Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
МАСТЬІ ПРАВЫЯ, вёска ў Мастоўскім рне, каля р. Нёман. За 4 км ад горада і вузлавой чыг. ст. Масты, 60 км ад Гродна, каля аўтадаро
431
МАСТЫ
ri Астрына—Шчучын—Ваўкавыск. Цэнтр Мастоўскага с/с. 388 гаспадарак, 1164 ж. (2013).
Вядомы з сярэдзіны 15 ст. як в. Правыя Масты ў Гродзенскім павеце Трокскага ваяв. ВКЛ. Пасля 1589 мястэчка ў Гродзенскай эканоміі (сучасны г. Масты). Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Гродзенскім павеце Слонімскай, з 1796 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, у Мастоўскай гміне Гродзенскага павета Беластоцкага ваяв. 3 ліст. 1939 зноў у БССР. 3 12.10.1940 вёска, цэнтр сельсавета Мастоўскага рна Баранавіцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 М.П. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. 3 25.12.1962 у Шчучынскім, з 6.1.1965 у Мастоўскім рнах. У 2000 — 414 гаспадарак, 1195 ж.
3 2013 дзіцячы сад, сярэдняя школа, дзіцячая школа мастацтваў, Дом культуры, бка, урачэбная амбулаторыя, інтэрнатдля састарэлых, эколагабіялагічны цэнтр, 2 крамы; касцёл Яна Хрысціцеля (1993). Помнікі архітэктуры — капліца (19 ст.), сядзібны дом (пач. 20 ст.).
МАСТЬІ, горад у Гродзенскай вобл., цэнтр Мастоўскага рна. За 60 км на ПдУ ад Гродна, на р. Нёман, пры ўпадзенні ў яе р. Зальвянка, вузел чыг. ліній і аўтамабільных дарог на Гродна, Ліду, Ваўкавыск. 15,6 тыс. ж. (2013).
Вядомы з 1486 як мястэчка (верагодна, сучасная в. Масты Правыя), цэнтр воласці Гродзенскага павета Трокскага ваяв. Пасля 1589 цэнтр воласці Гродзенскай эканоміі. У 1601, 1633, 1653, 1677 М. атрымалі некаторыя гар. правы. Значнае месца ў гар. гандлі займаў ваколічны лес, які сплаўлялі па Нёмане ў Гродна, Коўна і Кёнігсберг. У 1673 — 109 двароў. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Гродзенскім павеце Слонімскай, з 1796 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У 1797 622 ж.,у 1833 164двары, 981 ж., у 1897 2633 ж. Да 1907 чыг. злучыла М. з Гроднам, Лідай, Ваўкавыскам. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Гродзенскага павета Беластоцкага ваяв. У 1927 засн. фанерная фабрыка Канапацкіх. 3 ліст. 1939 зноў у БССР. 3 12.10.1940 rap. пасёлак, цэнтр Мастоўскага рна Баранавіцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да 13.7.1944 М. акупіраваны ням.фаш.
захопнікамі, якія знішчылі ў М. і раёне 2681 ж. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. 3 22.7.1955 горад. 3 25.12.1962 у Ваўкавыскім, з 6.1.1965 у Мастоўскім рнах. У 1970 — 11,6 тыс. ж., у 1998 — 18,5 тыс. ж.
Планіровачная структура сучаснага горада ў асн. прамавугольная, з дробнымі кварталамі. Забудова пераважна драўляная, аднапавярховая, сядзібнага тыпу. Цэнтр забудаваны 2—5павярховымі дамамі. Асн. кампазіцыйная вось — вул. Савецкая з пл. Леніна. Горад развіваецца паводле генплана 2014. Створаны 2 мікрараёны, сфарміраваны 3 прам. зоны. Зона адпачынку — на берагах р. Нёман, парк, лесапарк. У 2000я гг. ўзведзены мікрараёны Усход 1, 2, будынак ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін.
У 2013 гімназія, 3 сярэднія школы, школа мастацтваў, 2 ДЮСШ, 6 дзіцячых дашкольных устаноў, цэнтры: карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, творчасці дзяцей і моладзі, сац.пед., рамёстваў, метадычны цэнтр нар. творчасці, 2 дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, Дом культуры, 3 бкі, спарт. комплекс «Нёман», фізкультурнаспарт. клуб фіз. выхавання і аздараўлення насельніцтва, басейн, бальніца, па
432
МАТАВІЛА
ліклініка, аптэка і аптэчныя кіёскі, раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, цэнтр сац. абслугоўвання насельніцтва, музей «Лес і чалавек»; касцёл Маці Божай (1992—97), царква ў гонар іконы Маці Божай «Усіх гаротных Радасць» (1995—97).
МАСУМЯН Бэла Амаўна (н. 15.9. 1937, г. Паўлаград Днепрапятроўскай вобл., Украіна), беларуская актрыса. Нар. артыстка Беларусі (1995). Скончыла Бел. тэатр.маст. інт (1961). Працуе ў Нац. акадэмічным драм. тэатры імя М.Горкага. Выканаўцадрам. і лірыкадрам. роляў. Творчую манеру М. вылучаюць тэмпераментнасць, эмацыянальная напоўненасць, псіхал. паглыбленасць вобразаў. Сярод лепшых роляў: Вера, Таццяна («Пад адным небам», «Усяго адно жыццё» А.Маўзона), Ліпа («Выгнанне блудніцы» І.Шамякіна), Вольга Сільвестраўна («Трывога» А.Петрашкевіча), Тэафілія («Пане Каханку» А.Курэйчыка), Мая Мухіна («У дзень вяселля» В.Розава), Гелена («Варшаўская мелодыя» Л.Зорына), Рыта Асяніна («А досвіткі тут ціхія...» Б.Васільева), Маўра Тарасаўна («Праўда добра, а шчасце лепш» А.Астроўскага), Анвар («Узыходжанне на Фудзіяму» Ч.Айтматава і К.Мухамеджанава), Прыдворная дама («Макбет» У.Шэкспіра), лэдзі Маркбі («Ідэальны муж» О.Уайльда), Агда («Сунічная паляна» І.Бергмана), Элінор Аквітанская («Леў зімой» Дж.Голдмена), місіс Хігінс («Пігмаліён» Б.Шоу), Клара Цаханасьян («Загадкавы візіт» Ф.Дзюрэнмата) і інш.
Літ:. Арлова Т. На арэлях адна: Штрыхі да творчага партрэта Бэлы Масумян // Мастацтва. 1996. №2; Яе ж. Ннопланетянка. Мннск, 2012.
Т.У.Люковіч.
МАСЦЕРАЎ Пётр Іванавіч (29.12.1912, г. Ульянаўск, Расія — 18.4.1982), беларускі акцёр. Засл. артыст Беларусі (1975). Скончыў студыю Тэатра юнага гледача БССР імя Н.К.Крупскай (1933), у 1932—37 працаваўу ім. 3 1938 у Полацкім калгаснасаўгас
ным, у 1944—45 у Палескім і ў 1941, 1946—48 у Пінскім абл. драм. тэатрах, з 1949 у Тэатры драмы і камедыі пры Белдзяржэстрадзе. 3 1956 у вандроўным бел. драм. тэатры і ў 1970—
78 у абл. тэатры драмы і камедыі імя В.ДунінаМарцінкевіча ў Бабруйску. Створаныя ім вобразы вылучаліся выразнай, сцэнічна рэальнай трактоўкай. Сярод лепшых роляў: Адась Ліпніцкі («Мікола Гоман» В.Сташэўскага), Туляга («Хто смяецца апошнім» К.Крапівы), Моцкін, Цярэшка Калабок («Выбачайце, калі ласка!», «Трыбунал» А.Макаёнка), Кравец («Уласнасць» паводле К.Чорнага), Захар Процька («Цені знікаюць» С.Свірыдава), шэфкухар Пётр Пятровіч («Злавацца не трэба» В.Зуба), дзед Нічыпар («Вяселле ў Малінаўцы» Б.Аляксандрава), Цялегін («Дзядзька Ваня» А.Чэхава), Шміт («Апошні прыпынак» Э.М.Рэмарка), манах Руво («Сям’я злачынцы» П.Джакамеці; і рэжысёр, 1957) і інш.
Б. Масумян у ролі лэдзі Маркбі.
Як рэжысёр паставіў спектаклі «Сястра Варвара» М.Аляксеева (1960), «Дзяўчына з вяснушкамі» А.Успенскага (1961), «Мінулася кату масленіца» А.Астроўскага (1974) і інш.
МАТАВІЛА, моташка, вітуха, прылада для змотвання і размотвання маткоў пражы. Найчасцей уяўляла сабой невял. драўляны стрыжань з перпендыкулярна прымацаванымі брускамі на абодвух канцах. Сустра
Матавіла.
433
«МАТАЛІХА»
калася таксама вілкападобнае М. — з аднаго боку стрыжань меў натуральную развілку, а з другога — умацаваны брусок. У канцы 19 — пач. 20 ст. на 3, ПнЗ і ў Цэнтр. Беларусі было пашырана М., у якім брусковы крыж з планкамі на канцах насаджвалі на стрыжань з ручкай (мацаваўся на стойках). Для размотвання пражы з матка ў клубок выкарыстоўвалі М.размотыч: брусковы крыж з дзіркамі для калкоў, які свабодна круціўся на стрыжні, нерухома замацаваным на падстаўцы ніжнім канцом. У некаторых мясцовасцях размотыч прымацоўвалі да сцяны (на У краіны) або ўстаўлялі яго ў дзірку ў лаве ці ўслоне (на ПдЗ).
«МАТАЛІХА», беларускі арнаментальны танец з ілюстрацыйнавыяўл. элементамі, рэгламентаванай кампазіцыяй і зместам. Муз. памер 2/4. Тэмп хуткі. Быў распаўсюджаны на ПнУ Падзвіння. Меў некалькі варыянтаў у падгрупах парна і сольнагуртавых танцаў. Мог быць колавай ці лінейнай будовы. Характэрным для ўсіх варыянтаў «М.» з’яўляецца жвавы спружыністы трохкрокавы ход з адначасовым паўпрысяданнем на трэцюю долю і падкідваннем у бок (абцасам угору) сагнутай у калене (амаль прыціснутай да апорнай) нагі. Пры гэтым корпус адхінаўся ў супрацьлеглы бок. Сустракаўся таксама рытмічны трохкрокавы ход, пры якім «заплятаючыеся» рухі ног пачыналіся з абцаса і падкрэсліваліся рытмічнаарганізаваным маханнем паўсагнутых у локцях рук з боку ў бок. Нярэдка асобныя фігуры «М.» выконваліся дробным спружыністым бегам (трушком) на ўсю ступню з адначасовым вертыкальным, уздоўж корпуса, узмахваннем рук, якія аднарытмічна згіналіся ў локцях. У 1978 у Віцебскім нар. ансамблі песні і танца «Маладосць» І.А.Серыкавым створана першая сцэнічная версія «М.» паводле элементаў аўтэнтычнай харэаграфіі Гарадоцкага рна. Пад назвай «Вярэцкая маталіха» ўваходзіць у рэпертуар Нац. акадэмічна
га нар. хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча. М.А.Козенка.
МАТРОНА, М а т р у н а, прысвятак беларускага народнага календара. Адзначаецца 22 ліст., 9 крас. («На Матрону шчупак хвастом лёд прабівае»). У народзе заўважалі: калі на М. іней на дрэвах увесь дзень — блізка маразы, з’явіўся туман — блізка адліга. У нар. календары існаваў яшчэ прысвятак Шэсць дзеў, або Канапелька М., які адзначалі 13 чэрв. («Канапелька Матруна ў зямлю махнула»).
Літ.: Лозка А.Ю. Беларускі народны каляндар. Мінск, 2002.
А.Ю.Лозка.
МАТРОС Уладзімір Барысавіч (6.6.1947, г. Новасібірск, Расія — 7.2.2006), беларускі акцёр, рэжы
У.Б.Матрос.
сёр тэатра лялек. Засл. артыст Беларусі (1998). Скончыў Маскоўскі інт культуры (1985). 3 1966 у Гомельскім абл. тэатры лялек (у 1986—2006 гал. рэжысёр). Сярод роляў: Скамарох, Чорт і Поп («Пушкінскія казкі» паводле казак А.Пушкіна), Галоўны буржуін («Ваенная тайна» паводле А.Гайдара), Малпа («Чалавек з хвастом» Р.Остэра) і інш. У рэжысёрскіх працах імкнуўся да спалучэння элементаў муз., драм. і пластычнага мастацтва, перавагу аддаваў творам бел. драматургаў: «Адаленьтрава» В.Любімавай (1984), «Кветка папараці» Г.Каржанеўскай (1985), «Дзед і Жораў» В.Вольскага (1986), «Каб не змаўкаў жаваранак» (1989), «Чортаў скарб» (1995) А.Вольскага, «Усе мышы любяць сыр» Д.Урбана
(1993), «Шляхда Віфлеема» С.Кавалёва (2000), «Начны госць» Г.Марчука (2003) і інш.
МАТРОСАЎ Уладзімір Іванавіч (н. 28.9.1937, г. Барысаў), беларускі мастак тэатра і кіно. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1967). У 1969—84 працаваў на к/студыі «Беларусьфільм». Адначасова ў 1980—85 гал. мастак Магілёўскага абл. тэатра драмы і камедыі імя В.ДунінаМарцінкевіча, Бел. тэатра імя Я.Коласа. Аформіў спектаклі «Талент кахання» Н.Думбадзэ, «Злавеснае рэха» А.Петрашкевіча, «Шрамы на сэрцы» паводле Я.Шабана, «Чужы» Л.Нікалаенкі (усе 1984), «Ад трох да пяці» А.Чхаідзэ (1985), «Жанна» паводле Ж.Ануя (1997), «Шагал... Шагал» У.Драздова (1999), «Праўда добра, a шчасце лепш» А.Астроўскага (2000) і інш. Рэжысёрпастаноўшчык спектакляў «У чаканні Гадо» паводле С.Бекета (1968), «Выйдзі з сэрцам, як з паходняй!» паводле Я.Купалы (1977), «Дабравесце ад Уладзіміра» паводле У.Караткевіча (1993), «Дастаеўскае пытанне» В.Шушкевіча паводле Ф.Дастаеўскага (2009) і інш. Працуе ў жанры партрэта, пейзажа і інш.