Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
ніца, 10 крам, мураваная царква, малітоўная школа. У 1897 — 61 двор, 386 ж.; паштовая станцыя, хлебазапасны магазін, 34 крамы. У 1909 — 110 двароў, 428 ж. 3 1.1.1919 у БССР. 3 26.4.1919 у Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 20.8.1924 цэнтр Маляціцкага с/с у Крычаўскім рне Калінінскай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Магілёўскай акруг, з 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У 1921 адкрыта хатачытальня, у 1924 — бальніца, у 1925 — аддз. сувязі і ветэрынарны пункт, 7гадовая школа, у 1928 — школьны інтэрнат, у 1936 — сельмаг. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 да 1.10.1943 М. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1942 гітлераўцы загубілі 75 ж., а ў вер. 1943 спалілі вёску і знішчылі яшчэ 210 ж. Пасля вайны М. адбудаваны. У 1976 далучаны вёскі Шаёўка, Шчарбачы. У 1999 — 178 гаспадарак, 416 ж.
У 2013 вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, клуб, бка, аддз. сувязі, комплексны прыёмны пункт, ФАП, магазін, кафетэрый. Стэла ў памяць землякоў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
«МАМАЕВА ПАБбіШЧА», «С к aзанне пра Мамаева пабоішча», «Пра пабоішча Мамая...», помнік старажытнарускай літаратуры 1й чвэрці 15 ст. Прысвечаны падзеям Кулікоўскай бітвы
367
МАМАЙСКАЯ
1380. Асн. ідэя твора — сцвярджэнне вядучай ролі вял. маскоўскага кн. Дзмітрыя Іванавіча Данскога на Русі ў аб’яднанні сіл усх.слав. зямель. Апісанне рэальных падзей, заснаванае на дакумент. крыніцах і ўспамінах сучаснікаў, спалучаецца ў творы з вуснапаэт. паданнямі і маст. вымыслам. У творы адзначаецца вял. роля прадстаўнікоў ВКЛ у перамозе над войскамі Мамая, важнасць ваеннапаліт. саюза ВКЛ з Маск. дзяржавай. Існуе 8 рэдакцый «М.п.», шмат варыянтаў і спісаў. Адна з рэдакцый на бел. мове («Пра пабоішча Мамая») створана ў 17 ст. Вызначаецца сцісласцю апісання падзей, дынамічнасцю выкладу сюжэта. Дапоўнена кароткай гіст. аповесцю пра татарскіх ханаў. Тэкст аповесці падзелены на 12 частак (кожная мае сваю назву). Рукапіс бел. рэдакцыі зберагаецца ў Рас. нац. бцы ў СанктПецярбургу. Больш поўная рэдакцыя помніка захавалася ў бел.ўкр. хранографе «Вялікая хроніка».
Літ.: Сказанйя й повестй о Куляковской бйтве. Л., 1982.
МАМАЙСКАЯ СПАСАПРААБРАЖЗНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры класіцызму ў в. Мамаі Глыбоцкага рна. Пабудавана ў канцы 18 ст. з цэглы як касцёл, у 1866 пераабсталявана ў праваслаўную царкву. Аднанефавы прамавугольны ў плане асн. аб’ём з бабінцам і бакавымі рызніцай і ахвярнікам, накрыты 2схільным дахам з трохвугольнымі франтонамі на тарцах і цыбулепадобным купалам па цэнтры. Гал. фасад расчлянёны арачнымі і прамавугольнымі нішамі ў прасценках накладнога 4калоннага порціка дарычнага ордара. Бакавыя і алтарны фасады прарэзаны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі з пілястрамі ў прасценках. Перад храмам 3ярусная брамазваніца з трохвугольным франтонам у завяршэнні. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
МАМОНІЧЫ, беларускія купцы, грамадскія дзеячы ВКЛ, кнігавыдаўцы. Кузьма Мамоніч (?— 16.7.1607?), член рады Вільні, бурмістр. У 1570я гг. фінансаваў адкрыццё друкарні П.Мсціслаўца ў Вільні. У 1583 сам узначаліў яе. Л укаш Мамоніч (?—19.10.1606), стараста дзісенскі, скарбны гаспадарскі. Фінансаваў Віленскую друкарню Мамонічаў, дастаўляў для яе паперу з уласнай паперні ў маёнтку Павільня. Л я во н Мамоніч (? — пасля 1625), член рады Вільні, прыхільнік ідэй канцлера ВКЛ Л.Сапегі. 3 1593 удзельнічаў у рабоце друкарні, якую пасля 1624 перадаў ордэну базыльян (гл. Віленская базыльянская друкарня). У 1614 атрымаўтытул «друкар Яго Каралеўскай Мосці».
MAHA..., МОНА... (ад грэч. monos адзін, адзіны), першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «адзін», «адзіны», напр., маналог, монатэізм.
МАНАВЁРШ (ад мана... + верш), аднарадковік, верш, які складаецца з аднаго радка, завершанага па сэнсе, сінтаксічнай і метрычнай структуры. Можа мець пытальную, клічную інтанацыі ці нагадваць фразу, якая выхаплена з гутаркі. У культурах многіх краін існаваў у выглядзе прыказак, прымавак, эпітафій,
Мамайская СпасаПраабражтская царква.
разнастайных дэвізаў і інш. Ужываўся ў ант. паэзіі. Выклікаў зацікаўленасць у паэтаў эпохі Адраджэння і класіцызму. Найчасцей пісаўся гекзаметрам і меў афарыстычнае гучанне. У бел. лры М. як самаст. форма вызначыўся ў канцы 1980х — пач. 1990х гг. (Б.Жанчак, І.Арабейка і інш.). Сучасны М. паўстае ў самых розных жанравастылістычных кірунках. У межах аднаго радка можа быць гратэскаваіранічная просьба ці дакор, лірычнафілас. мініяцюра. Да М. можна аднесці рытмічна арганізаваныя прыказкі, прымаўкі, прыслоўі: «Няма смачнейшае вадзіцы, як з роднае крыніцы», «Чым багаты, тым і рады». Асобна вылучаюцца М., збудаваныя на моўнай гульні, у якіх ужываюцца таўталогія, фанетычнасемантычны зрух, алітэрацыя і паэт. этымалагізм. Да М. звяртаюцца В.Бурлак, А.Бязлепкіна, Д.Дзмітрыеў, В.Жыбуль і інш.
Літ.: Жыбуль В. Толькі адзін радок: Манаверш як мініяцюрная паэтычная форма // Роднае слова. 2006. № 5.
МАНАГРАФІЯ (ад мана... + ...графія), грунтоўнае навуковае выданне, у якім даследуецца асобная праблема ці тэма. Можа належаць аднаму аўтару ці быць калектыўнай. Забяспечваецца навук.даведачным апаратам, паказальнікамі.
368
МАНАЕЎ
МАНАДРАМА (ад мана... + драма), драматычны твор, які разыгрываецца ад пачатку і да канца адным акцёрам. Можа прадстаўляць разгорнуты маналог, звернуты непасрэдна да гледача, да ўяўнага персанажа ці персанажа, які знаходзіцца паза сцэнай (п’есымініяцюры, пабудаваныя на размове па тэлефоне і інш.), у тым выпадку, калі акцёр іграе толькі адну роль. У М. адзіны акцёр можа паслядоўна выконваць некалькі роляў, абавязкова змяняючы выгляд. Такая форма М. існавала ў Стараж. Грэцыі, калі акцёр мяняў маску і касцюм, паслядоўна ствараючы вобразы розных персанажаў. У Беларусі М. атрымала некаторае пашырэнне ў фалькл. тэатры, асабліва ў выкананні інтэрмедый, невял. драм. сцэнак. У I960—70я гг. шырока выкарыстоўвалася ў тэле і радыёперадачах, літ. кампазіцыях артыстаў (М.Захарэвіч, Р.Маленчанка), выкананні драм. мініяцюр, скетчаў (Г.Рыжкова, М.Шышкін і інш.). У апошняй трэці 20 ст. атрымаў пашырэнне монаспектакль, у аснове якога была М. У наш час да жанру М. звяртаюцца драматургі П.Пражко («Уладар кавярні»), К.Сцешык («Яблыкі») і інш. На сцэне Мінскага абл. драм. тэатра пастаўлены «Сіні аўтамабіль» паводле Я.Стэльмаха, у Нац. акадэмічным тэатры імя Я.Купалы — «Беларусь у фантастычных апавяданнях» паводле Я.Баршчэўскага, у Магілёўскім абл. драм. тэатры — «Рыкаючы верабей. Э.Піяф» А.Дудзіч, А.Гузій і інш.
МАНАЕНКАВА Аляксандра Фядотаўна (н. 19.8.1921, в. Сямёнаўка Тамбоўскай вобл., Расія), рускі і беларускі мовазнавец. Др філал. навук (1976), праф. (1978). Скончыла Маскоўскі пед. інт (1944). 3 1948 выкладала ў Чарнавіцкім унце (Украіна). У 1953—95 у БДУ. Даследуе моўныя кантакты на дыялектным узроўні. Аўтар кн. «Лексіка рускіх гаворак Беларусі» (1973), «Рускабеларускія моўныя адносіны» (1978), «Слоўнік рускіх гаворак Беларусі: (Веткаўскі і Добрушскі раёны Гомельскай воб
ласці)» (1989), «Руская дыялекталогія» (1992) і інш. 3 2000х гг. жыве ў Расіі.
МАНАЕЎ Алег Цімафеевіч (н. 3.2.1952, г. Уладзівасток, Расія), беларускі сацыёлаг. Др сацыялагічных навук (1991), праф. (1994). Скончыў БДУ (1974), з 1976 працуе ў ім (у 1984—88 заг. сектара). Адначасова ў 1992—2005 дырэктар Незалежнага інта сац.эканам. і паліт. даследаванняў. Вывучае сацыялогію масмедыя і камунікацый, паліт. сацыялогію, праблемы дэмакратызацыі і фарміравання грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Адзін з аўтараў манаграфій «Эфектыўнасць сродкаў масавай інфармацыі» (1986), «Моладзь і грамадзянская супольнасць: беларускі варыянт» (1999) і інш.
Тв.: Методологнческке проблемы нсследовання эффектнвностн средств массовой ннформацнн. Мннск, 1991; Соцнологня. 2е нзд. Мннск, 2000 (у суаўт.); Беларусь: на путн в третье тысячелетпе. Соцнологнческне опыты: 1991—2000. Мянск, 2001 (у суаўт.).
МАНАЕЎ Віктар Сяргеевіч (н. 7.8.1958, Мінск), беларускі акцёр. Нар. артыст Беларусі (2011). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1980). Працуе ў Нац. акад. тэатры імя Я.Ку
палы. Характарны акцёр. Мастацтва М. адметнае шчырасцю і арганічнасцю, вытанчанай пластыкай, вострай гратэскнай формай, імправізацыйнасцю. Сярод значных роляў: Мікіта
Зносак («Тутэйшыя» Я.Купалы), дзед Жабрак («Сымонмузыка» Я.Коласа), Кручкоў, Ян Губач («Пінская шляхта», «Ідылія» В.ДунінаМарцінкевіча), Генка («Брама неўміручасці» К.Крапівы), Банут («Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл» паводле твораў Ф.У.Радзівіл), Лёнька Адуванчык («Радавыя» А.Дударава), Мікіта («Ажаніцца — не журыцца» М.Чарота, братоў Далецкіх), Янка («Наш Купала» І.Чэркаса), Іван («Плач перапёлкі» І.Чыгрынава), Хлестакоў («Рэвізор» М.Гогаля), Жадаў («Даходнае месца» А.Астроўскага), Міша («Дзеці сонца» М.fop
369
МАНАКОВА
кага), Арыэль («Бура» У.Шэкспіра), Ганібал («Дзіўная місіс Сэвідж» Дж.Патрыка). Здымаецца ў кіно («Людзі на балоце», «У жніўні 44га», «Павадыр», «На безыменнай вышыні» і інш.). Пра М. зняты дакум. фільм «Несыграная роля» (2000, рэж. Н.Гаркунова). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1984. Дзярж. прэмія СССР 1985. Дзярж. прэміі Беларусі 1992, 2013.
Літ.: Ж д а н о в і ч В. Віктар Манаеў: «Тайнае ў жыцці на сцэне становіцца яўным» // Беларусь. 2008. № 8; Гр а м ы ка Л. Віктар Манаеў. Вакол «Паўлінкі»// Мастацтва. 2013. № 4.
МАНАКОВА Лідзія Аляксееўна (н. 8.6.1942, пас. Макарава Саратаўскай вобл., Расія), беларускі рэжысёр, педагог. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1999). Скончыла Бел. тэатр.маст. інт (1968). У 1968—73 рэжысёр, у 1987—90 гал. рэжысёр Гомельскага абл. драм. тэатра. Адначасова ў 1973—80 маст. кіраўнік Барысаўскага заслужанага аматарскага драматычнага тэатра «Відарыс». У 1973—87 і з 1990 выкладае ў Бел. акадэміі мастацтаў (з 2000 праф.). 3 2012 маст. кіраўнік міжнар. грамадскага аб’яднання «Тэатра». Сярод пастановак: «Саступі месца заўтрашняму дню» («Далей — цішыня») В.Дэльмара (1970), «Не трывожся, мама!» Н.Думбадзэ (1972), «Сабачае сэрца» паводле М.Булгакава (1987, 1989), «Самазабойца» Н.Эрдмана (1989, 1990), «Усё ў садзе» Э.Олбі (1992), «Туціфруці» паводле Мальера (1998), «Жульен і Каломба» Ж.Ануя (1999), «Нёманская пастараль» («Хам») паводле