Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
Н.Масквіна ў ролі Таццяны.
410
МАСЛАКІ
(«Турандот», «Джані Скікі» Дж.Пучыні) і інш.
Т.У.Люковіч.
МАСКЁВІЧ Багуслаў Казімір (1625, в. Сэрвач Карэліцкага рна — 4.4.1683), вайсковы і грамадскі дзеяч ВКЛ, пісьменнікмемуарыст. Сын С.І.Маскевіча. Адукацыю атрымаў у Навагрудскім калегіуме. У 1646— 50 на вайсковай службе. У 1655 абраны дэпутатам Трыбунала ВКЛ. Пасол (дэпутат) на сеймы 1668, 1673, 1674. 3 1668 на службе ў К. і М. Пацаў, у 1673—74 войскі навагрудскі. Аўтар двух «Дыярыушаў» на польск. мове. У адным з іх (ахоплівае падзеі 1643—49) дадзены замалёўкі ўкр. стэпаў, ваен. дзеянняў І.Вішнявецкага, М.Патоцкага, М.Каліноўскага, Я.Радзівіла супраць Б.Хмяльніцкага ва Украіне і ў Беларусі. У 2м апісаны паход рус. ваяводы І.Хаванскага па Беларусі ў пач. 1660 і разгром яго войск аб’яднанымі сіламі літоўскага гетмана П.Сапегі, польск. ваяводы С.Чарнецкага і інш. каля в. Палонка Баранавіцкага рна. Дыярыушы М. аб’ектыўна адлюстроўваюць тагачасныя падзеі і факты ваен., паліт. і грамадскага жыцця.
МАСКЁВІЧ Самуіл Іванавіч (1580?, в. Сэрвач Карэліцкага рна — 1642), грамадскі дзеяч ВКЛ, пісьменнікмемуарыст. Адукацыю атрымаў, верагодна, у Навагрудку. У перапынках паміж вайсковай службай (1601 — 21) знаходзіўся пры дварах магнатаў А.Вішнявецкага і Радзівілаў. У 1617— 18 дэпутат Трыбунала ВКЛ ад Навагрудскага павета, потым навагрудскі гар. пісар. У час ваен. службы пабываў у Прыбалтыцы, Расіі, ва Украіне. Уражанні М. ляглі ў аснову яго «Дыярыуша» — мемуараў на польск. мове (ахопліваюць перыяд 1594—1621). У іх звесткі пра вайну Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—18 і яе вынікі. Быт. замалёўкі аўтара, партрэты яго суайчыннікаў, успаміны вызначаюцца высокім маст. майстэрствам, даюць аб’ектыўнае ўяўленне пра па
дзеі і факты ваен., паліт. і грамадскага жыцця таго часу.
МАСЛАБОЙКА, тое, што і бойка.
МАСЛАВА Валянціна Аўрамаўна (н. 2.2.1949, г. Клімавічы), беларускі мовазнавец. Др філал. навук (1992), праф. (1993). Скончыла Кіргізскі ўнт (1972). 3 1982 працуе ў Віцебскім унце. Даследуе праблемы філал. аналізу тэксту, псіхалінгвістыкі, лінгвакультуралогіі. Аўтар прац «Размова пра псіхалінгвістыку» (1992), «Уводзіны ў лінгвакультуралогію», «Л інгвістычны аналіз экспрэсіўнасці мастацкагатэксту» (абедзве 1997), «Філалагічны аналіз паэтычнага тэксту» (1999), «Кагнітыўная лінгвістыка» (2005), адзін з аўтараў кн. «Этнапсіхалінгвістыка» (1988), «Чалавечы фактар у мове» (1991) і інш.
Тв.: Преданья старнны глубокой в зеркале языка. Мннск, 1997; Лннгвокультурологня. М., 2001; Концептосфера Марнны Цветаевой. М., 2004; Русская поэзня XX в.: Лннгвокульт. взгляд. М., 2006.
Г.С.Маслава.
МАСЛАВА Галі Сямёнаўна (10.3.1904, г. Казань, Татарстан — 14.12.1991), расійскі этнограф. Др гіст. навук (1963). Скончыла Маскоўскі ўнт (1924). 3 1935 працавала ў Музеі народаў СССР у Ленінградзе, з 1947 у Інце этнаграфіі AH СССР. Даследавала агульныя рысы і своеасаблівасць нар. адзення, арнаменту, вышыўкі беларусаў, рускіх і ўкраінцаў абрадавыя функцыі нар. адзення ўсх.слав. народаў, яго гісторыю, сац. сімволіку і эстэтыку. На матэрыялах адзення вывучала гіст.культ. сувязі беларусаў з рускімі і ўкраінцамі. Аў
тар прац «Народнае адзенне рускіх, украінцаў і беларусаў у XIX — пачатку XX ст.» (1956), «Народнае адзенне ва ўсходнеславянскіх традыцыйных звычаях і абрадах XIX — пачатку XX ст.» (1984). Адзін з аўтараў працы «Сучасныя этнічныя працэсы ў СССР» (1975). Дзярж. прэмія СССР 1981.
Тв:. Орнамент русской народной вышнвкм как нсторнкоэтнографнческнй мточннк. М., 1978.
МАСЛАКІ, вёска ў Горацкім рне, на р. Бася. За 20 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Горкі налініі Орша—Крычаў, 80 км ад Магілёва, аўтадарогамі звязана з гарадамі Орша і Крычаў. Цэнтр Маслакоўскага с/с. 282 гаспадаркі, 716ж. (2013).
У сярэдзіне 17 ст. вёска ў Казловіцкім войтаўстве Шклоўскага графства Аршанскага павета Віцебскага ваяв. ВКЛ, цэнтр маёнтка, шляхецкая ўласнасць. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі, у Магілёўскай губ. 3 1777 у Копыскім павеце. У 1784 сяло, 65 двароў, 586 ж., уладанне С.Зорыча. 3 1796 у Аршанскім павеце Бел. губ., з 1802 зноў у Копыскім павеце Магілёўскай губ. 3 1861 у Горацкім павеце. У 1885 сяло, цэнтр воласці, 99 двароў, 585 ж., бальніца, царква, яўр. малітоўны дом. У 1897 сяло (паштовая станцыя, 4 хлебазапасныя магазіны, крама, 2 царквы) і аднайм. фальварак (ён жа Ягораўск, 1 двор, 20 ж.). 3 1.1.1919 у БССР. 3 26.4.1919 у Гомельскай, з 27.7.1922 у Смаленскай губернях РСФСР. 3 3.3.1924 зноў у БССР, з 17.7.1924 у Копыскім рне, да 26.7.1930 у Аршанскай акрузе. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. 3 8.7.1931 у Горацкім рне. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны ліп. 1941 да 27.6.1944 М. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У 1986 — 261 гаспадарка, 776 ж., у 1999 — 286 гаспадарак, 757 ж.
У 2013 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, краязнаўчы музей пры школе, бка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, комплексны
411
МАСЛАКОЎСКІ
прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», гандлёвы комплекс, кафэ, аўтаматычная тэлефонная станцыя. Помнік землякам. якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. На паўн.зах. ускраіне вёскі гарадзішча ранняга жалезнага веку.
МАСЛАКОЎСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «ВЕСЯЛОСЦЬ». Створаны ў 1988 у в. Маслакі Горацкага рна пры сельскім Доме культуры, з 2011 дзейнічае пры цэнтралізаванай клубнай сістэме раёна. У 1991 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік А.У.Клешчанка. У складзе ансамбля 10 чал. ва ўзросце ад 35 да 60 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — развіццё і прапаганда песеннай творчасці. У рэпертуары бел. нар. песні «Лявоніха», «Ты ж мяне підманула», «Ой, бяда мне, мужыкі», «А ў гародзе чорна рэдзька», «Ой, пад мостам», «Звончыкі», «Ой, каліна, ой, маліна», «Жыта жала», «У зялёную дуброву», «Ой, дзе ж ты была?», «Ночка цёмная», «Пра цешчу», «Забава», «Гармонік грае, грае», «Як улесе грыбы не радзілі», «Ой, там каля рэчкі», «Не пытайся, маці», «Ехалі казачэнькі», «Ой, хадзема, жонка», «Ой, кудзеля, кудзеля мая», «Вёсачка мая», «Спявайце, госцейкі», творы бел. і рас. кампазітараў «Хлеб ды
Маслакоўскі народны ансамбль народнай песні «Весялосць».
соль» Л.Захлеўнага, «Над акенцам маладзік» Я.Папова і інш. Калектыў — удзельнік міжнар. выстаўкі «Белагра» (Мінск, 2010), рэсп. свята фальклору і нар. майстроў «Александрыя збірае сяброў» (в. Александрыя Шклоўскага рна, 2010, 2013) і інш.
А.УКлешчанка.
МАСЛАН Ісаак Яфімавіч (14.6.1921, Мінск — 21.8.1996), беларускі мастак. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1981). Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1941). Працаваў у галіне афармленчага мастацтва, плаката і прам. графікі. Выканаў эскізы афармлення Мінскадаюбілейныхдат(пачынаючы з 1946), Усебел. фестывалю моладзі ў Мінску (1957), Алімпійскіх гульняў 1980, шэрагу інш. спарт.масавых мерапрыемстваў. Аформіў экспазіцыі ВДНГ БССР (1968, 1970), павільёна Беларусі на ВДНГ СССР(1949, 1954, 1969, 1982),экспазіцыі бел. раздзелаўна нац. выстаўках СССР у ГДР, Балгарыі, Польшчы, Венгрыі, Югаславіі, ФРГ, Іраку, Індыі, Фінляндыі, Францыі (1964—84). Выканаў эскізы шэрагу юбілейных медалёў. Г.А.Фатыхава. МАСЛАЎ Аляксандр Лявонавіч (11.9.1876, с. Благавешчанскае Арлоўскай вобл., Расія — 25.10.1914), расійскі збіральнік і даследчык нар.
музыкі, педагог. Вучыўся ў Муз.драм. вучылішчы пры Маскоўскім філарманічным тве (1895—1902). Член Муз.этнаграф. камісіі (з 1901). У 1908—12 выдавец і рэд. час. «Музыка н жнзнь». 3 1907 выкладаў у Нар. кансерваторыі ў Маскве. Запісваў бел. песні ў Магілёўскай і Смаленскай губ., апрацоўваў іх і паказваў у этнаграф. канцэртах, апублікаваў бел. быліну «Тры асілкі». Складальнік «Ілюстраванага апісання музычных інструментаў, што захоўваюцца ў Дашкаўскім этнаграфічным музеі ў Маскве» (1909), у якім змясціў выявы некаторых бел. нар. інструментаў, іх замеры і гукарады. Адзначаў стылявыя адрозненні бел. нар. песеннасці ад роднасныхусх.слав. муз. культур.
7в.: Былнны, нх пронсхожденне, рнтмнческнй н мелоднческнй склад. М., 1910.
МАСЛАЎ Мікалай Фёдаравіч (12.12.1912, с. Малая Ваўчанка Алтайскага краю, Расія — 5.2.1992), беларускі харавы дырыжор, педагог. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1955). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1939). У 1940—41 працаваў з хорам Бел. радыёкамітэта, з 1944 у Дзярж. тры оперы і балета Беларусі, у 1947—67 кіраваў дзіцячым хорам сярэдняй спец. муз. школы пры Бел. кансерваторыі. Адначасова ў 1940—76 выкладаў у Бел. кансерваторыі, у 1945—49 — у Мінскім муз. вучылішчы, у 1977—87 у Мінскім інце культуры.
МАСЛЕНІКАЎ Павел Васілевіч (14.2.1914, в. Нізкая Вуліца Магілёўскага рна — 6.9.1995), беларускі мастактэатра, жывапісец, мастацтвазнавец, педагог. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1954). Нар. мастак Беларусі (1994). Канд. мастацтвазнаўства (1960). Скончыў Інт жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.РэпінаўЛенінградзе (1953). 3 1938мастак Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі (з 1946 мастакпастаноўшчык). 3 1960 у Бел. тэатр.маст. інце (да 1964 рэктар, у 1967—79 заг. кафедры). Тэ
412
МАСЛЕНІКАЎ
атр. творчасць М. засн. на звароце да жывапіснааб’ёмнай дэкарацыі, ёй уласцівы рамантычнае, паэт. выказванне, выразнасць дэкарацыйпейзажаў у стварэнні нац. рэпертуару, арганічнасць гучання музыкі і дэкар. жывапісу, цэласнасць пастановачнай канцэпцыі драматургіі муз. спектакля і сцэнаграфіі. Аформіў балеты: «Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева (1949), «Чырвоны мак» Р. Гліэра (1950), «Шапеніяна» на музыку Ф.Шапэна (1952), «Маладая гвардыя» Ю.Мейтуса (1954), «Карсар» А.Ада
П. В. Масленікаў.
на, «Даліна шчасця» Ю.Бяльзацкага (абодва 1957), «Баядэрка» Л.Мінкуса, «Сцежкаю грому» К.Караева (абодва 1960), класічныя оперныя спектаклі «Тоска» Дж.Пучыні (1950), «ФраД’ябала» Д.Абера (1955), «Бальмаскарад» Дж.Вердзі (1961), «Джаконда» А.Панк’елі (1962) і інш. Выразнасцю каларыту, паэт. узнёсласцю і лірызмам адметныя пейзажы «Жнівень» (1953), «Золата бяроз» (1959), «На ўскраіне Мінска» (1963), «Над возерам» (1969), «Зямля беларуская» (1973). Шматгранна адлюстравана духоўнае жыццё чалавека ў тэматычных палотнах «Вярнуўся» (1979), «Вызваленне Магілёва» (1983), «Каля гары Машэкі» (1987) і інш. Аўтар манаграфіі «Беларускі савецкі тэматычны жывапіс» (1962), раздзела па мастацтве Беларусі для «Гісторыі мастацтва народаў СССР» (т. 8, 1977); адзін з аўтараў «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 4—6, 1990— 94). Свае творы М. падараваў Магілёўскаму абл. маст. музею, якому прысвоена яго імя, перад будынкам