• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    П.Масленікаў.
    Эскіз дэкарацыі да оперы «ФраД'ябала» Д.Абера. 1955.
    музея — помнік М. (скульпт. В.Лятун, 1997).
    Діт.: К а р н а ч П.А. П.В.Масленікаў. Мінск, 1973; Пракапцова В.П. Павел Масленнков. Портрет художняка в зеркале временн. Мннск, 2012.
    В. П. Пракапцова.
    МАСЛЕНІКАЎ Уладзімір Паўлавіч (н. 12.1.1956, г. Мінск), беларускі жывапісец. Сын П.В.Масленікава. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1980). 3 1992 выкладаў у Бел. унце культуры і мастацтваў. 3 2011 заг. кафедры Бел. акадэміі мастацтваў. Працуе ў станковым жывапісе. Яго творы
    У.Масленікаў. Восеньскі настрой. 2015.
    вылучаюцца глыбокай змястоўнасцю, лірычным настроем, стрыманай жывапіснай палітрай. Сярод работ: пейзажы «Захад» (1989), «Зямля дзядоў» (1993), «Ліпень», «Восень у Драздах» (абодва 1994), «Прыпяць» (1995), «Магілёў. Падніколле», «Дняпроўскія далячыні» (абодва 1997), «На радзіме бацькі» (1999), «На беразе возера» (2002), «Летні вечар» (2005), «Сакавік» (2006), «Мая Беларусь» (2008), «Набліжэнне халадоў» (2010), «Святая зямля» (абодва 2010), «Пачатак лета» (2011), «Лагойскія далі» (2012), «Востраў», «Над
    413
    МАСЛЕНІЦА
    Дняпром», «Восеньскі настрой» (усе 2013), «Пасля дажджу» (2014); партрэты В.Маслюка (1987), «Мае бацькі. Май 1945» (1995), В.К.БялыніцкагаБірулі (1998), П.Труса (1999), «Я.Купала і М.Чурленіс у Вільні» (1999), В.П.Пракапцовай (2005), Э.В.Малафеева (2009) і інш.
    Г.А. Фатыхава.
    МАСЛЕНІЦА, Масленка, С ы р ны дзень, Запусты, старажытнае перадвеснавое свята праводзін зімы. Пачынаецца за 8 тыдняў да Вялікадня (у розныя гады паміж 7 лют. і 14 сак.). Святкавалі некалькі дзён, у вёсцы звычайна М. пачыналася ў чацвер. У дахрысціянскі перыяд свята было прысвечана апекуну сялянскай гаспадаркі Вялесу — ахоўніку хатняй жывёлы. Усе абрадавыя дзеі М. (гушканне на арэлях, катанне на санях, спальванне пудзіла і інш.) прасякнуты элементамі магіі, верай, што яны забяспечаць ахову сям’і і грамады ад уздзеяння варожых сіл. У 17—18 ст. М. набылі характэрныя карнавальныя рысы: пераапрананні, хаджэнні з песнямі па хатах, абліванні вадой, выступленні батлейкі і інш. Ha М. абавязкова пяклі бліны, якія сімвалізавалі сонца. На мясапусным тыдні наладжваліся «запускі» на каўбасу і мяса, сваякі ездзілі адзін да аднаго ў госці, адведвалі бабкупавітуху. У апошні дзень М. бытаваў сямейны звычай дараваць крыўды («даравальная нядзеля»), заканчвалася свята «запускамі» на малочныя стравы, пасля чаго пачынаўся пост. У апошнія 2 дні М. весела каталіся на конях, упрыгожаных стужкамі і званочкамі. Пэўную ролю свята адыгрывала ў працэсе сацыялізацыі асобы. У разнастайных формах гульнявой, сімвалічнай, вербальнай ці метафарычнай моладзь далучалася да здабыткаў духоўнай культуры народа, пачынала асэнсоўваць сябе як частку абшчыны. Традыцыі М. захаваліся ў сучасным святкаванні праводзін зімы.
    А. М.Аляхновіч.
    МАСЛЕНІЧНЫЯ ПЁСНІ, запусн ы я п е с н і, каляндарнаабрадавыя творы, прымеркаваныя да Масленіцы. Звязаны з заканчэннем зімы і пачаткам вясны. Раскрываюць сэнс рытуальных дзей, іх сімволіку, глыбінныя вытокі абрадавасвяточнай культуры. Яны дапамагаюць зразумець розныя аспекты сац. узаемаадносін людзей, ствараюць святочны настрой, малююць вобраз самога свята: А ўжо, дзевачкі, Масленка, Масленка, // Прыляцела ластаўка, ластаўка. // Села яна на калу, на калу, // Кідала масла на каму, на каму, // А хто зловя, той таму, той таму. М.п. перадаюць атмасферу свята, яго карнавальную сутнасць і магію. Масленіца выступае ў іх як адухоўленая анімістычная істота. Адбілася ў песнях і тэматыка, прысвечаная ахоўніку жывёлы Вялесу (валосевыя песні), хаця свайму прызначэнню яны адпавядалі фармальна, насілі агульны застольны настрой і выконваліся ў гонар свята жывёл. Хрысціянскі падтэкст заўважны ў М.п. пра Вял. пост, які надыходзіць пасля Масленіцы: Нас масленка абманіла, абманіла, // На сем нядзель паста пысадзіла, пысадзіла. Прыкметнае месца займалі песні на сюжэты магічназаклінальнага зместу, што спяваліся маладым замужнім жанчынам з пажаданнем нарадзіць сына ці дачку, атаксамалюбоўнашлюбнай і сямейнай тэматыкі. Мажорныя па гучанні, аднагалосыя па свёй будове, напоўненыя рухам М.п. перадаюць радасць з нагоды свята. На працягу гіст. развіцця яны прайшлі складаны шлях эвалюцыі, вылучаючы тыя, што найб. адпавядаюць настрою і густам сучаснага грамадства.
    А.М.Аляхновіч.
    МАСЛЙЭК Валерый Васілевіч (30.3.1953, в. Ропна Полацкага рна — 26.8.2001), беларускі рэжысёр. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1979). Працаваў у Бел. тэатры імя Якуба Коласа (у 1993—96 дырэктар; да 1997 маст. кіраўнік). Адначасова ў 1981—83 гал. рэж. Магілёўскага абл.,
    у 1983—91 — Дзярж. рус. драм. тэатраў. Пастаноўкі М. відовішчныя, метафарычныя, асацыятыўныя. У рэжысуры спалучаў псіхалагізацыю
    характараў з вобразнай умоўнасцю сучаснай тэатр. эстэтыкі. Сярод спектакляў: «Брыльянт» Е.Пшаздзецкага (1979), «Стары дом» А.Казанцава, «Клеменс» К.Саі (абодва 1980), «Закон вечнасці» паводле Н.Думбадзэ, «Візітдамы» («Візітстарой дамы») Ф.Дзюрэнмата (абодва 1981), «Тутэйшыя» паводле твораўЯ.Купалы, «Каханне, джаз і чорт» Ю.Грушаса, «А хтосьці выпаў з гнязда» паводле Д.Васермана (усе 1982), «Бабскае царства» Ю.Нагібіна, «Гамлет» У.Шэкспіра, «Усё ў садзе» Э.Олбі (усе 1984), «Знак бяды» В.Быкава (1985), «Кароль Лір» У.Шэкспіра (1994), «Жаніцьба» М.Гогаля (1996), «Сола для гадзінніка з боем» О.Заградніка (1998) і інш. Аўтар п’ес «Судны дзень» паводле аповесці «Суд у Слабадзе» В.Казько (паст. 1982), «Пакахай мяне, салдацік» паводле В.Быкава (паст. 1997), «Пад сонцам» (паст. 1999) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
    МАСОНСТВА, франкмасонства (франц. francmapon літаральна вольны муляр), вучэнне і практыка найбуйнейшага міжнар. тайнага тва элітарнага тыпу, якое аб’ядноўвае людзей розных нацыянальнасцей і веравызнанняў пад эгідай пошуку «сапраўдных шляхоў духоўнага аднаўлення грамадства». Гал. мэтамі дзейнасці М. абвешчаны дабрачыннасць, маральнае ўдасканаленне (у большасці выпад
    414
    МАСТАЦКАЕ
    каў патрабуе веры ў Вышэйшую існасць — Вял. Архітэктара Сусвету), а таксама развіццё і захаванне братэрскай дружбы. Гіст. карані М. — у брацтвах «вольных муляраў» (буд. саюзаў), што ўзніклі ў Германіі ў 12— 13 ст. У 18 ст. ў Зах. Еўропе склаліся арганізацыйныя структуры М. — ложы на чале з майстрамі і наглядчыкамі, якія ў маштабах краін аб’ядноўваліся ў нац. ложы. У 1721 англ. пастар Дж.Андэрсан распрацаваў «Кнігу канстытуцый» — першы сістэматызаваны зб. прынцыпаў М. Рытуальныя цырымоніі ў ложах адбываліся з выкарыстаннем традыц. мулярскіх прылад (цыркуль, навугольнік, малаток і інш.), адзення (фартух, пальчаткі, капялюш) і інш. сімволікі. Членства ў іх мае розныя ступені пасвячэння — аж да 33 градуса (ступені). Закрытасць і элітарнасць М. даюць крытыкам падставу лічыць, што сапраўдная яго мэта — пранікненне ва ўладныя структуры грамадства ўсіх узроўняў для аказання дзейснага ўплыву на ход гіст. падзей.
    У Беларусі і Літве масонскія ложы пачалі дзейнічаць з 2й пал. 18 ст. як залежныя ад рас. і польск. М. У 1774 маёр рас. арміі Вердароўскі заснаваў у Полацку ложу «Талія». У Магілёве працавалі ложы «Да трох арлоў» (1770) і «Геркулес у калысцы» (1776). 3 1781 у Вільні існавалі ложы «Дасканалае адзінства», «Руплівы літвін», «Добры пастыр», «Храм мудрасці», жаночая «Дасканалая вернасць». У 1781 у Гродне засн. ложа «Шчаслівае вызваленне», у 1784 — пад той жа назвай і ў Нясвіжы. Пасля паўстання 1794 дзейнасць бел.літ. лож прыпынілася і актывізавалася толькі ў 1810я гг. У гэты час узніклі масонскія ложы ў Вільні («Руплівы літвін», 1813, «Да храма мудрасці» і «Школа Сакрата», 1818; рус. ложа «Славянскі арол», 1819), у Мінску («Паўночная паходня», 1816; «ГараТабар», 1818), Нясвіжы («Святыня спакою» і «Шчаслівае вызваленне», 1819), Слуцку («УладзіслаўЯгайла»), Навагрудку («Вузел адзінства»), Гродне («Сябар чалавец
    тва»). Маладзёжныя твы філарэтаў, філаматаў і інш. структурай нагадвалі масонскія ложы. Кіраўнік філарэтаў Т.Зан уваходзіў у віленскую ложу «Школа Сакрата». У 1822 указам Аляксандра I усе масонскія ложы Рас. імперыі былі забаронены. Пачалі аднаўляцца ў Маскве, Пецярбургу, Адэсе і інш. гарадах толькі з 1906— 09. У Вільні ўзніклі ложы «Адзінства» (1910), «Літва» (1911), «Беларусь» (1914). Ёсць звесткі пра існаванне М. ў Віцебску і Мінску. Пасля Кастр. рэв. 1917 і Грамадз. вайны М. ў Беларусі спыніла дзейнасць. У канцы 1980 — пач. 1990х гг. пачалося яго адраджэнне ў Расіі і некаторых краінах постсав. прасторы. Дакладных звестак пра існаванне масонскіх лож на тэр. Рэспублікі Беларусь няма.
    Літ.: Бегун В.Я. Рассказы о детях вдовы. Мннск, 1986; Дабранскі С. Масонскія лёжы ў Літве // Спадчына. 1997. № 1.
    М.Я.Рыбко.
    МАСТАК, творчая асоба, што працуе ў пэўнай вобласці мастацтва (не толькі выяўл.), надзеленая маст. талентам і творчым уяўленнем. М. — чалавек, які займаецца творчай дзейнасцю ў галіне жывапісу, скульптуры, графікі і інш. выяўл. і дэкар. мастацтваў. У адрозненне ад рамеснікаў валодае не толькі маст. тэхнікай, але таленавіта выкарыстоўвае ў творчасці маст. сродкі і стварае глыбока вобразныя творы мастацтва. Па родзе дзейнасці ёсць: М. дэкар.прыкладнога мастацтва, М.карыкатурысты, М.геральдысты, М.мініяцюрысты, М.рэстаўратары, М.мадэльеры, М. кіно і тэлебачання, М. па касцюмах, М. па асвятленні, М. анімацыі і камп’ютарнай графікі і інш.
    Д.А.Краўчанка.
    МАСТАК ТЭАТРАЛЬНЫ, мастак, які сродкамі выяўленчага мастацта (жывапісу, архітэктуры, скульптуры і інш.), тэхн. сродкамі арганізуе сцэнічную прастору і стварае візуальны вобраз спектакля. Удзельнічае ў стварэнні маст. цэласнасці тэатр. пастаноўкі разам з рэжысёрампаста
    ноўшчыкам, акцёрскім ансамблем, кампазітарам і інш. Задума мастака, зафіксаваная ў эскізах, макетах і чарцяжах, здзяйсняецца работнікамі тэатр. майстэрняў і цэхаўтэатра. Праф. падрыхтоўку М.т. у Беларусі ажыццяўляюць у Бел. акадэміі мастацтваў (аддз. тэатр.дэкар. жывапісу і мастак тэатра лялек).
    МАСТАЦКАЕ КАНСТРУЯВАННЕ, праектаванне прамысловых вырабаў якія валодаюць маст. якасцямі; від маст. дзейнасці. Mae на мэце ўдасканаленне створанага сродкамі прам. вытворчасці прадметнага асяроддзя чалавека, што дасягаецца шляхам прывядзення ў адзіную сістэму функцыянальных і кампазіцыйных сувязей прадметных комплексаў і асобных вырабаў, іх эстэтычных і эксплуатацыйных характарыстык. М.к. (часта атаясамліваюць з дызайнам) — неад’емная частка сучаснага працэсу стварэння прам. прадукцыі. Для М.к. характэрна мадэліраванне аб’екта на ўсіх этапах яго распрацоўкі (у адпаведным маштабе або натуральным памеры), што дае магчымасць правяраць і адбіраць аптымальныя варыянты кампазіцыйных, колераграфічных, эрганамічных і інш. вырашэнняў, пры гэтым мадэль у канчатковым выніку становіцца эталонам доследнага ўзору вырабу. У Беларусі тэарэт. асновы М.к. закладзены ў пач. 20 ст. ў эксперыментах мастакоў аб’яднання «Сцвярджальнікі новага мастацтва». Уклад у развіццё М.к. зрабілі А.Барташэвіч, І.Герасіменка, А.Длатоўскі, С.Паланевіч, І.Селязнёў, А.Чарнышоў і інш.