• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    2012) і інш.
    Д.В.Жыльчык.
    МАР’ІНАГОРСКІ ЎЗбРНЫ ХОР «МАРА». Створаныў 1988 уг. Мар’іна Горка пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2003 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Л.А.Ажгірэй (з 1988), І.І.Собаль (з 2013). У складзехору 35 чал. ваўзросце ад 10 да 15 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — фарміраванне вак. культуры, развіццё муз., маст. і эстэтычнага
    386
    МАРКАВЕЦ
    Мар’інагорскі ўзорны ансамбль танца «Дубравушка».
    густу, акадэмічнай і камернай манеры выканання ўдзельнікаў. У рэпертуары рус. нар. песня «Як па моры», твор невядомага аўтара 16 ст. «Фіялка», творы бел., рас. і замежных кампазітараў: «Прыгаворкі» В.Войціка, «Нас яднае хор» Э.Зарыцкага, «Джаз» Я.Дубравіна, «Табе спяваю» Г.Ламакіна і інш. Калектыў — дыпламант абл. фестываляў нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (2006), песні і музыкі «Майскі вальс» (2012—13, абодва г. Мар’іна Горка), конкурсу харавых калектываў (г. Маладзечна, 2003, 2007, 2010) і інш.
    І.І.Собаль.
    МАРКАВА, вёска ў Маладзечанскім рне, на р. Гадзея. За 19 км на 3 ад г. Маладзечна, 5 км ад чыг. ст. Пруды на ліні Маладзечна—Смаргонь, 97 км ад Мінска, аўтадарогай звязана з г. Маладзечна. Цэнтр Маркаўскага с/с. 699 гаспадарак, 699 ж. (2013).
    Упершыню згадваецца ў 1415 як сяло і двор у ВКЛ. У 1514 Маркаўскі стан, цэнтр каралеўскай воласці, дзярж. ўласнасць. 3 1566 у Ашмянскім павеце Віленскага ваяв. У 18 ст. цэнтр староства. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Вілейскім павеце Мін
    скай, з 1843 Віленскай губерняў. У 1897 мястэчка ў Лебедзеўскай воласці (122 двары, 765 ж., царква, нар. вучылішча), маёнтак (51 ж.) і пасёлак (1 двор, 4 ж., вадзяны млын). 3 1.1.1919 у БССР. 3 1921 у Сярэдняй Літве, з 1922 у складзе Польшчы, у Беніцкай гміне Ашмянскага павета Віленскай зямлі (з 1926 Віленскае ваяв.). 3 1927 у Маладзечанскім павеце. 3 ліст. 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 у Маладзечанскім рне Вілейскай вобл., з 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач.
    В.Маркавец. Пісьменнік, доктар філалогіі, прафесар Ф.Янкоўскі. 1985.
    ліп. 1944 М. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія спалілі 72 двары. 3 20.9.1944 у Маладзечанскай, з 20.1.1960 у Мінскай абласцях. У 1999 — 291 гаспадарка, 772 ж.
    У 2013 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Троіцкая царква (1860). МАРКАВЁЦ Віктар Пятровіч (5.8.1947, г. Докшыцы — 18.9.2013), беларускі мастак. Скончыў Бел. тэатр.маст.
    387
    МАРКАВІЧЫ
    інт (1971). Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. Для яго творчасці характэрна спалучэнне рэаліст. манеры выканання з пэўнай рамантызацыяй вобразаў і сюжэтаў. Найб. вядомыя палотны М.: «Свята ў Докшыцах», «Купалле» (абодва 1976), «Дзед Алесь і бабка Марыля» (1978), «Сакавік. Вайшкуны» (1997), «Пакутнікам зямлі Беларускай прысвячаецца» (2011) і інш. Аўтар партрэтаў, у т.л. гіст. «Народны музыка П.Янкоўскі» (1975), «Беларускі мастак з Вільні П.Сергіевіч», «Народны майстар з Івянца А.Пупка» (абодва 1978), «Усяслаў Полацкі», «Сымон Будны» (абодва 1980), «Марыя Багдановіч з сынам Максімам» (1981—82), трыпціх «Спакон вякоў. Прысвячэнне бацькам Янкі Купалы і Якуба Коласа» (1982), «В.ДунінМарцінкевіч з дачкой Камілай», «У.Сыракомля ў Нясвіжы» (абодва 1983), «Пісьменнік, доктар філалогіі, прафесар Ф.Янкоўскі» (1985), «Тодар Кляшторны» (2002); краявідаў «Вечар на вуліцы Замкавай» (1977), «Рака Бярэзіна ля Докшыц», «Камяні пад Докшыцамі» (абедзве 1991), «Заслаўе. Курганы пад Замэчкам» (2005); нацюрмортаў «Нацюрморт з арбалетам» (1980), «Прадзе
    дава сяўня» (1990) і інш. Стварыў серыі карцін: «Кастусь Каліноўскі» (1970я гг.), «Яйкаквадраты» (1992, з А.Разанавым). Рэканструяваў гіст. вобразы г. Заслаўе Мінскага рна (каля 80 работ), у т.л. партрэты «Антоній Пшаздзецкі», «Алена Радзівіл з Пшаздзецкіх» (абодва 2001). Рэстаўрыраваў роспісы праваслаўных храмаў у г. Докшыцы і в. Сітцы Докшыцкага рна. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1980.
    Т.Г.Гаранская.
    МАРКАВІЧЫ, вёска ў Гомельскім рне, на р. Быкаўка. За 40 км на ПдУ ад Гомеля, 15 км ад чыг. ст. Церуха на лініі Гомель—Чарнігаў (Украіна). Цэнтр Маркавіцкага с/с. 244 гаспадаркі, 825 ж. (2013).
    Вядомы ў ВКЛ з 16 ст. як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. У 1640 сяло ў Гомельскім старостве, 6 дымоў. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, у Беліцкім павеце Магілёўскай губ. У 1796—1802 у Бел. губ. 3 1852 цэнтр Маркавіцкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губ. У 1897 — 361 двор, 2087 ж., меліся царква, нар. вучылішча, магазін, карчма. 3 1.1.1919 у БССР. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ.
    РСФСР. 3 8.12.1926 у БССР, цэнтр сельсавета Насовіцкага, з 4.8.1927 Церахоўскага рнаў. Да 26.7.1930 у Гомельскай акрузе, з 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца жн. 1941 да 27.9.1943 М. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1959  1287 ж. 3 25.12.1962 у Добрушскім, з 18.1.1965 у Гомельскім рнах. У 1996 — 402 гаспадаркі, 978 ж., у 1999 — 450 гаспадарак, 923 ж.
    У 2013 вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя агульнай практыкі, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, 4 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    МАРКАЎСКАЯ ТРбіЦКАЯ ЦАРКВА. помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Маркава Маладзечанскага рна. Пабудавана ў 1860 з бутавага каменю і цэглы. Прамавугольны ў плане асн. аб’ём з 3яруснай званіцай (васьмярык на 2 чацвярыках). Над шатром званіцы і пасярэдзіне 2схільнага пакрыцця асн. аб’ёму цыбулепадобныя галоўкі на 8гранных барабанах. Фасады дэкарыраваны руставанымі вуглавымі лапаткамі, аркатурным фрызам, кар
    Маркаўскі народны фальклорны ансамбль «Маркаўчанка».
    388
    МАРКІН
    Маркаўская Троіцкая царква.
    нізам, ліштвамі адзінарных і здвоеных арачных праёмаў і люкарнаў. У інтэр’еры алтарная частка аддзелена драўляным 3гранным іканастасам. Царква дзейнічае.
    МАРКАЎСКІ НАРОДНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ АНСАМБЛЬ «МАРКАЎЧАНКА». Створаны ў 1968 у в. Маркава Маладзечанскага рна пры сельскім Доме культуры, з 2014дзейнічае пры раённай цэнтралізаванай клубнай сістэме. У 1992 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.М.Дорах (з 1968), Л.М.Алейнік (з 2014). У складзе ансамбля 18 чал. ва ўзросце ад 40 да 90 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызцыя бел. фальклору. У рэпертуары бел. нар. песні: сямейнабыт. і жартоўныя «Выганяй, маці, каваля з хаты», «Мае вочы чорныя», «Жонка мужа не любіла», «Прыпеўкі пра брыгадзіра», абрадавыя «Зажынкі», «Жніво», «Жніўная», купальскія «Ой, рана на Івана», «Купалле», «Купалінка»; быт. нар. танцы «Выйду я на рэчаньку», «Падыспань», «Тустэп», карагод «Лука» і інш. Калектыў — удзельнік нац. фестывалю бел. песні і паэзіі «Маладзечна» (г. Маладзечна, 2012—13), рэсп. свята паэзіі, песні і нар. рамёстваў, прысвечанага
    130годдзю з дня нараджэння Я.Купалы (в. Вязынка Маладзечанскага рна, 2012) і інш. А.Л.Фокіна. МАРКЁВІЧ Леанід Аляксеевіч (5.8.1896, г. Вільнюс — 18.5.1980), беларускі кампазітар, дырыжор. Засл. артыст Беларусі (1944). У 1921—28 дырыжор Бел. першага дзярж. тэатра, у 1929—65 заг. муз. часткі і дырыжор Бел. тэатра імя Я.Коласа. Удзельнічаў у дапрацоўцы музыкі, у т.л. напісаў новыя нумары, да спектакляў «На Купалле» М.Чарота, «Вяселле» В.Гарбацэвіча (абодва 1921), «Кастусь Каліноўскі» (1923), «Кавальваявода» (1925) Е.Міровіча. Аўтар музыкі да паст.: «Машэка» В.Вольскага (1923), «Інга» А.Глебава (1929), «Любоў Яравая» К.Транёва (1936), «Лекар паняволі» Мальера (1940), «Забаўны выпадак» К.Гальдоні (1942), «Нашэсце» Л.Лявонава (1943), «Алазанская даліна» К.Губарэвіча і І.Дорскага (1949), «На крутым павароце» К.Губарэвіча, «Родная маці» М.Алтухова, «Мараль пані Дульскай» Г.Запольскай (усе 1956), «Святло з Усходу» П.Глебкі (1957), «Навальніца будзе» А.Звонака паводле трылогіі «На ростанях» Я.Коласа (1958), «Наследнікі Рабурдэна» Э.Заля, «Востраў Афрадыты» А.Парніса (абедзве 1960), «Пад адным небам» А.Маўзона (1962) і інш.
    МАРКЕТРЬІ (франн. marqueterie), розныя паводле колеру і тэкстуры фігурныя пласцінкі шпона, якія наклейваюць на аснову (гал. чынам з дрэва ці драўняных матэрыялаў) для аздобы мэблі і інш. хатніх рэчаў, пры вырабе дэкар. пано; від мазаікі. Вядомы з даўніх часоў. Найб. росквіту мастацтва М. дасягнула ў 17—18 ст. у Францыі і Германіі. У Беларусі вядомы з Сярэдневякоўя, у 17—19 ст. у тэхніцы М. аздаблялі дзверы палацаў, мэблю, куфэркі і інш. рэчы дэкар.прыкладнога характару. Пашырыліся ў 1940—60я гг. (пано з сюжэтнымі кампазіцыямі, партрэты, арнаментацыя мэблі работы Я.Арлова, С.Вольскага, Р.Гебеле
    ва, Д.Сакажынскага, К.Цяўлоўскага, Р.Чарнова, А.Шахновіча і інш.). У сюжэтнатэматычных кампазіцыях прыкметна імкненне да імітацыі жывапісных твораў. У наш час дэкар. пано (пейзажы, партрэты, нацюрморты, сюжэтныя кампазіцыі) вырабляюць майстры фабрык маст. вырабаў, прафес. мастакі (П.Гапак), самадзейныя майстры (І.Раманчук, У.Іваноў, П.Грыгор’еў). У 21 ст. мастацтвам М. займаюцца І.Кудзі, А.Прышчэпа, У.Яцкевіч і інш.
    Я. М. Сахута.
    П.А.Маркін.
    МАРКІН Пётр Аляксандравіч (25.7.1903, г. Саратаў, Расія — 16.8.1958), беларускі акцёр, рэжысёр. Засл. артыст Беларусі (1955). Скончыў Вышэйшыя майстэрні тэатр. мастацтва ў Саратаве (1924). 3 1925 працаваў як акцёр і рэжысёр у тэатрах Расіі. 3 1949 у Брэсцкім абл. драм. тэатры. Акцёр шырокага дыяпазону, майстар пераўвасаблення. Ствараў яркія вобразы, адметныя эмацыянальнасцю, глыбокім псіхалагізмам, камедыйнасцю, пластычнасцю. Найб. значныя ролі: Ермашоў («Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча), Калібераў («Выбачайце, калі ласка» А.Макаёнка), Каспар («Салаўі пяюць на волі» паводле З.Бядулі), Зянон («Калі зацвітаюць сады» В.Палескага), Круціцкі («Не было ні гроша, ды раптам шастак» А.Астроўскага), Дорн («Чайка» А.Чэхава), Хрыстафор Лем («Дваранскае гняздо» паводле І.Тургенева), Гарнастаеў («Любоў Яравая» К.Транёва) і інш. Паставіў спектаклі «Зыкавы» М.Горкага, «Навальніца»
    389
    МАРКІНА
    А.Астроўскага (абодва 1952), «Блудны сын» Э.Рэнета (1958) і інш.
    МАРЮНАГаліна Пятроўна(23.11.1931, г. Варонеж, Расія — 27.10.1985), беларуская актрыса. Дачка ПА.Маркіна і В.С.Захаравай. Нар. артыстка Беларусі (1976). Скончыла Бел. тэатр.маст. інт (1956). Працавала ў Брэсцкім абл. драм. тэатры, з 1959 — у Бел. тэатры імя Я. Купалы, з 1961 — у Бел. тэатры імя Я. Коласа. Характарная актрыса. Валодала майстэрствам пераўвасаблення.