• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    мастайтва
    СІУДЗЕМЫОй www rmpiiss втлмммhi t mui *bi млонші bt
    Вокладка часопіса «Мастацтва».
    421
    «МАСТАЦТВА БЕЛАРУСІ»
    ты» (крытычныя рэцэнзіі, прысвечаныя бягучым падзеям культ. жыцця краіны), «Дзейныя асобы» (дыялогі з адметнымі айчыннымі рэжысёрамі, акцёрамі, артыстамі розных жанраў), «Дыскурс» (аналітычныя артыкулы па пытаннях тэорыі мастацтва, правядзення буйных фестываляў, форумаў, выставак і г.д.), «У майстэрні» (раскрыццё тэхналогій і нюансаў творчага працэсу ў гутарках з мастакамі), «Паралелі» (параўнальны аналіз артпрацэсу ў розных краінах свету), «In memoriam» (ушанаванне памяці творцаў, якія нядаўна пайшлі з жыцця), «Культурны пласт» (артыкулы па гісторыі бел. мастацтва). Змяшчае хроніку сучаснага маст. жыцця краіны і культ. падзей паза яе межамі, рэцэнзуе найб. грунтоўныя працы ў галіне мастацтва. Пераможца II нац. конкурсу друкаваных СМІ «Залатая літара» ў намінацыі «Лепшае спецыялізаванае выданне» (2006), V нац. конкурсу друкаваных СМІ «Залатая літара» ў намінацыі «Лепшы дызайнерафарміцель» (2009).
    «МАСТАЦТВА БЕЛАРЎСІ», назва час. «Мастацтва» ў 1983—92.
    «МАСТАЦТВА I РЭВАЛЮЦЫЯ», мастацкі ілюстраваны часопіс, орган Наркамасветы і прафсаюза працаўнікоў мастацтва БССР. Выдаваўся ў 1932—33 у Мінску на бел. мове. Асвятляў дзейнасць тэатраў рэспублікі, станаўленне бел. балета і оперы, устаноў кінамастацтва, творчасць мастакоў, драматургаў, кампазітараў, аматарскіх калектываў. Змяшчаў артыкулы па пытаннях марксісцкаленінскай метадалогіі мастацтва і мастацтвазнаўства, рэцэнзіі на тэатр. пастаноўкі, к/фільмы, літ. творы і інш. Выйшла 6 нумароў.
    МАСТАЦТВА КНІ'ГІ, адзіны комплекс творчай дзейнасці па праектаванні, маст. вырашэнні і паліграф. ўзнаўленні кніжнага выдання — кнігі. Сінтэтычнае мастацтва, якое арганічна ўключае лру, маст. афармленне (гл. Дызайн кніжны), паліграф. працэсы і з’яўляецца вынікам шматграннага творчага працэсу спецыялістаў рознага профілю (выдаўцоў, рэдактараў, дызайнераў, мастакоў, фатографаў паліграфістаў), накіраванага на высокамаст. вырашэнне кніжнага блока і знешняга выгляду кнігі, эстэт. спалучэнне яе фор
    мы і літ. зместу. Кожны з элементаў адыгрывае спецыфічную ролю ў стварэнні маст. ансамбля кнігі, нясе стылявыя рысы эпохі, твора, індывід. творчай манеры мастака. Асаблівасці задач маст. афармлення кнігі вызначаюцца спецыфікай віду лры (навук., навуч., навук.папулярная, дзіцячая і інш.). Стварэнне кнігі ўключае этапы: выдавецкі (вызначэнне агульнай задумы, ідэі выдання, тэхнал. асаблівасцей і матэрыялаў), маст. (распрацоўка сістэмы афармлення, у т.л. стварэнне іл., макетавання, канструкцыі выдання і інш.), вытворчы (паліграф. працэс). Творчыя вынікі М.к. разглядаюцца на перыяд. нац. і міжнар. конкурсах кнігі і выстаўках.
    Вытокі М.к. ў афармленні рукапіснай кнігі, у якім пераважалі мініяцюра, малюнак, каліграфія. Як самаст. галіна мастацтва склалася ў 15 ст. пасля вынаходніцтва кнігадрукавання. Новы этап М.к. пачаўся ў 19 ст. з пераводам ручных рамесніцкіх паліграф. працэсаў на машынныя (наборная машына, лінатып, фотамеханічнае ўзнаўленне выяў) і выкарыстаннем паперы на цэлюлознай аснове. У 2й пал. 20 ст. кардыналь
    Д. СТРУКОВ
    АЛЬБОМ РНСУЦКОВ
    D. STRUKOV
    . 'album of Mayings
    Да apm. Мастацтва кнігі. Вокладка і старонка кнігі Д.Струкава «Альбом малюнкаў. 1864—1867». 2011.
    422
    МАСТАЦТВАЗНАЎСТВА
    Да арт. Мастацтва кнігі. Вокладка і разварот кнігі «Сучасны беларускі жывапіс 21 стагоддзя». 2010.
    ныя змены ў тэхніцы набору, узнаўлення іл. і друку ўнеслі сродкі электронікі і ЭВМ (камп’ютарны дызайн і інш.). Гл. таксама Выдавецкая справа. Іл. гл. таксама да арт. Дызайн кніжны, Ілюстрацыя.
    Літ.: Шматаў В.Ф. Мастацтва беларускіх старадрукаў. Мінск, 2000: Б a разна М.Р. Мастацтва кнігі Беларусі 20 ст. Мінск, 2007.
    М.Р.Баразна.
    МАСТАЦТВАЗНАЎСТВА, 1) комплекс грамадскіх навук, накіраваных на даследаванне і вывучэнне мастацтва, асобных яго відаў і іх дачыненне да рэчаіснасці, сукупнасць пытанняў формы і зместу маст. твораў і мастацкай культуры грамадства ў цэлым. Уключае літаратуразнаўства, музыказнаўства, тэатразнаўства, кнігазнаўства. 2) Навука пра пластычныя мастацтвы. Уяўляе сабой адзінства тэорыі мастацтва, гісторыі мастацтваў і мастацкай крытыкі. Сістэматызаванае вывучэнне твораў мастацтва, якое прадугледжвае самаст. галіна навукі, з’явілася параўнальна нядаўна. У пач. 19 ст. пытаннямі бел. М. займаліся пераважна самі мастакі, якія напісалі шэраг прац мастацтвазнаўчага характару: К.Ельскі («Аб сувязі архітэктуры, скульптуры і жывапісу», 1822), А.Шэмеш («Успаміны пра Віленскую мастацкую школу»,
    1844) і інш. У 1917—19 ням. даследчык А.Іпель упершыню звярнуў увагу на існаванне самабытнай бел. маст. школы і першы ўвёў у карыстанне тэрмін «беларускае мастацтва». У 1920я гг. Інт бел. культуры актыўна праводзіў экспедыцыі па даследаванні помнікаў Беларусі, вывучэнні культавых і замкавых будынкаў зборы твораў мастацтва. Важкі ўклад у развіццё бел. М. ўнёс М.Шчакаціхін, які ў 1928 вьшаў 1ы том «Нарысаў гісторыі беларускага мастацтва», дзе быў праведзены мастацтвазнаўчы аналіз бел. мастацтва пачынаючы ад артэфактаў курганнай культуры да дойлідства 16 ст. У 1940 былі выдадзены збкі «Нарысы выяўленчага мастацтва Беларусі» і «Мастацва Савецкай Беларусі», у якіх былі надрукаваны даследчыя матэрыялы А.Азірскага, М.Грынблата, М.Керзіна, М.Машкаўцова і інш., прысвечаныя бел. мастацтву. Важнае значэнне ў развіцці бел. мастацтва мела стварэнне ў 1957 Інта мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Беларусі і Дзярж. маст. музея Беларусі. Выдадзеныя ў 1950—60я гг. збкі ўключалі навук.папулярныя тэксты бел. мастацтвазнаўцаў накіраваныя на збор і сістэматызацыю матэрыялаў па розных галінах маст. творчасці («Мастацтва Савецкай Беларусі»,
    1955; «Беларускае мастацтва», вып. 13, 195762). У канцы 1960х пач. 1970х гг. ажыццяўлялася агульнасаюзная праграма даследавання нерухомых помнікаў культуры. У 1970я гг. паўстала патрэба рэстаўрацыйнага адкрыцця жывапісных і архіт. помнікаў, іх вывучэння ў архівах. У выніку праведзеных даследаванняў быў выдадзены шматтомны «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (1984—88), атаксама прыняты закон аб ахове культ. спадчыны (1969). Былі адкрыты Музей стараж.бел. кулыуры АН Беларусі (1977—79) і аддзел бел. сакральнага іконнага мастацтва ў Дзярж. маст. музеі Беларусі (1980). Вялася праца па рэстаўрацыі і атрыбуцыі, стылістычнай аналітыцы іконнай, партрэтнай і архіт. спадчыны. Шырынёй і разнастайнасцю матэрыялаў вызначаліся даследаванні па гісторыі розных відаў мастацтва Г.Барышава, Л.Дробава, І.Елатомцавай, В.Жука, П.Масленікава, А.Місюк, Я.Сахуты, В.Церашчатавай, В.Шматава, М.Яніцкай і інш. Падрыхтавана першая шматтомная «Гісторыя беларускага мастацтва» (т. 1—6, 1987—94), якая змяшчае абагульняльныя даследаванні па архітэктуры, жывапісе, графіцы, скульптуры, дэкар.прыкладным мастацтве Беларусі са стараж. часоў да нашых
    423
    МАСТАЦТВАЗНАЎЧАЯ
    дзён. Актывізацыя мастацтвазнаўчых даследаванняў у 1990—2000я гг. спрыяла адкрыццю кафедры гісторыі і тэорыі мастацтва ў Бел. акадэміі мастацтваў, кафедры гісторыі і тэорыі архітэктуры ў Бел. нац. тэхн. унце, кафедры гісторыі і тэорыі культуры ў Бел. унце культуры і мастацтваў, кафедры выяўл. мастацтва і кафедры мастацтва ў Віцебскім унце, кафедры мастацтваў у БДУ, Гродзенскім унце. У 21 ст. перад М. стаіць задача распрацоўкі метадалагічнага падыходу інтэрпрэтацыйнага засваення твораў бел. культуры, іх канцэптуальнага і кантэкстуальнага прачытання.
    Літ.: Беларускае сучаснае мастацтвазнаўства і крытыка: Праблемы адаптацыі да новых рэальнасцей. Мінск, 1998.
    Д.А.Краўчанка.
    МАСТАЦТВАЗНАЎЧАЯ ЛІТАРАТЎРА, літаратура, у якой увасоблены навук. даследаванні маст. культуры грамадства ў цэлым і асобных відаў мастацтва. М.л. неразрыўна звязана з мастацтвазнаўствам. Першыя бел. мастацтвазнаўчыя працы адносяцца да пач. 19 ст.: «Аб сувязі архітэктуры, скульптуры і жывапісу» К.Ельскага (1822), «Успаміны пра Віленскую мастацкую школу» (1844), «Успаміны пра Дамеля» (1945) А.Шэмеша, «Валенты Ваньковіч» В.Смакоўскага (1845). Пытанням развіцця бел. архітэктуры прысвечаны работы «Дойлідства Беларусі XVI — сярэдзіны XVII ст.» Ю.Якімовіча (1991), «Беларускае народнае дойлідства» С.Сергачова (1992), «Нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры» А.Лакоткі (1999), «Эклектыка. Архітэктура Беларусі 2й паловы 19 — пачатку 20 стагоддзя» А.Кулагіна (2000), «Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока» Т.Габрусь (2001), «Замкі Беларусі» М.Ткачова (2002), «Драўлянае сакральнаманументальнае дойлідства Беларусі» А.Лакоткі (2003), «Гісторыя архітэктуры Беларусі. Эпоха класіцызму» В.Марозава (2006), «Архітэктура беларускіх мастоў: 16—20 ст.» А.Сардарава, «Спадчына Беларусі» А.Аляк
    сеева, «Архітэктура Беларусі: нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэксце» (т. 1—4) А.Лакоткі, «Саборы помняць усё: готыка і рэнесанс у сакральным дойлідстве Беларусі» Т.Габрусь (усе 2007), «Праваслаўныя храмы Беларусі» (2007) і «Каталіцкія храмы Беларусі» (2008) А.Кулагіна, «Архітэктура Беларусі ў еўрапейскім і сусветным кантэксце» А.Лакоткі (2012) і інш.; скульптуры — «Партрэтная скульптура Савецкай Беларусі» Э.Петэрсона (1982), «Старажытнабеларуская скульптура» А.Лявонавай (1991), «Беларуская скульптура малых форм» В.Жука, «Скульптура і разьба Беларусі XII— XVIII стст.» Н.Высоцкай (абедзве 1998) і інш.; жывапісу — «Жывапіс Полацкай зямлі 11 — 12 ст.» А.Сяліцкага (1992), «Іканапіс Беларусі XV— XV1I1 стст.» Н.Высоцкай (2001), «Іканапс Заходняга Палесся 16—19 стст.» В.Шматава, «Веткаўская ікона» Г.Нячаевай (абедзве 2002), «Жывапіс барока Беларусі» Н.Высоцкай (2003), «Беларускі жывапіс 1920— 1970х гадоў» М.Баразны, «Непадуладныя часу...: пра партрэты і партрэтыстаў» К.Зелянога і Н.Марчанка (абедзве 2006), «Віцебская мастацкая школа (1897—1923): зараджэнне і росквіт у эпоху Ю.Пэна, М.Шагала і К.Малевіча» Ле Фоль Клэр (2007) і інш.; графікі — «Графіка Беларусі 19 — пачатку 20 ст.» Л.Дробава (2000), «Беларуская кніжная графіка 1960—1990х гадоў» М.Баразны (2001) і інш.; дэкар.прыкладнога мастацтва — «Народнае мастацтва Беларусі» (1997) і «Беларускае народнае дэкаратыўнапрыкладное мастацтва» (2001) Я.Сахуты, «Повязь часоў — беларускі ручнік» В.Лабачэўскай (2002), «Разьба па дрэве» А.Вінаградава (2003), «Кафлярства ў Беларусі» Н.Здановіч (2005), «Беларускае народнае ганчарства» Я.Сахуты (2013) і інш.; дызайну — «Дызайнаадукацыя ў Беларусі: да пытання пра асаблівасці школ дызайну адзення» Г.Мяшковай (2007) і інш.; аматарскай творчасці — «Патаемнае на