• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    «Мінскпраект», з 1974 выкладае ў Бел. нац. тэхн. унце (з 2000 заг. кафедры). Адначасова з 2005 праф. Палітэхнікі Беластоцкай (Польшча). Асн. працы: праекты комплексу будынкаў праектных інтаў па прце Машэрава, гандлёваграмадскага цэнтра па вул. Прытыцкага (абодва 1971—74), будынка Дома архітэктараў (1972, усе ў суаўг.) у Мінску. Даследуе архітэктуру краін Усх. Еўропы, у т.л. і Беларусі, 18—19 ст. Аўтар кн. «Палац у Гомелі» (1991), «Палац у Жылічах» (1992), «Гомель класічны: Эпоха. Мецэнаты. Архітэктура» (1997), «Гісторыя архітэктуры Беларусі. Эпоха класіцызму» (2006), «Архітэктура памежжа культур Беларусі, Літвы і Польшчы. Эпоха класіцызму» (2012) і інш.
    Тв.: Атлас памятннков архнтектуры н меморнальных комплексов Белорусснн. Ммнск, 1988 (у суаўт.); Архнтектурные школы в монументальном зодчестве Беларусн конца 18 — начала 19 в. Мпнск, 2011.
    МАРОЗАЎ Віталій Дзмітрыевіч (н. 26.5.1923, г. Разань, Расія), беларускі філосаф. Др філас. навук (1970), праф. (1971). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1975). Скончыў Маскоўскі ўнт (1952), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1958). Настаўнічаў, быў на парт. рабоце ў Віцебскай вобл. 3 1958 у Мінскай вышэйшай парт. школе (у 1958— 59 намеснік дырэктара, у 1960—88 заг. кафедры), з 1990 у Інце палітыкі і сац. кіравання, у 1992—93 у Інце перападрыхтоўкі кадраў пры БДУ. Даследуе праблемы дыялектыкі, агульнай тэорыі развіцця, логікі і гісторыі філасофіі, метадалогіі і практыкі прафес. падрыхтоўкі кіруючых кадраў. Аўтар манаграфій «Праблема развіцця ў філасофіі і прыродазнаўстве: Гісторыкафіласофскі нарыс» (1969), «Навуковатэхнічная рэвалюцыя і дыялектыка» (1976) і інш.
    Тв.: Методологнческое значенне требованнй формальной н дналектнческой логнкн для практнкн работы руководмтелей. Мннск, 1990.
    394
    МАРТЫНАЎ
    МАРОЗАЎ Змітрок (Дзмітрый Дзмітрыевіч; н. 2.1.1954, пас. Язбы Крупскага рна), беларускі пісьменнік. Скончыў Бел. с.г. акадэмію (1975). Працаваў аграномам у калгасах Магілёўшчыны, ва Упраўленні сельскай гаспадаркі Магілёўскага аблвыканкама. 3 1979 на камсамольскай рабоце. У 1986—2009 у Мінве сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. 3 2009 у Мінве гандлю Рэспублікі Беларусь. Аўгар паэт. збкаў «Агонь і жыта» (1983), «Хлебны верасень», «Хлеб 1 памяць» (абодва 1988), «Сын чалавечы» (1993), «Баліць душа па Беларусі» (1996), «Акварэлі пачуцця» (2000), «Я ўсё часцей жадаю слухаць неба» (2002), «Малітоўнаю матчынай мовай» (2008), «Я з вёскі, я — свойскі, язбоўскі» (2010) 1 інш., вянка вянкоў санетаў «Апакаліпсіс душы» (1991). Піша для дзяцей (збкі «Азбука агранома Валошкі», 1989; «Агародніна», 1996, «Гэта праўда ці мана...», 1997, і інш.). Выступае як публіцыст (кн. нарысаў «I скажуцьунукі», 1994). ПрэміяЛенінскага камсамола Беларусі 1988.
    Тв:. Пад небам бусліным. Мінск, 1982; Прадчуванне. Мінск, 1989; Ачышчэнне сяўбой. Мінск, 1992; Залатая кніга беднага. Мінск, 1994; Пра гарох і буракі, бульбу, жыта, агуркі. Мінск, 1995; Святло рамонкаў палявых. Мінск, 1997; Гронкі зорных суквеццяў. Мінск, 1998; Вяртанне да цішыні. Мінск, 2006; Азбука от «А» до «Я» — дружных буковок семья. Мянск, 2012.
    Літ.: Рагойша В. Сеятель // Нёман. 2003. № 9; Ка л я д ка С. «Баліць душа па Беларусі...»: творчасць З.Марозава // Роднае слова. 2004. № 1;Макарэвіч В. Дарога за небасхіл: штрыхі да творчага партрэта Змітрака Марозава // Маладосць. 2006. № 5.
    В.В.Давідовіч.
    МАРОЗАЎ Ігар Вячаслававіч (н. 18.5.1954, Мінск), беларускі архітэктар, культуролаг. Др культуралогіі (1998). Канд. архітэктуры (1985), праф. (2001). Скончыў Бел. політэхн. інт (1976). Працаваў у інце «Белдзіпрадор», з 1987 у Бел. політэхн. акадэміі. 3 1999 прарэктар Інта парламентарызму і прадпрымальніцтва.
    3 2006 у Бел. унце культуры і мастацтваў, з 2009 у БДУ. Працуе ў галіне манумент. мастацтва: помнікі Рагнедзе і Ізяславу ў г. Заслаўе Мінскага рна (1993), бел. воінам, якія загінулі ў Афганістане, — у гарадах Баранавічы (1994), Барысаў (2000), кн. Барысу ў г. Барысаў (2002), ахвярам трагічных падзей 1812 на р. Бярэзіна ў в. Студзёнка Барысаўскага рна (2002), Ф.Скарыну ў г. Калінінград (Расія, 2003), Свяцейшаму Патрыярху Аляксію II у гарадах Мінск (2012), Віцебск (2013); мемарыялы «Набат памяці»ўг. Светлагорск (2005), «Дзецям вайны» ў г. Магілёў (2009, адзін з аўтараў) і інш. Даследуе праблемы філасофіі і герменеўтыкі дойлідства і культуры. Аўтар прац «Планета дарог» (1992), «Таямнічым шляхам Гермеса» (1994), «Шляхіўрокі нашай культуры» (2009) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
    7в.: Ты откуда н куда? Мннск, 1998 (разам з В.М.Марозавым); Архнтектурная герменевтнка. Мннск, 1999; Основы культурологнл. Архетнпы культуры. Мннск, 2001; Герменевтака зодчества. Мннск, 2006.
    МАРОЗІК Мікалай Фёдаравіч (каля 1852, в. Лаўрышава Навагрудскага рна — пасля 1913), беларускі паэтсамавук, прапаведнікмараліст. Аўтар павучальнага бытапісальнага верша «Сцяпан і Таццяна» (1889). У паперах А.Ельскага захаваўся сшытак (1890) з вял. творам (каля 400 радкоў) «Сачыненне пад рыфму на п’янства і гультайства», які захоўваецца ў архіве стараж. актаў у Варшаве. У Цэнтр. бцы АН Літвы зберагаюцца рукапісы М. «Чыгунка», «П’янлівага развага...», «Заключэнне для павучання», «Вясковыя дзяды, або Памінальныя дні» і інш. Пісаўтворы мяшанай бел.рус. моваю, кансерватыўныя па змесце, пераважна невысокага маст. ўзроўню.
    МАРОХАРАВА, вёска ў Жыткавіцкім рне. За 16 км на ПнУ ад г. Жыткавічы, 10 км ад чыг. ст. Брынёва на лініі Лунінец—Калінкавічы, 230 км ад Го
    меля. Цэнтр Марохараўскага с/с. 143 гаспадаркі, 337 ж. (2013).
    Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак у Мазырскім павеце Мінскай губ. 3 1.1.1919 у БССР. 3 20.8.1924 у Жыткавіцкім рне. 3 17.7.1924 да 26.7.1930 і з 21.6.35 у Мазырскай акрузе, з 20.2.1938 у Палескай вобл. У 1925 — 13 двароў. У 1930я гг. ў вёску пераселены жыхары бліжэйшых хутароў. У Вял. Айч. вайнусажн. 1941 да пач. ліп. 1944 М. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У 1942 карнікі часткова спалілі вёску. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. 3 16.7.1954 цэнтр Марохараўскага с/с. У 1959  458 ж„ у 1999  194 гаспадаркі, 451 ж., у 2004 — 182 гаспадаркі, 404 ж.
    У 2013 клуб, бка, ФАП, аддз. сувязі, магазін, кафетэрый. Абеліск у гонар землякоў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    А.С.Мартынаў.
    МАРТЬІНАЎ Аляксандр Сяргеевіч (н. 29.3.1947, г. Радвілішкіс, Літва), беларускі артыст балета, педагог. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (2002). Скончыў Рыжскае харэагр. вучылішча (1966; у 1972—76 выкладаўу ім); Бел. акадэмію музыкі (2002). 3 1964 працаваў у Латвійскім тэатры оперы і балета. У 1976—85 вядучы танцоўшчык, з 1993 педагогрэпетытар Нац. акадэмічнага Вял. тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Адначасова з 1978 выкладае ў Бел. харэагр. каледжы. Яго танцу ўласцівы высокая тэхніка, эмацыянальнасць, сцэнічная абаяльнасць. Сярод партый на бел. сцэне: Прынц, Зігфрыд, Дэзірэ і Блакітная птушка («Шчаўкунок»,
    395
    МАРТЫНАЎ
    «Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Альберт, Алі («Жызэль», «Карсар» А.Адана), Базіль, Кавалер («Дон Кіхот», «Пахіта» Л.Мінкуса), Кален («Ліза і Кален» Ф.Герольда). Стварыў запамінальныя вобразы ў балетах: Пётр («Прывал кавалерыі» І.Армсгеймера), Вацлаў («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), кароль Філіп («Тыль Уленшпігель» Я.Глебава), граф Вішанька («Чыпаліна» К.Хачатурана), Юнак («Ленінградская сімфонія» на музыку Д.Шастаковіча) і інш.
    В. У. Мартынаў.
    МАРТЬІНАЎ Віктар Уладзіміравіч (25.1.1924, г. Адэса, Украіна — 25.1.2013), беларускі мовазнавец. Др філал. навук (1969), праф. (1971). Засл. дзеяч навукі Беларусі (1990). Скончыў Адэскі ўнт (1948), з 1952 працаваў у ім. 3 1960 у Інце мовазнаўства АН Беларусі, у 1994—96 у Мінскім лінгв. унце, у 1998—2004 у Еўрап. гуманітарным унце (Мінск). Даследаваў праблемы агульнага, слав. і прыкладнога мовазнаўства. Аўтар кн. «Славянагерманскае лексічнае ўзаемадзеянне найстаражытнай пары: (Да праблемы прарадзімы славян)» (1963), «Семіялагічныя асновы інфарматыкі» (1974), «Мова ў прасторы і часе: Да праблемы глатагенезу славян» (1983), «Этнагенез славян: мова і міф» (1993), «Прарадзіма славян. Лінгвістычная верыфікацыя» (1998), «Асновы семантычнага кадзіравання: Вопыт падачы і пераўтварэння ведаў» (2001), «У цэнтры свядомасці чалавека» (2009) і інш. Адзін з аўтараў «Лексікі Палесся ў прасторы і часе» (1971), рэдактар
    і суаўтар «Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы» (т. 1—8, 1978—93) і др.
    Тв.: Кнбернетнка. Семнотнка. Лннгвнстмка. Мннск, 1966; Славянская н нндоевропейская аккомодацня. Мннск, 1968; Уннверсальный семантнческнй код: Грамматнка. Словарь. Тексты. Мннск, 1977; Категорнн языка. Мннск, 1982; Уннверсальный семантнческнй код: УСК3. Мннск, 1984.
    МАРТЬІНАЎ Георгій Раманавіч (28.8.1925, г. Іванава, Расія — 8.12.2004), беларускі артыст балета. Засл. артыст Беларусі (1955). Скончыў Бел. харэагр. вучылішча (1954). 3 1952 саліст Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі, з 1963 балетмайстар Дзярж. ансамбля танца Беларусі. У 1967—75 у Бел. філармоніі. Выконваў пераважна партыі характарнага плана: Хмель («Палымяныя сэрцы» В.Залатарова), Мацей, бацька Анежкі («Падстаўная нявеста», «Святло і цені» Г.Вагнера), Блазан, Котуботах («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага) і інш. TaHeu М. вызначаўся пластычнай выразнасцю і артыстызмам. Паставіў шэраг эстр. харэагр. нумароў («Паўлінка», «Лявоніха», «Перапёлачка» і інш.), а таксама танцы да драм. пастановак, у т.л. «Эдзіт Піяф» В.Легентава, «Шукай ветру ў полі» У.Ліўшыца і «На грані» В.Белаазёрава, да спектакляў «Прыгоды бравага салдата Швейка» паводле Я.Гашака і «Ляўша» паводле М.Ляскова, «Казка пра цара Салтана» паводле А.Пушкіна і інш.
    МАРТЬІНАЎ Уладзімір Фёдаравіч (н. 6.5.1953, Мінск), беларускі філосаф, культуролаг. Др культуралогіі (2000), канд. філас. навук (1989), др культуралогіі (2000), праф. (2005). Скончыў Мінскі пед. інт (1978). 3 1978 на камсамольскай рабоце. 3 1988 у Бел. пед. унце. 3 2000 заг. кафедры БДУ, з 2003 — Бел. ўнта культуры і мастацтваў, з 2008 — Інта сучасных ведаў. Даследуе праблемы эстэтыкі і культуразнаўства, сусв. і нац. маст. культуры, перспектывы духоўнай эва
    люцыі чалавецтва. Аўтар манаграфіі «Філасофія прыгажосці» (3е выд. 1999), вучэбных дапаможнікаў для ВНУ і інш.