Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
380
МАРАЛЬ
чыны. У 1936 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1956.
7в.: Лірыка. Мінск, 1959; Вяршыні жаданняў: Вершы, паэмы. Мінск, 1989.
Літ.: Камейша К. Пакліканы эпохай // Полымя. 2009. №3.
А.М.Маралёў.
МАРАЛЁЎ Алег Міхайлавіч (22.12.1923, Масква — 4.2.1984), расійскі і беларускі рэжысёр оперы. Засл. артыст Беларусі (1955). Скончыў Дзярж. інт тэатр. мастацтва ў Маскве (1952). У 1952—59 рэжысёр Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. Пастаноўкі М. вылучаліся псіхал. выразнасцю, дынамікай масавых сцэн: «Іаланта» (1952), «Яўген Анегін» (1954), «Чарадзейка» (1958) П.Чайкоўскага, «Лакмэ» Л.Дэліба і «ЧыаЧыасан» Дж.Пучыні (абедзве 1953). «Маладая гвардыя» Ю.Мейтуса (1954), «Марынка» Р.Пукста і «ФраД’ябала» Ф.Абера (абедзве 1955) і інш.
МАРАЛЁЎСКІ Юзаф (5.3.1777, мяст. Гарадок, паводле інш. крыніц, каля г. Орша — 12.8.1845), беларускі паэт, педагог. Скончыў Аршанскі езуіцкі калегіум (1790), вучыўся ў Полацкім езуіцкім калегіуме. 3 1794 настаўнічаў у Мсціславе, Магілёве, Полацку. 3 1806 праф. езуіцкага калегіума ў СанктПецярбургу. 3 1810 загадваў манастырскай бкай у Оршы. 3 1814 сакратар ордэна езуітаў Бел. правінцыі, з 1816 кіраўнік Полацкай езуіцкай акадэміі. У 1818 пераехаў на Валынь. Пісаў на польск., лац., рус. мовах. Творчасць М. выяўляла характэрныя рысы лры часоў пераходу ад класіцызму да рамантызму. Адначасова з класіцыстычнымі трэ
намі, элегіямі, эпіграмамі, панегірыкамі, наследаваннямі Гарацыю пісаў лірычныя песні ў перадрамант. стылі, у якіх з агульнагуманіст. і хрысціянскіх пазіцый разважаў пра выхаваўчае значэнне паэзіі.
МАРАЛІТЙ (франц. moralite), жанр павучальнай алегарычнай драмы зах.еўрап. тэатра 15—16 ст. Узнік у Францыі. Асн. дзеючыя асобы — алегарычныя персанажы, якія ўвасаблялі розныя дабрадзейнасці і заганы (Вера, Справядлівасць, Сквапнасць і інш.) і вялі барацьбу паміж сабой за душу чалавека. Сюжэты М., рэліг. па духу, але свецкія па форме, узнаўлялі пэўныя сітуацыі рэальнага жынця, што адрознівала М. ад містэрыі і міракля. У Беларусі шырока выкарыстоўвалася ў школьнай драме 18 ст.
МАРАЛЬ (ад лац. moralis маральны, духоўны), адзін з асноўных спосабаў нарматыўнай рэгуляцыі дзеянняў чалавека ў грамадстве; асаблівая форма грамадскай і індывід. свядомасці; від грамадскіх адносін (маральныя адносіны). Рэгулюе паводзіны чалавека ва ўсіх сферах грамадскага жыцця — у працы, побыце, палітыцы, навуцы, у асабістых, сямейных, нац., дзярж. і міжнар. адносінах; забяспечвае гармонію чалавечых зносін, баланс індывід. і грамадскіх інтарэсаў. Ахоплівае маральныя каштоўнасці і прынцыпы, погляды і пачуцці, жыццёвыя арыентацыі, мэты і матывы ўчынкаў і адносін. Маральныя каштоўнасці і прынцыпы — асн., фундаментальныя ўяўленні пра належныя паводзіны чалавека, праз якія раскрываецца сутнасць маралі, вызначаецца мяжа паміж дабром і злом, сумленнем і несумленнасцю, справядлівасцю і несправядлівасцю, альтруізмам і эгаізмам, міласэрнасцю і жорсткасцю, ахвярнасцю і карыслівасцю, нормай і ненармальнасцю і г.д. Праблемы М. даследуе спец. філас. дысцыпліна — этыка. У гісторыі вылучаюць маральныя вучэнні стараж. цывілізацый Кітая (Кан
фуцый, Лаа Цзы), Індыі, антычную класічную этыку (Гамер, Гесіёд, Платон, Арыстоцель і інш.), рэліг. М., маральную філасофію Новага часу (Р.Дэкарт, Д.Юм, Ж.Ж.Русо, І.Кант, Г.Гегель і інш.). У посткласічны перыяд (19 — 1я пал. 20 ст.) і ў эпоху постмадэрнізму (з 2й пал. 20 ст.) у еўрап. этыцы ўзніклі тэорыі і канцэпцыі, якія адмаўляюць агульнапрынятыя ўніверсальныя прынцыпы маральнага жыцця, аддаюць прыярытэт утылітарызму, а часам дапускаюць нават поўнае адмаўленне М. (Ф.Ніцшэ). Для сучаснага перыяду характэрны паглыбленне крызісных з’яў у сферы індывід. і грамадскай маралі, распад традыц. каштоўнасцей, крызіс сям’і, пашырэнне бездухоўнасці, злачыннасці і інш. Як рэакцыя на маральныя і сац. катастрофы 20 ст. ўзніклі альтэрнатыўныя тэорыі — экзістэнцыялізму (А.Камю, Ж.П.Сартр), «этыкі ненасілля» (М.Гандзі, М.Л.Кінг). У 21 ст. перспектыва пераадолення крызісу ў сферы М. звязваецца з этыкай выжывання, якая ўвасоблена ў хрысц. этыцы, «этыцы дабрадзейнасці», «этыцы адказнасці», экалагічнай этыцы і інш.
У Беларусі пачаткі М. ўзніклі ў перыяд родавых адносін, якія патрабавалі элементаў справядлівасці, раўнапраўя, салідарнасці. Паступова сфарміравалася «залатое правіла маральнасці» («не рабіце іншым Taro, чаго не хочаце сабе»), якое і сёння прызнаецца ў розных культурах асн. этычным прынцыпам. Пасля прыняцця хрысціянства ў 11 — 12 ст. пачалі распаўсюджвацца высокамаральныя біблейскія запаветы ўсеагульнай любові, абсалютнага дабра, самаахвярнасці, праведнасці (Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі і інш.). Ідэі высокага маральнага сэнсу хрысціянскага веравучэння, гуманізму 1 патрыятызму распрацоўвалі Ф.Скарына, Мікола Гусоўскі, С.Будны, В.Цяпінскі, Сімяон Полацкі і інш. Праблемы маральнага выхавання, паглыблення духоўнасці, фармі
381
МАРАХОЎСКІ
равання свабоднай, гарманічна развітой асобы знайшлі адлюстраванне ў творчасці Ф.Багушэвіча, М.Багдановіча, Я.Лучыны, А.Пашкевіч (Цёткі), I.Канчэўскага, Я.Купалы, Я.Коласа. У сучасны перыяд айчынныя вучоныя (Т.Адула, А.Лапцёнак, А.Лагуноўская, Я. Бабосаў, А.Бяляева і інш.) даследуюць тэарэт.метадалагічныя асновы фундаментальных маральных каштоўнасцей, нац. асаблівасці маральнай культуры і самасвядомасці беларусаў, этыку грамадзянскасці, міжасобасных і дзелавых адносін.
Літ.: Майхровмч А.С. Становленне нравственного сознання: Нз нсторнн духовной культуры Беларусн. Мннск, 1997; Лаптёнок А.С. Моральное наследне в соцнодннамнке культуры. Мннск, 2002; Адуло Т.Н. Человек в условнях соцнальных трансформацнй. Мннск, 2006; Лагуновская Е.А. Ценностн хрнстманства в формнрованнн нравственной культуры современного белорусского обшества. Брест, 2011.
Л.Я.Кулажанка.
МАРАХОЎСКІ Ілья (свецкае імя Стафановіч Ірахім; каля 1576, г. Львоў, Украіна — 1631), уніяцкі пісьменнікпалеміст, палітычны і царк. дзеяч. 3 1596 вучыўся ў папскім калегіуме ў Рыме. Садзейнічаў уніяцкаму мітрапаліту І.Пацею ў барацьбе супраць праваслаўных; верагодна, у суаўтарстве з ім напісаў кн. «Гармонія» і «Рэляцыя» (Вільня, 1608 і 1609). 3 1609 сакратар на ВКЛ (прызначаны каралём Жыгімонтам III Вазам), з 1613 епіскап уладзіміравалынскі. Удзельнічаў у з’езде ўніятаў у Навагрудку (1624) і рабоце Кобрынскага сінода 1626. Выступіў супраць палемічнапубліцыст. твора М.Сматрыцкага «Трэнас». У кн. «Перыгорыя» (на польск. мове, Вільня, 1612) асудзіў ідэалогію брацкага руху. Аўтар «Размовы пра пачатак адарвання грэчаскай царквы ад рымскага касцёла...» (1622), «Рэляцыі аб жорсткім забойстве Іасафата Кунцэвіча, полацкага архіепіскапа» (1624; абодва творы на польск. мове, выдадзены ў Замосці).
МАРАЧКІН Аляксей Антонавіч (н. 30.3.1940, в. Новая Слабада Чэрыкаўскага рна), беларускі жывапісец. Скончыў Віцебскі пед. інт (1962), Бел. тэатр.маст. інт (1972). У 1975— 96 выкладаў у Бел. акадэміі мастацтваў (у 1990—96 заг. кафедры). Працуе пераважна ў галіне станковага жывапісу ў жанрах партрэта, тэматычнай карціны, пейзажа, нацюрморта. Стварыў серыю партрэтаў дзеячаў гісторыі і культуры Беларусі: «Цётка» (А.Пашкевіч, 1976), «Мікола Гусоўскі», «Вераніка і Максім» (абодва 1981), «I кветкі, і хлеб — паэтам» (Я.Купала і Я.Колас) (1982), «В.ДунінМарцінкевіч» (1983), «Кірыла Тураўскі» (1987), «Сымон Будны» (1989), «Рагнеда і Ізяслаў» (1991), «Каншіер Вялікага Княства Літоўскага Леў Сапега» (1994), «Каін 1 Авель» (2007), «А.Сыс» (2010); пейзажаў: «Дарога» (1976), «Абуджэнне» (1978), «Скіфскія ідалы», «Херсанес» (1981); нацюрмортаў: «Нацюрморт з дранікамі» (1975), «Кветкі Радзімы» (1981); графічную серыю «Постаці» (2009—10) і інш. Рамантычная і сім
А.Марачкін. А. Сыс. 2010.
волікаалегарычная трактоўка вобразаў, тонкае гучанне фарбаў характэрна для карцін «Гуканне вясны» (1976), «У калядную ноч. Заслаўе» (1982), «Цяжар» (1991), трыпціха «Анёлы маей зімы» (1993), «Дровы1» (2010), «Дом ветэрана» (2013). Чарнобыльская тэма алдлюстравана ў творах «Палын» (1987), «Хадора» (1989), «Маці Божая ахвяраўЧарнобыля» (1990), «Палеская мадона» (1991) іінш. Г.А.Фатыхава. МАРАШЭЎСКІ Каятан, беларускі і польскі драматург канца 18 ст. Праф. рыторыкі і паэтыкі Забельскага дамініканскага калегіума (в. Валынцы Верхнядзвінскага рна). Аўтар бел.польск. «Камедыі» і польск. трагедыі «Свабода ў няволі» (паст. ў 1787 у мясц. школьным тэатры, які стварыў разам з М.Цяцерскім і Ю.Юрэвічам). У «Камедыі» (упершыню апубл. У.Ператцам у 1911) М. паказаў цяжкі лёс прыгоннага селяніна Дзёмкі, выказаў думку, што шчасце залежыць ад чалавечых учынкаў. Твор напісаны ў адпаведнасці з эс
382
МАРДВІНАЎ
тэтыкай класіцызму, аднак адчуваецца ўплыў барочных інтэрмедый, якія ўпершыню ў бел. лры сінтэзуюцца ў камедыю. Асветніцкія ідэі прагучалі ў трагедыі «Свабода ў няволі», яе гал. герой — рымскі палкаводзец Велізарый — вышэй за асабістыя ставіць інтарэсы радзімы. Творы М. захаваліся ў Забельскім рукапісным збку, які зберагаецца ў бцы Літоўскай АН. Сюжэт «Камедыі» выкарыстаў бел. драматург Ф.Аляхновіч у п’есе «Птушка шчасця» (1920, паст. ў 1991).
МАРГІНАЛІІ (позналац. marginalis што знаходзіцца на краі ад лац. margo край, мяжа), 1) паметы на палях старажытных кніг або рукапісаў юрыд. актаў, якія тлумачаць незразумелае слова або месца. 2) Паметы чытача на друкаваным выданні або рукапісе: нататкі пра адносіны да тэксту, падкрэсліванні асобных слоў і сказаў, пазначэнні клічнікам, пытальнікам, умоўнымі значкамі 1 інш. М., зробленыя пісьменнікам, — частка яго рукапіснай спадчыны, асабліва важная для раскрыцця творчых задум аўтара, яго няздзейсненых намераў. 3) У кніжным афармленні М. — тэкставая рубрыкацыя, вынесеная паза фармат паласы.
МАРГІНАЛЬНАСЦЬ КУЛЬТЎРНАЯ паняцце, якое абазначае прамежкавасць стану чалавека ці пэўнай супольнасці людзей, што знаходзяцца на мяжы розных сац. груп і культур, часткова засвойваюць іх асобныя каштоўнасці, але не ўключаны поўнасцю ні ў адну з іх. Узнікае пад уплывам трансфармацыі, мадэрнізацыі грамадскай сістэмы, узмацнення міграцыйных працэсаў, актывізацыі міжкульт. кантактаў. Суб’екты М.к. вымушана ці свядома засвойваюць некаторыя каштоўнасці, традыцыі, ідэалы, нормы паводзін, уласцівыя прадстаўнікам інш. культур, і маюць падвойную (а часам і множную) сацыякульт. самаідэнтыфікацыю. Тыповымі прыкладамі культ,