Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
Лоеўскага рна; да 9.6.1927 у Рэчыцкай, да 26.7.1930 у Гомельскай акругах, з 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца жн. 1941 да сярэдзіны ліст. 1943 М. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У 1943 гітлераўцы спалілі вёску і знішчылі 11 ж. Пасля вайны адноўлена. 3 25.12.1962 у Рэчыцкім рне, з 30.7.1963 у Новабаршчэўскім с/с. 3 30.7.1966 уЛоеўскім рне. 3 3.12.1981 цэнтр сельсавета. У 1999 — 117 гаспадарак, 355 ж.
У 2013 вучэбнапед. комплекс яслісад—базавая школа, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, гандлёвы цэнтр, сталовая, 3 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
МАЛІНКАВА (Malinkowa) Ката (н. 1.5.1931, г. Баўцэн, Германія), сербалужыцкая перакладчыца. Працавала выкладчыцай рус. мовы ў школе, у газ. «Nowa doba» («Новы час»), у Доме сербалужыцкага нар. мастацтва. Перакладае творы рус., класічнай лры, чэш. і ням. пісьменнікаў. На верхнялужыцкую мову пераклала асобныятворы В.Адамчыка, П.Броўкі, Я.Брыля, В.Быкава, А.Жука, У.Караткевіча, М.Лынькова, І.Мележа, Б.Сачанкі, Я.Скрыгана, І.Чыгрынава, І.Шамякіна і інш. (зб. бел. апавяданняў «Дзівак з Ганчарнай вуліцы», 1980).
МАЛІНОЎСКІ Мікалай Іванавіч (5.11.1916, в. Пірагова Кастрамской вобл., Расія — 22.2.1991), беларускі акцёр. Засл. артыст Беларусі (1966). Скончыў Іванаўскае тэатр. вучылішча (1940). Працаваў у тэатрах Расіі, Украіны, Латвіі. У 1959—82 у Гомельскім абл. драм. тэатры. Творчасць М. адметная сцэнічнай культурай, стварэннем вобразаў з моцным тэмпераментам, мяккім гумарам, яркімі сцэнічнымі дэталямі. Выконваў характарныя ролі: Андрэй Ермаліцкі («Рудабельская рэспубліка» паводле С.Грахоўскага), Глуздакоў («Лявоніха на арбіце» А.Макаёнка),
354
МАЛІШЭЎСКІ
Кузьміч («Укралі кодэкс» А.Петрашкевіча), Шыковіч («Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна), Барыс Мікалаевіч («Вайна пад стрэхамі» паводле А.Адамовіча), Круціцкі, Мамаеў («Не было ні гроша, ды раптам шастак», «На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага), Ахотнікаў («Страчаны сын» А.Арбузава), Сарокін («Беражьше белую птушку» М.Мірашнічэнкі), дож Венецыі («Атэла» У. Шэкспіра), Рабурдэн («Наследнікі Рабурдэна» Э.Заля) і інш.
МАЛІНбЎСКІ Міхась (Міхаіл Міхайлавіч; н. 25.7.1945, в. Вял. Угрынь Зэльвенскага рна), беларускі краязнавец, публіцыст. Скончыў Свярдлоўскае ваен.паліт. танкаваартылерыйскае вучылішча (1978), Амурскае абл. культ.асветнае вучылішча (г. Благавешчанск, Расія, 1984). У 1964—91 ва Узброеных Сілах СССР. Даследуе гісторыю і культуру Брэсцкай («Дзе нарадзілася «Кветка папараці?»: Краязнаўчая мазаіка Баранавіччыны», 2007, у суаўт.) і Гродзенскай [«Зэльвенскі (Ганненскі) кірмаш: пытанні і адказы (да 290годдзя з дня заснавання)», 2011] абласцей, літ. сувязі лр, культур, мастацтва Расіі і Беларусі.
Тв.: Павел Іосіфавіч Багрым (Паўлюк Багрым). Легенды, праўда, загадкі. Бара
М.Маліноўскі ў ролі Мамаева.
навічы, 2006; I свет заспяваў «Бывайце здаровы». Брэст, 2009; «Квадра творчасці, альбо Чатыры сшыткі». Мінск, 2011.
МАЛІНОЎШЧЫНСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры эклектыкі. Закладзена ў 2й пал. 19 ст. ў в. Маліноўшчына Маладзечанскага рна. Належала Свентаржэцкім. Уключала сядзібны дом, флігель, парк, абеліск, капліцу, бровар. Сядзібны дом — першапачаткова драўляны аднапавярховы будынак з 4калонным порцікам на гал. фасадзе (не захаваўся). Пазней мураваны прамавугольны ў плане на высокім цокалі аб’ём, накрыты паўвальмавым дахам. Фасады са строенымі стральчатымі вокнамі. На тарцовых шчытах даху па 3 люкарны. Флігель — аднапавярховы мураваны прамавугольны ў плане будынак пад вальмавым дахам. Гал. фасад сіметрычна расчлянёны стральчатымі аконнымі і ўваходнымі праёмамі. Парк пейзажнага тыпу (8 га) з пладовым садам. Ручай (прыток р. Уша) падзяляе парк на 2 часткі і 2 пратокамі стварае выспу. 3 усх. боку абмежаваны алеяй, абсаджанай хвояй веймутавай, з паўд. — групай лістоўніцы сібірскай, з зах. — алеяй лістоўніцы сібірскай. Сярод пасадак таполя белая, елка звычайная, піхта сібірская, дугласія шэрая. У цэнтры парку абеліск з чорнага лабрадарыту, узведзены ў 1912. У паўд. частцы бровар. Капліца — цагляная 4гранная піраміда, накрытая 4схільным дахам. Гарызантальнай цягай падзелена на 2 ярусы. У капліцы — жалобная зала са стральчатымі ўваходамі і вокнамі. У сутарэннях — нішыпахавальні. У ніжнюю частку сцен умураваны вапнавыя паліраваныя пліты з мемар. надпісамі. Захаваліся флігель, абеліск, капліца, рэшткі парку.
МАЛІНСКАЯ (магчыма, М а л е в і ч) Мар’яна (Марыя; 1767?—?), беларуская танцоўшчыца. Родам з Палесся. Прыгонная падскарбія надворнага літоўскага А.Тызенгаўза. Вучылася ў яго балетных школах у Гродне і Пас
тавах. У вер. 1778 саліравала на сцэне Гродзенскага тэатра ў школьным спектаклі «Балет вясковы» Г.Петынеці. У 1785—94 першая танцоўшчыца балетнай трупы «Таварыства танцоўшчыкаў яго каралеўскай вялікасці» ў Варшаве. Выконвала партыі Сіліі («Капітан Сандор на востраве Караліна»), Эляны («Шлюб самнітаў»), выступала таксама ў балетах «Гілас і Сільвія», «Мірза і Ліндор», «Кора і Алонза, або Дзяўчаты сонца», «Лукас і Калінета». У 1795— 97 салістка ням. тэатра ў Львове (Украіна).
А.А. Малішэўскі.
МАЛІШЙЎСКІ Алыерд Адамавіч (8.9.1922, г. Бабруйск 22.11.1989), беларускі жывапісец. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1977). Скончыў Харкаўскі маст. інт (1952). У 1953— 81 выкладаў у Мінскім маст. вучылішчы. Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу: карціне, партрэце, пейзажы, нацюрморце. Творы вызначаюцца колеравай насычанасцю, экспрэсіўнасцю вобразаў, пошукамі выразных жывапіснапластычных сродкаў. У апошнх працах тэндэнцыі да маст. абагульнення, лаканізму, адмаўлення ад дэталізацыі. Сярод работ: карціны «Прыезд агранома» (1957), «Мы вернемся» (1965), «Маці» (1968), «Салдаты — сыны Радзімы», «Клятва» (абедзве 1970), «Маці. Пратэст вайне» (1970— 80), «Хатынь» (1971), «Урачы» (1976), «Бяседа» (1977), «Вясна ў Чыжоўцы» (1978), «Інтэр’ер з кветкамі» (1988); партрэты В.Прыступчыка (1960), С.Секача (1970), «Хірург. Пасля аперацыі» (1971), «Анколагі» (1972), А.Кішчанкі (1965), А.Кашкурэвіча
355
МАЛКІН
А.Малішэўскі. Нацюрморт з керамічнымі фігурамі. 1989.
(1969), Г.Лісоўскага (1973), М.Мельячэнкі (1975), «Дзяўчына ў жоўтым» (1978), Г.Дарашкевіча (1984); пейзажы «Міншчына» (1959), «Вясна» (1962), «Лес партызанскі», «Нарач. Цішыня» (абодва 1976); нацюрморты «Бэз» (1969), «Рускія падносы» (1972), «Нацюрморт з керамічнымі фігурамі» (1989) і інш.
Г.А. Фатыхава.
МАЛКІН Барыс Яўсеевіч (26.1.1908, г. Прылукі Чарнігаўскай вобл., Украіна — 20.11.1972), беларускі мастак тэатра, графік. Скончыў Кіеўскую вышэйшую школу мастацтва (1929). У 1929—36 працаваў у Дзярж. выдве БССР. Аформіў спектаклі: «Партызаны» (1938), «Мілы чалавек» (1945) К.Крапівы, «Ірынка» К.Чорнага (1941), «Паўлінка», «Прымакі» Я.Купалы, «Позняе каханне» А.Астроўскага (усе 1944), «Маладая гвардыя» паводле А.Фадзеева (1947), «Аб сябрахтаварышах» У.Маса і М.Чарвінскага (1948), «Гаспадыня гасцініцы» К.Гальдоні (1951), «Пані міністэрша» Б.Нушыча (1956), «Востраў Афрадыты» А.Парніса (1960), «Ад казкі да казкі» (1970). Аўтар ілюстрацый да паэмы «Над ракой Арэсай» Я.Купалы (1936), зб. «Выбраныя творы» Цёткі (1967), серый «Па слядах вайны»
(1942—44), «Цырк» (1960я гг.), «Рыга» (1962) і інш. Г.А.Фатыхава.
МАЛКОЎ Ігар Георгіевіч (н. 21.7.1937, г. СярэдзінаБуда Сумской вобл., Украіна), беларускі інжынербудаўнік, педагог. Скончыў Бел. інт інжынераў чыг. транспарту (1959). 3 1978 заг.
кафедры Полацкага ўнта. 3 1982 у аб’яднанні «Гомельаблкалгасбуд», у інце «Гомельграмадзянпраект». 3 1990 заг. кафедры Бел. ўнта транспарту. Працуе ў галіне праектавання грамадзянскіх і вытворчых с.г. будынкаў, аграгарадкоў. Распрацаваў тэарэтычнае абгрунтаванне і навук. метад планіровачнага і архіт.буд. фарміравання сельскіх населеных пунктаў, практычныя рэкамендацыі па архіт.тэхнал. рашэнні важных нар.гасп. аб’ектаўу сельскай мясцовасці. Аўтар кн. «Асаблівасці тэхна
лагічнай і архітэктурнапланіровачнай арганізацыі сельскагаспадарчых комплексаў» (1984), «Сядзібны дом у архітэктуры сучаснай беларускай вёскі» (2002) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 2000.
Тв.: Путн оптнмнзацнн сельскохозяйственных комплексов. Мннск, 1981; Планнровка села н усадебная застройка. Горкн, 2002 (разам з У.І.Белясавым); Архнтектура возрождаемого белорусского села м усадебного дома: Влнянне соцнальноэкономнческмх условнй н преемственностн траднцнй. Брест, 2005 (разам з А.Д.Кудзіенкам).
МАЛОЕ САВІНА, вёска ў Дубровенскім рне. За 7 км на У ад г. Дуброўна, 16 км ад чыг. ст. Асінаўка на лініі Орша—Смаленск (Расія), 114 км ад Віцебска. Цэнтр Маласавінскага с/с. 27 гаспадарак, 42 ж. (2013).
Вядома ў ВКЛ з 1607 як абруб Савінскі. У 1672 с. Савіна. У 1731 вёска М.С., 54двары, 356 ж.; меліся царква, багадзельня, царк.прыходская школа, магазін, кожны год праводзіўся кірмаш; побач в. Вял. Савіна — 49 двароў. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, з 1773 у Дубровенскім, з 1775 у Аршанскім паветах Аршанскай правінцыі (да 1777) Магілёўскай губ. У 1796— 1802 у Бел. губ. 3 1861 у Горацкім павеце. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 20.8.1924 у Загвоздзінскім, з 1927 у Савінскім сельсаветах Дубровенскага рна. Да 26.7.1930 у Віцебскай акрузе. 3 1931 цэнтр Савінскага с/с, з 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны ліп. 1941 да канца чэрв. 1944 М.С. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 16.7.1954 у Баброўскім с/с, з 16.9.1956 цэнтр Маласавінскага (б. Баброўскага) с/с. 3 25.12.1962 у Аршанскім, з 6.1.1965 у Дубровенскім рнах. У1995 — 58 гаспадарак, 100 ж., у 2010 — 29 гаспадарак, 60 ж.
МАЛОЕ СІТНА, вёска ў Полацкім рне, на р. Палата, каля воз. Ізмак. За 50 км на ПнУ ад г. Полацк, 6 км ад чыг. ст. Алёшча на лініі Полацк— Невель (Расія), 95 км ад Віцебска.
356
МАЛОТКАВІЦКІ
Цэнтр Маласітнянскага с/с. 118 гаспадарак, 276 ж. (2013).
У 16 ст. побач з сучаснай вёскай у месцы вытоку Палаты з воз. Ізмак існаваў Сітнаўскі замак, знішчаны войскамі Стафана Баторыя ў 1579. У 1906 сяло ў Мікалаеўскай воласці Полацкага павета Віцебскай губ. 3 3.3.1924 у БССР. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Дрэтунскага, з 3.7.1925 Краснапольскага рна Полацкай акругі (да 26.7.1930), з 4.8.1927 Полацкага рна, з 21.6.1935 у Полайкай акрузе. 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да ліст. 1943 М.С. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Полацкай, з 8.1.1954 зноў у Віцебскай абласцях. У 1999 — 176 гаспадарак, 387 ж.