1783) у в. Олтуш, СпасаПраабражэнская (1799) у в. Хаціслаў, Успенская (1812) у в. Гвозніца, Раства Багародзіцы (1671) у в. Дарапеевічы, Раства Багародзіцы (1871) у в. Чарняны. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у вёсках Боркі, Вял. Паўлопаль, Гвозніца, Лукава, Ляхаўцы, Масевічы, Макраны, Олтуш і інш.; помнікі на магілах ахвяр фашызму ў вёсках Боркі, Брадзяцін, Вял. Дарапеевічы, Мікольскае, Навалессе, Чарняны, Язвін і інш., землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у вёсках Арэхава, Збу
раж, Ланская, Макраны і інш. Курган Славы і абеліск на месцы спаленай у 1942 в. Зялёная Буда, помнік маракам польскай Пінскай флатыліі ў в. Макраны. У в. Вялікарыта нарадзіўся бел. мастак М.М.Селяшчук (1947—96). В.П.Шпетны.
МАЛАРЫЦКІ РАЁННЫ ЦЭНТР НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ. Засн. ў 1998 у в. Замшаны Маларыцкага рна як Дом нар. творчасці. 3 2001 працуе ў г. Маларыта і сучасная назва. Першапачаткова меў на мэце аднаўленне аўтэнтычнасці касцюма Маларыцкага строю. Гал. задачы — далейшае вывучэнне і захаванне нар. мастацтва і промыслаў, развіццё аматарскай творчасці ў раёне. Агульная пл. памяшканняў — 144,6 м2. Mae 2 выставачныя залы: прадметаў даўніны, дзе сабрана калекцыя касцюмаў маларыцкага строю і ручнікоў, і сучасных відаў творчасці. Працуюць аматарскія гурткі: ткацтва, вышыўкі, салома і бісерапляцення, маст. размалёўкі па дрэве і шкле, а таксама аб’яднанне майстроўумельцаў раёна «Скарб талентаў». Майстры цэнтра — удзельнікі міжнар. фестывалю майстроў традыц. ткацтва «Палатняныя пераплёты» (г. Віцебск), маст.гандлёвага мерапрыемства «Ягелонскі кірмаш» (г. Люблін, Польшча), прыгранічнага конкурсу ткацкага мастацтва «Ткацтва ў даліне Буга і Кшны» (г. БялаПадляска, Польшча), рэсп. фестывалюкірмашу рамёстваў «Вясновы букет» (Мінск, усе 2013). В.М.Струнец. МАЛАРЬІЦКІ СТРОЙ, традыцыйны комплекс беларускага нар. адзення ў Зах. Палессі. Быў распаўсюджаны ў 19 — сярэдзіне 20 ст. пераважна ў Маларыцкім і на Пд Кобрынскага рнаў. Вылучаўся завершанасцю форм адзення, адметнай архаічнасцю, арыгінальнымі галаўнымі ўборамі замужніх жанчын, выкарыстаннем багата аздобленых дэкар. тканін. Летні жаночы строй складаўся з кашулі, спадніцы, фартуха. Кашулю рабілі з прамымі плечавымі ўстаўка
348
МАЛАРЫЦКІ
Да арт. Ммарыцкі строй. Убор свацці. Вёска Павіцце Кобрынскага раёна. Сярэдзіна 20 cm.
мі і адкладным каўняром. Вышывалі чырвонакарычневым геаметрычным арнаментам, скампанаваным у папярочныя палосы ў верхняй частцы рукава, на плячах, манішцы і па краі каўняра. Святочныя спадніцы — буркі — выдзяляліся спалучэннем натуральнага колеру белашэрай і карычневачырвонай воўны, белага лёну і пянькі. Фартух (1 і 2полкавы) часта меў дэкар. вышытыя завязкі. Тканы чырвоны пояс падпярэзваў спадніцу зверху. Намітку багата аздаблялі вышыўкай: разеткамізоркамі на адным рагу і ўзорыстым шлякам на двух краях. Касцюм свацці вылучаўся галаўным уборам (каробачкалямец, аздобленая разнаколернымі паскамі саціну, шоўку, тасёмкамі, пацеркамі і 2 пукамірожкамі пярэстафарбаванага пер’я). Шырока выкарыстоўваліся шыйныя і нагрудныя ўпрыгажэнні — пацеркі, крыжыкі, лычманы (3, 5, 7 круглых медальёнаўабразкоў, прымацаваных да тасёмкі). Мужчынскі строй складаўся з кашулі, што насілі навыпуск,