• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    МАСТАЦКАЕ КІНб, тое, што ігравое кіно.
    МАСТАЦКАЕ ЧЫТАННЕ, публічнае выкананне твораў мастацкай лры (прозы, вершаў, публіцыстыкі, драм. урыўкаў); жанр эстр. мастацтва. Выразнае вуснае слова было асновай выступленняў скамарохаў, бахараў, гутарнікаў, казачнікаў, апавядальнікаў баек, фантаст. і жартоўных гісторый. Дзякуючы мастацтву
    415
    МАСТАЦКАЯ
    жывога слова, зберагліся і дайшлі да нас стараж. казкі, паданні, легенды, вершы, сказы і інш. жанры фальклору. У Беларусі заснавальнікам мастацтва вуснага (жывога) слова быў Кірыла Тураўскі. Яго традыцыі працягваў Ф.Скарына, які першым растлумачыў тэрмін «рыторыка» як «красномоснасть», што азначае ўменне прыгожа гаварыць і чытаць, a таксама вызначыў узаемасувязь рыторыкі з граматыкай і логікай. Вял. ўплыў на развіццё мастацтва вуснага слова і мастацтва чытання зрабіў Сімяон Полацкі. У 18 ст. цэнтрамі пісьменнасці і культурнаасветніцкага жыцця ў Беларусі былі брацкія і манастырскія школы, праграмы навучання ў якіх прадугледжвалі абавязковае засваенне асноў красамоўства і выпрацоўку навыкаў напісання і пастаноўкі драматычных твораў (напр., «Жыровіцкія арацыі»). У 19 ст. для развіцця мастацтва чытання шмат зрабілі пісьменнікі В.ДунінМарцінкевіч і Ф.Багушэвіч, вуснае маст. слова якіх было сродкам абуджэння ў бел. сялян цікавасці да сваёй нац. гісторыі, культуры, лры. У пач. 20 ст. з М.ч. выступалі акцёры тэатра І.Буйніцкага (А.Бурбіс, В.Буйніцкая, Ч.Родзевіч, Я.Феакцістаў, П.Швайка, З.Копэць, Б.Корсак, Л.Заяц, М.Крапіўка), у 1920— 30я гг. — акцёры тэатра У.Галубка (С.Бірыла, А.Блажэвіч, В.Вазнясенскі, Г.Качынская і інш.). У канцэртнай брыгадзе Бел. дзярж. эстрады гастраліравала майстар М.ч. артыстка Ю.Фляйто, перад мінскімі гледачамі выступала Л.Ржэцкая. У гады Вял. Айч. вайны М.ч. ўключалася ў выступленні франтавых тэатр. брыгад, партыз. аматарскіх калектываў. У пасляваен. час М.ч. развівалася як самаст. від выканальніцтва. Сярод вядомых бел. чытальнікаў: Р.Дзідзенка, М.Зорын, М.Казінін, І.Лакштанаў Л.Маркалёва, М.МІрончык, С.Скальскі, В.Спіткоўская, М.Шышкін і інш., якія выступалі ў мяшаных канцэртах, з самаст. літ. канцэртамі або з цэлымі літ. ці літ,
    муз. кампазіцыямі. На радыё і тэлебачанні трансліраваліся М.ч. акцёраў Тэатра імя Я.Купалы: Г.Глебава, В.Галіны, Б.Кудраўцава, Л.Рахленкі, Б.Платонава, С.Станюты, І.Шацілы і інш. У пач. 1950х гг. пачаў выступаць А.Слесарэнка, з 1960х гг. — Г.Рыжкова. У 1960—70я гг. ў Бел. філармоніі, на эстрадзе працавалі чытальнікі Г.Бандарэўскі, Р.Пятрэнка, С.Сакалоў, З.Сысоева і інш. Пачынаючы з 1972 даваў літ. канцэрты М.Казінін, які прапагандаваў сусв. маст. лру. Паступова М.ч. пашырылася ў аматарскай творчасці. Пачалі праводзіцца рэсп. конкурсы М.ч. з нагоды розных знамянальных дат, стварацца калектывы чытальнікаў. У 1989 пры Бел. філармоніі адкрыўся Беларускі паэтычны тэатр аднаго акцёра «Зьніч». У 1990 пачалася падрыхтоўка прафес. чытальнікаў на тэатр. фце Бел. акадэміі мастацтваў. На сучасным этапе валоданне майстэрствам М.ч. з’яўляецца адным з патрабаванняў для абітурыентаў, якія паступаюць у гэтую ВНУ на спецыяльнасць «акцёрскае майстэрства». Сярод вучняў школ, ліцэяў, гімназій ладзяцца конкурсы М.ч. Як самаст. жанр эстр. мастацтва М.ч. не развіваецца.
    Літ.: Сарнчева Е. Сценнческая речь. М., 1955; Шагндевнч А.А. Нскусство сценнческой речн. Мннск, 1999; Каляда А. Сцэнічная мова. Мінск, 2006.
    А.А.Каляда.
    МАСТАЦКАЯ АДУКАЦЫЯ, прафесійная падрыхтоўка жывапісцаў, скульптараў, графікаў, спецыялістаў дэкар.прыкладнога мастацтва, мастацтвазнаўцаў. У Беларусі ў 19 ст. вял. ролю ў падрыхтоўцы мастакоў адыгралі Віленская маст. школа, Віленская рысавальная школа, Полацкая езуійкая акадэмія і інш. У канцы 19 — пач. 20 ст. ўзніклі Віцебская школамайстэрня Ю.Пэна (1898— 1918), рысавальны клас (1899), школыстудыі Я.Кругера (1906) у Мінску, Ф.Пархоменкі ў Магілёве і інш. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 ство
    раны маст. школы і студыі ў Мінску, Гарадку, Оршы, Полацку, Гомелі, Віцебскае маст. вучылішча. Дзейнічалі Бел. тэатр.маст. інт, маст.графічны фт Віцебскага пед. інта. У Беларусі працуюць (2014) 3 вышэйшыя навуч. ўстановы маст. адукацыі; Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў. Сярэднюю спец. адукацыю ў галіне мастацтва забяспечваюць: Рэсп. гімназіякаледж пры Бел. акадэміі музыкі, Бел. харэагр. гімназіякаледж 1 Мінскі маст. каледж імя А.К.Глебава. Дзейнічаюць таксама 18 каледжаў у рэгіёнах Беларусі, 467 школ мастацтваў. Для ўдасканалення работы супрацоўнікаў устаноў культуры ў Бел. унце культуры і мастацтваў створаны фт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.
    МАСТАЦКАЯ ГАЛЕРЙЯ рэспубліканская Беларускага саюза мастакоў.Засн.ў 1973уМінску. Да 1991 называлася Дырэкцыя маст. выставак, з 1991 УП «Рэспубліканская мастацкая галерэя», з 2000 выставачнае УП. Mae 4 выставачныя залы: жывапісу (пл. 900 м2), графікі (пл. 354 м2), дэкар.прыкладнога мастацтва (пл. 254 м2), малую залу жывапісу (пл. 158 м2), канферэнцзалу на 240 месцаў з шырокафарматным экранам. Прызначана для правядзення перыяд. персанальных, групавых, прыватных і інш. выставак з мэтай прапаганды бел. мастацтва. У М.г. праходзяць гар. і рэгіянальныя конкурсы, у т.л. «Выратавальнікі вачыма дзяцей» Мінва па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, праваслаўныя выстаўкі выставачнага прадпрыемства «Экспафорум» і інш.
    МАСТАЦКАЯ КРЬІТЫКА, галіна творчай дзейнасці, вынікам якой з’яўляюцца інтэрпрэтацыя, вытлумачэнне, аналіз, ацэнка асобных твораў мастацтва і маст. працэсу ў цэлым; раздзел мастацтвазнаўства. Уключае крытыку літаратурную, тэа
    416
    МАСТАЦКАЯ
    тральную крытыку, музычную крытыку, кінакрытыку, крытыку твораў пластычных мастацтваў (арткрытыку). Разглядаючы сучасны маст. працэс у гіст. кантэксце, М.к. праз твор фіксуе законы развіцця пэўных відаў мастацтва, суадносіць маст. вобразы і з’явы з жыццём грамадства, з грамадскімі і эстэтычнымі ідэямі. Вылучаючы асаблівасці зместу і формы, вызначэння эстэтычнай і маст. каштоўнасці твораў выкарыстоўвае сістэму эстэтычнай ацэнкі, крытэрыі эстэтычнага густу, метады аналізу і інтэрпрэтацыі. Пры пераважна суб’ектыўным характары імкнецца да выяўлення аб’ектыўнасці. Вызначаючы пазітыўныя і негатыўныя тэндэнцыі ў мастацтве, праводзячы адбор і ацэнку твораў М.к. можа ўплываць на творчасць асобных мастакоў, маст. суполак і сучаснага мастацтва ў цэлым, з’яўляцца сродкам выхавання эстэтычнай культуры, маст. густу рэцыпіентаў мастацтва, фарміравання эстэтычнага ідэалу і забяспечваць зваротную сувязь паміж творцам і публікай. Першыя крыніцы М.к. можна знайсці ў філас. трактатах Індыі, Кітая, краін Блізкага і Сярэдняга Усходу, Стараж. Грэцыі і Рыма. Некаторыя палажэнні гісторыі і тэорыі мастацтва сфармулявалі Арыстоцель і Платон, трактаты па пытаннях стылістыкі і іканаграфіі пакінулі скульпт. Паліклет і жывапісец Апелес. У эпоху Сярэдневякоўя, калі ананімнасць маст. творчасці была нормай, з’явіліся працы, у якіх выказваліся розныя пункты гледжання на мастацтва ў цэлым, апісваліся маст. тэхнікі, сцвярджаўся найвышэйшы сэнс творчасці. У эпоху Адраджэння пачалося навук. асэнсаванне мастацтва. Былі распрацаваны крытэрыі ацэнкі твораў. Аналіз і ацэнку творчасці многіх мастакоўдаў Дж.Вазары (кн. «Жыццепісанне найбольш вядомых жывапісцаў, скульптараў і дойлідаў...», 1550). У 18 ст. вял. ўклад у развіццё М.к. зрабілі франц. энцыклапедысты Ж.Ж.Русо, Вальтэр, Д.Дзідро, ням. філосафы і
    пісьменнікі Г.Э.Лесінг, І.В.Гётэ і інш. У 19 ст. значна паўплывалі эстэтычныя канцэпцыі класічнай ням. філасофіі, а таксама працы рус. крытыкаў (В.Бялінскі, У.Стасаў і інш.).
    У канцы 19 — пач. 20 ст. да абмеркавання праблем мастацтва далучыліся мастацтвазнаўцы і літаратары. На працягу 20 ст. сав. мастацтва развівалася пераважна ў рэчышчы «сацыялістычнага рэалізму», вынікам чаго сталі нігілістычныя погляды на культуру. У 1й пал. 20 ст. пачалі выходзіць газ. «Культура», «Лнтературная газета», час. «йскусство кнно», «Нскусство», «Театр», «Творчество», «Декоратнвнопрнкладное нскусство», на старонках якіх крытыкі вялі барацьбу з вульгарным сацыялагізмам. У 2й пал. 20 ст. выкрышталізаваліся такія аналітычныя жанры М.к., як артыкул, крытычны агляд, рэцэнзія, творчы партрэт. Ладзіліся круглыя сталы па праблемах лры 1 мастацтва. Публікацыі маст. крытыкаў і артжурналістаў па праблемах культуры ў інфармацыйных жанрах (інфармацыі, нататкі, рэпартажы, інтэрв’ю) з’явіліся ў грамадскапаліт. выданнях.
    Да першых прац бел. М.к. можна аднесці перакладныя творы эпохі Адраджэння («Аповесць пра Трою», «Александрыя»), мемуарналетапісную лру (Баркулабаўская хроніка і інш.), творы Кірылы Тураўскага, Ф.Скарыны, Міколы Гусоўскага, С.Буднага. У 17 ст. адметныя сістэмы эстэтычных крытэрыяў выпрацавалі Сімяон Полацкі і М.Сарбеўскі. У 19 ст. да праблем М.к. звярталіся К.Ельскі («Аб сувязі архітэктуры, скульптуры і жывапісу», 1822), А.Шэмеш, В.Смакоўскі, В.ДунінМарцінкевіч, А.Ромер, УСыракомля. У 1841—51 у Вільні выдаваўся час. «Атэнэум», у якім змяшчаліся матэрыялы па выяўл. мастацтве. Найб. росквіту ў Беларусі М.к. дасягнула ў 2й пал. 19 ст., калі яе асн. прынцыпамі сталі рэалізм і народнасць (Ф.Багушэвіч, Я.Лучына, А.Гурыновіч і інш.). У пач. 20 ст. моцным
    штуршком да развіцця М.к. стала творчасць Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, З.Бядулі і інш. Пасля абвяшчэння БССР мастацтва ў Беларусі пачало вывучацца і ацэньвацца больш сістэмна не толькі асобнымі даследчыкамі (М.Шчакаціхін, І.Фурман, І.Гаўрус, М.Каспяровіч, П.Даркевіч, З.Гарбавец, А.Шлюбскі і інш.), але іаргцыямі. У 1920я гг. цэнтрам крыт. думкі стаў Інт бел. культуры. У гэты час абвастрылася барацьба паміж прыхільнікамі рэаліст. і авангарднага мастацтва. «Сцвярджальнікі новага мастацтва» адстойвалі свае тэарэт. канцэпцыі ў друку. Падчас працы ў Віцебску шмат пісалі пра мастацтва К.Малевіч, М.Шагал, развагі пра мастацтва пакінулі ў сваіх дзённіках Ф.Рушчыц, Я.Драздовіч. Шырока абмяркоўвалася і ідэя самабытнасці бел. мастацтва. Вострая палеміка па праблемах лры і мастацтва вялася на старонках час. «Полымя», «Маладняк», «Трыбуна мастацтва», «Чырвоная Беларусь», «Мастацтва і рэвалюцыя», газ. «Літаратура і мастацтва». У пасляваен. гады вял. ролю ў развіцці бел. мастацтвазнаўчай навукі адыгрываў сектар выяўл. мастацтва Інта мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Бел. літаратура і мастацтвазнаўцы выступалі як даследчыкі і крытыкі, прапагандысты бел. лры і мастацтва. На старонках грамадскапаліт. выд. («Звязда», «Советская Белоруссня», «Чырвоная змена», «Знамя юностн» і інш.) праблемы лры і мастацтва асвятляліся ў інфармацыйных жанрах. Асабліва шмат публікацый мастацтвазнаўцаў і маст. крытыкаў было ў газ. «Літаратура і мастацтва», «Культура», час. «Полымя», «Нёман», «Беларусь», «Маладосць», «Мастацтва Беларусі». У 1997 быўзасн. Саюз літ,маст. крытыкаў Беларусі. У 1998 у БДУ на фце журналістыкі пачалася праф. падрыхтоўка літ.маст. крытыкаў. У наш час М.к. — дзейсны сродак фарміравання культуры ўспрымання і выхавання маст. густу. Шматлікія крыт. артыкулы штораз з’яўляюцца