• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    У 2013 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—дзіцячы сад, Дом культуры, бка, бальніца, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 магазіны; Мікалаеўская царква (пач. 21 ст.). Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, магіла партызана М.Д.Сліўца.
    МАЛЬІЯ ЛЁТЦЫ, вёска ў Віцебскім рне. За 18 км на 3 ад Віцебска, 3 км ад чыг. ст. Старое Сяло на лініі Віцебск—Полацк. Цэнтр Лятчанскага с/с. 187 гаспадарак, 412 ж. (2013).
    Вядомы з 19 ст. як маёнтак у Старасельскай воласці Віцебскіх павета і губ. У 1905 маёнтак (1 двор, 15 ж.) і ўрочышча (1 двор, 5 ж.). 3 1.1.1919 у БССР. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 зноў у БССР. 3 20.8.1924 цэнтр Лятчанскага с/с Лосвіцкага, з 29.10.1924 Кузняцоўскага, з 26.3.1927 Віцебскага рнаў Віцебскай акругі (да 26.7.1930). 3 15.2.1931 уключаны ў rap. мяжу Віцебска. 3 27.7.1937 зноў у Віцебскім рне. 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У 1936 адкрыты Дом адпачынку. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да канца чэрв. 1944 М.Л. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1949 Дом адпачынку пераўтвораны ў санаторый. У 2003 — 220 гаспадарак, 536 ж.
    У 2013 — 2 бкі, аптэка, 2 санаторыі, база адпачынку, дзіцячы аздараўленчы лагер, аддз. сувязі, 4 магазіны, кафэ.
    МАЛЬІЯ НЯМКІ', вёска ў Веткаўскім рне, на р. Пералёўка. За 42 км на ПнУ ад г. Ветка, 64 км ад горада і чыг. ст. Гомель. Каля мясц. аўтадарогі Казацкія Балсуны—Свяцілавічы. Цэнтр Маланямкоўскага с/с. 135 гаспадарак, 343 ж. (2013).
    У канцы 18 ст. вёска ў Беліцкім, з 1853 у Гомельскім паветах Магілёўскай губ. У 1897 у Сталбунаўскай воласці, 969 ж. 3 26.4.1919 у складзе Гомельскай губ. РСФСР. 3 8.12.1926 у БССР, у Свяцілавіцкім, з 4.8.1927 Веткаўскім рнах Гомельскай акругі. Да 30.12.1927 і з 1931 цэнтр сельсавета. 3 12.2.1935 зноў у Свяцілавіцкім рне. 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны жн. 1941 да канца вер. 1943 М.Н. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 17.12.1956 у Веткаўскім, з 25.12.1962 у Гомельскім, з 6.1.1965 зноў у Веткаўскім рнах. У 1999 — 176 гаспадарак,469 ж.
    У 2013 Дом культуры, бка, ФАП, аддз. сувязі, сталовая, магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі археалогіі: курганны могільнік і селішча.
    МАЛЬІЯ СЛАВЁНІ, вёска ў Шклоўскім рне. За 11 км на ПнУ ад г. Шклоў, 13 км ад чыг. ст. Шклоў на лініі Орша—Магілёў 51 км ад Магілёва. Цэнтр Славенскага с/с. 210 гаспадарак, 630 ж. (2013).
    Засн. ў 1920я гг. ў выніку падзелу в. Славені (вядома з 18 ст.; у 1785 у Копыскім павеце Магілёўскай губ., 25 двароў, 155 ж.; у 1897 сяло ў Любініцкай воласці Горацкага павета, 63 двары, 363 ж.) на дзве: Вял. Славені і М.С. 3 20.8.1924 у Шклоўскімрне Магілёўскай акругі (да 26.7.1930). 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 11.7.1941 да 27.6.1944 М.С. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1990 — 219 гаспадарак, 744 ж., у 1997 — 223 гаспадаркі, 765 ж.
    У 2013 дзіцячы сад, Дом культуры, амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», сталовая, магазін. Помнік сав. воінамвызваліцелям, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. МАЛЬБЁРТ (ням. Malbrett літаральна дошка для малявання), падстаўка (драўляная або металічная), на якой мастак у час работы мацуе палатно, кардон, дошку і інш. на патрэбнай яму вышыні. Існуюць М. стацыянарныя (з умацаваных на гарызантальнай аснове вертыкальных стоек) і пераносныя. 3 часоў антычнасці вядомы трыножныя М., лёгкія рассоўныя разнавіднасці якіх шырока выкарыстоўваюцца для пейзажных эцюдаў.
    МАЛЬДЗІС Адам Восіпавіч (н. 7.8.1932, в. Расолы Астравецкага рна), беларускі літаратуразнавец, крытык, празаік, краязнавец. Др філал. навук (1982), праф. (1990). Засл. дзеяч польск. культуры (1982). Скончыў БДУ (1956). 3 1962 у Інце лры АН Беларусі (з 1981 заг. аддзела), адначасова з 1987 старшыня камісіі
    362
    МАЛЬКОВА
    «Вяртанне» Бел. фонду культуры. У 1991—98 дырэктар Нац. навук.асветніцкага цэнтра імя Ф.Скарыны. У 2003—06 у газ. «Голас Радзімы». 3 2012 у Інце культуры Беларусі.
    Даследуе бел. культуру і лру 17— 18 ст., бел.польск. і бел.літоўскія літ. ўзаемасувязі. Аўтар кн. «Творчае пабрацімства» (1966), «Таямніцы старажытных сховішчаў» (1974), «3 літаратуразнаўчых вандраванняў» (1987), «Як жылі нашы продкі ў 18 ст.» (2009), «Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча» (2010), адзін з аўтараў кн. «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 2, 1969), «Шляхі вялі праз Беларусь» (1980), «Перазовы сяброўскіх галасоў» (1988) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1980.
    Тв.: Падарожжа ў XIX стагоддзе. Мінск, 1969; Астравеччына, край дарагі... Мінск, 1977; На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мінск, 1980; Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII ст. Мінск, 1982; I ажываюць спадчыны старонкі: выбр. Мінск, 1994; Выбранае. Мінск, 2007; Белорусскне сокровнша за рубежом. Мннск, 2009; Даўняя Беларусь. 3 настальгіяй аб мінулым. Мінск, 2010; Восень пасярод вясны. Мінск, 2013.
    Літ.: Кісялёў Г. Волат беларускага адраджэння // Роднае слова. 2002. № 8; К о н а н У. Руплівец на ніве беларусістыкі // Бел. гіст. часопіс. 2007. № 9; К а р л ю к е в і ч А. Інстытут Мальдзіса // Радзімазнаўства: мясціны, асобы. Мінск, 2010.
    МАЛЬЁР [Moliere; сапр. Паклен (Poquelin) ЖанБатыст; 15.1.1622, Парыж — 17.2.1673], французскі драматург, акцёр, рэфарматар сцэ
    нічнага мастацтва. Асноўваючыся на традыцыі нар. тэатра і дасягненні класіцызму, стварыў жанр сац,быт. камедыі, у якой буфанада, нар. гумар спалучаліся з вытанчанасцю і артыстызмам. Высмейваў каставыя забабоны арыстакратаў, іх абмежаванасць, ханжаства дваран і царкоўнікаў («Смешныя манерніцы», паст. 1659; «Мізантроп», паст. 1666, «Скупы», паст. 1668; «Вучоныя жанчыны», паст. 1672, і інш.), з асаблівай непрымірымасцю развенчваў крывадушнасць, стварыўшы бессмяротны вобраз Тарцюфа (камедыя «Тарцюф, ці Падманшчык», паст. 1664). Жыццёвасць, маст. ёмістасць вобразаў М. аказалі вял. ўздзеянне на развіццё сусветнай, у т.л. бел. драматургіі і тэатра. П’есы М. ў Беларусі ўпершыню паст. ў Нясвіжскім тэатры Радзівілаў («Цырымонлівыя паненкі», 1749; «Сганарэль», «Жорж Дандэн» «Мешчанін у дваранах», усе 1751; «Лекар паняволі», 1752, «Маскарыль», 1756). На бел. сцэне ставіліся спектаклі: «Мешчанін у дваранах» (1924, 1967, пераклад Ю.Гаўрука), «Жорж Дандэн», «Цырымонлівыя паненкі», «Шлюб пад прымусам» (усе 1926) «Скупы» (1937), «Тарцюф» (1987), «Нежанаты мнагажэнец» (1993, пераклад Р.Барадуліна, паводле камедыі «Спадар дэ Пурсаньяк»), «Дон Жуан» (2014, пераклад А.Хадановіча; усе Нац. акадэмічны тэатр імя Я.Купалы); «Тарцюф» (Бел. ТРАМ, 1934; Дзярж. рус. драм. тэатр Беларусі, 1935); «Прытворнахворы» (Гомельскі абл. драм. тэатр, 1973), «Падмануты муж» («Жорж Дандэн», 1979), «Школа жонак» (1986, абодва Гродзенскі абл. драм. тэатр); «Лекар паняволі» (Бел. тэатр імя Я.Коласа, 1940); «Хітрыкі Скапэна» (Бел. рэсп. тэатр юнага гледача, 1940; Дзярж. рус. драм. тэатр, 1995; Брэсцкі тэатр драмы, 1990), «Мешчанін у шляхецтве» (Бел. рэсп. тэатр юнага гледача, 2007).
    Літ.. Б а р ы с а в а Т.Ц. Мальер на беларускай сцэне. Мінск, 1972.
    МАЛЬКАВІЧЫ, вёска ў Ганцавіцкім рне, каля р. Цна. За 26 км на ПдУ ад
    г. Ганцавічы, чыг. станцыя налініі Лунінец—Баранавічы, 268 км ад Брэста. На аўтадарозе Клецк—Ганцавічы— Лунінец. Цэнтр Малькавіцкага с/с. 511 гаспадарак, 1240 ж. (2013).
    Вядомы з 16 ст. як сяло ў Навагрудскім ваяв. ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Пінскім павеце Мінскай губ. У 1884 адкрыта чыг. ст. на лініі Вільня—Лунінец. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у Польшчы, у Хатыніцкай гміне Лунінецкага павета Палескага ваяв. 3 ліст. 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 у Ганцавіцкім рне Пінскай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр Малькавіцкага с/с. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 да ліп. 1944 М. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. 3 25.12.1962 уЛунінецкім рне, з 30.7.1966 зноў у Ганцавіцкім рне. У 1972 — 305 гаспадарак, 1304 ж., у 1999 — 142 гаспадаркі, 378 ж.
    У 2013 вучэбнапед. комплекс яслісад—сярэдняя школа, клуб, 2 бкі, музейбібліятэка, бальніца, аптэка, комплексны прыёмны пункт, цырульня, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 3 магазіны, кафетэрый; Мікалаеўская царква (1994), малітоўны дом евангельскіх хрысціянбаптыстаў. Брацкая магіла сав. воінаў, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Археал. помнікі — 2 курганныя могільнікі.
    В.М.Малькова.
    МАЛЬКОВА Вера Міхайлаўна (18.3.1903, г.Тэлаві, Грузія— 19.5.1964), беларуская артыстка оперы (лірычнае сапрана). Нар. артыстка Беларусі (1949). Скончыла Тбіліскую кансер
    363
    МАЛЬТЫЙСКІ
    В.Мальковаў ролі ЧыаЧыасан.
    ваторыю (1933). 3 1937 (з перапынкам) салістка Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. У 1953—59 маст. кіраўнік Белдзяржэстрады. Выканальніцкай манеры М. былі ўласцівы эмацыянальная непасрэднасць, натуральнасць сцэнічнага выканання. Сярод роляў: Марфачка («Алеся» Я.Цікоцкага), Надзейка («Кветка шчасця» А.Туранкова), Вольга («Кастусь Каліноўскі» Д.Лукаса), Тацця
    на («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Марфа («Царская нявеста» М.РымскагаКорсакава), Мажэнка («Прададзеная нявеста» Б.Сметаны), Мікаэла («Кармэн» Ж.Бізэ), Маргарыта («Фауст» Ш.Гуно), ЧыаЧыасан (аднайм. опера Дж.Пучыні), Нэда («Паяцы» Р.Леанкавала) і інш.
    МАЛЬТЫЙСКІ ОРДЭН, Суверэнны ваенны ордэн ш п і тальераў СвятогаІаанаІерусалімскaгa, Родaса і Мальты, духоўнарыцарская арганізацыя і дзяржава. Узнік як брацтва пры шпіталі Св. Іаана ў Іерусаліме каля 1070. Пасля Першага крыжовага паходу ў 1099 ператварыўся ў рыцарскі ордэн, набыў ваен. характар, меў вял. зямельныя ўладанні на Блізкім Усходзе і ў Еўропе, дзе функцыянавалі яго падраздзяленні (прыяраты, камандорыі). Пасля разгрому дзяржаў крыжакоў на Блізкім Усходзе мусульманамі (1291) ордэн знайшоў часовы прытулак у Кіпрскім каралеўстве, у 1309 заснаваў уласную дзяржаву на востраве Родас у Эгейскім моры, аднак у 1522 быў выгнаны адтуль туркамі. У 1530 атрымаў ад імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Карла V востраў Мальта (адсюль назва). Ордэн вёў барацьбу з Турцыяй, зма
    гаўся супраць піратаў у Міжземным моры. Пасля Французскай рэвалюцыі і заняцця Мальты англічанамі ў 1800 М.о. заняпаў.
    У Беларусі М.К.Радзівіл Сіротка ў 1610 заснаваў родавую камандорыю М.о. (існавала да пач. 19 ст.) у складзе маёнткаў Сталовічы (на тэр. сучаснага Баранавіцкага рна) і Пацейкі (тэр. Капыльскага рна). Яго сын Ж.К.Радзівіл тады ж пабудаваў драўляны касцёл Дзевы Марыі і Яна Хрысціцеля (адзіны ў ВКЛ, што належаў М.о.); у 1740—46 на тым жа месцы быў узведзены мураваны касцёл (цяпер Сталовіцкая царква Аляксандра Неўскага). Мальтыйскімі рыцарамі былі некаторыя бел. шляхціцы. У 1774у Рэчы Паспалітай створаны вял. прыярат Польшчы і Літвы з 6 каманадорыямі, а таксама дазволена заснаванне 8 новых родавых камандорый. Сярод першых для генерала артылерыі ВКЛ К.Н.Сапегі створана камандорыя Св. Паўла (маёнтак Высокае). У 19 ст. ўсе родавыя камандорыі скасаваны. 3 1834 М.о. мае штабкватэру ў Рыме. У цяперашні час М.о. з’яўляецца своеасаблівым дзярж. утварэннем без уласнай тэр., падтрымлівае дыпламатычныя адносіны са 104 дзяржавамі, у т.л. з 1996 з