Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
фаэля і інш. майстроў Адраджэння, маньерысты скажалі закладзены ў іх гарманічны пачатак, культывавалі ўяўленні аб эфемернасці свету і хісткасці чалавечага лёсу, які знаходзіцца ва ўладзе ірацыянальных сіл. Жывапісныя творы вылучаліся вострымі каларыстычнымі і святлоценявымі дысанансамі, ускладненасцю і перабольшанай экспрэсіўнасцю поз і рухаў, выцягнутасцю прапорцый фігур, віртуозным малюнкам, дзе лінія набывала самаст. значэнне. У манумент.дэкар. мастацтве М. пераважаюць атэктанічныя, насычаныя гратэскавай арнаментыкай вырашэнні. Для скульптуры М. характэрны стылізацыя чалавечай фігуры, здробненасць формы, смелае вырашэнне праблем абсалютна круглай статуі. У архітэктуры М. прыкметна імкненне да эстэтызацыі дэкору, падкрэсліванне экстравагантнай дэталі. У Беларусі рысы М. ёсць у работах П.Мсціслаўца (выявы 4 евангелістаў з «Евангелля вучыцельнага», 1569 і Цара Давіда з «Псалтыра», 1576, друкарня Мамонічаў у Вільні).
МАНЬКАВІЧЫ, вёска ў Столінскім рне. За 4 км на ПнУ ад г. Столін, 11 км ад чыг. ст. Гарынь на лініі Лунінец—Сарны (Украіна), 249 км ад Брэста, на аўтадарозе Жыткавічы—ДавыдГарадок—мяжа Украіны, аўтадарогай звязана са Столінам. Цэнтр Манькавіцкага с/с. 731 гаспадарка, 2280 ж. (2013).
У канцы 16 ст. вёска ў Пінскім павеце Брэсцкага ваяв. 3 1792 у Запінскім павеце. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, з 1796 у Пінскім павеце Мінскай губ. У 1879 вёска Плотніцкага праваслаўнага прыхода, у Столінскай воласці. У 1897 вёска (98 двароў, 649 ж., хлебазапасны магазін, піцейны дом) і маёнтак (вінакурны завод і млын). 3 1.1.1919у БССР. Зсак. 1921 ускладзе Польшчы, у Лунінецкім, з 6.12.1922 у Столінскім павеце Палескага ваяв. 3 ліст. 1939 зноў у БССР, з 15.1.1940 у Столінскім рне Пінскай вобл., з 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял.
Айч. вайну з сярэдзіны ліп. 1941 да пач. ліп. 1944 М. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія 1944 спалілі вёску і знішчылі 20 ж. Пасля вайны М. адноўлены. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. У 1972 — 367 гаспадарак, 1209 ж. У 1998 — 296 гаспадарак, 726 ж.
У 2013 дзіцячы сад, Дом культуры, бка, аддз. сувязі, 5 магазінаў; царква Серафіма Сароўскага (1994), малітоўны дом евангельскіх хрысціянбаптыстаў (пач. 21 ст.). Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
МАНЬКОЎСКІ Ігнат Антонавіч (каля 1765, Віцебшчына — 11.1.1832), беларускі публіцыст. 3 1783 на дзярж. службе, быў саветнікам Бел. губернскага праўлення, віцебскім губернскім пракурорам, віцэгубернатарам. 3 1817 у адстаўцы, жыў у маёнтку Мілае каля Віцебска. Супрацоўнічаў у рус. часопісах. У «Пісьме з Віцебска» (час. «Сын Отечества», 1813) асудзіў агрэсію франц. імператара Напалеона I Банапарта. У 1831 узнагароджаны залатым медалём Вольнага эканам. тва ў Пецярбургу. Публіцыстыка М. вылучалася эмацыянальнасцю, шырынёй кругагляду. Некаторыя даследчыкі лічаць яго аўтарам «Энеіды навыварат».
Літ.: Кісялёў. Г.В. Жылібылі класікі: хто напісаў паэмы «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе». Мінск, 2005.
С.Манюшка.
МАНЮШКА (Moniuszko) Станіслаў (5.5.1819, б. фальварак Убель, Чэрвеньскі рн — 4.6.1872), польскі і беларускі кампазітар, дырыжор, педагог. Стваральнік нац. класічнай
378
МАНЮШКА
оперы, першых нац. сімф. твораў, класік польск. і бел. вак. лірыкі. Пачатковую муз. адукацыю атрымаў у Д.Стафановіча ў Мінску. У 1840—58 арганіст і дырыжор у Вільні, з 1858 дырыжор і дырэктар опернага тэатра ў Варшаве. Адначасова з 1864 праф. Муз. інта ў Варшаве. Першыя вадэвілі, муз. камедыі і камічныя оперы М. звязаны з Беларуссю. На бел. сцэне пастаўлены «Канторскія служачыя» (1834, Мінск); «Латарэя» (1841, г. Гродна; 1843, Мінск). На лібрэта В.ДунінаМарцінкевіча напісаны «Рэкруцкі набор» (з К.Кжыжаноўскім; паст. 1841, Мінск), «Спаборніцтва музыкаў», «Чарадзейная вада», «Ідылія» («Сялянка», з К.Кжыжаноўскім; паст. 1852, Мінск), якая ў 1853—55 ставілася таксама ў Бабруйску, Слуцку, Нясвіжы, Глуску. Дзякуючы выкарыстанню ў лібрэта «Ідылія» бел. мовы (побач з польск.) і апоры на бел. фальклор, яе паст. стала значнай вяхой у гісторыі бел. муз. культуры. Упершыню з бел. тэатр. сцэны гучалі нац. мелодыі, прымаўкі і прыказкі. Дэмакр. накіраванасць твораў М. яскравая ў «Хатнім спеўніку» (1844), дзе кампазітар змясціў 19 песень на словы Я.Чачота. У оперы «Фліс» («Плытагоны», 1858) М. выкарыстаў з крыніцы бел. нар. творчасці песенныя і танц. інтанацыі. Са сталых опер кампазітара найб. папулярная «Галька» (паст. 1854, 2я рэдакцыя 1859). У 1856 яна паст. ў Мінску, у 1975 — на сцэне Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. У ліку найб. значных яго опер: «Графіня» (1859), «Вербум нобіле» («Слова гонару», 1860), «Страшны двор» (паст. 1865; у 1952 упершыню ў СССР паст. Дзярж. тэатрам оперы і балета Беларусі ў перакладзе на бел. мову М.Танка), «Парыя» (1869). Сярод інш. твораў: балеты «МонтэКрыста» (1866), «На пастоі» (1868), «Хітрыкі сатаны» (1870), кантаты «Мільда» (1848), «Ніёла» (1865), «Крымскія санеты» на словы А.Міцкевіча (1868), месы, 4 «Вострабрамскія літаніі» (1843—55), 2 струнныя квартэты, творы для фп.,
Фрагменты экспазіцыі Манюшкі Станіслава музея.
у т.л. цыкл «Забаўкі» (1843), больш за 300 сольных песень, у ліку якіх «Паходная песня літвінаў» на словы У.Сыракомлі, транскрыпцыі паланэзаў М.К.Агінскага і інш. У 1998 у Мінску выдадзены зб. рамансаў і песень М. на словы У.Сыракомлі «Ліра мая для спеваў». 3 1999 дзейнічае
адкрыты конкурс маладых выканаўцаў імя М. «Убельская ластаўка». На радзіме кампазітара адкрыты музей. Імем М. названы вуліцы ў Мінску, г. Гродна.
Літ.: Мальдзіс А. Станіслаў Манюшка // Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX стагоддзе. Мінск, 1969; Фукс М. Ма
379
МАНЮШКІ
нюшка на Беларусі: Пер. з польск. // Полымя. 1967. №6; Марціновіч А. Журавы на радзіму ляцяць: Станіслаў Манюшка // Зерне да зерня: гісторыя ў асобах. Мінск, 2008; Ac і н о ўс к і С. Тут, у фальварку Убель... // Архівы і справаводства. 2012. №1.
Т.У.Люковіч.
МАНЮШКІ СТАНІСЛАВА МУЗЁЙ, структурнае падраздзяленне Чэрвеньскага раённага краязнаўчага музея. Адкрыты ў 1969 у пас. Азёрны Чэрвеньскага рна як аматарскі школьны музей у сувязі са 150годдзем з дня нараджэння польск. кампазітара, ураджэнца б. фальварка Убель (каля Азёрнага) С.Манюшкі. 3 1991 філіял Чэрвеньскага краязнаўчага музея, з 1993 — Аб’яднання дзярж. літ. музеяў Рэспублікі Беларусь, з 2001 — Дзярж. музея гісторыі тэатр. і муз. культуры Рэспублікі Беларусь. 3 2008 сучасныя назва і статус. Агульная пл. памяшканняў — 64 м2, экспазіцыйная — 60 м2. Mae 4 залы («Дзіцячыя і юнацкія гады», «Берлінскі і Віленскі перыяды жыцця», «Варшаўскі перыяд», «На радзіме С.Манюшкі ў нашы дні»). Сярод экспанатаў 1й залы фотаздымкі, копіі малюнкаў бацькі кампазітара Ч.Манюшкі, на якіх адлюстраваны мясц. пейзажы, дзіцячыя і юнацкія гады сына, партрэты яго настаўнікаў. Тут знаходзяцца тэатр. касцюмы, падараваныя Пазнанскім оперным тэатрам (Польшча). Экспазіцыя 2й залы расказвае пра вучобу маладога С.Манюшкі ў Берлінскай муз. акадэміі, яго працу на пасадзе дырыжора ў Вільні. Значная частка прысвечана сяброўству кампазітара з бел. паэтам ідраматургам В.ДунінымМарцінкевічам і стварэнню першых бел. опер «Сялянка» («Ідылія») і «Рэкруцкі набор». Трэцяя зала знаёміць непасрэдна з опернай творчасцю С.Манюшкі. Сярод экспанатаў аўдыёзапісы твораў, сцэнічныя касцюмы з Варшаўскага опернага тэатра і інш. У 4й зале сабраны фотаздымкі, афішы фестываляў, буклеты, сувеніры, узнагароды музея. І.В.Серада.
МАРА, у славянскай міфалогіі, у т.л. і бел., міфічная істота, дух, які з’яўляецца да чалавека падчас сну. Уяўлялася жахлівай, цёмнай істотай на кароткіх нагах ці істотай без скуры, у якой відаць усе вантробы, а таксама ў выглядзе тыднёвага дзіцяці з голай скурай ці пакрытай рэдкім кароткім пер’ем, часам поўсцю, у выглядзе звера, птушкі ці якоганебудзь неадушаўлёнага прадмета (труны, шыбеніцы і інш.). Звычайна нападала цішком на таго, хто шумна правёў час перад сном, ці на чалавека, які ўчыніў зладзейства. Прычым першае яе дакрананне магло падацца прыемным. М. садзілася на чалавека і, трымаючы за правую руку, каб той не мог перахрысціцца, пачынала яго душыць. Калі ж чалавек прачынаўся, яна імгненна знікала, пакінуўшы знямелыя рукі і ногі і вял. пот па ўсім целе. Каб уратавацца ад М., трэба было купіць новы гладыш і засунуць у яго злоўленага на сабе ўночы звярка ці запрасіць М. на сняданне, пры гэтым пакласці на парозе крыжнакрыж мятлу і сякеру. Эфектыўным сродкам лічылася і варушэнне мезеным пальцам на правай руцэ.
У.А.Васілевіч.
Мара. Маяюнак В. Сяаука. 2008.
МАРАЗМЫ, жанр армейскага фальклору. Зафіксаваны ў асяроддзі ваенаслужачых. Бытуе ў вуснай і пісьмовай форме, найб. на рус. мове. Звычайна М. цытуюць з указаннем на канкрэтнага чалавека (напр., «Як казаў наш маёр на зборах...»). Для іх характэрны страта прычыннавыніковых сувязей («Што ў вас нос чырвоны, як агурок?»), набліжэнне да афарыстычнасці, калі самае зразумелае і натуральнае выражаецца ўстаўнай фармуліроўкай («Адлегласць паміж нагамі — адзін крок»); несвядомае выкарыстанне прыёму пародыі («Танкі наступаюць невялікімі групамі, па 2—3 чалавекі»; «Вы салдат ці дзе? Вы ў страі ці хто?»), скажэнне фразеалагізмаў, што прыводзіць да камічнай двухсэнсоўнасці («Запішыце сабе на вус», «Вы ў мяне ў кішках па горла сядзіце»).
Літ.: Головнн В.В., Лурье М.А., Кулешов Е.В. Субкультура солдат срочной службы // Современный городской фольклор. М., 2003.
Т.А.Марозава.
МАРАІНА, Мараіні (Магаіпо, Магаіпі) Іначэнца, архітэктар, мастакдэкаратар 2й пал. 18 ст. Родам з Італіі (Лугана). Вучыўся ў Мілане ў Брэры. 3 1764 працаваў пераважна ў Рэчы Паспалітай. 3 1777 пры двары М.К.Агінскага ў г. Слонім. Да 1780 кіраваў будаўніцтвам спец. памяшкання для Слонімскага тэатра Агінскага («Новы дом оперы»), пісаў дэкарацыі.
МАРАКОЎ Валерый Дзмітрыевіч (27.3.1909, в. Акалонія, цяпер у межах Мінска — 29.10.1937), беларускі паэт, перакладчык. Скончыў Бел. вышэйшы пед. інт (1934). Настаўнічаў. У 1931—34 працаваў у час. «Чырвоная Беларусь». Паэзія М. вылучаецца шчырасцю, лірычнасцю, пафасам радасці жыцця, эмацыянальнасцю. Аўтар паэт. збкаў «Пялёсткі» (1926), «На залатым пакосе» (1927), «Вяршыні жаданняў» (1930), «Права на зброю» (1933). Пераклаў на бел. мову асобныя творы М.Галоднага, А.НовікаваПрыбоя, П.Ты