Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
Мастоўскі народны тэатралыіы калектыў.
радок» А.Нядвецкага, «Чырвоная рабіна» С.Заслаўскага, «Ішлі салдаты» Б.Аляксандрава, «А жаўрук спявае» М.Галаўнёва, «Беларусь мая сінявокая» В.Кручкова, «Нёман, разліся шырока» В.Шыдлоўскага. Калектыў — удзельнік абл. фестывалю нар. творчасці ветэранскіх калекты
428
МАСТОЎСКІ
Мастоўскі народны хор ветэранаў вайны і працы «Надзея».
ваў «Не старэюць душой ветэраны» (г. Ваўкавыск, 2012—13).
МАСТОЎСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на 3 Гродзенскай вобл. Цэнтр — г. Масты. У складзе раёна 154 сельскія нас. пункты, 6 сельсаветаў: Гудзевіцкі, Дубненскі, Курылавіцкі, Лунненскі, Мастоўскі, Пескаўскі. Пл. тэр. 1,3 тыс. км2, лясы займаюць 33%. Нас. 30 тыс. чал. (2013, без г. Масты). Жывуць беларусы (71,1%), палякі (21,3%), рускія (6,1%), украінцы (1%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (0,5%). Па тэр. раёна праходзяць чыг. Гродна—Масты, Ліда—Масты—Ваўкавыск, аўтадарогі Слонім — Масты — Скідзель — мяжа Літвы, Масты—Зэльва—Ружаны, Астрына—Шчучын—Ваўкавыск і інш.
Раён утвораны 15.1.1940 у складзе Баранавіцкай вобл., 12.10.1940 падзелены на 11 сельсаветаў. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 М.р. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў Мастах і раёне 2,7 тыс. чал., спалілі разам з жыхарамі вёскі Баяры, Задвор’е і Княжаводцы. Дзейнічалі Шчучынскі падп. міжраённы
партцэнтр, Зэльвенскі падп. райкам КП(б)Б (10.12.194313.7.1944), Мастоўскі падп. райкам ЛКСМБ (17.12.1943—13.7.1944), партыз. брыгада Ленінская, асобныя партыз. атрады «Наватары», імя Калініна. Вызвалены ў сярэдзіне ліп. 1944 войскамі 2га Бел. фронту ў ходзе Беластоцкай аперацыі 1944. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. 25.12.1962 раён быў скасаваны, тэр. падзелена паміж Ваўкавыскім і Шчучынскім рнамі. Зноў угвораны 6.1.1965, да 30.7.1966 уключаў таксама частку тэр. Зэльвенскага рна разам з г.п. Зэльва.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, харчовай, металаапрацоўчай прамсці, вытворчасці буд. матэрыялаў. У раёне (2013) 2 гімназіі, 9 сярэдніх і базавая школы, 8 вуч.пед. комплексаў сярэдняя школа—сад, 15 дашкольных устаноў, школа мастацтваў (з філіялам), муз. школа (з філіялам), 2 ДЮСШ, фізкультурнаспарт. клуб «Нёман», цэнтр карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі. Працуюць раённы, 3 цэнтр. і 6 сельскіх дамоў культуры, 9 сельскіх клубаў, 5 біблі
ятэкклубаў, клуббібліятэка, бка — цэнтр нац. культур, 17 бк, літ.краязнаўчы музей (г.п. Гудзевічы) і музей «Лес і чалавек». У сістэме аховы здароўя раёна 4 бальніцы (раённая, 2 участковыя, сястрынскага догляду), паліклініка, 9 амбулаторый, 15 ФАПаў 6 аптэк, раённы цэнтр эпідэміялогіі і гігіены, цэнтр сац. абслугоўвання насельніцтва, домінтэрнат для людзей пажылога ўзросту і інвалідаў (в. Курылавічы), псіханеўралагічны домінтэрнат (в. Бялавічы). Выдаецца раённая газ. «Зара над Нёманам». Дзейнічаюць 22 рэліг. абшчыны, ут.л. 11 праваслаўных, 7 каталіцкіх. Зоны адпачынку: рэсп. значэння — Масты, мясц. — Скідзель, Воўпа, Гарадкі (усе часткова). Мемар. комплекс сав. воінам, партызанам і ахвярам фашызму ў в. Шымкі. Археал. помнікі: стаянкі Выгода і Пескі, гарадзішчы Глядавічы, Маскалі, Рыбакі. Помнікі архітэктуры: Троіцкі касцёл (1740) паміж вёскамі Струбніца і Плябанаўцы, касцёл Св. Ганны (1782) і царква Раства Іаана Хрысціцеля (1889) у в. Лунна, Мікалаеўская царква (1801) у в. Самуйла
429
МАСТОЎСКІ
вічы Дольныя, Пакроўская царква (1822) у в. Бялавічы, касцёл Дзевы Марыі (1823) у в. Мікелеўшчына, Мікалаеўская царква (1844) у в. Дубна, царква Раства Багародзіцы (1867) у в. Пацавічы, Мікалаеўская царква (1870) і касцёл Маці Божай Ружанцовай (1918) у в. Пескі, Пакроўская царква (1896) у в. Паніжаны, царква Раства Багародзіцы (1904) паміж вёскамі Чарлёна і Пладовая, касцёл Maui Божай (1921—26) у в. Вял. Рагозніца і інш. У в. Мінявічы нарадзіўся бел. паэт Міхась Явар (М.А.Карась, 1903—33), у в. Дубна — бел. паэт С.Крывец (1909—45), бел. мастак і рэстаўратар У.Кіслы (н. ў 1957), у в. Мілявічы — бел. гісторык М.В.Біч (1937—99), у в. Каўшова — бел. актрыса і рэж. Л.І.Мазалеўская (1903— 64).
МАСТбЎСКІ РАЁННЫ ДОМ КУЛЬТЎРЫ. Засн.ў 1940уг. Масты.Агульная пл. памяшканняў 5017,6 м2, мае вял. (436 месцаў) і малую (96 месцаў) залы. Дзейнічаюць (2014) 20 творчых аматарскіх калектываў, з якіх 7 маюць званне «народны» (аркестр нар. інструментаў хары мужчынскі і ветэранаў вайны і працы «Надзея», ансамблі нар. песні «Ярыца», жаночы вак. «Эцюд», папулярнай музыкі «Nota Вепе», тэатр. калектыў) і 3 — «узорны» (тэатр. калектыў, эстр. студыя «ФанТон», лялечны тэатр «Пятрушка»), Калектывы Дома культуры — удзельнікі і дыпламанты фестываляў: міжнар. «Вандроўка ў этнаказку» (г. Сувалкі, Польшча), імя Ганны Герман (Мінск, абодва 2013), усерас. этнафестывалю нац. культур «Волжскае падвор’е» (г. Саратаў Расія, 2011), абл. нар. і ўзорных тэатраў «Лідскія тэатральныя сустрэчы» (г. Ліда, 2011, 2013), нар. творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (г. Ваўкавыск, 2012, 2014), дзіцячай эстр. творчасці «Масты надзей» (г. Масты, 2013, 2014), рэсп. конкурсу маладых талентаў «Зорка ўзышла над Беларуссю» (г. Гродна, 2014) і інш.
С.П.Кузьміцкі.
МАСТОЎСКІ РАЁННЫ ЦЭНТР РАМЁСТВАЎ. Засн. ў 2005 у г. Масты. Агульная пл. памяшканняў 83,6 м2. Mae філіял у г.п. Гудзевічы (з 2006) і майстэрню па маст. апрацоўцы драўніны ў в. Мікелеўшчына (з 2010). Працуюць гурткі для дзяцей «Цудоўная гліна», «Лазовы пруцік», «Залаты дожджык» (саломапляценне), «Спадчына» (выцінанка, пісанка, салёнае цеста), «Бабулін куфар» (ткацтва, вышыўка, вязанне), 2 гурткі па маст. апрацоўцы драўніны, 2 — па рукадзеллі, гурток «Ткацтва» ў філіяле ў г.п.Гудзевічы. Для дарослых адкрыты гурток по лозапляценні і курсы па засваенні асн. навыкаў розных відаў рамёстваў. 3 2007 у цэнтры дзейнічае творчая майстэрня па мадэляванні адзення. 3 2012 адкрыта стацыянарная выстаўкапродаж. Калектывы цэнтра — удзельнікі і пераможцы розных фестываляў: міжнар. «Еўрарэгіён Нёман» (г. Гродна), рэгіяналь
Мастоўскі строй. Жанчыны ў верхнім адзенні (катанках). Вё'ска Котчына Мастоўскага раёна.
нага бел.польск. «Скарбы Гродзеншчыны» (г.п. Гудзевічы, абодва 2013), абл. фестывалюкірмашу «Казюкі» (г. Гродна, 2012, 2013) і інш.
МАСТОЎСКІ СТРОЙ, комплекс народнага святочнага адзення на Панямонні (пераважна ў Мастоўскім, Шчучынскім і Зэльвенскім рнах). Жаночы касцюм складаўся з кашулі, спадніцы ці андарака, фартуха, катанкі (кароткая вопратка накшталт кофты) і галаўнога ўбору. Спадніца шылася з цёмнасіняй даматканкі ў 6 кліноў, андарак — з 4 прамавугольных полак чырвонамалінавага колеру ў вузкія гарызантальныя рознакаляровыя палоскі. Разам з аднатоннымі ці рознакаляровымі андаракамі надзявалі белыя фартушкі, аздобленыя фальбонамі і карункамі. Паверх белых кашуль маладыя жанчыны насілі катанкі з белага ці шэрага сукна, аблямаваныя паскамі чорнага аксаміту. Жаночымі галаўнымі ўборамі былі каптур з вышыванымі вушкамі і прышытымі да іх узорнымі стужкамі, даматканая ці фабрычная хустка, якая насілася як асобна, так і разам з каптуром (апошні абкручваўся каляровай хусткай). Сярод шыйных упрыгажэнняў сустракаліся каралі, стужкі, крыжыкі. Вясельны строй маладой не меў катанкі, аднак дапаўняўся гарсэтам і вянком з кветак і стужак. Мужчынскі строй складаўся з кашулі навыпуск, падпяразанай тканым або скураным поясам, нагавіц і галаўнога ўбору. 3 упрыгажэнняў мужчыны насілі толькі медныя ці сярэбраныя пярсцёнкі. Верхняй вопраткай служылі суконная світа (белая, шэрая) і кажух. Жаночая світка ўпрыгожвалася паскамі чорнага аксаміту і дэкар. строчкай. У непагадзь паверх світкі жанчыны накідвалі на плечы вял. ваўняныя хусткіўклетку. В.Ю.Багачова.
МАСТОЎСКІ ЎЗОРНЫ АРКЁСТР НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1978 у г. Масты пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2004 прысвоена званне «ўзорны аматарскі
430
МАСТЫ
Да арт. Мастоўскі ўзорны тэатральны калектыў. Сцэна са спектакля «Усім, хто ляціць на паўночны захад» Т.Ламонавай. 2009.
калектыў». Кіраўнікі: Г.В.Плішань (з 1978), Н.У.Заблоцкая (з 2008), Л.І.Касач (з 2012). У складзе аркестра 26 чал. ва ўзросце ад 12 да 14 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя і прапаганда нар. інструментаў, аркестравага выканальніцкага мастацтва. У рэпертуары бел. нар. песні, аўтарскія і класічныя творы «Кацілася чорна галка», «Каля кузні шла», «Песенька ДзедаБарадзеда» Л.Захлеўнага, «Сымонмузыка» Д.Смольскага, «Адзінокая гармонь» В.Гаўрыліна, «Менуэт» І.Гайдна, «Раманс» Л.Бетховена і інш. Калектыў — дыпламант абл. аглядуконкурсу нар. інструментаў (г. Масты, 2010). Л.І.Касач.
МАСТбЎСКІ ЎЗОРНЫ ЛЯЛЕЧНЫ ТЭАТР «ПЯТРЎШКА». Створаны ў 1985 у г. Масты пры раённым Доме культуры. У 2007 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Т.М.Прэдка (з 1985), К.І.Масюк (з 2013). У складзе тэатра 10 чал. ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — развіццё і папулярызацыя тэатр. мастацтва. У рэпертуары
паст. «У госці Пасха да нас прыйшла» Н.Зарэцкай, «Калабок на новы лад» І.Жукавай, «Шэрая хмарка» Т.Грушы і інш. Калектыў прымае ўзел у гар. мерапрыемствах. Ж.В.Бакун.
МАСТОЎСКІ ЎЗбРНЫ ТЭАТРАЛЬНЫ КАЛЕКТЬІЎ. Створаны ў 1984 у г. Масты пры раённым Доме культуры. У 1995 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: С.Я.Бадак (з 1984), Я.К.Васёха (з 1987) С.С.Падгайскі (1990), І.І.Прохар (з 2001), А.М.Герасімчык (з 2002). У складзе калектыву 14 чал. ва ўзросце ад 12 да 17 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё і папулярызацыя тэатр. жанру. У рэпертуары паст. «Усім, хто ляціць на паўночны захад» Т.Ламонавай, «Старая казка на новы лад, або Прыгоды Чырвонай Шапачкі» В.Паўлавай, «Маскарад у царстве Снежнай Каралевы» В.Барысавай, «Яўген Анегін» А.Пушкіна (урыўкі), «Чамаданны настрой» Г.Багачовай і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант абл. фестываляў нар. і ўзорных тэатраў «Лідскія тэатральныя сустрэчы» (г. Ліда, 2007, 2009), «Слонімскія цудадзействы» (г. Слонім, 2013).
Удзельнікі Мастоўскага ўзорнага хору «Эдельвейс».
МАСТОЎСКІ ЎЗОРНЫ ХОР «ЭДЭЛЬВЁЙС». Створаны ў 1960 у г. Масты пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2004 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнікі: Г.А.Храпко, Г.І.Конан, Г.І.Мішурына (з 2002). У складзе хору 25 чал. ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя і захаванне нар. песеннага фальклору. У рэпертуары бел., рус. нар. песні, аўтарскія і класічныя творы «Як пайду я ў новую канюшню», «У вёсцы мы жылі», «Барабан» Я.Дубравіна, «Простая французская песенька» Д.Тухманава, «Маскадуэт» Дж.Расіні і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант міжнар. фестываляў слав. музыкі (Масква, 2011 — 12), праваслаўных песнапенняў «Каложскі Дабравест» (г. Гродна, 2011), абл. конкурсу імя К.Горскага (г. Ліда, 2012), аглядуконкурсу акадэмічных вак.харавых калектываў (г. Гродна, 2013). Г./.Мішурына.