• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    2003), «Школьны марфемны слоўнік беларускай мовы» (складальнікі А.М.Бардовіч, Л.С.Мормыш, Л.М.Шакун, 2005, 2е выд. 2006).
    МАРФІНА Вольга Уладзіміраўна (н. 13.12.1952, г. Калінінград, Расія) беларускі антраполаг. Канд. гіст. навук (1983). Скончыла БДУ (1979). 3 1974 у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі, з 2008 у Інце гісторыі НАН Беларусі (з 2014 заг. аддзела). Займаецца комплексным вывучэннем чалавека, у т.л. праводзіць маніторынг фіз. развіцця дзяцей, падлеткаў і моладзі, даследуе пытанні гісторыі антрапалагічных даследаванняў стараж. і сучаснага насельніцтва Беларусі. Адзін з аўтараў кн. «Чалавек і яго біякультурная адаптацыя» (кн. 1—5, 1976— 1996), манаграфій «Дзіцячы арганізм і асяроддзе. Фарміраванне фізічнага тыпа ў розных геахімічных рэгіёнах БССР» (1989), «Экалагічныя змены і біякультурная адаптацыя чалавека» (1996), «Антрапалогія насельніцтва беларускапольскага памежжа ў свеце этнічнай гісторыі славян» (2009), «Дынаміка адаптыўнай зменлівасці насельніцтва Беларусі» (2013), «Фізічны тып старажытнага насельніцтва Беларусі» (2014), вучэбных дапаможнікаў для ВНУ. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
    7в.: Практнческая антропологня. РостовнаДону, 2003 (разам з Л.І.Цягака); Основы антропологнн. Мннск, 2008 (разам з Л.І.Цягака, І.РадзевічГрун).
    В.В.Давідовіч.
    МАРХЕЛЬ Таццяна Рыгораўна (н. 19.1.1939, в Шпакоўшчына Смалявіцкага рна), беларуская актрыса.
    400
    МАРЦІНОВІЧ
    Hap. артыстка Беларусі (2011). Скончыла Бел. тэатр.маст. інт (1963). У 1963—65 працавала ў Гродзенскім, з 1967 у Магілёўскім абл. драм. тэатрах. 3 1970 у Бел. тэатры імя Я.Коласа, з 1987 у Тэатрыстудыі кінаакцёра. 3 1994 у Рэсп. тэатры бел. драматургіі. Характарная актрыса. Глыбока раскрываючы ўнутраны свет сваіх гераінь, спалучае яркую сцэнічную форму, выразныя дэталі з маст. праўдай існавання персанажаў, унутранай абгрунтаванасцю іх паводзін. Стварыла запамінальныя вобразы бел. жан
    чын: Маці, Ганна («Сымонмузыка», «На дарозе жыцця» паводле Я.Коласа), Маша, Вольга Усцінаўна («Сэрца на далоні», «Снежныя зімы» паводле І.Шамякіна), Бажашуткава («Амністыя» М.Матукоўскага), Зоя Антонаўна («Блытаныя сцежкі» К.Крапівы), Ганна («Вечар» А.Дударава). Сярод іншых роляў: Батлейшчыца («Дзіця з Віфлеема» М.Пінігіна паводле бел. нар. песень, запісаных М.), Магрэта
    Т. Мархель у ролі Башлейшчыцы.
    («Праваліўся нехта» паводле У.Галубка і Л.Родзевіча), Інгрыд («Жанчыны Бергмана» М.Рудкоўскага), Бежанка («Галава» І.Сідарука), Кручыніна («Без віны вінаватыя» А.Астроўскага), герцагіня Ёркская, Ведзьма («Рычард III», «Макбет» У.Шэкспіра) і інш. Здымаецца ў кіно («Людзі на балоце», «Подых навальніцы», «Плач перапёлкі», «Ідзі і глядзі», «Радаўніца» і інш.). Пра жыццё і творчасць М. зняты дакум. фільмы «I мацярынскі чуецца напеў» (1984), «Вось такі лёс» (1994).
    Літ.: Смольская К. Неспадзяваная Мархель // Мастацтва. 2009. №1; Орлова Т. Душа н жнзнь, что прннадлежат Беларусн: к юбнлею нар. артнсткн Беларусн Татьяны Мархель// На экранах. 2014. №1.
    Т.У.Люковіч.
    МАРЦІ'Н, прысвятак беларускага народнага календара. Адзначаўся 25 кастр. як свята млынароў. Святкавалі М. каля млынавага каменнага круга, на якім раскладалі розныя стравы. Абавязковым пачастункам была смажаная гусь. Ha М. прыглядаліся да надвор’я. У народзе казалі: «Марцін святы — губіцель гагаты [гусей]», «Марцінаў гусь на вадзе — Божа нараджэнне на лядзе», «3 Марцінавага дня пачынаецца зіма», «Калі на Марціна будзе вада [дождж ці разводдзе], то на Каляды будзе лёд», «Калі на Марціна дождж, то будзе мокрае лета». Людзі верылі, што «На Марціна мядзведзь кладзецца ў бярлогу і пачынае смактаць лапу».
    Л/т.'Лозка А. Беларускі народны каляндар. Мінск, 2002.
    А.Ю.Лозка.
    МАРЦІНКЁВІЧ Геранім Францавіч (14.7.1816, в. Тулава Віцебскага рна — пасля 1864), беларускі і польскі пісьменнік. Скончыў Віцебскую губернскую гімназію (1835), вучыўся ў Маскоўскім унце. Служыў чыноўнікам у Віцебскім губернскім праўленні. Выдаў на польск. мове 2 збкі «Паэзія» (1845, 1848) і «Творы, напісаныя між іншым» (1857), куды ўвайшлі нарысы, празаічныя зама
    лёўкі, вершы. У 1858 напісаў пабеларуску драм. абразок «Адвячорак (Аказія ў карчме пад Фальковічамі)», які ставіўся ў 1861—62 на віцебскай аматарскай сцэне, у 1859 — драму «Падарожны» (не апубл.). Перакладаў на польск. мову бел. нар. песні, запісваў фальклор. А.ВярыгуДарэўскаму і яго брату Сымону прысвяціў верш «Захад сонца» (1843).
    МАРЦІНКЁВІЧ (па мужу Асіповіч) Каміла Вінцэнтаўна (1837?, Мінск? — пасля 1890), беларуская піяністка, кампазітар, педагог. Дачка В.ДунінаМарцінкевіча. Вучылася ігры на фп. ў Мінскім пансіёне Мантэграндзі. 3 1847 канцэртавала ў Мінску, Слуцку, Кіеве (1849, 1851), Варшаве (1850), у т.л. з братам Міраславам. Выканаўца твораў І.Гумеля, Ф.Ліста, Ф.Шапэна і ўласных, у ліку якіх варыяцыі на тэму песні «Чырвоны сарафан» А.Варламава, фантазія «У летуценні мінулага». Удзельнічала ў спектаклях ДунінаМарцінкевіча тэатра, у т.л. ў паказе ў Мінску першай бел. оперы «Сялянка» (1852). Выкладала музыку ў прыватных пансіёнах. У пач. 1860х гг. арганізавала ў Мінску і мяст. Гарадок на Маладзечаншчыне школы для дзяцей беднякоў. За ўдзел у дэмакр. руху праследавалася царскімі ўладамі. У 1863 саслана ў г. Салікамск (цяпер у Пермскай вобл. Расіі). У 1880я гг. вярнулася на радзіму.
    Літ.. Ахвердава А. Пачынальнікі беларускага піянізму // Мастацтва Беларусі. 1985. №2.
    МАРЦІНОВІЧ Алесь (Аляксандр Андрэевіч; н. 18.8.1946, в. Казловічы Слуцкага рна), беларускі пісьменнік, літаратуразнавец, публіцыст. Скончыў БДУ (1968). Працаваўу раённым друку. 3 1972 у газ. «Літаратура і мастацтва», з 1999 у час. «Беларуская думка» (з 2000 намеснік гал. рэд.). 3 2008 намеснік гал. рэд. час. «Нёман», з 2009 — час. «Маладосць». 3 2011 заг. аддзела час. «Полымя». Даследуе жыццё і творчасць класікаў бел. лры. Выдаў збкі літарату
    401
    МАРЦІНОВІЧ
    разнаўчых артыкулаў «Далучанасць», «Пад небам вечнасці» (абодва 1990), «Сувязь» (1994), «Дзе ж ты, храм праўды?» (1996), «Святло чароўна
    Алесь Марціновіч.
    га ліхтарыка» (кн. 1—2, 1997—98). Аўтар краязнаўчай кн. «Ля Каменкі бруістай» (1992), збкаў гіст. нарысаў і эсэ «Зерне да зерня» (1996), «У часе прасветленыя твары» (1999), «Элегіі забытых дарог» (2001), «Свечка на золкім ветры» (2006), «Хто мы, адкуль мы...» (кн. 1—3, 2е выд. 2008), «Маладзік над заснежаным шляхам» (2008), «Успамін пра будучыню» (2012), дапаможнікаў для настаўнікаў. Піша для дзяцей (кн. «Як Гурка ворагаў граміў», 2003, «Святая Еўфрасіння, альбо Адкуль ёсць, пайшла Полацкая зямля», 2008, «Кот, які сябраваўз камп’ютарам», 2012, «Брама, адчыненая ў вечнасць», 2013, і інш.). Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
    Тв.: Сказаць сваё слова. Мінск, 1990; Дарога ў запаветнае. Мінск, 1992; Шляхам праўды. Мінск, 1994; Іван Чыгрынаў: Нарыс жыцця і творчасці. Мінск, 1999; Сімяон, сын Полацка: Нарысы. Мінск, 2001; Сполахі далёкіх зарніц: гісторыя ў асобах. Мінск, 2005; Птушкі з пакінутых гнёздаў: эсэ. Мінск, 2007; Залатавуст з Турава, альбо Якая яна, старажытная Тураўшчына? Мінск, 2009; Пяшчота апалага лісця: эсэ, нарысы. Мінск, 2010; Рагнеда і Рагнедзічы: гісторыя ў асобах. Мінск, 2010; Свяці зорка, свяці: дзецям пра Максіма Багдановіча. Мінск, 2011; Ігнат Буйніцкі: з кагорты першапраходцаў. Мінск, 2013; Рыгор Шырма: 3 песняй праз усё жыццё. Мінск, 2013; Уладзіслаў Сыракомля: Лірнік зямлі беларускай. Мінск, 2013; Элаіза Пашкевіч: Цётка ўсіх беларусаў. Мінск, 2013.
    Літ.: Карлюкевіч А. Спасціжэнне галоўнага // Полымя. 2006. №8.
    В. В.Давідовіч.
    МАРЦІНОВІЧ Аркадзь Нічыпаравіч (10.3.1920, в. Баброва Глускага рна — 22.5.2009), беларускі пісьменнік. Засл. работнік культуры Беларусі (1980). Скончыў Рэсп. парт. школу пры ЦК КП(б)Б (1950), БДУ (1955). 3 1957 працаваў у газ. «Літаратура і мастацтва», у 1964—71 у выдве «Беларусь». У 1974—81 гал. рэдактар выдва «Мастацкая літаратура». Аўтар кн. аповесцей і апавя
    А. Н. Марціновіч.
    данняў «Надзея» (1960), «Водгулле» (1963), «Прасека» (1967), «Панарама» (1970), «Хай ідзе дождж» (1973), «Сцюжа» (1976), зб. вершаў «Чырвоныя ветразі» (1965), раманаў «Не шукай слядоў сваіх» (1979), «Груша на Голым Полі» (1985), «Цень крумкачовага крыла» (1991) і інш. Пісаў для дзяцей (аповесць «Неадкрыты востраў», 1966).
    Тв.: Выбранае. Мінск, 1974; Выбр. творы. Т. 1—2. Мінск, 1980.
    МАРЦІНОЎСКІ Антон (10.7.1781, г.п. Радашковічы Маладзечанскага рна — 3.1 1855), выдавец, публіцыст. Скончыў Віленскі ўнт (1807). Адзін з арганізатараў Віленскага друкарскага тва (1818—22). Адначасова ў 1816—22 рэд. сатыр. час. «Wiadomosci brukowe» («Вулічныя паведамленні»), у 1817—39 рэд.выдавец газ. «Кур’ер Літэўскі», у 1819—30 — першага ў Беларусі і Літве навук.літ. час. «Дзеннік Віленьскі». У 1817 заснаваў у Вільні друкарню, у якой выдаў
    больш за 400 назваў кніг, у т.л. «Летапісец Літвы і руская хроніка» ў апрацоўцы І.Даніловіча (1827), «Гісторыя літоўскага народа» Т.Нарбута (т. 1—9, 1835—41), творы І.Красіцкага, Ф.Князьніна і інш. Аўтар антыпрыгонніцкай сатыры «Машына для біцця хлопаў» (1817), мемуараў. Адзін са складальнікаў «Збору старажытных грамат і актаў гарадоў: Вільні, Коўна, Трок...» (ч. 1—2, 1843).
    МАРЦЫНЮК Аляксандр Іванавіч (н. 7.2.1945, г. Гродна) беларускі акцёр. Засл. артыст Беларусі (1991). Скончыў студыю Бел. тэатра імя Я.Купалы (1969), Бел. тэатр.маст. інт (1980). 3 1969 працаваў у Бел. рэсп. тэатры юнага гледача, з 1976 у Гродзенскім абл. драм. тэатры. Выканаўца камедыйных і сатыр. роляў. Майстар пераўвасаблення. Творчасці М. ўласціва спалучэнне вострай гратэскнай формы з глыбокім спасціжэннем сцэнічнага характару персанажа. Сяродроляў: Куторга(«Пінская
    А.І.Марцынюк.
    шляхта» В.ДунінаМарцінкевіча), Адольф Быкоўскі («Паўлінка» Я.Купалы), шкаляр Самахвальскі («Несцерка» В.Вольскага), Міколка («Бабскі бунт» паводле М.Шолахава), Анатоль Іванавіч («Сямейная вячэра а палове другой» В.Паўлава), Крызальд («Школа жонак» Мальера), Бергамен («Рамантыкі» Э.Растана), маркіз Фарліпопалі («Гаспадыня гасцініцы» К.Гальдоні). Стварыў яркія запамінальныя вобразы Хамутова («Правінцыяльныя анекдоты» А.Вампілава), Феронды («Дэкамерон» паводле Дж.Бакачыа), Ксанфа («Ліса і вінаград» Г.Фігейрэду) і інш.