• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    мі, якія 12.6.1943 спалілі вёску, знішчылі 67 ж. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл., з 25.12.1962 у Мазырскім рне. У 1999 — 230 гаспадарак, 733 ж.
    У 2013 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», камбінат быт. абслугоўвання, 4 магазіны; царква Увядзення Багародзіцы ў храм (2007). Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    МАХНАЧ Алесь (Аляксандр Іванавіч; 27.8.1922, в. Забалацце Уздзенскага рна — 8.8.2001), беларускі драматург. Засл. работнік культуры
    Беларусі (1980). Скончыў Літ. інт у Маскве (1960). Удзельнік абароны Брэсцкай крэпасці ў 1941. У 1953— 61 і 1963—66 працаваў у газ. «Літаратура і мастацтва». Аўтар збкаў драм. твораў «Драматычныя мініяцюры» (1956), «Мы будзем жыць» (1967), «Не кажы: мая хата з краю...» (1980), «Няхай красуе жыццё» (1982), п’ес «Перад бурай» (створаны аднайм. тэлеспектакль «Па шчасце, па волю»), «Смык і Шпунцік» (абедзве паст. 1958), «Да пары збан ваду носіць» (1963), «Шпачок» (паст. 1964), «Няхай прыходзяць» (1970), «Маленькія салдаты» (1971), «Гаўрошы Брэсцкай крэпасці» (паст. 1969). У 1973 выдаў дакум. аповесць «Дзеці крэпасці» (1988), «Камандзір усходняга форта» (1991).
    Тв:. Нізок: Краязнаўчыя нарысы. Мінск, 1998.
    МАХРО, вёска ў Іванаўскім рне. За 19 км на Пд ад г. Іванава, 17 км ад
    439
    МАХРОЎСКАЯ
    чыг. ст. ЯнаўПалескі на лініі Брэст— Лунінец, 159 км ад Брэста, на аўтадарозе Іванава—мяжа Украіны. Цэнтр Махроўскага с/с. 420 гаспадарак, 1076 ж. (2013).
    Вядома з канца 18 ст. як вёска ў ВКЛ. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі. 3 1801 у Пінскім павеце Мінскай губ. У 1870 сяло, цэнтр воласці. У 1885 у Дубайскай воласці, 52 двары, 460 ж. У 1909 у Бродніцкай воласці, 133 двары, 953 ж. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, у Драгічынскім павеце Палескага ваяв. 3 ліст. 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 у Іванаўскім рне Пінскай вобл., з 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да ліп. 1944 М. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. 3 25.12.1962 у Драгічынскім, з 6.1.1965 у Іванаўскім рнах. У 1997 — 478 гаспадарак, 1334ж.
    У 2013 дзіцячы сад, сярэдняя, муз. і харэагр. школы, Дом культуры, 2 бкі, урачэбная амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 4 магазіны; малітоўны дом евангельскіх хрысціянбаптыстаў; аддзел памежнай службы «Іванава», застава «Махро». Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік ар
    хітэктуры — Петрапаўлаўская царква (1792).
    МАХРОЎСКАЯ ПЕТРАПАЎЛАЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Махро Іванаўскага рна. Пабудавана ў 1792 як уніяцкая. Уключае прамавугольны ў плане асн. аб’ём і 5гранную апсіду, накрытыя агульным вальмавым дахам з трохвугольнымі навісямі ў месцы злучэння аб’ёмаў. У гал. фасад урэзана 3ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) шатровая званіца з макаўкай. Цыбулепадобны купал узведзены па цэнтры 2схільнага даху. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Уваход аформлены 2слуповым ганкам пад 2схільным пакрыццём. У інтэр’еры абразы 18— 19 ст.: «Мікалай Цудатворац», «Маці Божая Ціхвінская», «Спас Пантакратар», «Маці Божая Адзігітрыя», «Параскева Пятніца». Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    МАХРОЎСКІ НАРОДНЫ ХОР. Створаны ў 1986 у в. Махро Іванаўскага рна пры сельскім Доме культуры. У 1994 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.А.Будкевіч (з 1986), С.А.Будкевіч (з 2008), С.І.Талатыннік (з 2009). У складзе хору 24 чал. ва ўзросце ад
    16 да 60 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя бел. нар. песеннай творчасці. У рэпертуары бел., укр. і аўтарскія песні: «А ў Марусі хата на памосці», «Дзяўчына малада», «А ў садзе рэчанька», «Крынічанька», «Ланковая», «Сёмуха» М.Алешкі. Калектыў — дыпламант фестываляў: міжрэгіянальнага фальклору «Спявае Палессе» (г. Любяшоў, Украіна, 2008—09), рэгіянальных «Фальклор без межаў» (в. Тышкавічы Іванаўскага рна, 2006—13), традыц. культуры і кулінарнага майстэрства «Мотальскія прысмакі» (в. Моталь Іванаўскага рна, 2008—13).
    МАЦВЁЕНКА Уладзімір Іванавіч (н. 17.8.1928, Мінск), беларускі паэт. Скончыў Мінскае мед. вучылішча (1956). У 1958—2004 працаваў зубным тэхнікам. Аўтар кніг для дзяцей «Загадкі Зайкізагадайкі» (1990), «Азбука ў загадках» (1992), «Сябрынка» (1995), «Сорак скорагаворак» (1998), «Дабранач» (2003), «Староначкі з моўнай скарбоначкі» (2008), «Займальны родны алфавіт» (2013) і інш. Для творчасці М. характэрны веданне дзіцячай псіхалогіі, гумар, гуманізм, патрыятызм.
    Тв.: Лекі без аптэкі. Мінск, 1987; Загаданачка. Мінск, 1993; Загадкізхаткі дзеда Уладкі. Мінск, 1999.
    Літ.'. Хрышчановіч Л. Сустрэча з казачным і вясёлым светам: творчасць Уладзіміра Мацвеенкі // Роднае слова. 2007. № 3.
    Махроўская Петрапаўлаўская царква.
    МАЦВЕЁЎСКІ НАРбДНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ ГУРТ «ЧАРАЎНІЦЫ».
    Створаны ў 1972 у в. Мацвееўцы Ваўкавыскага рна пры сельскім Доме культуры (з 2008 Цэнтр культуры і вольнага часу). У 2004 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: М.А.Прохар (з 1972), Н.А.Талашка (з 1999). У складзе гурта 6 чал. ва ўзросце ад 37 да 79 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя бел. песеннага фальклору. У рэпертуары бел. нар. песні «Я па садзіку гуляла», «Вяселле камара», «Аксана», «Хадзіла, блудзіла», «Выйшла замуж маладою», «Ой, каліна,
    440
    «МАЦІПТУШКА»
    ой, маліна», «Ой, пайду я панад лугам». Калектыў — удзельнік абл. фестывалю «Панямоння жыватворныя крыніцы» (г. Гродна, 2009), раённага свята фальклору «Калі спяваем і гуляем, душою мы адпачываем» (пас. Юбілейны Ваўкавыскага рна, 2009) і інш. Н.А.Талашка.
    МАЦВЯЙЧЎК Уладзімір Фёдаравіч (н. 10.10.1950, г.п. Шуміліна), дзяржаўны дзеяч Беларусі. Скончыў Магілёўскі пед. інт (1975), Мінскую вышэйшую парт. школу (1984). Настаўнічаў. 3 1975 на парт. і сав. рабоце ў Магілёўскай вобл. 3 1988 дырэктар Полацкага ПТВ хімікаў №233, з 1995 дырэктар па кадрах і ідэалагічнай рабоце ААТ «ПолацкШкловалакно» канцэрна «Белнафтахім». 3 2004 старшыня Нац. дзярж. тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. 3 2005 міністр культуры Рэспублікі Беларусь. 3 2009 памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 3 2011 кіраўнік Сакратарыята Старшыні Вышэйшага Дзярж. Савета Саюзнай дзяржавы. МАЦЁЙ, Майсей, Мурын, М у рун, прысвятак беларускага народнага календара. Адзначаецца 10 вер., 29 ліст., 24 лют. М. лічыўся збавіцелем ад п’янства. У народзе казалі: «Майсей Мурун — сцаліцель ад п’янства», «Пасля Мацея мужык на полі не пацее», «На Мацея дарога (зіма) пацее». У царк. календары супадае з днямі памяці прападобнага Маісея Мурына (330—405) і св. апостала і першага евангеліста Матфея.
    Літ:. Лозка А. Беларускі народны каляндар. Мінск, 2002.
    А.Ю.Лозка.
    МАЦІЁВІЧ Алег Мікалаевіч (н. 30.6.1949, г. Магілёў), беларускі мастак. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1966). 3 1976 выкладаў у Мінскім маст. вучылішчы, у 1990—2008 у Бел. акадэміі мастацтваў. Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу. Творам уласцівы ўпарадкаванасць кампазіцыі, свабода і абагуленасць пісьма, каларыстычная згарманізаванасць, празрыстасць фарбаў,
    глыбіня прасторы. Сярод асн. работ: сюжэтнатэматычныя карціны «Рыбакі на Прыпяці» (1987), «Бакеншчык» (1996), «Вяселле» (1997), «22 чэрвеня» (2001), «На доўгую памяць» (2008), «Мірнае лета» (2010), «Паветраная трывога» (2014); партрэты «Партрэт маці» (1973), «Аўтапартрэт» (1975), «Юля», «Ірына» (абодва 1985), «Мастак Рыгор Сітніца» (1986), «Паэт Р.Барадулін» (1987), «Паэт Л.ДранькоМайсюк» (1988), «Гісторык і пісьменнік У.Арлоў» (1989), «Партрэт сына» (1995); пейзажы «У асеннім садзе» (1982), «Ноч у Жыровічах» (1991—92), «Пейзаж з козамі» (1989), «Вечар» (2004), «Лепельскія азёры» (2006); нацюрморты «Сухія кветкі» (1970), «Нацюрморт з кветкамі» (1972), «Нацюрморт з пеўнікам» (1976), «Нацюрморт злямпа
    мі» (1989), «Сялянскі нацюрморт» (1990). Г.А.Фатыхава. «МАЦІПТЎШКА», баладны сюжэт пра падзеі, звязаныя з татарскімі набегамі, палонам, здзекамі, забойствам, стратай дзяцей. Замалёўкі гіст. рэалій у творы — фон для раскрыцця драматычных лёсаў простых людзей. Балада пабудавана па класічных законах трагедыі. Уступ — эпічнае апавяданне пра маці, у якой тры дачкі пайшлі ў лес па ягады і не заўважылі, як пачало змяркацца. Здараецца так, што старэйшая дачка ўтапілася, сярэднюю звяры з’елі, а малодшую татары звялі ў палон. Маці шкадуе толькі малодшую, што «навек з родам разлучылі». Завязка дзеяння пачынаецца з пераўвасаблення маці ў зязюлю: «Ой, скінуся я зязюлькаю, // Ой, скінуся я шэранькаю, //Да паля
    А.Маціевіч. Мастак Рыгор Сітніца. 1986.
    441
    МАЦІСАВА
    чу ў татарскі сад, // Да сяду на татарскім саду // Закукую вельмі галосна, // Да заплачу вельмі жаласна». Пасля апісання быту татараў развіццё дзеяння паскараецца і твор становіцца больш эмацыянальна напружаным. Урэшце паланянка выбірае смерць замест няволі. Фінал твора прасякнуты разуменнем мужнасці ўчынку дзяўчыны наватяе ворагамі. Maui татарына загадвае сыну: «Пахавай яе, сынок, на высокай гары, // Каб ёй былі відны мацерыны краі». Балада пра паланянку — узор патрыятызму, любові да роднага краю, вольналюбства нашага народа.
    А.М.Аляхновіч.
    МАЦІСАВА Лізавета Парфенаўна (17.9.1916, г. Магілёў  20.1.1990), беларуская актрыса. Засл. артыстка Беларусі (1955). Скончыла драм. студыю Тэатра юнага гледача БССР (1936). У 1937—72 (з перапынкамі) працавала ў тэатрах муз. камедыі Беларусі. У 1951—69 у Бел. тэатры імя Я.Коласа. Актрыса выразнай пластыкі, музыкальнасці. Пры абмалёўцы сваіх персанажаў карысталася мяккімі, лірычнымі фарбамі. Сярод роляў аперэтных гераінь: Старая («Пяе «Жаваранак» Ю.Семянякі), Пепіта («Вольны вецер» І.Дунаеўскага), Ірынка («Вяселле ў Малінаўцы» Б.Аляксандрава), Этэлька («Каламбіна» А.Рабава), Молі («Гейша»
    І.Мацкевіч у ролі Прохара Жалязнова.
    Л.Мацісава ў ролі Зоські.
    С.Джонса), Марыета, Ангільта («Баядэра», «Сільва» І.Кальмана), Ванда («Блакітная мазурка» Ф.Легара). Лепшыя з партый драм. і характарнага плана: Зоська («Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Сцепаніда («Праўда і крыўда» паводле М.Стэльмаха), Галіна Адамаўна («Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна), Галя («У бэзавым садзе» Ц.Саладара), Юлія, Людміла («Дачнікі», «Васа Жалязнова» М.Горкага), Ніна Гарошына («Часовы жылец» У.Палякова), Фларэла («Настаўнік танцаў» Лопэ дэ Вегі), Луэла («Гарачае лета ў Берліне» Д.К’юсак), Лізавета («Марыя Сцюарт» Ф.Шылера), Рэгана («Кароль Лір» У.Шэкспіра) і інш.